Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Патрабуе каментараў лічба450 у графе за кастрычнік 1831 г. Яквынікае з рапарта губернскага пракурора, які датаваны 31 кастрычніка, цывільныя арыштанты на той час былі прадстаўлены колькасцю толькі ў 26 асобаў, па ваеннаму ведамству 164, а рэшта (260 чал.) гэта ваеннапалонныя расфарміраванай арміі Каралеўства Польскага. На жаль, усваім данясенні пракурор не ўдакладніў якім чынам удалося размясціць такую лічбу вязняўу астрозе, лаканічна адзначыўшы, што яны «месцяцца надта сціснута» і «не маюць дзе і на чым пакласціся». Праўда, судовы чыноўнік адзначаў, што раней (улетку 1831 г.) іх колькасць была яшчэ большая, але тады частку мясцовых і перасыльных арыштантаў уладкавалі на адкрытым паветры «ў агароджы гэтага ж замка» ў буданах з галля і саломы дасланых мясцовымуездным маршалкам дваранства32. Пракурор прасіўдазволуў губернатара заняць пад іх патрэбы дом Дабрачыннасці або бернардзінскі кляштар. Крыніцы сведчаць, што ўвесну 1831 г. для размяшчэння вялікіх партый перасыльных ваеннапалонных (каля 250 чалавек) у якасці этапнага прыпынку выкарыстоўваўся маёнтак Станіславова33. Магчыма, дзеля гэтых мэтаў быў выкарыстаны не сам палац, а нейкія гаспадарчыя будынкі.
Паводле дакументаў, жанчыны сярод вязняў складалі ад 3% у 1813 г. да 17,6 % вязняў у 1892 і 1898 гадах (табліцы 1, 2). У канцы XIX ст. выявілася тэндэнцыя росту ўдзельнай вагі жанчын. Некаторыя тыпы злачынстваў, што прыводзілі за краты, мелі выключна жаночае аблічча, напрыклад, забойства ўласнага немаўляці альбо «распуста (блуд)». На жаль, прадстаўленая выбарка не ў поўнай меры адлюстроўвае распаўсюджанне гэтага віду супрацьпраўнага дзеяння ў той час. Варта звярнуцца да Паўла Баброўскага, які разглядаў гэтую праблему ў Гарадзенскай губ. «Пралюбадзейства», сцвярджаў афіцэр Генеральнага штаба, асабліва ў гарадах, вельмі развіта. Незаконнанароджаных дзяцей нараджаецца штогод [...] 1 на 37 народжаных. Афіцыйныя звесткі аб незаконнанароджаных недакладныя; габрэйскія равіны не паказваюць лічбы [...] а колькасць габрэяк, што займаюцца блудным рамяством, не саступае лічбе хрысціянак. Пры
гэтым не кожная такая жанчына мае дзяцей. Прыняўшы да ўвагі ўсё гэта, выходзіць, што колькасць жанчын, якія займаюцца блудным рамяством, дасягае даволі высокай лічбы, так, што на 1000 жанчын усіх узростаў і станаў прыпадае каля 5, якія належаць да катэгорыі блудніц [,..]»34. Канешне, не з усімі высновамі П. Баброўскага можна пагадзіцца, але, што падобная тэндэнцыя існавала спрачацца не выпадае.
У колькасных паказчыках дамінуючай катэгорыяй зняволеных, што праходзілі праз гарадзенскі астрог на працягу ўсяго XIX ст. з’яўляліся перасыльныя. Так, у адпаведнасці здадзенымі за 1822 г. (табл. 2) яны складалі 92,8% да агульнай лічбы вязняў. Гарадзенская турма ўтрымлівала арыштантаў, якія накіроўваліся на катаргу, пасяленне ўСібір, у арыштанцкія роты рашэннем розных судовых устаноў губерні. Таксама яна выконвала ролю этапнага прыпынку, дзе адбываўся г.зв. «райстах» (дзённы адпачынак) і начлег для перасыльных з суседняга Каралеўства Польскага, якія (да пабудовы чыгункі) пасля накіроўваліся на наступны этап (Жыдомля->Скідзель-»Каменка-> .. .->Сібір).
Дарэчы, адным з першых гарадзенскіх месцічаў, які пасля ўвядзення губернскага кіравання, быў асуджаны да ссылкі ўСібір была жанчына Крысціна Раманаўна (18 02)35 А колькі дзесяткаў тысяч прайшлі праз гарадзенскія турмы на ўсход ў 1813-1814, 1831-1832, 1863-1865 гг. даследчыкам яшчэ давядзецца высветліць36. Можна меркаваць, што для гарадзенца XIX ст. відовішча закутых у кайданы, злучаных адным прэнтам, аднолькава апранутых вязняў з напалову выгаленымі галовамі, якія бразгаючы жалезам, лямантуючы на розных мовах або просячы міластыню пад вартай інваліднай каманды рухаліся па цэнтральным вуліцам і плошчам горада, было з’явай абсалютна звычайнай.
Найбольш цікавыя звесткі пра вязняў гарадзенскай турмы дае табліца 3. 3 яе вынікае, што найбольш распаўсюджанымі тыпамі злачынстваў у нашым рэгіёне ў першай палове XIX ст. былі крадзеж і бадзяжніцтва (у некаторых асобаў яны спалучаліся). У 30 50 гг. такія вязні складалі больш за 50% ад агульнай колькасці зняволеных. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што некаторыя віды крадзяжу (напрыклад, рэчаў памерлых альбо канакрадства) вылучаліся асобна і, адпаведна, улічваліся ў іншых графах.
Што тычыцца бадзяжніцтва, то тут звяртае ўвагу на сябе факт значнага росту падобнага тыпу арыштантаў у гарадзенскім турэмным замку з 30-х гг. XIX ст. Можна меркаваць, што першапачаткова гэта было звязана з масавымі ўцёкамі ваеннапалонных, што этапіраваліся праз тэрыторыю Гарадзеншчыны ў глыб Расеі і на Каўказ. Аб тым, што ўцёкі сапраўды мелі масавы характар, сведчаць рапарты камандзіраў этапных каманд, якія на перагонах гублялі па некалькі дзесяткаў арыштантаў37. На пачатку 30-х гадоў на тэрыторыі губерні быў значна ўзмоцнены паліцэйскі рэжым, адной з галоўных мэтаў
Табліца 3. Размсркаваннс зняволсных па тыпах злачынстваў. 1816-1856 гг.
Крыніцы: НГАБу Горадні. Ф. 1,воп. I, адз.з. 795, а. 26; Ф. І.воп. I, адч.з. 869, а. 202-204; Ф. |,воп. І.адз.з. 1033. а. 143-144; Ф. І,воп. 13, адз.з. 193, а. 1-2; Ф. I, воп. 2, адз.з.487, а. 16-18; Ф. 1,воп. П.адз.з. 1212, а. 1-2; Ф. I, воп. 13, адз.з. 873, а. 381-382, Ф. I, воп. 22, адз.з. 604,а. 12-13; Ф. 1,воп. 10, адз.з. 2101. а. 1-3; Ф. I, воп. 21, адз.з. 1104, а. 17-19; Ф. I, воп.
27, адзл. 70, а. 6-7.
якога быў пошук уцекачоў і бадзягаў. За здоўленых збеглых рэкрутаў і асобаў без вызначанага месца жыхарства ўлады выплачвалі насельніцтву грашовае ўзнагароджанне. У гэты час на тэрыторыю Гарадзенскай губ. у значнай колькасці пранікаюць «прафесійныя» валацугі з іншых рэгіёнаў імперыі. «Іваны Івановы», «Пятры Пятровы», «Іваны Няпомняшчыя» становяцца штодзённай рэальнасцю не толькі турэмнага жыцця Горадні.
Таксама хацелася б звярнуць увагу на малую колькасць палітычных вязняў угарадзенскім астрозе. Гэтыя лічбы ні ўякім разе не адлюстроўваюць стан рэчаў з дадзеным тыпам злачынстваў. Падобныя справы звычайна перадаваліся ў вышэйшыя інстанцыі (генерал-губернатару, у спецыяльныя камісіі, намесніку у Каралеўстве Польскім і інш.). Туды ж для правядзення следства пераводзілася і абвінавачаная ў гэтых злачынствах асоба.
Прадстаўленая ў табліцах выбарка дадзеных носіць шмат у чым выпадковы характар (асабліва гэта тычыцца табліцы 3). Адпаведна прадстаўленыя ўіх звесткі не даюць поўнай карціны, а хутчэй акрэсліваюць толькі пэўныя тэндэнцыі колькаснага і якаснага складу гарадзенскіх вязняў. Таксама нельга рабіць на іх падставе высноў аб злачыннасці ў самім горадзе, бо ў астрозе ўтрымліваліся вязні з розных уездаў губерні, а таксама з іншых рэгіёнаў імперыі.
Пакаранне
У адпаведнасці з класічнай літаратурай пасля характарыстыкі злачынстваў павінна быць пакаранне. Але напачатку хацелася 6 закрануць праблему таго, у якой ступені апраўдана прымяненне тэрміна «злачынцы» ў адносінах да вязняў, што ўтрымліваліся ў гарадзенскім астрозе ў XIX ст. Вышэй ужо прыводзіліся факты, якія сведчаць аб тым, што да сярэдзіны стагоддзя гарадзенская турма, як і большасць аналагічных устаноў імперыі, не выкарыстоўвалася ўякасці месца для адбыцця пакарання. Але нават пасля таго, як сітуацыя змянілася, асобы, якія знаходзіліся ў ёй па прысудам судоў, складалі невялікі адсотак ад агульнай колькасці зняволеных. Так, у Праекце па паляпшэнню турмаў па Гарадзенскай губ», які быў складзены ў 1862 г. беластоцкім страпчым Лапіцкім, адзначалася, што «колькасць асобаў, якія заключаюцца ў турму дзеля пакарання вельмі невялікая, бо згодна з нашым крымінальным заканадаўствам для людзей, не пазбаўленых цялесных пакаранняў, зняволенне ўтурму замяняецца розгамі»38. Турма выконвала ў першую чаргу функцыю папярэдняга заключэння на час вядзення следства.
Статыстыка сведчыць, што значная частка вязняў па вынікам следства прызнаваліся невінаватымі і вызваляліся ад далейшага пераследу. Так, аналіз пяцігадовай ведамасці (1829-1833) аб асобах, што былі пад судом у межах Гарадзенскай губ. сведчыць, што 1086 чалавек (34,5%) былі апраў-
даны, а яшчэ 205 (6,5%) «пакінуты ў падазрэнні» (што азначае, што іх віна таксама даказана не была). Такім чынам, атрымоўваецца, што ў перыяд з 1829 па 1833 гады 41% зняволеных у губернскіх турмах39 знаходзіліся там без доказу іх віны. Гэтая лічба адлюстроўвае і той стан рэчаў, што існаваў у гарадзенскім астрозе, дзе па дадзеным за 1840 г. было «вызвалена па заканчэнню суда на месца свайго жыхарства без пакарання» 45% асобаў40. Яна ж знаходзіць сваё пацвярджэнне ў Праекце згаданага Лапіцкага. Між іншым ён падкрэсліваў: «Зразумела чаму турма ўзбуджае такую ўсеагульную народную спагаду. У ёй пакутуюць па некалькі гадоў людзі, палова якіх аказваецца па канчатковым прысудам бязвіннымі»41. Атрымоўваецца, што прыкладна 40-50% вязняў гарадзенскага турэмнага замка ў першай палове XIX ст. не былі злачынцамі, а траплялі туды ў большасці выпадкаў па нагавору ці ў выніку паліцэйскай памылкі.
Цытата з Праекта Лапіцкага закранае яшчэ адзін немалаважны аспект для людзей, што знаходзіліся за кратамі, а менавіта тэрміны зняволення. I ён, і П. Баброўскі амаль што ў адзін голас запэўнівалі, што «каля паловы справаў аб падсудных вядуцца па некалькі гадоў»42. Але аналіз сітуацыі ў гарадзенскай турме не пацвярджае гэтых высноваў. У спісах гарадзенскіх вязняў сустракаюцца прозвішчы асобаў, якія ўтрымліваліся за кратамі па 2-3 гады (не толькі пад следствам, але ў чаканні зацвярджэння прысуду Сенатам і г. д.), аднак падобная з’ява не мела масавага характару. Пераважная большасць справаў разглядалася і канфірмавалася цягам некалькіх месяцаў.
Што чакала тых вязняў, чыя віна была даказана? У адпаведнасці з тагачасным заканадаўствам у распараджэнні карнай сістэмы быў досыць шырокі арсенал розных відаў пакаранняў, з якіх найбольш распаўсюджанымі былі катарга, ссылка, а таксама адпраўка ў арыштанцкія роты або ў войска, цялесныя пакаранні і турэмнае зняволенне (апошняе пераважна з другой паловы XIX ст.). Што тычыцца смяротнага пакарання, то гістарычныя дакументы абвяргаюць пашыранае меркаванне нібыта з часоў Елізаветы і Кацярыны II на гэты від пакарання ў Расійскай імперыі быў накладзены мараторый, адзіным выключэннем з якога былі прысуды дзекабрыстам у 1826г. Насамрэч ва ўмовах ваенных дзеянняў выкарыстоўваліся іншыя прававыя нормы (Ваенныя артыкулы Пятра I, Палявое улажэнне 1812 г. і г. д.). Так, 2 красавіка 1813 г. у Горадні «у прысутнасці вайсковага схода і многіх гледачоў» па канфірмацыі генерал-фельдмаршала князя М. I. Кутузава былі павешаны гарадзенскія мяшчане браты Агла (?) і Ян Дамінінскія (альбо Дамінскія). Іх злачынства заключалася ўтым, што яны падтрымлівалі «дух возмуіценмя», «пронзносмлн зловредные н возмутятельные слухм»43. А паколькі гэтая справа пачалася з выкрыцця ліста, аўтар якога заклікаў месцічаў забіваць сваіх расейскіх пастаяльцаў-