• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    вайскоўцаў, то, трэба разумець, змест гэтага ліста і быў інкрымінаваны ў віну братам.
    Наступнае зафіксаванае ў дакументах смяротнае пакарання адбылося 9 красавіка 1831 г. У гэты дзень a 4 гадзіне раніцы ў Горадні па зацвярджэнню ваенна-палявога суда быў расстраляны шляхціц-паўстанец. Экзекуцыя зрабіла вялікае ўражанне на гараджанаў44. Паводле ўскосных звестак, можна меркаваць, што пакараным быў шляхціц Казімір Багдановіч, які стаяў на чале атрада паўстанцаў, якія прабіраліся ў Лідскі ўезд, і быў схоплены каля мястэчка Мерач Віленскай губ.
    Найбольш вядомым прыкладам з’яўляецца пакаранне эмісара Міхала Валовіча, які 21 ліпеня 1833 г. быў публічна павешаны ўГорадні каля парахавых складоў. Пры гэтым прысуд ваенна-палявога суда для М. Валовіча і яго таварышаўуключаў: чацвертаванне, калесаванне, «пазбаўленне жывата», 8 тыс. шпіцрутэнаў (што таксама можна прыраўняць да смяротнай кары) і г. д. Аднак вышэйшае начальства замяніла ўсё гэта павешаннем.
    He абышлося без смяротных пакаранняў у Горадні іў 1863 1864 гг. Паводле дадзеных польскага даследчыка Вацлава Студніцкага, угорадзе над Нёманам былі расстраляны два ўдзельнікі паўстання. 11 кастрычніка 1863 г. селянін Дамінік Дамінскі (за ўдзел у паўстанні і павешанні лесніка), і 14 сакавіка 1864 г. былы салдат Юзаф Урбановіч (за ўцёкі са службы, далучэнне да паўстання, здраду прысягі). У фондах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея захавалася лаканічнае па зместу і жахлівае па сэнсу сведчанне аб выкананні аднаго з гэтых прысудаў. Такім чынам, атрымліваецца, што ў Горадні ў XIX ст. смяротнаму пакаранню былі падвергнуты як мінімум 6 асобаў. Пакаранне ажыццяўлялася пераважна публічна. Рызыкну выказаць меркаванне, што прыведзенымі тут прыкладамі смяротнае пакаранне ў Горадні ў XIX ст. не абмяжоўвалася.
    Галоўным тыпам пакарання за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў (забойства, разбой, буйны крадзеж, падпал, адсяканне рэкрутам пальца і т. п.) на працягу ўсяго XIX ст. з’яўлялася высылка ў Сібір на пасяленне, у крэпасць, на катаржныя працы, на заводы, у арыштанцкія роты і г. д. Таксама трэба ўлічваць распаўсюджаную ў тым ліку і на Гарадзеншчыне да 1861 г. практыку высылкі сялян па жаданню памешчыка. Статыстычныя звесткі адносна ссыльных тычацца пераважна тэрыторыі ўсёй губерні і маюць фрагментарны характар. Больш ці менш сістэматызаваную інфармацыю можна знайсці ў таго ж П. Баброўскага. Аналізуючы дадзеныя за 1849 1858 гг., ён прыйшоў да высновы, што за гэты прамежак часу ў Сібір з тэрыторыі Гарадзенскай губ. штогод у сярэднім высылалася 115 «найважнейшых злачынцаў»45.
    Гарадзенскі турэмны замак у той час адыгрываў ролю перасыльнага цэнтра для вязняў заходніх правінцый імперыі. У асноўным дзякуючы
    перасыльным абавязковым элементам любога астрога таго часу (у тым ліку і гарадзенскага) была кузня. Кайданы (ручныя і нажныя), якія ў залежнасці ад часу і свайго тыпу мелі розныя назвы (калоды, ланцугі, наручні і г. д.) былі абавязковым атрыбутам турмаў на працягу ўсяго XIX ст. Кузня (да з’яўлення кайданкаў з замкамі) была патрэбна, каб арыштантаў скуць альбо пры патрэбе раскуць. Пры гэтым дадзеная працэдура каштавала шмат. «У 1854, 1855, 1857 і 1858 гадах было перададзена для адпраўлення праз гарадзенскі этап у Сібір 381 чалавек, скардзіўся камандзір гарнізоннага батальёна, якія скоўваліся за яго, камандзіра, уласныя грошы». I далей ідзе просьба кампенсаваць выдаткі з улікам таго, што скаваць аднаго вязня каштавала 1 руб. асігнацыямі46 (для параўнання сутачная нормахарчавання арыштанта непрывіліяванага стану на той час складала каля 20 кап.).
    Праблема забяспечанасці ланцутамі ў розныя часы ў гарадзенскім астрозе вырашалася па-рознаму. Ёсць звесткі, што ў сярэдзіне 20-х гг. XIX ст. пастаўкамі калодак займаўся мясцовы магістрат, але з прычыны вялікай колькасці асуджаных да высылкі, і паколькі «ніякага тыпу арыштантаў, не толькі крымінальных, але і малазначных, як тлумачыў гарадзенскі камендант, нельга высылаць без калодак на нагах», то гэтай справай, са слоў таго ж каменданта, займалася яго ведамства: «Я сам больш за 100 пар зрабіў»47. Зразумела, што размова ішла пра калодкі вырабленыя па яго загаду.
    У канцы XIX ст. пастаўкамі жалеза для гарадзенскага астрога займаўся тульскі завод48. Мясцовыя майстры выраблялі толькі некаторыя камплектуючыя элементы з скуры: падкайданнікі, паджыльнікі, рамяні з спражкамі і інш. Кайданкі таксама выкарыстоўваліся ў тых выпадках, якія не былі рэгламентаваны ніводным законам, г. зн. па меркаванню турэмных наглядчыкаў. Вось як гэта, напрыклад, выглядала ў гарадзенскім астрозе ў 1819 г.: «Каравульны афіцэр не загадвае на ноч саджаць у калодку, акрамя габрэяў якія па загаду пракурора пераведзены з 1-га ў4-ы разрад, з тым, каб іх не саджаць у калодкі [... ] А Янкеля Пілку [... ] [знайшоў] з заклёпанай на шыі калодкай і ў крыві»49. Але трэба адзначыць, што ў дачыненні да пераважнай большасці арыштантаў кайданы не ўжываліся.
    Цялесныя пакаранні ў XIX ст. стасаваліся як самастойны від, так і ў спалучэнні з іншымі карамі. Асноўнымі прыладамі цялесных пакаранняў былі: пуга (забароненаў 1845 г.), бізун (плець),розга, а ўвыпадкуасобаў, што падлягалі ваенна-палявому суду шпіцрутэны. Найбольшыя знявечанні наносіліся пугай. Суадносіны жорсткасці ўдараў, адпаведна прадпісанню 1845 г., выглядалі наступным чынам: 1-10 удараў пугай = 30 удараў бізуна; 1-10 удараў бізуна = 40 удараў розгамі50.
    Важным таксама было і тое, хто, дзе і якімі прыладамі ажыццяўляў пакаранне. Што тычыцца апошняга, цэнтральныя ўлады ўвесь час імкнуліся да уніфікацыі сродкаў цялесных мер уздзеяння. Першая спроба да-
    туецца 1836 г., калі Міністэрствам унутраных спраў быў распачаты збор звестак аб прыладах пакарання, што выкарыстоўваюцца ў розных рэгіёнах імперыі. Дарэчы, менавіта дзякуючы гэтай цікаўнасці ўладаў, мы сёння маем магчымасць пабачыць як выглядалі падобныя прыстасаванні, што ўжываліся ў Горадні ў той час (гл. Дадатак 1).
    У далейшым Міністэрства ўнутраных спраў у вырашэнні гэтага пытання пайшло яшчэ далей. У 1848 г. па ўсёй імперыі было разаслана «настаўленне» аб вырабе і выкарыстанні розгаў. Паколькі графічных выяваў эталона дадзенай прылады да прадпісання не прыкладалася, то застаецца скарыстацца яе пісьмовым апісаннем: «Розгі для пакарання злачынцаў павінны складацца з тонкіх бярозавых дубцоў даўжынёй 114 аршына (каля 90 см) колькасцю ад 10 да 15 штук [...] Дубцы перавязаны ўтрох месцах, без лісця [...] Пасля Юудараў розгі прызнаюцца нягоднымі для далейшага выкарыстання і павінны быць заменены на іншыя [...] Павінны захоўваццаў вільготныммесцы [...]»і г. д.51 Пасля атрымання такой падрабязнай інструкцыі ўГорадні былі падрыхтаваны 10 скрынь для захавання ў іх эталонаў розгаў і рассылкі па ўездах. He лішнім будзе прыгадаць, што дадзеныя меры ўздеяння ў дачыненні да прывілеяваных саслоўяў не выкарыстоўваліся.
    Што тычыцца пытання аб тым, на каго былі ўскладзены абавязкі па ажыццяўленню цялесных пакаранняў, то адказ будзе адназначны на ката. Першым вядомым гарадзенскім катам з’яўляўся Іван Паўлікоўскі, звесткі аб якім датуюцца 1816пачаткам 1820-х гадоў. Невядома, ці паходзіў ён з вольных людзей, ці быў арыштантам. Беластоцкая гродская дума выплачвала яму ў год у сярэднім 22 руб. срэбрам52. Паколькі ў прыгаворах тых часоў сустракаюцца такія санкцыі як «рванне ноздраў» і кляйменне, то, можна меркаваць, што кат займаўся таксама і гэтым. Адкрытым застаецца пытанне ці ўваходзіла ў яго абавязкі здзяйсненне смяротных прысудаў праз павешанне. Вядомы факт, што падчас выканання падобнай кары ў Кобрыне ўкастрычніку 1863 г. вайсковае начальства патрабавала выслаць дзеля ажыццяўлення экзекуцыі ката53. Дзейнасць заплечных спраў майстра не абмяжоўвалася выключна губернскім цэнтрам. Для выканання пакаранняў ён пастаянна выязджаў ва ўездныя цэнтры і Беластоцкую вобласць.
    У адпаведнасці з пастановай Дзяржаўнага Савета (1833 г.), «пры адсутнасці жадаючых быць катамі з ліку людзей вольных» прадпісвалася абіраць жадаючых з асуджаных да высылкі ў Сібір»54. Вядома, што калі ў 1848 г. пасада заплечных спраў майстра аказалася вакантнай (бо кат Сямён Свёкла (з ліку былых вязняў) не мог выконваць свае абавязкі з-за цяжкай венерычнай хваробы), пачаліся тэрміновыя пошукі замены. Паказальна, што ў самім горадзе, як сярод вольных так і арыштантаў
    (нават нягледзячы на магчымасць пазбегнуць цялеснага пакарання і высылкі ў Сібір), жадаючых не аказалася55. Верагодна, далейшыя пошукі, што былі арганізаваны паліцыяй па ўсёй губерні таксама не далі вынікаў, бо ў сярэдзіне 50-х гадоў для выканання цялесных экзекуцый (напрыклад над дзячком Паўлам Шпакам за крадзеж грошай у Коматаўскай царкве) у Горадню быў камандзіраваны віленскі кат56. У 60-70-я гады XIX ст. функцыі гарадзенскага ката выконваў вязень Лаўрэнці Мінка. Пражываў ён на тэрыторыі турмы асобна ад іншых зняволеных у спецыяльным будынку, грашовае яго ўтрыманне складала ўдвая большую суму ад арыштанцкага (12 кап.), апранаўся ён у турэмную вопратку57.
    Дзеля выканання казні (менавіта так называліся пакаранні, якія выконваліся катам) у горадзе існавала адмысловае, як акрэсліваюць яго дакументы, «лобнае месца». На жаль, адсутнасць інфармацыі не дае магчымасці яго дакладна лакалізаваць для XIX ст. Вядома, што гэта была нейкая плошча (згодна з логікай папярэдніх стагоддзяў верагодней за ўсё цэнтральная58) дзе выстаўляўся эшафот разам з прэнгерам (слупам ганьбы). Яшчэ давядзецца дакладна ўстанавіць ці было іх з’яўленне звязана з разасланай у 1847 г. Міністэрствам унутраных спраў адпаведнай інструкцыяй з дэталёвым чарцяжом месца для выканання пакаранняў разам з слупам (гл. Дадатак 2), ці ўсё ж такі яны існавалі і раней.
    Паколькі згаданая інструкцыя прысвечана апісанню працэдуры экзекуцыі над пэўнай катэгорыяй арыштантаў, то спынімся на ёй больш падрабязна. «Згодна гэтаму парадку, злачынца перавозяць да месца казні на ўзнятых чорных панарадах (дрогах); ён павінен мець надпіс на грудзях пра род яго віны, азабойца бацькі чорнае покрыва на твары; яго [...] суправаджае святар і з усіх бакоў вайсковая варта; пасля прыбыцця на лобнае месца і пасля зачытвання ўказа, над злачынцамі дваранскага стану ломіцца шпага, а пасля злачынец кожнага стану ставіцца [...] да прэнгера і [...] калі не пазбаўлены цялесных пакаранняў, падвяргаецца праз ката пакаранню бізуном»59.