• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    У сярэдзіне 50-х гадоў XIX ст. эшафот і панарады актыўна эксплуатаваліся, аб чым сведчаць неаднаразовыя аўкцыёны на рамонт першага і другога. Пры гэтым эшафот меў не стацыянарны характар, а збіраўся толькі ў выпадку казні і пры неабходнасці мог перавозіцца (што часта і адбывалася на практыцы) ў іншы горад60. Што тычыцца выканання працэдуры «грамадзянскай смерці» з ламаннем шпагі (на памяць адразу прыходзіць хрэстаматыйны, вядомы яшчэ са школы выпадак пакарання Чарнышэўскага), то не ўдалося знайсці згадак яе прымянення ў Горадні. Хаця дакладна вядома, што некаторыя жыхары Гарадзенскай губ. (Апалон Гафмайстар адзін з будучых кіраўнікоў паўстання 1863 г., Восіп Багуслаўскі, Вікенці Матушэвіч і інш.) прайшлі праз гэту працэдуру ў 1847 г. («Справа эміса-
    ра Рэра»)61. Але экзекуцыя над імі, верагодна, адбывалася ў Вільні. Зыгмунд Мінейка ўзгадваў пра выпадак публічнага пакарання бізуном каля прэнгера аднаго з вучняў чацвёртага класа віленскай гімназіі62. У Мінску аналагічныя казні (з выкарыстаннем адмысловага ваза і эшафота), паводле ўспамінаў гісторыка Т. Корзана, адбываліся на Ніжнім Рынку63. Відавочна, што Горадня ў гэтым плане не вылучалася з шэрагу іншых губернскіх гарадоў імперыі.
    У гарадзенскай турме
    Турэмнае зняволенне ў расійскай юрыдычнай сістэме XIX ст. не разглядалася ў якасці асноўнага спосабу пакарання злачынцы. Нярэдка бывала так, што асоба прысуджаная да невялікага тэрміну зняволення, паспявала адбыць яго яшчэ на стадыі папярэдняга следства, альбо абмежаванне волі за кратамі замянялася на цялесныя пакаранні. Тым не менш колькасць вязняў гарадзенскага астрога ў вызначаны перыяд павялічвалася. Змянялася заканадаўства, аблічча турмы, вязні і наглядчыкі, змяняліся ўмовы ўтрымання зняволеных. Паколькі цэлае стагоддзе гэта досыць працяглы адрэзак часу для вывучэння гісторыі пэўнай супольнасці людзей (нават той, што знаходзілася ў зачыненай прасторы), таму абмяжуемся вызначэннем асноўных тэндэнцый і тых зменаў, што назіраліся ў жыцці гарадзенскіх арыштантаў.
    Гэтую характарыстыку трэба пачаць з агульнавядомай тэзы аб тым, што ўмовы жыцця арыштантаў у астрозе былі цяжкімі. Шматлікія скаргі асобаў, якія апынуліся за кратамі, сведчаць аб рэзкім пагаршэнні здароўя. Цяжкае («гнілое») з спецыфічным пахам паветра; вільгаць, цвіль, пячны ўгар, скразнякі ў камерах і на калідорах у сукупнасці з псіхалагічным ударам, звязаным з абмежаваннем свабоды (часта неабгрунтаваным) усё гэта негатыўна адбівалася на асобах, у першую чаргу, прывілеяванага стану. «Мне падалося, што я апынуўся ў пограбе настолькі паветра было агідным (repugnant) і вільготным [... ] Я моцна цярпеў, апынуўшыся ў чатырох сценах», узгадваў Аляксандр Акінчыц, патрапіўшы ў адзіночную (сакрэтную) камеру ўвесну 1864 г.64
    Пра настрой і пачуцці чалавека, які ў сярэдзіне XIX ст. апынуўся у гарадзенскім турэмным замку, сведчаць радкі з ліста Яна Янкоўскага (на мове арыгіналу). Ён, як і яго знакаміты брат Плакід, не быў пазбаўлены літаратурнага таленту: «[...] Едва лй в начале 12-ой неделм достмг я того іцастья, что могу передать на Высоконачальннчье благоусмотренме [...] участь мою. Смотря сверху (быў размешчаны ў г.зв. «сакрэтным пакоі» для найбольш значных вязняў A. Р. ) на окружаюіцую толпу преступнпков, я заметял, что онм всегда веселы, всегда гуляюіцме м, будучн облнчены
    в явных преступленлях, хладнокровно встречают своё rope. [... ] Ho сколько я уверен в своей совестл, что настояіцее мое наказанле, продолжаюгцмеся уже третлй месяц едва лл в тысячной частм соответствует моей влне [...] действлем чего настояіцее мое здоровье бллже поставлло меня к гробу, нежелм к настоягцей ммрской жлзн л. [... ] Н, действмтельно, одлн срам заключенля в тюрьму, достаточен за мою влну (у яго быў знойдзены жалезны пярсцёнак у памяць аб (Юзафе?) Панятоўскім і перапісаная ім справаздача аб дзейнасці эмігрантскага камітэта ў Парыжы за 1832 г. A. Р.), а печаль, скука, огорченле, раззоренле здоровья, пресеченле средств содержанля, осталлсь лзллшнлм. Чувствую, что здоровье мое постепенно в этой неіцастной секретной запертл убывает»65 і г. д.
    Несумненна, што пераносіць заключэнне было куды цяжэй аднаму, чым з суседзямі па камеры. «Таварыства прымусіла мяне нават забыцца, што я ўсё ж такі ў турме, а не на волі. узгадваў Ягмін пасля пераводу ў камеру агульнага ўтрымання. Такім вялікі быў кантраст паміж адзіночным заключэннем і агульным. Тут жылі, дзяліліся навінамі, абмяркоўвалі рознага роду пытанні, маральна падтрымлівалі адзін аднаго [...J»66.
    Дарэчы, дзякуючы ўспамінам паўстанцаў 1863 г. мы маем унікальную магчымасць зазірнуць у гарадзенскі астрог, убачыць яго вачыма вязняў, а не турэмнай адміністрацыі ці інспектараў, чые рапарты і данясенні складаюць асноўную базу крыніц па дадзенай тэме. Так, таварыш Зыгмунда Мінейкі па ўцёках з Сібіры доктар Аляксандр Акінчыц у Францыі праз дзесяткі год узгадваў гарадзенскую адзіночку (secret prison): «Я быў замкнёны на першым паверсе ў даволі вялікім пакоі, тры чвэрці якога былі застаўлены. Тут быў ложак, стол, вялікае, размешчанае вельмі высока, але закрытае кратамі акенца. Сцены былі вельмі вільготныя і, пэўна, не бяліліся з часоў зыходу езуітаў; яны былі пакрыты рознага кшталту надпісамі. На бруднай падлозе пад акенцам я знайшоў кучу жоўтага пяску, не ведаю, дзеля якой патрэбы яна прызначалася»67.
    Амаль што нічым не розняцца, за выключэннем наяўнасці ў камеры пяску, уражанні аб адзіночцы Ягміна: «У камеры, куды з цяжкасцю праз краты вузкага акенца пранікалі промні святла, стаяў ложак, пакрыты грубай з воўны коўдрай, стол і крэсла. Акенца месцілася пад самай столлю, так, што глядзець праз яго было немагчыма. [... ] Ключнік выцягнуў з печы нейкую драўляную пасудзіну, сказаў аб яе прызначэнні [...] і выйшаў. [...] Я не мог спаць і дзеля забавы пачаў лавіць і біць блох, якіх была такая процьма, што ў мяне стамілася рука, і, таму прыйшлося скарыстаць іншым відам пакарання праз патапленне ў місцы з вадой»68.
    Пры дапамозе тых жа асобаў можна атрымаць пэўнае ўяўленне аб агульных камерах утрымання. «Гэта быў доўгі, брудны пакой [...] Уздоўж сцяны стаялі вялізарныя ложкі, падобныя на паліцы, на якіх месціліся
    больш за 10 асобаў адзін па адным. Нягледзячы на тое, што вязні былі шчыльна напханы адзін каля аднаго, яны далі мне месца». Акінчыцу ўдадзеным выпадку яшчэ пашчасціла. Летам 1863 г., калі ўлады не былі падрыхтаваны да такой колькасці арыштантаў, апошнія спалі на падлозе69. Вельмі падобнае апісання агульнай камеры дае ў сваіх успамінах Ягмін.
    Умовы ўтрымання зняволеных у гарадзенскім турэмным замку розніліся для розных катэгорый арыштантаў. Паколькі ў Расійскай імперыі вышэйшымі саслоўямі з’яўляліся дваране і духавенства, то, адпаведна, яны і ў астрозе мелі пэўныя прэферэнцыі ў параўнанні з прадстаўнікамі іншых станаў. Некаторыя адрозненні можна знайсці ва ўмовах утрымання палітычных і крымінальных арыштантаў, хрысціян і іўдзеяў. Але аб усім па парадку.
    Адметны статус дваран-вязняў вынікаў ужо з наяўнасці ў турме адмысловых «дваранскіх» пакояў. Падобныя камера існавала ў «старой» (да 1820 г.) турме, а ў новай (1848 г.) дзеля гэтых мэтаў ужываўся нават асобны будынак («для варты і падсудных дваран каменны двухпавярховы будынак»70. Асобы шляхетнага паходжання вызваляліся ад усіх відаў фізічнай працы як унутры, так і па-за межамі астрога. Спроба прыцягнуць іх нават да якой бы ні было працы (секчы ці пілаваць дровы, прыбіраць, насіць ваду і г. д.) успрымалася імі як абраза гонару. «Муж мой Мацвей харчуецца агульнаю з просталюдзінамі ежаю і прыцягваюць яго да розных выпадковых працаў, нягледзячы на тое, што аб дваранскім яго паходжанні паперы знаходзяцца пры справе»71,скардзілася ў 1839 г. Ева Сямашка.
    Дваране ў параўнанні з падатнымі саслоўямі, мелі большыя грашовыя сродкі (у 1,5-2 разы), што выдзяляліся на іх утрыманне і, адпаведна, мелі лепшае харчаванне. Нават пасля таго, як харчаванне ўтурме было пераведзена на г. зв. «гаспадарчы» метад, калі правіянт пастаўляўся падрадчыкам, і ежа гатавалася ў агульным катле, асобы прывілеяванага стану атрымлівалі грошы на рукі, і «штодня наглядчык купляў прадукты арыштантам дваранскага паходжання»72 (1874 г.). Часцяком іншыя зняволеныя выкарыстоўваліся імі ў якасці служак: «Бачыў Свінцінскага, які рыхтаваў самавар для шляхцянкі Будзелевічовай, якой ён [...] калі-нікалі прыслугоўваў»73 (1865 г.). He выключана, што некаторыя, з ліку найбольш заможных, карысталіся і паслугамі рэстаранаў ці нечага падобнага.
    Нягледзячы на свой статус і пэўную адасобленнасць, дваранскі асяродак не быў адзіным, цэльным. Цікава, што нават за турэмнымі кратамі можна сустрэць водгукі непрыязі паміж прадстаўнікамі аднаго стану. Вось як гэта адлюстравана ў прашэнні губернскага сакратара Букінскага (20-я гады XIX ст.), які скардзіўся «на ўгар, які з’яўляецца найбольш па прычыне псавання печы гатаваннем іншымі дваранамі узачыненай печы бульбы і ад вывешвання імі вільготнай вопраткі на гарачую печ (звы-
    чайна з ліку мясцовай дробнай шляхты, якая, відавочна прывыкла да курных хатаў і ўсялякага бруду) [... ]»74
    Адметнасць утрымання гарадзенскіх палітычных вязняў часоў паўстання 1863 г. выяўлялася ўбольшай упараўнанні з іншымі катэгорыямі арыштантаў грашовай суме, якая выдаткоўвалася на гэта. Так, у адпаведнасці з пастановай, што была зацверджана імператарам у жніўні 1864 г., усувязі з недастатковасцю выдзеленай сумы (6 і ІОкап. срэбрам) было дазволена «рабіць выплаты па 15 кап. у суткі на дваран і па 10 кап. для людзей простага стану на харчаванне, з тым каб зняволеныя атрымоўвалі дзве стравы за абедам і па адной на вячэру»75.
    Канешне, цяжка западозрыць царскія ўлады ў раптоўнай праяве чалавекалюбства да былых паўстанцаў. Прычыны, якія падштурхнулі царскую адміністрацыю пайсці на гэты крок, яшчэ давядзецца адшукаць. Але немалаважным фактарам у прыняцці гэтага рашэнне было тое, што палітычныя вязні, у адрозненні ад іншых, утрымліваліся не за дзяржаўныя сродкі, а за кошт г.зв. надзвычайных працэнтных збораў, якімі было абкладзена мясцовае каталіцкае насельніцтва, і таму казна ў дадзеным выпадку не несла ніякіх выдаткаў. Дарэчы, падобная практыка выкарыстоўвалася царскай адміністрацыяй і ў 30-я гады («справы эмісараў»), калі не толькі выдаткі на ўтрыманне пад вартай, але і «паслуті» жандараў пры суправаджэнні вязняў (у тым ліку і ў Сібір) спаганяліся з маёнткаў нават тых, хто падчас следства быў прызнаны невінаватым. Асаблівы статус «палітычных» выяўляўся і ў тым, што ў адрозненні ад звычайных зняволеных яны не займаліся выкананнем некаторых відаў працаў, звязаных з непасрэдным забеспячэннем жыццядзейнасці астрога. Г эта магло тлумачыцца іх статусам «ваенных», а не «цывільных» арыштантаў. Турэмная адміністрацыя была вымушана наймаць асобных людзей (канешне, за сродкі «палітычных») для «ачысткі парашаў», «чысткі комінаў», наймаць вадавоза (студня на тэрыторыі турмы ў той час патрабавала рамонту) і г. д.76