Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Паліцэйскім земскім спраўнікам у Гарадзенскім павеце ў 1856 г. з’яўляўся надворны дарадца Ф. Ф. Магнус30. Хоць ён і паходзіў з катэгорыі «іншаземцаў», але скончыў Гарадзенскую гімназію і пачаў службовую кар’еру з пасады справавода ў Гарадзенскай урачэбнай управе. Паводле веравызнання Магнус быў евангелікам. Гадавое жалаванне яго складала 428 рублёў. На сваёй пасадзе Магнус пратрымаўся да паўстання 1863 г.
У 1855 г. быў выдадзены сакрэтны загад імператара Мікалая I пра паступовую замену чыноўніцкіх пасадаў у «Заходніх» губернях рускімі служачымі і пераводзе чыноўнікаў мясцовага паходжання ў цэнтральныя расійскія губерні. Але смерць імператара і змены ва ўнутранай палітыцы Расійскай імперыі пасля паражэння ў Крымскай вайне затрымалі яго рэалізацыю на практыцы. У сакавіку 1857 г. віленскі генерал-губернатара Назімаў напісаў гарадзенскаму губернатару, што паводле меркавання ўрада гэты сакрэтны загад ужо не павінен мець сілы31.
Вядомы даследчык Гарадзенскай губерні Павел Баброўскі пісаў усваім даследаванні пра мясцовых чыноўнікаў: «Вельмі мала служачых належыць да дваранства вялікарасійскіх, беларускіх (меліся на ўвазе Віцебская і Магілёўская губерні С. Т.) і маларасійскіх губерняў: усе яны праваслаўнай веры, размаўляюць па-расійску і займаюць пераважна вышэйшыя службовыя пасады ў губерні і паветах. Усе ж чыноўнікі мясцовага паходжання, а таксама Польскага Каралеўства і сумежных так званых Літоўскіх губерняў размаўляюць па-польску, а расійскую мову ведаюць настолькі, каб весці на ёй справаводства»32.
Баброўскі сцвярджаў, што службовае жалаванне складае галоўную крыніцу ўтрымання губернскіх чыноўнікаў, хаця некаторыя з іх мелі таксама прыбыткі ад маёнткаў, дамоў і капіталаў. У якасці прыкладу ён прыводзіў гарадзенскую казённую палату. У 1853 1857 гг. у гэтай установе, паводле дадзеныхБаброўскага,служылі 128 чыноўнікаўі 7 ніжэйшыхканцылярскіх служачых. На аплату іх працы выдаткоўвалася ў год 37292 руб., што складала 414 руб. ўразліку на аднаго чыноўніка. Старшыня палаты зарабляў 3104 руб., дарадца піцейнага аддзялення 910 руб., ніжэйшы канцылярскі служачы 96 руб. Розніца паміж вышэйшым і ніжэйшым акладамі складала 33 разы, а магла і павялічыцца да 83 разоў у выніку розных дадатковых выплатаў вышэйшаму начальству. Заробак старшыні казённай палаты раўняўся прыбытку ад даволі вялікага зямельнага маёнтка, заробак жа канцылярскага служачага адпавядаў даходам сярэдняй сялянскай гаспадаркі (натуральна, што толькі частку гэтых даходаў сяляне пераводзілі ўгрошы). У 1858 г., як сцвярджаў Баброўскі, угуберні на ўтрыманне 1980 чыноўнікаў усіх дзяржаўных устаноў было выдаткавана 242 746 руб, што складала ў сярэднім 123 руб. на аднаго чалавека33.
Павел Баброўскі, як і іншыя тагачасныя аўтары, амаль не пісаў пра лад жыцця гарадзенскіх чыноўнікаў, іх культуру і звычаі. Вельмі непрывабную характарыстыку чыноўніцтву падаў у сваіх мемуарах жыхар Віцебска Максіміліян Маркс: «Вышэйшыя чыноўнікі... былі рускія, якія прыехалі на службу і пазней звычайна перамяшчаліся ў іншыя месцы. Ніжэйшыя пасады займала чарнільная брыдота, якая складалася з рознага зброду і карысталася вельмі кепскай рэпутацыяй. Іх мянушка «кручкі», і не адзін сумленны чалавек у самых крайніх абставінах не пайшоў бы служыць пісарам у паліцмайстраў і спраўнікаў былі пад камандай апошнія прапойцы і бадзягі, што страцілі ўсякае пачуццё чалавечай годнасці»34.
Усё ж, напэўна, такі погляд на чыноўніцтва занадта катэгарычны. Сярод дзяржаўных служачых у беларускіх губернях, у тым ліку і сярод ніжэйшых канцылярскіх служачых, апроч, натуральна, злодзеяў і п’яніцаў, сустракаліся вельмі прыстойныя і таленавітыя людзі. Напрыклад, віцебскім віцэ-губернатарам быў аўтар і папулярызатар беларускіх вершаў
Ігнат Манькоўскі, адзін з пачынальнікаў беларускай археалогіі і этнаграфіі Яўстах Тышкевіч працаваў у канцылярыі віленскага генерал-губернатара, публіцыст і даследчык Адам Кіркор служыў у віленскай казённай палаце, дробнымі служачымі былі пачынальнікі беларускай літаратуры Арцём Вярыга-Дарэўскі, Геранім Марцінкевіч, Вінцэнт Рэут, Фелікс Тапчэўскі.
Сярод гарадзенскага чыноўніцтва вельмі цікавай постаццю быў Ігнат Кулакоўскі. Ён паходзіў з сярэдняй шляхты Пружанскага павета, скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. Кулакоўскі цікавіўся гісторыяй і нават напісаў гістарычны нарыс Горадні (магчыма першы ў гісторыі), які, на жаль, не захаваўся35. У 1834 г. Кулакоўскі даслаў на імя міністра народнай асветы запіску, у якой прапаноўваў увесці ў праграмы мясцовых навучальных устаноў «ясное, смстематмческое мзложенме [...] мстормм Западных губернмй под ясключнтельным названмем мстормм Края», паколькі «событмя, относяідмеся к Западным губернмям, обыкновенно млм совершенно поглоіцены мсторнею поляков млм едва упомянуты в мсторям Россйя, а потому доселе составляют в нашмх учмлшцах науку, слабо занммаюгцую юношество»36. Акрамя таго ён выступаў за «тіцательное мзученме наречмй», бо «простонародный язык это гранмца, прмродою начертанная между народамм». Па сутнасці, гэта была першая вядомая прапанова выкарыстання беларускай мовы (хоць сам тэрмін «беларуская» Кулакоўскі і не выкарыстоўваў) у народнай асвеце. Але такія асобы, як Ігнат Кулакоўскі, у чыноўніцкім асяроддзі сустракаліся вельмі рэдка.
Падзеі паўстання 1863 1864 гг. карэнным чынам змянілі кадравую палітыку расійскага ўрада ў Беларусі, а таксама і асабовы склад устаноў мясцовага кіравання. Прызначаны ўтраўні 1863 г. віленскім генералгубернатарам Міхаіл Мураўёў загадаў падначаленым яму губернатарам у кастрычніку таго ж года прызначаць на ўсе паліцэйскія, а таксама іншыя найбольш адказныя пасады «абавязкова рускіх ураджэнцаў, а выключэнні дапускаць толькі ў адносінах асобаў, якія даказалі сваю несумненную адданасць ураду»37. Праз год Мураўёў даслаў уПецярбург адмысловую запіску, уякой прапанаваў замяніць «асобамі рускага паходжання вышэйшыя службовыя месцы, а таксама месцы асобных начальнікаў і тыя, якія знаходзяцца ў непасрэдным сутыкненні з народам»38. 22 траўня 1864 г. імператар Аляксандр II зацвердзіў гэтыя прапановы аб замяшчэнні ўсіх пасадаў, якія патрабуюць непасрэднага кантакту з насельніцтвам, расійскімі чыноўнікамі з «далейшай заменай рускімі і ўсіх астатніх чыноўніцкіх пасадаў»39. Са студзеня 1864 г. прыезджым з Расіі чыноўнікам па загаду Мураўёва сталі даплачваць 50 % да іх акладаў з тых грошаў, якія спаганяліся з мясцовых памешчыкаў каталіцкага веравызнання. У 1866 г. у Гарадзенскай губерні такую даплату атрымалі 364 чыноўніка40. Адначасова чыноўнікі каталіцкага веравызнання ў ма-
савым парадкузвальняліся са службы. Паводле дадзеных за 1866 г., было звольнена 186 такіх чыноўнікаў41.
У выніку новай кадравай палітыкі асабовы склад дзяржаўнага апарату на беларускіх землях хутка змяніўся кардынальным чынам. У Гарадзенскай губерні з 1863 па 1865 г. было прынятымі на службу 818 чыноўнікаў праваслаўнага веравызнання, большасць з якіх прыехалі ў Беларусь з расійскіх губерняў42. Фармулярныя спіскі даюць пэўнае ўяўленне пра тое, кім былі гэтыя людзі, адкуль яны прыехалі. Напрыклад, гарадзенскім паліцмайстрам у 1869 г. быў маёр Былінскі, які паходзіў з сярэдніх памешчыкаў Палтаўскай губ., дзе яму належалі 230 дзесяцін зямлі. Гадавое жалаванне паліцмайстра складала 1200 рублёў43. Паліцэйскім спраўнікам Гарадзенскага павета з’яўляўся калежскі саветнік Семяненка, які паходзіў з обер-афіцэрскіх дзяцей. Службовую кар’еру Семяненка распачаўў 1831 г. як пісьмавод ваеннага начальнікаў Расіенах Віленскай губ., пазней служыў у віленскай паліцыі44. Яго памочнікам з’яўляўся палкоўнік Паль, лютэранін, сын настаўніка з Пецербургскай губ. Паль скончыўу Пецярбурзе Галоўнае інжынернае вучылішча, служыўу Тыфлісе, Варшаве, Берасці, а таксама ў Сібіры і Пецярбурзе. У 1863 г. Паль пераехаў па закліку Міхаіла Мураўёва ў Беларусь, дзе паступіў на паліцэйскую службу.
Павятовым суддзёй уГарадзенскі павет у1864г. быў прызначаны надворны дарадца Галынскі, які паходзіў з духоўнага стану Падольскай губ. і скончыў там духоўную семінарыю. Зарабляў Галынскі 514рублёў у год. Яго жонцы належаў дом у далёкім Кішынёве45. Напэўна, матывы, якімі кіраваліся гэтыя чыноўнікі, прымаючы рашэнне ехаць уБеларусь, былы розныя. Несумненна, адыгрывала ролю магчымасць больш высокага заробку і больш хуткай кар’еры. Так, у 1864 г. кастрамскі губернатар пераслаў у Горадню прашэнне калежскага рэгістратара Калагрыўскага уезда Няўзорава, у якім той пісаў: «В настояіцее время я без всякой должностл по прлчлне многолюдства члновнлков н преобразованля прлсутственных мест в здешней губернлл»46.
Прыезджыя чыноўнікі не вызначаліся асаблівай добрасумленнасцю і з лёгкасцю займаліся хабарніцтвам і іншымі злоўжываннямі. У верасні 1864 г. гарадзенскі губернатар пісаў ваенным начальнікам паветаў: «Да ведама галоўнага начальства дайшло (меўся на ўвазе віленскі генералгубернатар С. Т.), што многія з паліцэйскіх чыноўнікаў рускага паходжання, у асаблівасці станавыя прыставы і гарадавыя дазваляюць сабе розныя злоўжыванні і пераважна аддаюцца хабарніцтву»47.
Тым не менш многія чыноўнікі каталіцкага веравызнання і мясцовага паходжання працягвалі працаваць удзяржаўных установах, паколькі іх проста не было кім замяніць. У сакавіку 1865 г. віленскі генерал-губернатар
загадаў начальніку губерні падаць яму спіс «почтовых служмтелей й чмновнмков польского промсхожденмя с отметкою о степенм мх благонадежностм»48. Гарадзенскі губернатар падаў такі спіс, які ўключаў 48 чалавек, з пацвярджэннем поўнай добранадзейнасці азначаных чыноўнікаў. У кастрычніку 1865 г. генерал-губернатар Каўфман пісаў у Горадню, што «как в казенной палате, так м в казначействах находмтся весьма много чмновнмков рммско-католмческого мсповеданмя»49. Начальнік края рэкамендаваў гарадзенскаму губернатару «заменнть католмков православнымм в том по крайней мере размере, чтобы чмсло православных превышало чнсло католнков».
Пазбаўленне магчымасці службы ўдзяржаўнай установе для многіх мясцовых чыноўнікаў азначала страту адзінай крыніцы прыбыткаў. Як мы ўжо адзначалі, у большасці яны паходзілі з беднай засцянковай шляхты. Віленскі генерал-губернатар Баранаў пісаў у чэрвені 1867 г.: «В последнее время поступает в управленме мое немало прошенмй от ляц польского промсхожденмя мз дворян, прмнявшмх православме, о предоставленям мм служебных должностей»50. Начальнік краю загадаў сабраць падрабязныя звесткі пра такіх неафітаў. Усяго ў Гарадзенскай губерні іх аказалася 192, зіх 12 пражывалі ў Горадні і 10 — упавеце51. Перамена веравызнання выклікала рашучае асуджэнне з боку блізкага асяроддзя, сяброў і часта сваякоў. Вышэйшае начальства нават аказвала моцны ўплыў на асабістае жыццё сваіх падначаленых па-за службай. Так, па сутнасці, пад забаронай аказаліся шлюбы праваслаўных чыноўнікаў з каталічкамі. У лютым 1865 г. віленскі генерал-губернатар дазволіў пісару Слонімскай воласці Івану Казакову ўзяць шлюб з каталічкай толькі з той умовай, калі жонка абавязкова пяройдзе ў праваслаўе52.