Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Габрэйскі хедэр вядомы катастрафічнасцю гігіенічных умоў. Як пісала газета «Рассвет», «гігіена і школа паўсюдна знаходзяцца ў вечнай варожасці»29. Састарэлы падыход да навучальнага матэрыялу і жалю
вартыя памяшканні, дзе моладзь праводзіла цэлыя дні на працягу дзесяці год зрабілі пачатковую габрэйскую школу аб’ектам неміласэрнай крытыкі прыхільнікаў асветы яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. «Балючы прывілей габрэйскага народа» гэта далёка не самы жорсткі выраз пра яго. Хлопцы праводзілі ў хедэры цэлы дзень з раніцы да вечара без канікул цэлы год акрамя габрэйскіх святаў, але і ў гэтыя дні яны не заставаліся без навукі. Існаваў звычай штотыднёвага шабатнага наведвання бацькоў вучня настаўнікам, калі малы павінен прадэманстраваць свае поспехі падчас своеасаблівага экзамену. Для дзяцей гэта быў вялікі стрэс, таму што расчараваны дрэннымі вынікамі бацька звычайна браўся за розгі.
Уражваюць апісанні памяшканняў, дзе вучыліся габрэйскія дзеці. Гэта або цьмянае паддашша, або вільготны падвал, або адзіны пакой, дзе знаходзіцца ўся сям’я настаўніка: плача малое ў калысцы, каля печы завіхаецца жонка, якая раз-пораз кідае крытычныя заўвагі ў адрас мужа і адцягвае яго ўвагу просьбамі дапамагчы па гаспадарцы. Ніякіх спецыяльных падручнікаў не было, вучыліся па рэлігійных тэкстах, але і іх не хапала, таму адзін том Талмуда прыходзіўся на 2-3 вучняў. Недарма ўбеларускую мову прыйшоў выраз «голасна, як ўгабрэйскім хедэры». Метад навучання быў простым: настаўнік тлумачыў кавалак тэксту, малыя вучылі яго на памяць, паўтараючы ўслых, кожны сваю частку, таму ў пакоі стаяў гул як ў пчаліным вуллі.
Асобная справа шлях да хедэра. У XIX ст. многія сем’і выйшлі за межы габрэйскага квартала Гародні, габрэйскія дамы чаргаваліся з негабрэйскімі. Вучням даводзілася хадзіць і праз цалкам «хрысціянскія» вуліцы, дзе іх чакалі мясцовыя дзеці з кіямі, абражалі габрэяў крыўднымі мянушкамі, білі і цкавалі на ахвяр навукі сабак. У дрэннае надвор’е, калі вуліца ператваралася ўбагну альбо была занесеная снегам, малодшыя хедэрнікі не маглі самастойна дайсці да школы. Іх прыносілі на спіне маці альбо памочнікі настаўнікаў.
Альтэрнатывай традыцыйнай сістэме адукацыі павінна была стаць дзяржаўная школа для габрэяў. Яна разумелася як сродак «цывілізавання» габрэяў, падрыву ўплываў рабінства, абвінавачанага ў насаджэнні фанатызму, цемрашальства і варожасці да хрысціян. Прадуктам новай школы павінен стаць акультурыраваны падданы апрануты па-еўрапейску, лаяльны, карысны дзяржаве, рускамоўны (валоданне іншаземнымі мовамі таксама віталася). Першы крок на гэтым шляху быў зроблены на пачатку стагоддзя. У «Палажэнне пра габрэяў» 1804 г. увайшлі пункты пра дазвол паступаць у «агульныя» навучальныя ўстановы, у тым ліку ў пачатковыя прыхадскія і павятовыя вучылішчы. Тут, у адрозненні ад гімназій і універсітэтаў, дзецям дазвалялася насіць традыцыйныя строі. Калі ж габрэі ігнаравалі дзяржаўныя школы, ім дазвалялася адчыняць тра-
дыцыйныя на ўласны кошт з выплатай падатку, але і там абавязковыя для вывучэння руская, польская альбо нямецкая мовы30.
Закон 1835 г.уводзіўсістэму казённайадукацыідлягабрэяў. Адчыняліся вучылішчы двух разрадаў, першы з якіх адпавядаў прыхадскому, а другі павятоваму вучылішчу. У першаразрадных, дзе існавалі 2 класа, акрамя «габрэйскіх прадметаў» (мовы, гісторыі і талмудычных каментараў) выкладалі рускую і нямецкую мовы, чыстапісанне, арыфметыку. У чатырохкласных другаразрадных акрамя габрэйскіх прадметаў вывучаліся агульная гісторыя, матэматыка, геаграфія, хімія, фізіка, тэхналогія, чарчэнне, рускае і габрэйскае чыстапісанне31. Акрамя двух настаўнікаў, адзін з якіх, хрысціянін, выкладаў «агульныя прадметы», быў настаўнікгабрэй, функцыі наглядчыка спачатку выконваў першы з іх, пазней гэта пасада набыла асобны статус. У вучылішчы першага разраду прымалі 8-гадовых хлопцаў, другога выпускнікоў першапачатковых і тых, чые веды адпавядалі гэтай ступені. Рэфарматары разлічвалі пазней увесці ў другаразрадных вучылішчах курсы бухгалтэрыі, прамысловай механікі, права, прыродазнаўства, асновы гандлю32.
Габрэйскіх бацькоў шакіраваў той факт, што іх адзінаверцы складалі меншасць выкладчыцкіх кадраў, да таго ж рэкрутаваліся з выпускнікоў дзяржаўных рабінскіх (пазней габрэйскіх настаўніцкіх) інстытутаў. Казалі, што яны больш «папы», чым рабіны. Мала таго, «габрэйскія прадметы» выкладаліся па нямецкіх перакладах рэлігійных кніг ірускамоўных каментарах, зробленых берлінскімі асветнікамі кола М. Мендэльсона, якога ўмяжы аселасці лічылі ерэтыком. Зразумела, што габрэйскія дзеці Гародні ўхіляліся ад наведвання казённых вучылішчаў нягледзячы на кары і папярэджанні33. Многія хлопчыкі зніклі з метрычн ых кніг, таму што ўнесці туды імя значыла пазней абавязаць малога вучыцца ў казённай школе34. Туды кагал заганяў самых няздольных да навукі і беднякоў. На пачатку 40-х гг. XIX ст. габрэі зразумелі, што наступленне ўрада на традыцыйную школу непазбежна і прывялі ў дзеянне выпрабаваны часам механізм. Калі прыходзілі звесткі, што рыхтуецца жорсткі антыгабрэйскі закон, збіралі грошы і пасылалі ў сталіцу ўплывовага адзінаверца. Ён павінен быў, абапіраючыся на знаёмствы і хабар, прадухіліць прыняцце закона альбо змякчыць яго. 3 такой місіяй уканцы 1840 г. у Санкт-Пецярбург накіраваўся купец з Гародні Л. Собаль35.
Як слушна лічыў П. Марэк, габрэйскія масы атаясамлялі асвету з бязвер’ем36, але ў 40-я гг. XIX ст. урад знайшоў нечаканага саюзніка сярод новай габрэйскай інтэлігенцыі, якая імкнулася да акультурацыі з захаваннем рэлігійнай і этнічнай спецыфічнасці. Для іх полем дзеяння таксама была школа, перадусім пачатковая, найбольш дасягальная для народа. Праграма, сфармуляваная ў 30-я гг., прадугледжвала
амаль тое ж, што было пазней рэалізавана ў казённых вучылішчах другога разраду: акрамя агульнаадукацыйных прадметаў рамяство, пажадана і земляробства, адмова ад нацыянальнай вопраткі, скарачэнне колькасці гадзін на рэлігійныя прадметы на карысць сучасных моваў і прыродазнаўства. Традыцыйны хедэр, які не жадаў змяняцца, выклікаў у радыкалаў раздражненне. I ў сярэдзіне XIX, і на пачатку XX ст. мы чуем, што «у хедэрах агульныя прадметы зусім не выкладаюцца, габрэйская ж мова, Біблія і Талмуд выкладаюцца прымітыўным спосабам і дзеці пасля шматгадовай знясільваючай працы не выносяць з хедэра ніякіх каштоўных ведаў акрамя габрэйскай пісьменнасці»37.
Для кансерватыўнай большасці казённая адукацыя была занадта радыкальнай, бо мала ўвагі надавалася рэлігійным прадметам. Аматарам акультурацыі вучылішчы давалі няшмат: пасля іх нельга было атрымаць дыплом і пачаць дзяржаўную службу, веды былі павярхоўныя. Замест марнавання часу ў вучылішчы можна было падрыхтавацца да гімназіі і пачынаць прафесійную падрыхтоўку. Ці былі ў Гародні прыхільнікі новай культурнай мадэлі? Напэўна так, хаця іх колькасць не варта пераацэньваць. У 1825 г. нейкі П. Рудзінскі нават прыняў каталіцкую веру, каб насуперак бацькам атрымаць еўрапейскую адукацыю38! Нават у 1880 г. Н. Бендэтсон жывапісаў у «Рассвете» задятую барацьбу прагрэсіўнага загадчыка гарадзенскай талмуд-торы, які аддаваў шмат увагі рускай мове і прыродазнаўству, з рэтраградамі39.
У межах рэформы ў 1849 г. у Гародні было адчынена казённае габрэйскае вучылішча першага разраду, дзе два настаўнікі габрэй і хрысціянін выкладалі 10 вучням40. У 1852 г. тут вучыліся 39хлопцаў, што не так ўжо і дрэнна, бо ва ўсіх 5 казённых вучылішчах губерні ў гэтыя гады навучалася не болыд за 63 чалавек41! У канцы стагоддзя адсюль зніклі хрысціяне-настаўнікі, загадваў вучылішчам С. I. Суботнік, (з 1890 I. О. Гальперн), яго памочнікам лічыўся Л. М. Тамаркін, падрыхтоўчы клас вёў A. А. Рэфес (з 1894 М.І. Вальдман)42. Чатырохкласнае вучылішча другога разраду, мэтай якога была падрыхтоўка габрэйскага юнацтва да працы ў прамысловасці і гандлі, праіснавала толькі з 1854 па 1859. Яно аказалася непапулярным. Тут вучыліся 43 хлопца, прычым за адзін год толькі 9 скончылі поўны курс, 26 кінулі вучобу43. У 1861 г. на яго базе было адчынена яшчэ адно вучылішча першага разраду, ганаровым наглядчыкам якога стаў купец А. Ю. Гордан, наглядчыкам рабін М. А. Коткінд, і ўсе тры настаўніка былі габрэямі44.
У другой палове XIX ст. дзяржаўная сістэма адукацыі набірала папулярнасць. Гэта было звязана з рухам Расіі па шляху капіталізацыі. Былі патрэбны дыпламаваныя спецыялісты, матэматыкі і ўрачы, перадусім інжынеры і механікі, нават і габрэі. Каб атрымаць дыплом, трэба скончыць гімназію, а лепш акадэмію ці універсітэт. Некаторая частка габрэяў (яшчэ
даволі абмежаваная) пачала разглядаць казённую пачатковую школу як патрэбную ступень адукацыі, якая можа падрыхтаваць сама меншае да сярэдняй школы. Лепшым варыянтам былі прыватныя габрэйскія вучылішчы, дзе прынамсі не варта было чакаць хрысціянізацыі і адкрытай русіфікацыі, але яны былі па кішэні толькі гарадской эліце. Таму на 1870 г. у Гарадзенскім уездзе толькі 49 хлапчукоў былі вучнямі прыватных вучылішчаў, затое па Гародні 200 чалавек наведвалі традыцыйную талмудтору, дзе навучанне вялося за грамадскі кошт, 100 дзяўчынак вучыліся ў прыватным жаночым вучылішчы45. У 80-я гады сярод 54 гарадзенскіх пачатковых школ 45 былі габрэйскімі, тут вучылася 869 чалавек па адной установе на 40 габрэяў. У фарштаце з’явілася пачатковая школа рускай пісьменнасці46.
Сярод папулярных прыватных мужчынскіх вучылішчаў у Гародні можна прыгадаць 3-класную школу М. А. Астрагорскага, адчыненую ў 1852 г.47 Жаночай адукацыі ўдзялялі мала ўвагі. У першай палове XIX ст. гарадзенскія дзяўчынкі-габрэйкі вучыліся пісаць, чытаць і лічыць у прыватных настаўнікаў, якія хадзілі па хатам. У асноўным іх мэтай было навучыць пісаць лісты па ўзору да жаніхоў, многія з якіх жылі далёка. У сярэдзіне стагоддзя ў моду ўвайшлі пансіёны, якія ўжо не палохалі недаверлівых бацькоў. Як іранізаваў Д. Лазараў, акрамя назвы пансіён не меў у сабе нічога негабрэйскага: габрэйскае чытанне і пісанне, нямецкая мова і ці не два першых дзеяння арыфметыкі48. Наведванне пансіёна стала часткай прыданага заможнай нявесты: ад яе чакалі ўмення сказаць некалькі нямецкіх фраз, падтрымаць размову пра Шылера і Гётэ (якіх яна магла ніколі не чытаць) і граць на фартэпіяна, а гэткімі ўменнямі пансіён напэўна мог узброіць любую. У Гародні лепшая з падобных школ жаночае габрэйскае вучылішча Т. Астрагорскай, дзе ў 1870 г. было 100, аў 1883 г. ужо 125 вучаніц49. Ш. К. Гальперн у 1851 1869 гг. праводзіў навучанне каля 30 габрэйскіх вучаніц ад 10 да 18 годнасваёйкватэры.Патрэбныхдакументаў настаўнік не меў, таму на яго час ад часу «палявала» паліцыя, а бацькі мусілі пастаянна пісаць лісты ў абарону крымінальнага настаўніка50.