• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Адзначым, што ўлады не ведалі дакладнай колькасці прыватных школ. Так, у 1868г. генерал-губернатар А. Патапаў пісаў: «Вмленскмй учебный округ, обязанный по закону бдмтельным надзором за всемм учебнымм за-
    веденмямм, не ммеет точных сведенмй о всех панслонах, находяіцмхся как в Гродно, так н в уездных городах»4.
    На працягу другой паловы XIX пачатку XX ст. назіраўся рост колькасці навучальных устаноў і, адпаведна, настаўнікаў і вучняў. У гэты час угорадзе дзейнічалі
    Гродзенская мужчынская гімназія
    урадавыя мужчынская і жаночая гімназіі (адкрыдася ў 1860 г. на базе прыватнай гімназіі Загуроўскай), прыватная мужчынская 6-класная прагімназія М. С. Хныкіна (адкрылася ў 1906 г.), прыватная жаночая 7-класная з падрыхтоўчым класам гімназія К. М. Баркоўскай (заснаванае ў 1906 г. на базежаночага вучылішча, адкрытага Баркоўскай восенню 1904 г. (у 1910 1912 гг. тут вучылася беларуская пісьменніца, грамадска-культурная дзеячка Зоська Верас), Аляксандраўскае рамеснае вучылішча (адкрылася ў 1890 г.), рэальнае вучылішча (адкрытае ў 1907 г., праз год яму прысвоілі імя Цэсарэвіча Аляксея), гарадское 4-х-класнае вучылішча (заснаванае 1 ліпеня 1899 г.)> евангелічна-лютэранскае прыходскае вучылішча (існавала з 1846 г.), шэраг прыходскіх вучылішчаў (ад 2-х у 1864 г. да 14-ці ў 1911 1914 гг.), шэраг навучальных установаў для габрэяў (казённае габрэйскае вучылішча 1-га разраду (з 1861 г. ), Талмуд-Тора (з 1842 г.), ешыва (з 1817 г.), прыватнае жаночае вучылішча Т. В. Астрагорскай (з 1852 г., з 1906 г. пераўтворанае ў4-кл. прагімназію, заснавальнікамі прызнаныяТ. Астрагорская і Л. Вальдман.з 1907 г. 7 кл.-гімназіюз правамі для навучэнцаў урадавых гімназій), Занёманская школа рускай граматы (з 1878 г.)> аднакласнае жаночае вучылішчаБ. Ш. Гальперн (з 1884 г.), рамеснае вучылішча пры Талмуд-Торы (з 1902 г.), габрэйскае 2-х-класнае народнае вучылішча (з 3-гадовым курсам) з жаночаю зменаю (з 1902 г.); прыватныя жаночыя прафесійныя рахункаводчыя курсы М. Л. Шмеман, павівальная школа.
    У 1914 г. калежскаму дарадцу Антону Скабалановічу, закончыўшаму Віленскі настаўніцкі інстытут, было дазволена адкрыць у Гродне прыватнае 2-х-класнае, з падрыхтоўчым класам, мужчынскае вучылішча 3 разраду5. У справаздачах 1914 г. сустракаецца інфармацыя пра Гродзенскую прыватную жаночую гімназію Шмеман (223 вучаніцы)6.
    Пералік габрэйскіх вучылішчаў у 1915 г.: пачатковае, 2-х-класнае пры тытунёвай фабрыцы акцыянернагатаварыства «I. Л. Шерешевскмй», 1-класнае мужчынскае, 2-х-класнае жаночае, 2-х-класнае прыватнае грамадскае для дзяцей абодвух палоў, 1-класнае мужчынскае прыватнае Шапіры, 1-класнае мужчынскае прыватнае Давідзона, 2-х-класнае з падрыхтоўчым класам жаночае Паграбецкай, Талмуд-Тора, прыватнае пры Гродзенскім габрэйскім прытулку, габрэйскае рамеснае, габрэйскія педагагічныя курсы, прыватнае жаночае 2-х-класнае Гіршкохун7. Працягвалі існаваць і хедары. Паводле статыстычных звестак на 1912 г. іх было ў нашым горадзе 448.
    Існавалі і царкоўныя школы ведамства РПЦ. У 1905 1906 гг. у горадзе было пяць царкоўна-прыходскіх школ9.
    Такім чынам, Гродна ў другой палове XIX пачатку XX ст. мела разнастайны набор навучальных устаноў: свецкіх і рэлігійных; дзяржаўных
    і прыватных; пачатковых і сярэдніх; агульнаадукацыйных і прафесійных; мужчынскіх, жаночых і змешаных. Значнае месца ў школьнай сетцы горада па-ранейшаму займалі габрэйскія навучальныя установы, як рэлігійныя, так і свецкія (з-за шматлікасці габрэйскага насельніцтва). Змены, якія адбываліся ў сістэме адукацыі гарадзенскіх габрэяў у гэты час, адлюстраваныя ў даследаваннях Вольгі Сабалеўскай10.
    У другой палове XIX пачатку XX ст. у нашым краі адбыўся даволі рэзкі скачок колькасці вучэбных устаноў у 12,4 разоў, а колькасць навучэнцаўу 24,1 разы (звесткі па Віленскай навучальнай акрузе з 1856 па 1911 г.)11. Попыт на «навуку» значна ўзрос, што прывяло да вялікага працэнту адмаўленняў у прыёме. Факты росту ў дадзены перыяд у Гродне, як і ў іншых гарадах Беларусі, колькасці навучальных устаноў і навучэнцаў нельга ацаніць адназначна. 3 аднаго боку, дзейнічалі заканамернасці унутранага сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, духоўнакультурнага і этнанацыянальнага развіцця грамадства, якое стала на шлях мадэрнізацыі і нацыянальнага адраджэння. 3 другога боку, жыццё гарадзенцаў, як і ўсяго беларускага грамадства, адбывалася ва ўмовах «рускай культурнай інтэрвенцыі», асноўным зместам якой была барацьба з польска-каталіцкім уплывам і паслядоўная русіфікацыя. Галоўным сродкам ажыццяўлення расійскай палітыкі ў нашым краі сталі рускі склад адміністрацыі, укараненне праваслаўя і рускай школы. Школьная палітыка ўладаў у мэтах русіфікацыі рабіла акцэнт на пашырэнне пачатковай, абмежаванне сярэдняй (сярэдняя школа не была так моцна абцяжараная выкананнем манархічна-вернападданніцкіх задач самадзяржаўя), забарону вышэйшай адукацыі. У выніку з пункту гледжання рускага асветніцтва беларускія губерні значна прасунуліся наперад у справе распаўсюджвання пісьменнасці і развіцця пачатковай школы. Адваротным бокам адміністратыўнага ўмяшання ў асвету была забарона беларускамоўнага навучання, што стала тормазам (з пункту гледжання беларускага адраджэння) культурна-асветніцкай справы ў Беларусі12.
    НАСТАЎНІКІ
    Колькасць і склад
    У пачатку 1860-х гг. педагагічныя калектывы навучальных устаноў Гродна зведалі істотныя змены. У 1861 г. паводле звестак Я. Арлоўскага ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі колькасць настаўнікаў «рускага паходжання», акрамя дырэктара (Уладзімір Тапер) і інспектара (Людвіг Макса), складала 3 чалавекі (настаўнікі рускай славеснасці, гісторыі, геаграфіі Балвановіч, Паруноў і Рахманін), Менавіта гэтыя педагогі стараліся «образуммть» вучняў (перадухіліць іх удзел у палітычных падзеях).
    Арлоўскі падрабязна апісвае паводзіны ў тыя часы Якава Балвановіча: «Уроженец Белорусслл (Слуцкого уезда Мянской губ.), он был настояіцнй белорусскмй патряот, люблвшнй Западную Россню; еіце в свом школьные годы он немало терпел от бесцеремонного насмлля н оскорбмтельного прлнебреженля свомх польскйх сверстнлков, которые презрмтельно третмровалм «хлопскую» веру л «хлопскмй» язык л промсхожденме свопх белорусскнх товаршцей... В мае 1857 г. Я. Балвановлч, уже кандндат Харьковского уннверснтета, возвратллся на родлну, одушевленный лскреннмм желанмем борьбы с полонмзмом, котораго давленля нспытывал в своей непосредственной практмке...» У 1858 г. ён быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы і славеснасці ў Гродзенскую гімназію. «Ученлкя, не отвлекаемые полмтмканством, занлмаллсь руссклм языком м словесностью с большнм рвенлем». У 1860 1862 гг. Я. Балвановіч арганізоўваў літаратурныя вечарыны, дзе чыталіся і аналізаваліся творы Фанвізіна, Карамзіна, Жукоўскага, Пушкіна, Лермантава, Тургенева, Ганчарова і Грыгаровіча. Балвановіч распавядаў пра біяграфіі пісьменнікаў, а вучні выступалі са сваімі ўласнымі творамі, разыгрываліся драматычныя дыялогі урыўкі з твораў Фанвізіна, Гогаля. У 1861 1862 гг. было прыбрана з праграмы гэтых вечароў чытанне гімназістамі сваіх уласных сачыненняў «в вяду отсутствмя ясных й определенных указанмй начальства на этот счет». Далей у характарыстыцы Балвановіча чытаем: «Серьезные школьные занятня отошля на задняй план, благодаря безумным стремленням революцяонных агнтаторов, которые в круг свомх действяй не погнушалнсь втянуть пылкую м увлекаюіцуюся молодежь... Вот протмв этнх прнтязаняй м увлеченяй всемл сяламн ратовал молодой преподаватель, вразумляя ученяков; предсказывая на основаням статмстяческнх данных я ясторяческнх прямеров, кровавую неудачу возмугценяю, настойчяво прязывая ученяков к лсполненмю долга, к законностл н любвн к едлной л нераздельной родлне Россмн...Свом взгляды он развлвал не только с учлтельской кафедры, но м печатно (в газетах «День» л «СПбургскне Ведомостл»), Такая твердая н прямоллнейная деятельность Я. А. Балвановмча вызвала протлв него ожесточенме агмтаторов, которые стараллсь сделать для него невозможным лсполненле обязанностей преподавателя». На яго ўроках, напрыклад, адбываліся наступныя сцэны: «Ученнк с шумом начлнает острлть свой полуохотнлчлй нож о классный стол, дерзко сопротлвляется прекраіценню этого занятля; потерпевшл пораженле, прозрачно намекает, «на кого» он точлт этот нож...»13
    Пасля паўстання 1863 1864 гг. адбылася замена настаўнікаў «польскага» паходжання. 19чэрвеня 1864 г. «папрасілі» напісаць прашэнне аб звальненні Гедройца (выкладчык матэматыкі) і Бяляўскага (лацінскай мовы), абодва на пенсію. 18 ліпеня звольнены настаўнік французскай мовы
    Юльян Карэйва (пераведзены ў Кастрамскую гімназію), старшы настаўнік лацінскай мовы Гінтаўт (пераведзены ў Прывіслінскі край); 23 ліпеня старшы настаўнік законазнаўства В. Вайновіч, 24 ліпеня настаўнік прыродазнаўчых навук Мрайскі (абодва «по разстроенному здоровью»). Звольненыя выкладчыкі, якія яшчэ не выслужылі на пенсію, атрымалі адзіначасовую выплату ў памеры гадавога акладу14.
    У гадавых справаздачах аб стане гімназіі канстатавалася, што з 1864 г. яна «канчаткова вызваляецца ад польскага ўплыву, бо ў гэтым годзе ўсе настаўнікі польскага паходжання былі замененыя выкліканымі на службу ў Заходні край рускімі людзьмі, і рускі напрамак стала зацвердзіўся з той пары ў гімназіі»15.
    2 красавіка 1865 г. I. Карнілаву быў накіраваны спіс асобаў, якія былі ўзнагароджаныя медалём за «усммренме польского мятежа 1863 1864». У спіс увайшлі тыя, каму было даручана назіранне за кватэрамі вучняў і выкананне абавязкаў наглядальнікаў і якія праявілі «особенную распорядмтельность в удержанмм ученнков от безпорядков в смутное для края время». 3 Гродзенскай гімназіі ў спіс гэты ўвайшлі: інспектар А. Аржавін, старшыя настаўнікі гісторыі Шуленбург і рускай мовы К. Рахманін; малодшы настаўнік гісторыі Е. Лапушынскі; нямецкай мовы Э. Лібеман; малявання, чарчэння і чыстапісання Я. Зяньковіч; наглядальнік за прыходзячымі вучнямі А. Жэлязоўскі; былы выкладчык Гродзенскай гімназіі, а ў 1865 г. інспектар Мінскай гімназіі Я. Балвановіч; выкладчык лацінскай мовы П. Арлоў, матэматыкі і фізікі Н. Стэфані16.
    1 жніўня 1865 г. дырэктарам гімназіі быў прызначаны Я. Балвановіч (да 1874 г.), які поўнасцю «отдался укорененмю н ревнмвому охраненяю внесенных в школу русскмх начал, подавленные раньше русскме элементы получмлм теперь подобаюіцее значенме»17.