Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Аднак перапіс 1897 г. зафіксаваў, што сярод дзяцей школьнага ўзросту (5-19 гадоў) пісьменных было 55 % (сярод хлопчыкаў 61 %, сярод
дзяўчынак 50 %). Праўда, трэба ўлічваць, што асноўным крытэрыем пісьменнасці падчас перапісу з’яўлялася ўменне чытаць па-руску. Гэтая акалічнасць скажае сапраўдную карціну пісьменнасці насельніцтва Гродна. Хоць навучальныя ўстановы не маглі прыняць усіх жадаючых вучыцца, але адукацыя была даступная, дзякуючы добра развітаму хатняму навучанню. Нагадаем сведчанне П. Баброўскага: у Гродна шмат добрых настаўнікаў музыкі, хатніх настаўнікаў і гувернантак, якія прапаноўваюць свае паслугі за «довольно сходную цену»61. Першы дырэктар жаночай гімназіі Вінаградаў таксама адзначаў шырокае распаўсюджанне хатняга навучання, якое «прм множестве домашннх лз неслужаіцей шляхты учмтелей м вышедшнх мз частных пансмонов гувернанток стомло чрезвычайно дешево»62.
У гарадзенскіх навучальных установах вучыліся дзеці розных саслоўяў і веравызнанняў. Так, у 1875 г. ужаночай гімназіі налічвалася 237 вучаніц, сярод якіх было: праваслаўнага веравызнання 85 (35,9 %), рымска-каталіцкага 46 (19,4 %), лютэранскага 8 (3,3 %), іудзейскага 98 (41,3 %). Па саслоўях вучаніцы размяркоўваліся так: дзеці чыноўнікаў і дваранаў -
108 (45,6%), духавенства25(10,5%), купцоў63 (26,6%), мяшчан і ніжніх чыноў 41 (17,3 %)63. Колькасць вучаніц у 1904 г. склала ўжо 504, сярод якіх было: праваслаўнага веравызнання 254 (50,4 %), рымска-каталіцкага 68 (13,5 %), лютэранскага 10 (2 %), магаметанскага 2 (0,4 %), іудзейскага 170 (33 %). Саслоўны склад вучаніц быў наступным: дзеці дваранаў 32 (6,3 %), чыноўнікаў 243 (48,2 %), духавенства 25 (5 %), сялян 18 (3,5 %), гараджан 186 (37 %)64.
Паводле звестак Я. Арлоўскага, ужаночай гімназіі ў 1910 г. было 517 вучаніц, але жадаючых вучыцца было яшчэ больш65. У гэтым годзе жаночая гімназія мела больш высокі працэнт вучаніц праваслаўнага веравызнання (52,7%) ў параўнанні з Віленскай (48,2%) і Ковенскай (34,4%)66.
Мужчынская гімназія ў 1875 г. мела 313 вучняў, утым ліку: праваслаўнага веравызнання 82 (26,2 %), рымска-каталіцкага 133 (42,5 %), лютэранскага 8 (2,5 %), іудзейскага 86 (27,4 %), магаметанскага 4(1,3%). Па саслоўях вучні размяркоўваліся наступным чынам: дзеці
чыноўнікаў і дваранаў 169 (54 %), духоўнага звання 15(4,8%), купцоў21(6,7%), мяшчан 94 (30 %), сялян 12 (3,8 %), замежнікаў 2 (0,6 %)67.
У наступным дзесяцігоддзі гімназістаў стала на парадак болей. Так, у 1885/1886 г. іх было ўжо 448. Размеркаванне вучняў па саслоўях выглядала так: дзяцей дваран і чыноўнікаў 252 (56,3%), духоўнага звання 19 (4,2%); гарадскіх саслоўяў 139 (31 %), сельскага саслоўя 30 (6,7%), замежнікаў 8 (1,8); па веравызнанні: праваслаўных - 180 (40,1 %), каталікоў-
152 (33,9),лютэран -24 (5,4),іудзеяў-84 (18,8), магаметан 8 (1,8)68.
У канцы 1880-хпачатку 1890-х гг. колькасць гімназістаў паменшылася з-за выканання палажэнняў ад 5 снежня 1886 г. і 26 чэрвеня 1887 г. аб абмежаванні прыёму габрэяў дзесяццю працэнтамі. Так, у 1887 г. скарачэнне склала з 466 да 365. У жніўні 1901 г. Міністэрства народнай асветы прапанавала вылічваць працэнтныя суадносіны габрэяў не адносна паступіўшых, а адносна ўсіх вучняў гімназіі. Габрэяў у гімназіі аказалася 14 %, таму ў гэтым годзе габрэяў не прымалі зусім69.
У пачатку XX ст. у мужчынскай гімназіі колькасць вучняў пабольшала, нягледзячы на абмежаванні на прыём габрэяў і на адкрыццё
ў горадзе новых навучальных устаноў (рэальнага вучылішча, прыватнай гімназіі Хныкіна). У справаздачы за 1908 г. адзначана, што «классы тесны, а в некоторых мз ннх 47 чел., согласно указанмям профессора гмгмены Эрмсмана, зданме Гммназмн содержмт воздуха на 372 уч-ся, в то время как чмслоученмков 516 чел.»70 Ha 1 студзеня 1912 г. колькасць вучняўу гімназіі складала 629. Сярод іх праваслаўнага веравызнання 310(48,21%), рымска-каталіцкага 221 (34,37%), лютэранскага 19(2,96%), магаметанскага 9 (1,39 %), іудзейскага 84 (13,07 %). Па саслоўям гімназісты размяркоўваліся наступным чынам: дзеці чыноўнікаў і дваранаў 337 (52,41 %), духоўнага звання 30 (4,67%), гарадскіх саслоўяў163 (25,35 %), сельскіх саслоўяў 113 (17,11 %), іншых 3 (0,46%).
Я. Арлоўскі ўзгадваў, што падамініканскі касцёл, зачынены ў 1865 г., знеслі пасля таго, як дырэктар мужчынскай гімназіі адмовіўся ад
прапановы ператварыць яго ў праваслаўную царкву пры гімназіі, бо палічыў гэта не патрэбным з-за блізкасці Сафійскага сабору і малой колькасці праваслаўных гімназістаў: «Гммназмческое начальство не предполагало, что к концу столетмя (1900) мх чмсло превыснт 48 % обіцего чнсла ученмков гммназмм»71.
У 1914 г. у рэальным вучылішчы было 314 вучняў (191 праваслаўных, 60 каталікоў, 14 іншых хрысціян, 46 іудзеяў, 3 магаметан; 42 дзяцей дваран патомных, 91 асабістых дваран і чыноўнікаў, 15 духоўнага звання, 19 ганаровых грамадзян і купцоў, 84 мяшчан і цэхавых, 1 казакоў, 59 сялян, 3 замежнікаў)72.
Праявай тэндэнцыі росту прафесійнай адукацыі з’яўлялася адкрыццё ў Гродне рамесных вучылішчаў і павелічэнне колькасці іх навучэнцаў. У Аляксандраўскім рамесным вучылішчы ў 1893 г. было 27 вучняў (у тым ліку 4 габрэі), аў 190584 (у тым ліку 1 габрэй). Габрэйскае рамеснае вучылішча, заснаванае ў 1889 г., прыняло ўгэтым годзе 65 хлопчыкаў. Габрэйскія дзеці мелі магчымасць навучацца і ў рамесным вучылішчы пры талмуд-торы, дзе ў 1903 г. налічвалася 35 вучняў, аў 1904 г. ужо 5573.
Статыстыка, якая адлюстроўвае канфесійны і саслоўны склад гімназістаў, сведчыць аб тэндэнцыі скарачэння ўдзельнай вагі каталікоў і іудзеяў, росту праваслаўных, захавання абсалютнай перавагі дзяцей дваран і чыноўнікаў над прадстаўнікамі іншых саслоўяў, што тлумачылася ўрадавай палітыкай у галіне школьнай справы. Прыкметнай стала праслойкавучняўсельскіхсаслоўяў(умужчынскайгімназііў 1912 г. каля 17 %), аднак яны пацяснілі прадстаўнікоў гарадскіх саслоўяў, удзельная ж вага дзяцей дваран і чыноўнікаў засталася амаль на тым жа высокім ўзроўні. Безумоўна, такая тэндэнцыя другой паловы XIX пачатку XX ст., як рост колькасці вучняў недваранскіх саслоўяў, мела месца іў Гродне, аднак з-за адсутнасці статыстычных дадзеных аб складзе вучняў прыватных навучальных устаноў, гэтага немагчыма паказаць на канкрэтных лічбах.
Паводзіны
Інфармацыю аб паводзінах вучняў нясуць, пераважна, такія дакументы, як кандуіты вучняў74, справаздачы аб стане навучальных устаноў, пратаколы пасяджэнняў педагагічных радаў і канферэнцый.
Справаздачы аб стане навучальных устаноў у абавязковым парадку ўтрымлівалі звесткі аб паводзінах вучняў. Напрыклад, у 18841885 г. з 435 навучэнцаў мужчынскай гімназіі адзнаку «5» за паводзіны мелі 369, «4» 66 вучняў. Заўвагі на працягу года атрымалі 309 вучняў. «Замечанля в кондултных сплсках относлллсь главным образом к проступкам самым обыкновенным л лзвлнлтельным в детском возрасте»: парушэнне класнай дысцыпліны («разговор во время уроков, невнлманле, занятле посторон-
нямя предметамя, подсказываняе, неспокойное я непрялячное сяденяе на уроках я не на своем месте до уроков, шалостя на переменах, толканяе товарміцей, драка, ссора я проч.»); парушэнне дысцыпліны па-за гімназіяй («шалостя на уляце», «несоблюденяе установленной формы одежды я проч.»); не выкананне рэлігійных абавязкаў («не хожденяе на богослуженяе без уважятельной прячяны, опаздываняе в церковь, непрялячное в ней стояняе»); хлусня («подчястка отметок вклассном журнале, ложь н запярательство пред классным наставнмком»); адсутнасць належнай павагі да класнага настаўніка; самавольнае ухіленне ад урокаў; самавольны зыход пакінутых пасля ўрокаў вучняў; курэнне ды інш.
За правіннасці прызначаліся наступныя пакаранні: «одяночное сяденяе ученяка в классе»; «выговор классного наставняка перед классом с внесеняем в штрафной журнал»; «оставленяе в гямназяя на 1 час по окончаняя уроков я оповеіценяе о том родятелей»; «задержаняе в гямназяя на время не более 3-х час. в празднячные я воскресные днм»; «отделеняя от обіцества товаряіцей без ляшеняя свободы»; «заключеняе в карцер от 1 до 4 часов с назначеняем пясьменных работ»; «выговор дяректора перед классом, ведуіцяй за собой поняженяе отметкя за поведеняе»; «заключенме в карцер свыше 4 час., но не более 8-мя с назначеняем работы я содержаняем на хлебе я воде»; «заключеняе в карцер свыше 8 часов, но не более, как на суткя»75.
Выпадкі парушэнняў школьнай і пазашкольнай дысцыпліны, а таксама вучнёўскія правілы разглядаліся на пасяджэннях педагагічных радаў і канферэнцый. Так, у лістападзе 1913 г. у жаночай гімназіі зацвярджаліся папраўкі і дапаўненні ў вучнёўскія правілы, унесеныя спецыяльнай нарадай пад старшынствам губернатара. Абмежавальныя правілы ўражваюць: «гулянме я вообіце пребываняе учаіцяхся на уляцах я ля в другях открытых местах дозволяется в зямняе месяцы (ноябрь, декабрь я январь) до 7 часов вечера, осенью я весной до 8 часов, накануне празднмков я в празднякм на 1 час позднее, летом до 10 часов вечера»; «ученяцам воспреіцается посеіценяе городского сада во время гуляняй, устраяваемых Пожарным обгцеством, вокзала (без особой надобностя), трека после 7 часов вечера»; «ученяцам воспреіцается распространеняе бялетов на спектакля, концерты, собраняя я т. п. органязацяя, устрамваемые вне стен учебного заведеняя»; «посеіценяе публячных лекцяй, торжественных я другмх обіцественных собраняй дозволяется не яначе, как с разрешеняя начальства гямназям»; «ученяцам строжайше воспреіцается составлять между собой какяе бы то ня было сборяіца яля собраняя без ведома м разрешеняя начальства гямназмм»; «ученмцы ня в каком случае не ямеют права, без особого разрешенмя начальства, участвовать в чествованяях, носягцях публячный характер, а также в разного рода подпясках я складчянах»76.
На снежаньскім 1913 г. пасяджэнні педагагічнай канферэнцыі жаночай гімназіі, на якім разглядаліся паводзіны гімназістак, сярод іншага было вырашана знізіць бал за паводзіны Абрамскай Рахілі іЦімінскай Зоі «за прогулку по улнце с ученнкамм реального учмлміца», Гурэвіч Ганне «за нескромное поведенне в театре», Грунер Алене «за подделку подпмсм матерм в ученмческом журнале», Бакановіч Веры «за подчмстку отметок в ученнческом журнале п немсполненне ученмческмх правмл», Цыон Зоі і Вользе, Зандовіч Брайне за тое, што «оставаллсь на вечере сверх положенного временм в обіцестве молодых людей», Грунер Лізе за «манкнровку урокамм, обман н подделыванме подпмсн роднтелей в ученмческом журнале»77.