• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    3	мэтай выхавання вернападданых Расійскай імперыі ў навучальных установах Гродна вялікая ўвага надавалася шматлікім імпрэзам, прысвечаным юбілейным датам расійскай гісторыі і расійскіх манархаў: 30 мая 1872 г. урачыстае святкаванне 200-годдзя Пятра Вялікага; 12снежня 1877 г. 100-годдзя Аляксандра I; 15 ліпеня 1888 г. 900-годдзя хрышчэння;8 чэрвеня 1889 г. -50-годдзяз дня «ўз’яднання»уніятаўз РПЦ;27 верасня 1892 г. 500-годдзя з дня канчыны Св. Сергія Раданежскага; 25 чэрвеня 1896 г. 100-годдзя з дня нараджэння Мікалая I; 6 лістапада 1896 г. 100-годдзя здня нараджэння Кацярыны II; 26 мая 1899 г. 100-годдзя з дня нараджэння A. С. Пушкіна; 5 мая 1900 г. 100-годдзя з дня смерці А. Суворава; і інш.
    8	лістапада 1898 г. з нагоды адкрыцця помніка Мураўёву ўВільні ўГродзенскай гімназіі адбыўся літаратурна-вакальны ранішнік, на якім выкладчык гісторыі Я. Арлоўскі ў прамове «обрмсовал лмчность м государственные заслугм покойного графа»99.
    У 1912 г„ калі святкавалася 300-годдзе царствання Дома Раманавых, педагагічная рада Гродзенскай жаночай гімназія прыняла рашэнне прыняць удзел у будаўніцтве і ўладкаванні храма-помніка ў СанктПецярбургу, прысвечанага гэтай даце, шляхам збору ахвяраванняў для пакупкі дывана92. У мужчынскай гімназіі да гэтага юбілею была арганізаваная ўрачыстая імпрэза, а ў справаздачы адзначылі: «Подобнымй днямй гймназмя пользуется для воспмтанмя в детях любвм к своему Царю н Родмне в нстлнно-патрмотйческом духе. Нарядус воспмта-
    нмем релмгмозного начала это было главною м руководяіцею задачею в деятельностм Педагогмческого Совета гммназмм»100.
    На гэты ж год прыпаў 100-гадовы юбілей вайны 1812 г. 15верасня двум вучням (Мікалай Бажэнаў і Анатоль Вашкаўяк), якія прысутнічалі ў Маскве на юбілейных мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя Барадзінскай бітвы, былі ўручаныя партрэты імператара Мікалая, пасля чаго ўсе вучні прапелі «Боже, Царя хранм». 7 кастрычніка вучні прынялі ўдзел у гарадскім святкаванні юбілейнай даты: 80 вучняў былі ў Кафедральным саборы на Св. літургіі, 77 на вайсковым парадзе, 160 у ганаровай працэсіі. Увечары 145 вучняў атрымалі дармавыя квіткі ў тэатр, a 325 вучняў у цырк на кінематаграфічны сеанс, арганізаваны спецыяльна для вучняў у памяць гэтай юбілейнай падзеі. Сярод мерапрыемстваў па святкаванню 100-годдзя вайны 1812 г. было вырашаназаснаваць дзве казённыя стыпендыі па 100 р. у год і выдаваць іх «лучшмм ученякам по успехам м поведенмю, православного веромсповеданмя, русского промсхожденмя по преммуіцеству (прм равных условмях), потомкам русскмх граждан за веру, Царя м отечество на поле бранм в Отечественную войну павшях»101.
    Падобныя акцыі не заўсёды праходзілі спакойна. Паводле ўспамінаў Міхала Панкевіча, калі ўлады ў Гродне арганізавалі ўрачыстасці, прысвечаныя Кацярыне II, вучні з польскага кола вырашылі іх сарваць. Падчас іх правядзення яны разбілі прабіркі з серавадародам, за што некалькі вучняў былі выключаныя з гімназіі102.
    Сам аўтар гэтых успамінаў ледзь не быў выключаны з гімназіі за тое, што ўяго знайшлі граматыку польскай мовы. Натуральна, што такія адносіны да вучняў, якія лічылі сябе палякамі, выклікалі з іх боку пратэст. Адной з яго формаў была тайная вучнёўская арганізацыя (1893). Першым лідэрам гуртка быў Ян Хоміч, а апошнім старшынёй Станіслаў Грынявіцкі. У 1906 г. замест старшыні была ўтворана Рада гуртка. Акрамя самога М. Панкевіча вядомыя імёны гурткоўцаў Юзафа Ядкоўскага, Ежы Ваўкавыцкага (стаў марскім афіцэрам і праславіўся ў Цусімскай бітве падчас расійска-японскай вайны). Сябры гуртка арганізоўвалі супольныя паседжанні і вечарыны, на якіх былі выступы з рэфератамі на тыя ці іншыя тэмы, спрабавалі выдаваць улёткі на гектографе, стваралі польскую бібліятэку ў доме афіцэра Матушэўскага, наведвалі знакамітыя вечарыны ў доме Элізы Ажэшкі103.
    Смелымі выступленнямі гімназістаў супраць уладаў пазначаныя гады рэвалюцыі 1905 1907 гг. Яшчэ напярэдадні яе пад уплывам гродзенскай арганізацыі Польскай сацыялістычнай партыі ў Літве паўстала рэвалюцыйная арганізацыя навучэнцаў. Яе кіраўнікамі былі С. Нелюбовіч, Б. Шушкевіч, У Матушэўскі, А. Дзяканаў, М. Панкевіч, браты Трускоўскія. Сябры арганізацыі займаліся палітычнай прапагандай сярод навучэнцаў
    і рабочых,распаўсюджвалінелегальнуюлітаратуру,выдавалілітаграфічным спосабам сатырычны часопіс «Школа» (1905-1906), друкавалі ўлёткі. Пад кіраўніцтвам арганізацыі адбыліся выступленне навучэнцаў мужчынскай гімназіі ў 1904 г. і забастоўка гімназістаў у 1905 г.104
    9(23) верасня 1904 г. узнак пратэсту супраць адкрыцця помніка Кацярыны II у Вільні была выдадзена і распаўсюджаная пракламацыя антыўрадавага зместу. У выніку былі выключаныя 7 гімназістаў, у сувязі з чым з’явілася другая пракламацыя з дэвізам «У барацьбе здабудзеш ты правы свае»105. 1 мая 1905 г. вучні гімназіі (каля 20чалавек) у гімназічнай форме прынялі ўдзел у палітычнай маніфестацыі, арганізаванай ППС і БУНДам з прычыны смерці ў турме бундаўца106. 22 лістапада (5 снежня) 1905 г. умужчынскай гімназіі пачалася забастоўка навучэнцаў, якія патрабавалі свабоды сходаў, арганізацый, саюзаў, допуску ў навучальныя ўстановы асоб без адрознення саслоўяў, нацыянальнасці і веравызнання, змяншэння платы за навучанне, вяртання вучняў, выключаных за палітычныя перакананні, адмены цэнзуры на карэспандэнцыю вучняў ды інш. Забастоўку падтрымалі навучэнцы гарадскога вучылішча і рэвалюцыйна настроеныя выкладчыкі. Яна была спыненая ў сярэдзіне снежня пасля задавальнення кіраўніцтвам Віленскай навучальнай акругі некаторых патрабаванняў навучэнцаў107.
    М. Панкевіч па-іншаму апісвае прычыны спынення забастоўкі гімназістаў. У доме Э. Ажэшка і пад яе старшынствам сабраўся камітэт бацькоў, які пастанавіў спыніць забастоўку, каб не ламаць лёс моладзі. Губернатар Блок запрасіў сяброў камітэта да сябе ў губернатарскі палац. Падчас гэтай сустрэчы і было прынятае канчатковае рашэнне аб спыненне забастоўкі108.
    Некаторыя гімназісты ўступалі ў шэрагі палітычных партый. Сябрам ППС быў М. Панкевіч, ён нават уваходзіў у яе баявую арганізацыю, удзельнічаў у тэрарыстычных актах (замах на забойства паліцэйскага Грыка). А вось гімназіст Антон Каралевіч, таксама сябра ППС, праводзіў асветніцкую працу. Ён жыў у рыбацкім квартале, сабраў немалую грамадку дзяцей рыбакоў і вучыў іх чытаць і пісаць па-польску, а таксама забяспечваў неабходнымі школьнымі дапаможнікамі, пакрываючы кошты іх набыцця з грошай, якія зарабляў рэпетытарствам»109.
    Адна з першых праяваў беларускага нацыянальнага Адраджэння ў нашым горадзе была звязаная якраз з вучнёўскай моладдзю, а менавіта з дзейнасцю з верасня 1909 г. да вясны 1914 г. Гуртка беларускай моладзі. Гурткоўцы ставілі задачу пашыраць веды пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, развіваць нацыянальную свядомасць. Гурток меў сувязі з газетай «Наша Ніва», суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца», беларускай кнігарняй у Вільні, Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў
    Санкт-Пецярбургскага універсітэта, гродзенскім польскім гуртком самаадукацыі. Сябры гуртка вялі перапіску з Іванам Луцкевічам, Вацлавам Ластоўскім, Аляксандрам Уласавым, збіралі бібліятэку беларускіх выданняў, распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва, ладзілі беларускія вечарыны. Першым публічным выступленнем гуртка была вечарына 19 лютага 1910 г. у памяшканні Салянкаў на Паліцыйнай вуліцы. Адну з наступных вечарын (люты 1911 г.) па запрашэнню гурткоўцаў наведаў Іван Луцкевіч, пазнаёміўся з іх работаю і ў «Нашай Ніве» (№8, 1911 г.) выказаў упэўненасць, што «гарадзенская беларуская моладзь родную справу пасуне ўперад»110.
    А пачыналася гэтасправа, паводлеўспамінаўЗоські Верас, так:«1909 год. Восень. У маленькім памяшканні ў Бернардынскіх мурох у кс. Францішка Грынкевіча сабралася невялікая грамадка моладзі. Гэта арганізацыйны сход беларускага гуртка. Былі там гімназісты апошніх класаў: Адам Бычкоўскі (першастрыечны брат рэдактара «Беларуса» Антона Бычкоўскага), Ф. Эйсмант, П. Аляксюк, сёстры Салянко Анна і Марыя, Гэлена Шэгідэвічанка (ужо скончыўшая школу) ія Людвіка Сівіцкая, вучаніца 6 класа. Гаварылі аб патрэбе сваёй арганізацыі, выбралі назоў Горадзенскі гурток беларускай моладзі у скарачэнні ГГБМ, абдумалі, якую зрабіць пячатку, і выбралі ўрад: старшыня А. Бычкоўскі, віцэстаршыня П. Аляксюк, сакратар 3. Абрамовіч, бібліятэкар Л. Сівіцкая. Сябры ўраду засталіся, каб запраектаваць працу на бліжэйшы час. Мэтай гуртка было аб’яднанне горадзенскай беларускай моладзі, галоўным чынам школьнай, самаасвета і магчыма найлепшая сувязь з вёскай. Кіраўніком гуртка быў кс. Грынкевіч, што было вельмі важна, бо гурток нелегальны, мог бяспечна збірацца ў свайго кіраўніка, які быў школьным капэлянам»111. Пазней са студзеня 1912 г. кіраўніком гуртка быў Казюк Калышка, а з восені 1913 г. Адольф Зянюк.
    Успаміны Зоські Верас аднаўляюць ход падрыхтоўкі і правядзення традыцыйных для таго часу грамадска-культурных акцый. На сходах чыталі беларусазнаўчыя рэфераты (напрыклад, «Беларусы і іх нацыянальнае Адраджэнне» П. Аляксюк, ставілі спектаклі («Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага, «Модны шляхцюк» К. Каганца і інш.), абмяркоўвалі творы беларускіх пісьменнікаў, дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў, прэзентавалі музычныя праграмы на нацыянальным матэрыяле з удзелам струннага аркестра, хору, салістаў, дуэтаў. Неаднаразова выязджалі са спектаклямі і канцэртамі на вёску. Для малодшай секцыі гуртка праводзіліся заняткі па беларускай мове, рабіліся вечарынкі з дэкламацыямі, спевамі і гульнямі.
    Гурткоўцы займаліся літаратурнай творчасцю, у выніку чаго ў Гродне з’явіўся на свет рукапісны літаратурны альманах «Колас беларускай нівы» (1913) накладам у50асобнікаў беларускай лацінкай і адбіты на
    шапірографе. Найбольш прыкметны яго аўтар гімназістка Людвіка Сівіцкая, вядомая пазней як беларуская пісьменніца Зоська Верас. Яна пісала вершы, апавяданні, імпрэсіі, перакладала з польскай мовы для сцэны гуртка аднаактоўкі. Гродзенскі гурток беларускай моладзі падштурхнуў да творчасці таксама паэта Юрку Снапко (Я. Лявіцкага). Яго беларускамоўныя вершы («Песня», «Мужык») былі надрукаваныя ў сакавіку 1912 г. у часопісе «Педагогмческое дело»112.
    Удзельнікі гуртка зведвалі ціск з боку адміністрацыі. Так, Л. Сівіцкая ледзь не была выключаная з гімназіі за арганізацыю беларускай вечарыны ў в. Дубніцы. Прыходзілася пераадольваць і шмат іншых цяжкасцей: «Хутка пасля новага году (1912) наш кіраўнік пад націскам вышэйшых духоўных уладаў адышоў ад гуртка і наогул ад беларускіх спраў. Старшыня К. Калышка быў старшынёй толькі з тытула. Сакратаром у той час быў Ст. Вільмін, які аказаўся здраднікам: знішчыў усе пратаколы паседжанняў гуртка ад самага пачатку яго існавання. Працаваць было штораз трудней. Капэлян мужчынскай гімназіі меў на ўвазе тых гімназістаў-католікаў, якія належалі да гуртка і гразіў, што будуць мець рэлігію па-расейску, а з захавання паменьшаныя ацэнкі. Некаторыя малодшыя на жаданне бацькоў пакінулі гурток. Усё гэта адбілася на настроях нашай старшай моладзі. Хутка аднак страхнулі з сябе гэтую прыбітасць і няўпэўненасць і пад кіраўніцтвам сваіх лепшых сілаў з падвойнай энергій узяліся за работу»113.