• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Першым у Горадні стацыянарным кінатэатрам, можна сказаць тыпавым, лічыцца будынак на вул. Паштовай (дом № 4). Ён быў пабудаваны па ініцыятыве адстаўнога штабс-капітана Сяргея Мікалаевіча Манастырскага Дваранскі род Манастырскіх звязаны з Гарадзеншчынай не менш двухсот год. Бацька С. Манастырскага Мікалай Пятровіч з’яўляўся таварышам губернскага пракурора, служыў у Наваградку. Мікалай Манастырскі праславіўся тым, што здолеў выкрыць банду нейкага Ванштэйна. Быў узнагароджаны, атрымаў званне стацкага дарадцы. Пасля яго смерці сіротамі засталіся сыны Сяргей і Міхаіл. Старэйшага Сяргея будучага ўладальніка кінатэатра узяў да сябе ў Пецярбург сваяк, адстаўны генерал. Ён і падрыхтаваў пляменніка да ваеннай службы. Сяргей Мікалаевіч праходзіў службу ў розных гарнізонах. Апошнім быў Ковенскі. Адсюль штабскапітан Манастырскі пераехаў у Маскву, дзе тады пражывала яго маці. Але ў 1913 г. Сяргей Мікалаевіч прыехаў у Горадню. У той час яго малодшы брат Міхаіл ужо меў кінематограф у Вільне. Па прыкладу свайго брата ён вырашыў адкрыць уласны кінатэатр3.
    Прашэнне на будаўніцтва было накіравана ў губернскае праўленне напачатку траўня 1914 г. Паводле праекту, якія разглядала і зацвердзіла будаўнічае аддзяленне губернскага упраўлення, кінатэатр павінен быў уяўляць сабою двухпавярховы каменны будынак, уадной частцы якога знаходзілісякрамы і жылыя пакоі, а другая прызначалася для кінематографа, канцэртнай залы і памяшкання для тэатральных прадстаўленняў. Такая функцыянальная разнастайнасць памяшканняў будынка не з’яўлялася чымсьці незвычайным. У выпадку праблемаў з набыццём новых карцін, адсутнасці гледачоў і г. д. уладальнік мог засцерагчыся ад банкруцтва, выкарыстоўваючы будынак кінатэатра ў іншых мэтах. «Эдэн» так назваў свой «электрычны тэатр» Манастырскі павінен быў адкрыцца ў жніўні 1915 г. Пра гэта сведчыць прашэнне паверанага жонкі Сяргея Мікалаевіча Манастырскага яго брата Міхаіла губернатару пра агляд кінатэатра
    камісіяй для дазволу яго адкрыцця. Сам Сяргей Мікалаевіч тым часам быў мабілізаваны ў войска, таму ўсімі справамі займалася яго жонка Соф’я Дзмітрыеўна і брат.
    Для гісторыі штодзённасці цікавасць уяўляе час адкрыцця кінатэатра жнівень 1915 г. Першая сусветная вайна ў самым разгары, усходні фронт для кайзераўскай Нямеччыны стаў асноўным, нямецкія войскі падыходзяць да Горадні. А горад не толькі працягваў сваё мірнае жыццё, але ў ім таксама адбываліся такія значныя падзеі як адкрыццё кінатэатра!
    Напачатку 1930-х гг. кінатэатр «Эдэн» называўся «Палонія», потым
    Кінатэатр «Пан» у 1930-я гг.
    «Пан», у верасні 1939 г. быў перайменаваны ў «Чырвоную зорку». Пад такой назвай гэты кінатэатр функцыянуе і ў наш час.
    Падчас нямецкай акупацыі кінематограф працягваў існаванне. Вядома, што ў адмыслова абсталяванай для дэманстрацыі фільмаў зале «Ліра» дэманстраваліся вядомыя і папулярныя нямецкія стужкі («Der Geheimsekreter», «Der vergessliche Professor», «Opfer»)4. Сеансы пачыналіся штодня ў 17.00. Падчас прагляду адбываўся канцэрт пад кіраўніцтвам
    Шулькеса. Фільмы ў той час дэманстраваліся ў некалькіх частках ці актах (як утэатрах). Бабіны са стужкамі былі невялікімі, і адна карціна магла быць запісана на некалькіх бабінах. Такім чынам, каб іх памяняць, па-
    трабаваўся пэўны час. Паміж актамі гледачы слухалі музычныя кампазіцыі, удзельнічалі ў забаўляльных мерапрыемствах.
    У Нямеччыне да сярэдзіны 1920-х гг. існавала традыцыя «адкрытага сеансу», паводле якой публіка ўваходзіла ў тэатр бесперапынна і сядзела ў зале, пакуль не надакучвала. Такая формула сеанса, хутчэй за ўсё была характэрна і для гарадзенскіх кіназаляў 1910-хпачатку 1920-х гг. Пры гэтым праграма складалася з некалькіх аўтаномных кароткіх карцін. Нават са з’яўленнем поўнаметражных фільмаў традыцыя вольнага ўваходу ў кінатэатры працягвала існаваць. У праграмах падрабязна пераказваўся змест фільмаў У адрозненне ад сучасных афіш на рэкламных брашурах пачатку XX ст. прапісваўся час пачатку сеансу, а працягласць карцін вызначалася даўжынёй плёнкі (напрыклад, на афішы газеты «Голас Гродны» ад 29 сакавіка 1919 г. чытаем: «Івонна сенсацыйная драма ў 1650-м.
    Кінатэатр «Апола» у 1930-я гг.
    з удзелам Франчэска Берціны»)5.
    Прадпрымальнікі таксама куплялі фільмы ў метрах, і каштавалі яны даволі дорага (за 1 метр у 1907 г. у Расіі трэба было заплаціць 40 капеек). Калі грошай у пакупніка бракавала, то карціну «рэзалі», у такіх выпадках гледачы не ведалі, чым скон-
    чылася тая ці іншая «фільма» (так, у жаночым родзе, называлі тады кінастужку).
    У Горадні пачатку 1920-х гг. дзейнічалі такія кінатэатры, як «Эдэн», «Ліра» (дэманстрацыйная зала на вул. Дамініканскай (сучасная вул. Савецкая), 26), «Сатурн» (Гараднічанская, 10), «Люкс» (Дамініканская). Для дэманстрацыі фільмаў выкарыстоўвалі і іншыя памяшканні. Напрыклад, сеансы праходзілі ў гарнізонным доме польскага войска на вуліцы Сапёрнай (сучасная вул. Дзяржынскага) У 1930-я гг. былі адкрытыя новыя кінатэатры: «Уцеха» (вул. Ажэшка, 15), «Геліус» (?), «Зосенька» (Брыгіцкая, 2), «Палац» (вул. Ажэшка). Старыя кінатэатры змянілі свае назвы: «Ліра» «Апола» (з 1964 г. «Спартак», будынак не захаваўся), «Эдэн» «Палонія» «Пан» (Паштовая, 4), «Сатурн» «Маленькі Люкс» (Гараднічанская, 10). 3 пераліку відаць, што кінематограф знаходзіўся ў цэнтры горада. На адной вуліцы маглі знаходзіцца нават некалькі кінатэатраў (вуліцы Дамініканская, Элізы Ажэшкі).
    Уладальнікі кінатэатраў наперабой зазывалі публіку ўсё новымі праграмамі. Рэпертуар дэманстраваных у гарадзенскіх кінатэатрах фільмаў у міжваенны перыяд складаўся з заходнееўрапейскіх, амерыканскіх, польскіх, радзей расійскіх карцін. Паказвалі фільмы, якія сёння лічацца класікай кінематографа: «Кабінет доктара Калігары» (паклаў пачатак нямецкаму экспрэсіянізму), «Quo vadis?» (першая экранізацыя рамана), «Пётр Вялікі» (у галоўнай ролі Эміль Янінгс), «Дэвід Коперфілд», «Пані Валеўская» «Белая лілея» (карціна, у якой здымаліся выбітныя акцёры Марлен Дытрых, Грэта Гарба, Кларк Гейбл і інш).
    Самымі папулярнымі жанрамі напачатку XX ст. з’яўляліся салонналюбоўная драма, камедыя і дэтэктыў6. У 1910-я пачатку 1920-х гг. большасць карцін былі дрэннай якасці, невысокай эстэтычнай напоўненасці,
    .a P O L L IT Wjug o4 « *.
    I>
    МпроІ'ОНеійу lilm »«i«U 2 udziakm	J»»
    Luu GRETS' GARBO i CHARLES ЮУЦКЛ. wg. gloinei powiesci Wacfawa G^tiorows*’»^ Jk *». „PANI WALEWSKA'
    DzUie milasci jfemu*za wojny Napoleona i
    I’oJki Marii W^«w>kkjL	iabo ettm І 1«
    		—
    Kino
    ВГ. (W^tpoc
    >wmur
    Афішы кінатэатраў «Ліра» I Эдэн > y газеце «Echo Grodzlenskle».
    8 kwietnia 1923
    насіла камерцыйны характар. Апроч мастацкіх фільмаў звыш праграмы дэманстраваліся кінахронікі на грамадска-палітычныя тэмы, актуальнасці Польскага тэлеграфнага таварыства, пікантныя дадаткі. На некаторых афішах 1920 30-х гг. сустракаліся просьбы да публікі пра пунктуальнасць,
    Dxieja bobalet^ki^ wyprawy na podbdJ’pmMrt^^
    Rakietq na Marsa
    roJ. gL: mbtrz Olimpijski Buster Grabbe Jean Rogers
    Fantastycznc, dzieje pelnej grory, «moeji i
    гбіу do kraju dnwow, czardw i cuddw n <; Ji » jrV;
    Nadprogram akluaino^ci i pijjkny^ dodatek
    Афішы кінатэатраў «Апола» і «Пан» у газеце «Glos Grodzienski».
    18 listopada 1938
    бо пасля пачатку сеансу зала зачынялася7. Знішчалася традыцыя вольнага наведвання кінатэатраў.
    Для прыцягнення гледачоў уладальнікі кінатэатраў уладкоўвалі «латарэі-алегры»8, давалі прывабную рэкламу ў мясцовых газетах («Сёння! Небывалая навіна! Вялікі амерыканскіфільм «Miss Venus»!),частаў газетах публікаваліся анонсы фільмаў.
    Своеасаблівай з’яўлялася сістэма паставак кінастужак. Напачатку XX ст. манаполію на вытворчасць фільмаў мелі французскія, пазней нямецкія, італьянскія і амерыканскія кінастудыі. Паступова кінаіндустрыя атрымала распаўсюджванне і на тэрыторыі Расійскай імперыі. Спачатку ўладальнікі кінатэатраў самастойна закуплялі плёнкі з фільмамі. Напрыклад, у 1919 г. дырэкцыя кінатэатра «Эдэн» заключыла кантракт з лепшымі варшаўскімі канторамі на «ўсе выбітныя карціны італьянскіх, парыжскіх, амерыканскіх і германскіх фабрыкаў»’. Але паказваць адзін і той жа фільм можна было ўсяго толькі некалькі разоў, даводзілася ўвесь час
    папаўняць рэпертуар навінкамі. Закуп фільмаў для невялікіх кінатэатраў прыносіў фінансавыя страты. Паступова ўсталявалася сістэма пракату. Пракатнай дзейнасцю займаліся або ўладальнікі буйных кінатэатраў, або асобныя арганізацыі, таварыствы. Напрыклад, у Горадні самыя папулярныя сярод гараджан кінатэатры «Палонія-Пан» і «Апола» ў 1930-я гг. уваходзілі ў кінатэатральнае прадпрыемства пад назвай «Апола»10. Яно ажыццяўляла закуп фільмаў, падавала справаздачы ў гарадскі магістрат пра кінастужкі, фінансавае становішча кінатэатраў, выплату падаткаў ад прададзеных квіткоў. А ў маштабах усёй краіны дзейнічала Польскае тэлеграфнае агенцтва з цэнтрам у Варшаве. Яно мела аддзяленні (філіялы) у Беластоку, Кракаве, Любліну, Львове, Лодзі, Луцку, Познані, Сасноўцы, Станіславове, Торуні, Гданьску, а таксама ў Берліне, Парыжы, Нью-Ёрку. Кінатаварыства ажыццяўляла пракат карцін і здымала новыя кінахронікі і мастацкія стужкі. Звыш праграмы ў кінатэатрах Горадні дэманстраваліся «штодзённікі» кіначасопісы, у якіх рэкламаваліся навінкі кінематографа.
    У міжваенны перыяд наведванне кінатэатраў як адзін з відаў адпачынку набыло масавы характар11. Напрыклад, у «Эдэне» толькі за адзін дзень 18 кастрычніка 1919 г. было прададзена 600 квіткоў. Кошт аднаго квітка складаў 2 маркі 30 пфенігаў12. Такая вялікая колькасць гледачоў не магла змясціцца ў кінатэатры адначасова. Дзейнічаў прынцып канвеера. Публіка ўваходзіла ў тэатр бесперапынку, замест адных прыходзілі іншыя.
    Масавае наведванне кінатэатраў забяспечвалася адносна танным коштам уваходных квіткоў. 3 канца 1910-х гг. кошт залежаў ад месца ўглядзельнай зале. У кінатэатры «Палонія» ў 1934 г. месца ў лоджыі каштавала 99 грошаў, у партэры 70, на балконе 35 (у 1924 г. у Польшчы была праведзена грашовая рэформа, падчас якой замест маркі была ўведзена новая польская нацыянальная валюта злоты і грош). У той час літр малака каштаваў 35 грошаў, масла 6 зл. 30 гр., 1 кг цукра 1 зл. 40 гр., 1 кг мыла 1 зл. 70 гр., Ікг солі 35 грошаў із. А зарплата за дзень, напрыклад, мужчын на фанерных фабрыках у Пінскім павеце ў 1937 г. складала 1 зл. 20 гр., а жанчын 60 гр.14 Такім чынам, наведванне кінатэатра маглі сабе дазволіць не толькі прадстаўнікі гарадской эліты, але і простыя працоўныя. Першыя пры гэтым куплялі квіткі на «прэстыжныя» месцы па больш высокім кошце. Але месцы ў кінатэатрах не нумараваліся, непасрэдна перад пачаткам сеансу пры ўваходзе ў залу назіралася цісканіна, незадаволенасць з боку гледачоў.