• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Пры гэтым часта мелі месца махлярства, падман, паўторнае выкарыстанне квіткоў і г. д. Такая нелегальная дзейнасць ажыццяўлялася і самімі ўладальнікамі кінатэатраў. Напрыклад, падчас праверкі квіткоў кінатэатра «Зосенька» на вул. Брыгіцкай, 2 (сучасная вул. К. Маркса) фінансавым аддзелам падатковай гарадской адміністрацыі былі выяўлены бясплатныя квіткі кінатэатра «Глорыя» (сучасная вул. Э. Ажэшка). Гэтыя квіткі вы-
    карыстоўваліся некалькі разоў, пасля прад’яўлення іх забіралі і потым па меры неабходнасці выдавалі зноў, да зносу паперы, на якой былі надрукаваны квіткі. На заўвагі камісіі пра супрацьзаконную дзейнасць уладальнік «Зосенькі» Маціеўскі адказаў, што шматразовае выкарыстанне бясплатных квіткоў «Глорыі» выклікана дрэнна наладжанай сістэмай забеспячэння бясплатнымі квіткамі з боку гарадской адміністрацыі. Маціеўскі сябе вінаватым не лічыў ізаявіў, што іў далейшым будзе выкарыстоўваць свой метад распаўсюджвання квіткоў. Меў месца іперапродаж квіткоў. Напрыклад, спадарыня Ткач набыла бясплатныя (!) квіткі на сеанс у кінатэатр «Палац» у незнаёмага ёй мужчыны ў гасцініцы «Гандлевай» па кошце 20 гр. кожны15. Махлярства і рознага роду афёры суправаджалі дзейнасць кінатэатраў.
    Штодзённае жыццё гарадзенцаў уміжваенны перыяд, іх вольны час немагчыма ўявіць без наведвання кінатэатраў. Кінематограф станавіўся любімым відам адпачынку гараджан. Адначасна гэта было далучэнне да тэхнічнага прагрэсу, а пазней мастацтва. Рэпертуар дэманстраваных фільмаў быў разнастайным, галоўным чынам складаўся з заходніх кінастужак. Наведванне гарадзенскіх кінатэатраў было масавым, што тлумачыцца папулярнасцю кінематографа сярод гараджан, а таксама параўнальна даступнымі коштамі на ўваходныя квіткі. Такім чынам, амаль кожны жыхар Горадні, наведваючы кінатэатр, здзяйсняў своеасаблівы рытуал, які з’яўляўся часткай культуры гарадской штодзённасці.
    1	Соболев Р. Людн й фмльмы русского дореволюцяонного кнно. М, 1968, с. 10
    2	Юсубова Н. «Эден» в мнре настояіцего кмно // Вечернпй Гродно. 2001.19 декабря.
    3	Нвановскмй В. Штабс-капнтан Монастырскмй м его кмнематограф II Перспектнва.. 2003, 30 октября
    4	Grodner Zeitung. 1917,11 Oktober
    5	Голос Гродны. 1919, 29 марта
    6	Аксёнов В. Б. 1917 год: соцнальные реалмп н кпносюжсты // Отечественная мсторня. 2003, № 6, с. 9
    7	Echo Grodzienski. 1923, 8 kwietnia
    8	Dziennik Grodzienski. 1919, 26 kwietnia
    9	Голос Гродны. 1919, 29 марта
    10	Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласці (далей ДАГВ). Ф. 46, воп. 1, ад.з. 323. Арк. 80
    11	Гннзбург С. Кмнематографня дореволюцнонной Росснн. М, 1963, с. 99-100
    12	ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, ад.з. 142. Арк. 15
    13	Гісторыя Беларусі: Убт. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. Мн.: Экаперспектыва, 2006. с. 362
    14	Тамсама. С. 359
    15	ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, ад.з. 326, Арк. 137, 137 адв.
    Ларыса Міхайлік, PhD (Гродна)
    КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛУ ГРАМАДСКІМ I ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ ГРОДНАЎ 1921 1939 гг.
    Сітуацыя і роля каталіцкага касцёла ў жыцці грамадства міжваеннага перыяду на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўяўляе сабою цікавую тэму для даследавання, паколькі ўсавецкі перыяд гэтая тэма па зразумелым прычынам ці разглядалася павярхоўна, ці трактавалася аднабакова і неаб’ектыўна. У артыкуле разглядаецца колькасны, прававы і маёмасны стан каталіцкага касцёла, яго грамадская, адукацыйная, выдавецкая і дабрачыннаядзейнасць, а таксамаўдзел духавенстваў палітычнымжыцці горада. Паколькі каталікі ў II Рэчы Паспалітай былі прадстаўлены чатырма абрадамі (лацінскім, грэка-каталіцкім, армянскім і ўсходне-візантыйскім), то трэба ўдакладніць, што ў артыкуле будзе разглядацца дзейнасць толькі касцёла лацінскага абраду. Асновай даследавання з’яўляюцца дакументы архіваў Польшчы, Літвы і Беларусі, афіцыяльныя дакументы каталіцкага касцёла і матэрыялы архіваў некаторых манаскіх супольнасцяў, а таксама працы польскіх і беларускіх гісторыкаў па дадзенай тэматыцы.
    Горад міжваеннага часу
    Гродна на падставе Рыжскай дамовы 1921 г. увайшоў усклад Рэчы Паспалітай. Ён з’яўляўся павятовым горадам Беластоцкага ваяводства. Каб мець уяўленне пра тагачасны Гродна, нагадаем, што паводле перапісу з 1921 г.насельніцтваягоскладала34 694 асобы,а паводле перапісу 1931 г. 49 669 асоб. Прычым, горад вылучаўся стракатасцю этнічнага складу. Дастаткова прыгадаць, што паводле таго ж перапісу 1931 г. польскую мову лічылі сваёй роднай толькі 47,2% жыхароў горада, 42,1% лічылі роднымі ідыш і іўрыт, 0,08% расійскую і 0,03% беларускую1.
    Горад меў даволі многа прамысловых прадпрыемстваў, але большасць з іх былі дробнымі, дзе працавала менш за 10 чалавек. Да буйных можна было б залічыць: тытунёвую фабрыку Шарашэўскага, завод па зборцы матацыклаў і веласіпедаў «Нёман», шклозавод, запалкавую фабрыку «Марыёс», фанерную фабрыку «Братоў Браун». Да гэтага трэба было дадаць некалькі бровараў, гарбарняў, цагельняў, дрэваапрацоўчых майстэрняў.
    Паводле дадзеных 1939 г., угорадзе было 3 шпіталі на 246 ложкаў, з якіх 2 былі прыватнымі, 2 паліклінікі і 3 аптэкі, працавала 76 урачоў2.
    Адукацыю гродзенская моладзь атрымлівала ўнекалькіх гімназіях, у тым ліку ў двух дзяржаўных (жаночая ім. Эміліі Плятэр і мужчынская ім. Адама Міцкевіча), а таксама ў агульнаадукацыйнай ім. Генрыка Сянкевіча Польскай мацежы школьнай3. Да таго ж было 17 школ, якія давалі базавую адукацыю (powszechna), 8 прафесіянальна-тэхнічных школ (між іншым прамысловая, садаводаў, хатняй гаспадаркі і інш.), 6 дзіцячых садкоў.
    У горадзе дзейнічаў тэатр, гістарычны музей і музей прыроды пад кіраўніцтвам Станіслава Жыўны, публічная бібліятэка, якая налічвала ў 1939 г. 15 000 тамоў*. Было некалькі кінатэатраў: «Apollo», «Pan», «Polonia», «Eden»5.
    Вельмі насычаным быў рынак прэсы. За розныя гады міжваеннага перыяда ў Гродне выдавалася каля 60 толькі польскамоўных выданняў, у тым ліку 26 штодзённых. Нагадаем тытулы некаторых з іх: «Dziennik Kresowy» (1923-1939), «Kurier Grodzienski» (1935-1939), «Glos Nadniemenski» (19381939), «Nowy Grodzienski Kurier Codzienny 5 Groszy» (1935-1939), «Ostatnie Wiadomosci Grodzieriskie» (1931-1939). Газеты трымаліся рознай палітычнай арыентацыі, напрыклад «Glos Prawdy Ziemi Grodzienskiej» была органам ББВР (Bezpartyjny Blok Wspotpracy z Rzqdem), «Walka Ludu» органам ППС (Polska Partia Socjalistyczna), «Jutro Polski» органам моладзевага крыла O3H (Oboz Zjednoczenia Narodowego), i часта вялі паміж сабой вострую дыскусію. Выдаваліся таксама беларускамоўныя газеты (у 20-я гг.), і газеты на мове ідыш (напрыклад «Grodner Sztime», «Unser Grodner Express»). Паводле дадзеных 1928 г., у горадзе было 12 друкарняў6.
    Калі ж гаварыць пра грамадскія арганізацыі саюзы, колы і таварыствы нацыянальных меншасцяў, спартыўныя, культурныя, дабрачынныя, прафесіянальныя і інш., то колькасць іх у перадваенным Гродне ўражвае. У 1938 г. афіцыяльна налічвалася каля 20 польскіх, шэсць габрэйскіх, дзве расійскія, адна літоўская, і гэта не улічваючы спартыўных клубаў «ВКС» (вайсковы), «Саламандры» (пажарны), «Легіі» (паліцэйскі), «Крэсовіі», аддзелаў Чырвонага і Белага Крыжа, а таксама розных агульнапольскіх аб’яднанняў тыпу Лігі марской і каланіяльнай, Саюзу польскіх настаўнікаў і г. д.7
    Як і ў іншых усходніх ваяводствах, хаця і ў меншай ступені, узровень жыцця гараджан адставаў ад узроўню жыцця жыхароў цэнтральнай Польшчы, мела месца беспрацоўе, заробкавая эміграцыя, здараліся канфлікты на палітычнай і нацыянальнай глебе, забастоўкі і г. д.
    Трэба адзначыць, што палітычная палітра Гродна была даволі стракатай, асабліва ў20-я гады. Так, згодна з данясеннямі паліцыі з 1927 г. усамым горадзе знаходзілася 12 легальных палітычных арганізацый рознага накірунку і некалькі нелегальных, у тым ліку КПЗБ і КСМЗБ8. Але калі ў 1931 г. яшчэ фіксуецца наяўнасць членаў арганізацый, якія кваліфікава-
    ліся як «падрыўныя», то ў 1938 г. адзначаюцца ўжо толькі арганізацыі г. зв. «легальнай апазіцыі»9. Палітычнае становішча ў горадзе пад канец 30-х гадоў ацэньвалася паліцыяй і адміністрацыяй горада, як стабільнае. Напрыклад, усправаздачы Гродзенскага камісарыята паліцыі № 110за студзень 1937 г. было адзначана менш злачынстваў на нацыянальнай і палітычнай глебе, чым крымінальных. Так, адбылося адно «зневажання ўлады» і адзін выпадак збіцця габрэяў, затое мелі месца 36 выпадкаў затрымання фальшываманетчыкаў, 16 крадзяжоў, 10 выпадкаў п’янства і г. д.11 У кастрычніку 1938 г. гродзенскі павятовы стараста сігналізаваў аб адсутнасці палітычнай актыўнасці ў горадзе12.
    Колькасны стан каталіцкага касцёла
    Каталіцкі касцёл у Гродне ў міжваенны перыяд належаў да Віленскай архідыяцэзіі, якая была часткай Віленскай мітраполіі. Апошняя была створана на падставе Папскай булы «Vixdum Poloniae unitas» з 28.10.1925 г. і ўключала ў свой склад тры адміністратыўныя адзінкі: Віленскую архідыяцэзію, Пінскую і Ломжынскую дыяцэзіі. Віленская архідыяцэзія лічылася самай вялікай у Польшчы і займала тэрыторыю 53 960 кв. км, на якой у 1939 г. пражывала 1 485 484 каталікоў13. На чале мітраполіі і архідыяцэзіі з 1926 г. стаяў арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі (1876-1955), суфраганам14 з 1923 г. быў біскуп Казімір Міхалькевіч (1865-1940).
    Архідыяцэзія тэрытарыяльна была падзелена на 30 дэканатаў, і Гродна было сталіцай аднаго з іх. У 1939 г. да Гродзенскага дэканату належала 29 касцёлаў, улічваючы парафіяльныя, філіяльныя, рэктаральныя і капліцы і 66 470 веруючых15. У самым горадзе знаходзілася 4 парафіяльныя касцёлы і 1 касцёл безпарафіі. Парафіяльныябылі наступныя касцёлы: св. Францішка Ксаверыя на пляцы Стэфана Баторыя (парафія налічвала 13 796 вернікаў), Адшукання Св. Крыжа (пабернардынскі) на вул. Бернардынскай (парафія налічвала 5 203 вернікі), Маці Божай Анёльскай (аа. Францішканаў) на вул. Францішканскай (парафія налічвала 8 512 вернікаў), Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (гарнізонны) (былая «Фара Вітаўта» на вул. Замкавай). Вайсковая парафія намінальна аб’ядноўвала ўсіх каталікоў гродзенскага гарнізона разам з сем’ямі. Непарафіяльным касцёлам быў рэктаральны касцёл сс. Назаратанак Звеставання Найсвяцейшай Марыі Панны (пабрыгідскі) на вул. Назаратанскай.
    Акрамя таго, у Гродне было 10 капліц, як публічных, так і прыватных і два філіяльныя касцёлы.