• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Тамсама. Ад. з. 282, арк. 115. Preliminarz budzetowy 1937/1938.
    Архіў канвенту аа. Францішканцаў у Гродне (далей AKOFG). Sprawozdanie ZTD za okres 1.04.1934-31.03.1935.
    AKOFG. List Komitetu Budowy do Konrada Loziriskiego, wlasciciela maj^tku Holynka z 28.08. 1938 r.
    Michajlik L. Grodzienski Nazaret. Misericordia Nr 3, Grodno 1996, s. 20.
    Zaliriska A. Zgromadzenie Siostr Sluzek NMP Niepokalanej // Zenskie Zgromadzenia Zakonne w Polsce 1939-1937. Lublin, 1991, s. 22,72-73.
    ДАГВ. Ф. 46, воп. 1, ад. з. 19, арк. 32. Protokol posiedzenia Rady Miasta z 22.03.1930 r.
    MakarczykJ. Dziatalnosc OO. Franciszkandww Grodnie wlatach 1919-1939. KUL, 1995, praca magister., mszp., s. 61.
    Szarek J. Kardynai August Hlond wierny syn Kosciola i Polski П Zrddlo, Nr 21 1998, s. 9.
    AAN. MWRiOP. Sygn. 385, k. 140. List MWRiOP do wszystkich wojewodow Ziem Wschodnich Nr 5/tjn. 765/38. Polityka wyznaniowa.
    Тамсама. K. 159. Wskazowki ogolne. Wspolpraca z duchowienstwem katolickim d dziedzinie umocnienia paristwowosci polskiej.
    Пій XI (Achille Ratti) дасканала ведаў палітычную сітуацыю ўрэгіёне, бо з 1918 г. быў апостальскім візітатарам на Польшчу іЛітву, аў 1919-1921 гг. папскім нунцыем у Польшчы. Вядомы як знакаміты дыпламат (падпісаў канкардаты з 11 дзяржавамі) і аўтар двух вельмі значных энцыклік: «Divini Redemptoris» (асуджала антыхрысціянскі характар камунізму) і «Mit brennender Sorge» (асуджала нацызм).
    Pietrzak J. Kardynai August Hlond a sanacja // Kosciol w II Rzeczypospolitej. Pod red. Z. Zie­linski, S. Wilk. Lublin, 1981, s. 94.
    Moroz M. Z dziejow bialoruskiej prasy chadeckiej: «Krynica» «Bielaruskaja Krynica» 11 Kresy Polnocno-Wschodnie Drugiej Rzeczypospolitej. Bialystok, 1993, s. 49.
    ДАГВ. Ф. 17c, воп. 1, ад. з. 176, арк. 8-11. Wydzial Sledczy powiatowej komendy Policji w Grodnie.
    Тамсама. Ад. з. 257, арк. 2. Sprawozdanie sytuacyjne Policji w Grodnie za I kwartal 1933 r.
    Тамсама. Ад. з. 352, арк. 2. List Starosty Grodzieiiskiego do Urzydu Wojewodzkiego w Bialymstoku.
    ГААГА. Ф. 6195, o.l, ад. з. 28, арк. 25. Kopia sprawozdania wojewody Bialostockiego do MSW z 1939 r.
    AAN. Sygn. 384. Miesi^czne sprawozdanie Nr 9/38. Urz^d Wojewody Bialostockiego, s. 123.
    Ibidem. Sprawozdanie o ogolnej sytuaeji polityczno-wyznaniowej na terenie Wojewddztwa Bialostockiego, 1938. s. 205.
    Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. Мінск-Мюнхен, 1999, с. 59, 106.
    AAN. MWRiOP. Sygn. 385., k. 141. List MWRiOP do wszystkich wojewodow Ziem Wschodnich Nr 5/tjn. 765/38. Polityka wyznaniowa.
    Таццяна Казак, мгр. гісторыі, Андрэй Вашкевіч (Гродна)
    Гродзенскія фотамайстры 1860 1930-х гг.
    Роля фатаграфіі і фатографаў у жыцці нашага горада, на жаль, не стала прадметам спецыяльных даследаванняў у перадваенны час, хаця можна не сумнявацца, што стваральнік гродзенскага музея Юзаф Ядкоўскі меў дастаткова матэрыялу для даследавання першых крокаў станаўлення фатаграфіі ў Гродне. У 1920-х гг. яшчэ жылі і нават актыўна працавалі прадстаўнікі калі не першага, то, прынамсі, другога пакалення гродзенскіх фатографаў, якія пачалі сваю дзейнасць напрыканцы XIX ст. і, безумоўна, памяталі сваіх папярэднікаў з 1860 1870-х гг. Старыя альбомы і фотаздымкі таксама складалі значную частку тагачасных паступленняў у фонды музея. Напрыклад, яшчэ ў першай палове 1920-х гг. Ю. Маркевіч падарыў музею альбом, які сёння з’яўляецца самым вялікім і каштоўным зборам прац гродзенскіх фатографаў 60-х гадоў XIX ст.
    У сваю чаргу менавіта ўкнізе Ю. Ядкоўскага «Grodno» (1923) надрукаваны некалькі самых старых вядомых сёння здымкаў нашага горада, напрыклад, фотаздымак Рынка (сучасная Савецкая плошча) і Кармеліцкага касцёла (зроблены з вуліцы Падгорнай). Ю. Ядкоўскі датаваў гэтыя здымкі пачаткам 60-х гг., што, напэўна, адпавядае рэчаіснасці, бо да паўстання фатаграфаванне на пленэры (адкрытай прасторы) яшчэ не рэгламентавалася парадкамі ваеннага становішча, якое стала хутка нормай жыцця.
    Першыя ж дакладна датаваныя фотаздымкі нашага горада былі зроблены ў лістападзе 1861 г. Іх аўтар венгерскі фатограф Антон Рорбах, які дапамагаўфранцузскім інжынерам будаваць чыгуначныя масты на будучай Пецярбургска-Варшаўскай чыгунцы. Здымкаўусяго пяць, прычым чатыры аб’ядноўваюцца ў дзве панарамы. У выніку маем тры фотаздымкі Гродна, на якіх адлюстраваны працэс пабудовы апораў чыгуначнага моста і пэўная панарама горада. Дарэчы А. Рорбахам былі таксама зроблены першыя вядомыя сёння здымкі Коўна. У гэты ж самы час з’явіліся першыя здымкі Вільні, зробленыя фатографамі А. Карзонам і А. Свяйкоўскім1.
    Найбольш цікавы здымак Гродна пачатку 1860-х гг., зроблены гродзенскім фатографам Іллёй Штуманам, дайшоў да нас у выглядзе літаграфічнага адбітка, выкананага ў Варшаве2. Здымак зроблены з левага берага Нёмана, прыкладна з узгорка каля цяперашняга Старога мосту. На фотаздымку панарама правабярэжнай часткі горада.
    Ілля Штуман аўтар яшчэ аднаго цікавага і важнага здымка, а менавіта выявы гродзенскага Фарнага касцёла. Гэтую выяву, хаця яна і была зроблена па прынцыпу і ў фармаце тагачасных здымкаў (вертыкальны здымак наклейваўся на паспарту), можна ўмоўна назваць першай гродзенскай паштоўкай, паколькі здымак быў надрукаваны вялікім накладам і прадаваўся, верагодна, як сувенір гасцям горада. Магчыма, ён таксама выкарыстоўваўся гараджанамі як патрыятычная «pami^tka». Выява галоўнага касцёла горада магла дэманстраваць прыналежнасць да патрыятычнай супольнасці, якая марыла пра аднаўленне Рэчы Паспалітай. Фатограф не мог распаўсюджваць здымкі герояў паўстання або падзеяў польскай гісторыі (так, як гэта рабілася, напрыклад, на тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі), таму найбольш знакавым сімвалічным аб’ектам мог стаць Фарны касцёл. Можна таксама сцвярджаць, што менавіта I. Штуман быў аўтарам згаданых вышэй здымкаў, надрукаваных у кнізе Ю. Ядкоўскага. Ніжэй таксама закранем працу I. Штумана як фатографа-партрэтыста.
    Здымкі горада, зробленыя ўдругой палове 1860-хпершай палове 1870-х гг. наогул адсутнічаюць. Прынамсі пакуль іх не ўдалося выявіць. Верагодна, менавіта ў гэты час быў зроблены вядомы сёння здымак дамініканскага касцёла (недзе паміж 1857 г., калі былі зруйнаваныя вежы, і 1873 г., калі святыня была канчаткова разабрана). Важна аднак адзначыць, што перыяд канца 1860-х гг. уіканаграфіі Гродна запоўнены выдатнымі малюнкамі Напалеона Орды, якія даюць магчымасць уявіць стан галоўных аб’ектаў горада.
    Магчыма, адсутнасць фотаздымкаў гэтага перыяду можна патлумачыць ваенным становішчам, бо яшчэ нават у пачатку XX ст. «фатографаматар» павінен быў мець адпаведны дазвол на фатаграфаванне на адкрытым паветры. Невядома, ці наогул існавала паняцце «фатографа-аматара» ў 1860-1870-х гг„ але сярод такіх гродзенскіх фатографаў паз-нейшага часу варта згадаць Браніслава Ігнатавіча Барэвіча, які служыў капельмайстрам 102 Вяцкага палка. У 1912 г. Б. I. Барэвіч атрымаў пасведчанне на фатаграфаванне, дзе ўказвалася, што яму «дазваляецца рабіць фатаграфічныя здымкі ў Гродне, але без права здымаць віды мясцовасцяў»3. Ён працягваў займацца фатаграфаваннем і ў часы Першай сусветнай вайны, на яго работах мы бачым жанравыя сцэны з вайсковага жыцця, напрыклад, на фотаздымку 1915 г. (са штампам «Люб.фотограф Боревнч») вайскоўцы каля магілы ў в. Навіннікі (Новікі) Сувальскай губ.4
    Пачынаючы з канца 1870-х гг. колькасць фотаздымкаў горада значна павялічваецца. 3 іх дапамогай можам уявіць як выглядалі перад пажарамі 1885 г. І 1892г. Фара Вітаўта і галоўная сінагога, атаксама паглядзець на паўразбураную Каложскую царкву. Можна толькі шкадаваць, што не захавалася тагачасных фотаздымкаў шараговай забудовы горада, стара-
    свецкай, пераважна драўлянай і часткова нават фахверкавай, паколькі пажар 1885 г. абсалютна змяніў аблічча вуліц Гродна.
    Напрыканцы XIX ст. масавай з’явай становіцца паштоўка і з гэтага моманту мы ўжо маем магчымасць уявіць амаль кожны куточак тагачаснага горада над Нёманам. Аднак гісторыя гродзенскай паштоўкі тэма асобнага даследавання...
    Першыя фатаграфіі (дагератыпы) адлюстроўвалі не толькі віды гарадоў, але і іх жыхароў. Іх рабілі на тонкай (таўшчынёй каля 0,5 мм) меднай пласцінцы і пакрывалі срэбрам. Для таго, каб разглядзець выяву на дагератыпе, трэба было павярнуць яе пад пэўным вуглом. Дагератыпы нельга было размяшчаць, напрыклад, на сцяне для ўсеагульнага агляду, бо на іх паверхні з’яўляліся чорныя плямы. Каб абараніць выяву ад лішняга святла, яе захоўвалі пад шклом у спецыяльных футлярах. Кошт партрэта быў даволі высокі, таму мець свайго люстранага двайніка (выява атрымлівалася менавіта люстранай) маглі сабе дазволіць толькі вельмі заможныя людзі5.
    Першыя фатаграфічныя атэлье з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1860-х гадах. Прычым, фатаграфія адразу трапіла пад увагу паліцэйскіх органаў Расійскай імперыі. Напярэдадні паўстання 1863 г. выходзяць дзяржаўныя пастановы, якімі рэгламентуецца дзейнасць фотамайстэрняў. 14 лістапада 1862 г. з’явілася пастанова Міністра ўнутраных спраў, якая падначаліла фатаграфаванне агульным правілам аб друкарнях і літаграфіі. 22 красавіка 1862 г. у прадпісанні гэтага ж міністра сцвярджалася, што ў выпадку паступлення просьбаў аб адкрыцці друкарняў, літаграфіі, кнігарняў і фотамайстэрняў дазвол можна даць толькі са згоды МУС6. Менавіта з пачатку 1860-х гг. паходзяць першыя афіцыйныя дакументы, у якіх можна адшукаць інфармацыю аб дзейнасці фотамайстэрняў у Гродне. Гэта прашэнне на дазвол адкрыць фатаграфічную установу, пасведчанне, а таксама шматлікія рапарты паліцэйскіх аб добранадзейнасці фатографаў і розныя суправаджальныя матэрыялы.
    Да прашэння на імя губернатара далучаўся рапарт ад паліцмайстра з «палітычнай» характарыстыкай прасіцеля. Пасля прадстаўлення папераў са станоўчай характарыстыкай выдавалася «Пасведчанне» на адкрыццё прыватнай фотамайстэрні ці на фатаграфаванне ў горадзе. Кожны год адбываліся вопісы, праверкі колькасці майстэрань у горадзе, кантралявалася якасць іх працы.
    У Гродне адным з першых фатографаў быў шэрашаўскі мешчанін Ілля Арыямавіч Штуман. Яго працы вядомы з 1860 г., а дазвол на адкрыццё фотаатэлье ён атрымаў 23 студзеня 1864 г.7 Яно размяшчалася на вул. Замкавай у доме № 664 (менавіта такі адрас указаны на адваротным баку здымка), дзе акрамя ўладальніка працавалі Адольф Мігуцкі і Нохім Фрыдберг8.