Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
Яго пляменнік Зелік Пінхусовіч Карасік таксама займаўся фатаграфіяй. У гісторыі ён застаўся як Карасік малодшы. Яго майстэрня працавала з 20 чэрвеня 1901 г.36 і знаходзілася на вуліцы Саборнай удоме Яфэ. У 1906 г. Карасік малодшы быў узнагароджаны вялікім залатым медалём і ганаровым дыпломам на міжнароднай выставе ў Бруселі.
Адным з самых знакамітых і папулярных гродзенскіх фатографаў быў Лейба Мееравіч Гяльгор. Напачатку фотамайстэрню на плошчы Саборнай у доме Курляндскага (№ 6) трымаў яго бацька землямер Меер Кушэлевіч Гяльгор. Ён набыў яе ў X. М. Біньковіча 25 лістапада 1896 г.37
Лейба Мееравіч Гяльгор быў правадзейным сябрам Расійскага фатаграфічнага Таварыства ў Маскве. У 1905 г. ён быўузнагароджаны вялікім залатым медалём на міжнароднай выставе ў Бруселі, срэбнымі медалямі на Станіслаўскай стужцы ў 1908 і 1911 гг„ у 1903 г. лістом падзякі на Дзвінскай выставе, у 1912 г. падарункамі ад Мікалая II і вялікага князя Дзмітрыя Паўлавіча. У 1923 г. Л. М. Гяльгор атрымаў падзяку ад прэзідэнта II Рэчы Паспалітай Ігнацыя Масціцкага38.
Віды Гродна Л. М. Гяльгора можна бачыць на паштоўках першай трэці XX ст„ а таксама ў вядомай працы пра Гродна заснавальніка гродзенскага музея Ю. Ядкоўскага, выдадзенай ў 1923 г. у Вільні39.
Фатаграфіі міжваеннагаперыядумоцназмянілісяў параўнанніз часамі Расійскай імперыі. Яны страцілі паспарту, прыгожую густоўную частку фотапартрэта. Іх якасць істотна пагоршылася. Вялікую канкурэнцыю фатографам складалі г.зв. «filmowki». Гэта нечаканае фатаграфаванне людзей на вуліцы. Фатограф прапаноўваў прыйсці ўфотаатэлье, каб паглядзець здымак у маленькім памеры. Калі ён падабаўся, можна было замовіць ужо вялікі.
У гэты час у горадзе працягвалі працаваць вядомыя фатографы 3. Карасік, Л. Гяльгор, М. Рубінштэйн. З’явіліся новыя фотамайстэрні, сярод якіх майстэрня Міхала Арцішэвіча (вул. Элізы Ажэшкі, дом № 4). Фотамайстэрня Ізраэля Хомула вядомая з 1917 г. да канца 1930-х гг., знаходзілася на вул. Дамініканскай, 1940.
Фотамайстэрні, звычайна, называліся па прозвішчу ўладальніка. Выключэннем была фотамайстэрня «Мадэрн», якая ў часы Расійскай імперыі знаходзілася на вуліцы Мураўёўскай, у будынку пошты, аў 1920-30-я гг. на вул. Элізы Ажэшкі, 14. Тут працаваў Станіслаў Рамашкевіч, які, магчыма, быў яе ўладальнікам. Фотамайстэрня «Venus» знаходзілася на вуліцы Дамініканскай, 19 і належала П. Меламеду41. Фотамайстэрня «Orjon» дзейнічала ў 1941 1944 гг. Яна месцілася на вуліцы Брыгіцкай (сучасная вул. Карла Маркса), 15, належала Ю. Бахмінскаму. Фотамайстэрня «Van-dyck» пакінула пасля сябе толькі фотаздымкі і назву.
Сярод фатографаў польскага часу карыстаўся папулярнасцю Дамінік Анэрык. Яго фотамайстэрня спачатку працавала на вул. Скарбовай (сучасная вул. Урыцкага) у доме № 10, пазней на вуліцы Брыгіцкай. Гэты фатограф зрабіў серыю партрэтаў прадстаўнікоў каталіцкага духавенства, напрыклад, ксяндза Юзафа Маліноўскага. Фотамайстэрня М. Палніца ці Палніцкага працавала па вул. Агароднай (сучасная вул. Завадская).
Гродзенская фатаграфія I860 1930-х гг. была важнай з’явай у жыцці нашага горада. Паступовае пашырэнне фатаграфіі, яе даступнасць спрыялі дэмакратызацыі гарадскога жыцця, даючы магчымасць амаль кожнаму мець уласны фотапартрэт. Такі самы эфект мела і фатаграфаванне на адкрытым паветры, хаця гэтую сферу фатаграфіі улады доўга спрабавалі кантраляваць.
Прафесія фатографа ў тыя часы была ўнікальнай. На пачатку фатографамі былі пераважна габрэі. Большасць з іх належала да мяшчан. Калі фатограф быў рускім па нацыянальнасці, то як правіла належаў да дваран ці быў адстаўным афіцэрам. Фотасправа часта перадавалася ў спадчыну, і нам вядомыя дынастыі Гяльгораў, Карасікаў, Салавейчыкаў.
Сёння фатаграфічная спадчына, пакінутая гродзенскімі майстрамі, з’яўляецца выдатнай крыніцай ведаў аб штодзённым жыцці нашага горада. Далейшае даследаванне гісторыі фатаграфіі дазволіць стварыць больш яркі вобраз мінулага Гродна42.
1	Dainius Junevicius, Anton Rohrbach. Rediscovering a Mid-19th-Century Photographer of Railway Bridges Independent Historian of Photography, Vilnius, Lithuania. Тэкст захоўваецца ў архіве аўтараў.
2	Адзін экземляр экспануецца ў экспазіцыі Новага Замка ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (далей ГДГАМ). Адзінка захоўвання КП-14379.
3	Свндетельство. 1912 г. 3 прыватнай калекцыі A. С. Рымарчука.
4	Дакументы і фотаздымкі Б. I. Барэвіча знаходзіліся ў вядомага калекцыянера A. С. Рымарчука.
5	Сачанка Н. Маляванне святлом II Пачатковая школа. 2001. № 1. С. 30-32.
6	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне (НГАБ у Гродне). Ф. 2, воп. 38, адз. з. 594. Арк. 1281.
7	Тамсама. Фонд 2, воп. 38, адз. з. 615. Арк. 664-665.
8	Тамсама. Ад.з. 605. Арк. 1749
9	Тамсама. Арк. 1751.
10	ГДГАМ. Ад.з. КП-85787/1 (УК).
11	НГАБ у Гродне. Фонд 2, воп. 38, адз. з. 605. Арк. 1749
12	У гэты час існавала забарона ўжываць польскую мову ў публічных месцах.
13	НГАБ у Гродне. Фонд 1, воп. 6, адз. з. 578. Арк. 166.
14	Тамсама. Арк. 159.
15	Тамсама. Арк. 160.
16	Тамсама. Адз. з. 638. Арк. 1915.
17	Тамсама. Фонд 2, воп. 38, адз. з. 588. Арк. 1633.
18	ГДГАМ. Ад.з. КП-85787/21.
19	НГАБ у Гродне. Фонд 2, воп. 38, адз. з. 638. Арк. 1915-1918.
20	Тамсама. Адз. з. 588. Арк. 1633.
21	ГДГАМ. Ад.з. КП-85787/13.
22	НГАБ у Гродне. Фонд 1, воп. 8, адз. з. 1268. Арк. 47.
23	ГДГАМ. Ад.з. КП-77771
24	НГАБ у Гродне. Фонд 1, воп. 8, адз. з. 1044. Арк. 29.
25	ГДГАМ.Ад.з. КП-25115/22.
26	НГАБ у Гродне. Фонд 1, воп. 9, адз. з. 197. Арк. 1-8.
27	Тамсама. Ад.з. 494. Арк. 1-9.
28	Тамсама. Воп. 24, адз. з. 1815. Арк. 185.
29	Тамсама. Воп. 8, адз. з. 2424. Арк. 27.
30	ГДГАМ. Ад.з. КП-77748, КП-77770.
31	НГАБ у Гродне. Фонд 1, воп. 9, адз. з. 1062. Арк. 41-43.
32	Тамсама. Фонд 2, воп. 13, адз. з. 229. Арк. 1-35.
33	Тамсама. Фонд 1, воп. 8, адз. з. 1265. Арк. 7.
34	Historia Bialostockich zakladow fotograficznych. Bialystok: Wydanie Oddzial Muzeurn okr?gowego w Bialymstoku, 1989. S. 4.
35	Госцеў A. П. Швед B. B. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116-1990 гг.). Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 168.
36	НГАБ у Гродне. Фонд 1, воп. 9, адз. з. 1387. Арк. 1-3.
37	Тамсама. Ад.з. 1422. Арк. 2.
38	Informator miasta Grodna і Grodzienszczyzny. Grodno, 1928.
39	Jodkowski J. Grodno. Wilno, 1923.
40	ГДГАМ. Ад.з. КП-77818, КП-77814.
41	Тамсама. КП-85158/69, КП-77803.
42	Пры напісанні артыкула былі выкарыстаны фатаграфіі з прыватных калекцый А. П. Госцева, Я. Лялевіча, A. В. Сявенка, Ф. Варашыльскага, A. С. Рымарчука і фондаў ГДГАМ.
Сяргей Харэўскі, мгр мастацтвазнаўства (Мінск)
Дзейнасьць архітэктара Мікалая Чагіна
ў Вільні і Горадні: досьвед і урокі.
Імя Мікалая Чагіна фатальна выпала з беларускай гістарыяграфіі
XX стагодзьдзя. Перадусім таму, што ён служыў тым ідэалам і быў правадніком тых ідэяў, што ў найноўшы час сталі варожымі нацыянальнаму адраджэньню Беларусі. Аў савецкі час на тле атэістычнае прапаганды гісторыя сакральнага дойлідства ўлягала абструкцыі. Пагатоў, што многія храмы, створаныя паводле праектаў Чагіна, былі разбураныя савецкай уладаю. Па гіроніі лёсу ўся дзейнасьць гэтага, некалі славутага ў Расейскай імпэрыі дойліда, засталася зьвязанай з тэрыторыямі сёньняшняй Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны. To бок, ягоны творчы даробак, як архітэктара, ня тычыцца этнічнае Расеі. I гэта таксама ў немалой ступені пасадзейнічала трываламу забыцьцю гэтага незвычайнага чалавека... Ягонае імя аказалася забытае і ў расейскай гістарыяграфіі. Між тым ягоная біяграфія і творчая дзейнасьць ёсьць яскравейшай ілюстрацыяй каляніяльнай палітыкі Расеі, а менавіта русіфікацыі і планамернага вынішчэньня мясцовых традыцыяў, з мэтаю татальнае зьмены этнічнае і рэлігійнае ідэнтычнасьці ў Беларусі і Літве. Толькі ў літоўскай гістарыяграфіі апошняга дзесяцігодзьдзя асобе
Мікалая Чагіна надаецца немалая ўвага1. I гэта справядліва, бо большая частка ягонай творчай біяграфіі зьвязаная з тэрыторыяй сучаснае Літвы.
Мікалай Міхайлавіч Чагін нарадзіўся ўМаскве ў 1823 г. урадавітай сям’і рускіх арыстакратаў. У 1845 г. ён скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, атрымаўшы таксама пацьверджаньне дыплёма архітэктара і права на праектаваньне ад Санкт-Пецярбускай Акадэміі мастацтваў. Увадначасьсе Чагін ў 1853 г. скончыў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію, пасьля чаго адразу быў прызваны на вайсковую службу.
Як вайсковы інжынер, Мікалай Чагін прымаў удзел у Крымскай вайне
1853 1856 гг., уабароне Севастопаля, што адыграла ўягоным лёсе выключную ролю. Шмат гадоў пазьней ён стаў аўтарам праектаў многіх храмаў і ваенных мэмарыялаў у Крыме. Менавіта там ён добра пазнаёміўся з інжынэрам Антонам Штукенбэргам, зь якімі яго зьвядзе жыцьцё пры вырашэньні лёсу Каложскае царквы ў Горадні.
Пасьля ён вяртаецца ў Пецярбург, дзе праектуе, сярод іншага і будынкі цэркваў для Віцебскай і Магілёўскай губ., часта наязджаючы ў Беларусь. А ў 1859 г. М. Чагін атрымаў ганаровае прызначэньне на пасаду галоўнага архітэктара Віленскай губ. і епархіяльнага ўпраўленьня. 3 1864 па 1885 г. ён быў галоўным архітэктарам Віленскай губ.2 Агулам ён праслужыў на гэтай пасадзе 38 гадоў. Там, на Еўфрасіньнеўскім могілках на Ліпоўцы, ён пахаваў двух сваіх заўчасна памерлых дачок. Багатая біяграфія Мікалая Чагіна ўключае ў сябе таксама прызначэнне на пасаду сапраўднага стацкага дарадцы ў Вільні і высокія ўзнагароды (ордэн Сьв Уладзіміра III ступені, а таксама Сьв Станіслава і Сьв Ганны. У 1900 г. пасля выхаду ў адстаўку ён пераехаў у сталіцу імпэрыі, у Санкт-Пецярбург, дзе і памёр у 1909 г.3
За гады, што Мікалай Чагін правёў на сваіх пасадах у Вільні, ён пабудаваў альбо перабудаваў вельмі шмат. Апроч дзясяткаў цывільных дамоў грамадзянскага прызначэньня, ён спраектаваў такія храмы, як сабор Раства Багародзіцыў Рызе, цэрквыў Мітаве і Лібавеў Латвіі; сабор ў Коўне, царкву Сьвятой Кацярыны на Зьвярынцы, царкву Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай на Ліпоўцы, Вялікапакутніцы Кацярыны, Аляксандра Неўскага ў Вільні; у Крыме засталіся такія ягоныя храмы як славуты Уваскрашэньня Хрыстова ў Фаросе, сабор у Херсанэсе, манастыр у Севастопалі, пячорная царква Раства Хрыстовага пад Севастопалем, царква ў Балаклаве ды багата чаго яшчэ...4