Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
Слэнгавая мова існавала ўжо ў тыя часы. На жаль, я карыстаўся пераважна матэрыяламі справаводства, дзе яна амаль не адлюстравалася.
Субкультура турмы праяўлялася, напрыклад, у сістэме перапіскі паміж зняволенымі, перадачы інфармацыі...
Алесь Смалянчук (Гродна):
Якім было стаўленне гарадзенцаў да вязняў?
Аляксандр Радзюк:
Mary сцвярджаць, што гарадзенцы спачувалі вязням. Іншыя чыноўнікі, якія ў 1861 г. падрыхтавалі аналітычную запіску наконт стану турмы, адзначалі, што турэмнае зняволенне выклікае агульную спагаду. Скрыня для збору грошай для вязняў перапоўненая, асабліва перад Калядамі і Вялікаднём. Звычайна, апекаваўся турмой сам губернатар. У прыватнасці, шмат зрабіў для паляпшэння ўмоваў зняволення губернатар Анджэйкавіч. Іншыя чыноўнік, маючы такі прыклад, таксама імкнуліся нешта зрабіць... Грошы збіраў таксама Турэмны камітэт. Спачуванне было... Людзі падавалі і міластыню, калі вязні з дазволу начальніка турмы жабравалі на вуліцах.
Вольга Сабалеўская, канд. культуралогіі (Гродна). Габрэйскія дзеці Горадні у XIX cm.
Ігар Трусаў (Гродна):
Ці існуе статыстыка пра пераход з іудаізму ў хрысціянскія канфесіі?
Волы а Сабалеўская:
Я буду адказваць датычна «дзіцячага» аспекту праблемы. Дзеці (да 14 гадоў) не мелі магчымасці самастойна пераходзіць у хрысціянства. Рашэнне прымалі бацькі. Калі наогул мы сустракаемся з праблемай прыняцця праваслаўнай веры дзецьмі? У першую чаргу гэта датычыць кантаністаў. Існавала такая практыка з 1828 г., калі былі створаныя спецыяльныя роты для габрэйскіх дзяцей. Іх накіроўвалі туды з 12-гадовага ўзросту. Між іншым ваенныя начальнікі клапаціліся пра іх хрысціянізацыю. Пераход управаслаўе сярод іх складаў да 50%. Але наколькі гэта датычыла гарадзенцаў? Справа ў тым, што амаль ніхто з салдат эпохі Мікалая I, калі служылі 25 гадоў (кантаністы яшчэ больш), не вяртаўся дахаты. Гэта датычыла і хрышчаных габрэйскіх дзяцей, якіх іудзейская супольнасць ніколі не прымала. Забаранялася нават кантактаваць з імі.
У даследаваннях агульная статыстыка пераходу з іудаізму ў праваслаўе адсутнічае. Трэба шукаць у архівах Сіноду. У метрычных кнігах цэркваў і касцёлаў сустракаюцца адзін-два запісы ў год. Праблема ў тым, што габрэі мянялі свае прозвішчы, і разабрацца толькі на падставе метрычных кнігаў немагчыма. Варта паглядзець таксама матэрыялы Фонду гарадзенскага губернатара. Менавіта да яго звярталіся з прашэннямі аб пераходзе ў праваслаўе. Прычым, моладзь часта аргументавала жаданне хрысціцца тым, што хоча вучыцца ў дзяржаўнай школе і атрымаць еўрапейскую адукацыю. Дарэчы, такую ж заяву пісаў славуты Заменгоф...
Пераходзілі ў хрысціянства таксама бедныя габрэйскія сем’і, для якіх гэта стварала магчымасці палепшыць матэрыяльны стан, бо за хрост выплачваліся пэўныя грошы.
Сяргей Харэўскі:
Ці можна казаць пра сегрэгацыю габрэяў?
Як можна ахарактарызаваць адносіны паміж дзецьмі іудзейскага і хрысціянскага веравызнання?
Вольга Сабалеўская:
Думаю, што можна казаць пра сегрэгацыю. Горадня гэта горад з моцным літвацкім духам. Сапраўдны мур аддзяляў габрэйскую супольнасць ад хрысціянскай. Такога мура не было ў мястэчках і асабліва ў вёсках... А ў Горадні былі габрэйскія і хрысціянскія вуліцы. Існавала такая традыцыя. Два светы існавалі паралельна, а сустракаліся на кірмашах іў крамах. Культурнае і рэлігійнае жыццё не перасякалася...
Амаль укожных габрэйскіх успамінах пра дзяцінства прысутнічаюць бойкі з хрысціянскімі хлопчыкамі. Апошнія часта з кіямі чакалі вучняў хедэраў, калі тыя позна вярталіся дахаты... У мястэчках і вёсках было інакш.
Яшчэ адной праблемай было тое, што габрэйскія дзеці не ведалі рускай, беларускай або польскай мовы. Гэтыя мовы вывучаліся габрэямі пазней, калі пачыналася іх гандлёва-эканамічная дзейнасць. Габрэйскае дзіця расло ў хедэры. Яно ведала ідыш і іўрыт, але не тыя мовы, на якіх размаўляла хрысціянская Горадня. Таксама нельга забываць пра адмоўныя этнічныя стэрэатыпы, як сярод хрысціянаў адносна габрэяў, так і наадварот.
Сяргей Токць (Гродна):
Часта ва ўспамінах фігуруюць вулічныя натоўпы габрэйскіх дзяцей, якія маглі нешта скрасці ў прахожага. Гэта, сапраўды, мела месца?
Вольга Сабалеўская:
He зусім зразумела, якую праблему складалі габрэйскія дзеці на вуліцах... Сустракаюцца абвінавачванні дзяцей у крадзяжы, удзеле ў кантрабандзе... Але для габрэйскай супольнасці быў характэрным вельмі моцны кантроль над дзіцём. Дзіця мела пэўную свабоду толькі падчас рэлігійных святаў, але
нават у гэтыя дні да хаты мог прыйсці настаўнік і зрабіць сапраўдны іспыт для вучня хедэра.
Алесь Смалянчук (Гродна):
Ці мела шансы на прыстойнае жыццё ў габрэйскім грамадстве пазашлюбнае дзіця?
Вольга Сабалеўская:
Праблема пазашлюбнага дзіця вырашалася радыкальна. Перад такім чалавекам зачыняліся УСЕ дзверы. Ён цалкам выпадаў з рэлігійнага жыцця, быў адрэзаны ад супольнасці. Такія выпадкі былі надзвычай рэдкімі. Перашкодай была моцная рэлігійная этыка і раннія шлюбы. Паводле Талмуда, шлюб можна было заключаць ва ўзросце трох год і аднаго дня (зразумела, што дэ-юрэ, а не дэ-факта). Вядомыя шлюбы ва ўзросце 12-15 год, і гэта было парушэннем закону, бо ў Расейскай імперыі можна было яго заключаць пасля 15 год. Але, калі распаўсюджваліся чуткі, што дзяцей будуць прымусова адпраўляць у хрысціянскія школы або ў войска, то габрэі пачыналі заключаць шлюбы ў 5, 6 гадоў... Якія ж тут пазашлюбныя дзеці маглі быць? Таксама трэба ўлічваць і тое, што габрэйскія шлюбы было вельмі лёгка скасаваць...
Іна Соркіна, к.г.н. (Гродна). Навучальныяўстановы, настаўнікі і вучні Гродна ў 60-я гады XIX пачатку XX cm.
Ларыса Міхайлік (Гродна):
Як выглядала рэлігійнае навучанне ў дзяржаўных і прыватных школах?
Іна Соркіна:
Як правіла пратэстанты і каталікі выкладалі ў навучальных установах Закон Божы свайго веравызнання. Іншыя прадметы зрэдку выкладаліся не праваслаўнымі. Адна з інструкцый патрабавала ад дырэктара перш чым прыняць на працу прадстаўніка іншай канфесіі ўпэўніцца, што той «думае таксама, як і рускія людзі».
Аляксандр Радзюк (Гродна):
Якім быў адсотак вучняў, якія мелі магчымасць вучыцца бясплатна? Як можна было дабіцца бясплатнага нвучання?
Іна Соркіна:
Датычна першай паловы XIX ст. сустракаецца інфармацыя наконт «казённакоштных месцаў». Напрыклад, у Гарадзенскай мужчынскай гімназіі існавала 10 такіх бясплатных месцаў. Прашэнняў падавалася шмат, але гэтыя месцы, як правіла, займалі дзеці чыноўнікаў. У другой палове XIX пачатку XX ст. бясплатныя месцы ўжо не згадваюцца, затое з’яўляюцца стыпендыі. Так, напрыклад, у 1884 г. выдаваліся ўрадавыя стыпендыі вучням «русского проясхожденмя я православного нсповеданмя». Таксама існавалі прыватныя стыпендыі. Напрыклад, стыпендыя Ізідара Юшкевіча
выдавалася вучням-каталікам, якія паходзілі з Ваўкавыскага ўезда. Стыпендыя Пухальскай прызначалася для прадстаўнікоў родаў Чачотаў і Язвінскіх. Былі стыпендыі для вучняў з Гарадзенскага уезда. Стыпендыя Майсея Астрагорскага прызначалася вучням-іудзеям. Удава Я. Арлоўскага звярталася з прашэннем пра прызначэнне свайму унуку стыпендыі Ражкоўскага ды інш.
Аляксандр Смапянчук, д.г.н. (Гродна). Горадня ігарадзенцы 1911 1915 гг. на старонках «Нашай Нівы»
Сяргей Харэўскі (Мінск):
Як вядома, «Наша Ніва» працяглы час выдавалася двума альфабетамі лацінкай і кірыліцай. Ці ёсць звесткі, які з іх меў больш поспех у чытачоў?
Алесь Смалянчук:
Пытанне пра альфабет беларускай мовы вельмі важнае. Напрыканцы 1912 г. рэдакцыя «Нашай Нівы» звярнулася да сваіх чытачоў з пытаннем, якім альфабетам павінна выходзіць газета. Фінансавая сітуацыя патрабавала адмовіцца ад выдання газеты двума альфабетамі. Рэдакцыя аналізавала лісты, якія яна атрымлівала, і, фактычна, пачала дыялог з сваімі чытачамі. У выніку была абраная кірыліца... Я не магу сцвярджаць, што, сапраўды, большасць выказалася за кірыліцу. Магчыма, гэта было рашэнне ў першую чаргу самой рэдакцыі... Патрэбны грунтоўны аналіз апублікаванага матэрыялу.
Сяргей Токць (Гродна):
Ці спрабавалі вы падлічыць колькасць публікацый пра Горадню па гадам? Калі быў пік гэтых публікацый?
Алесь Смалянчук:
Публікацый пра Горадню ў «Нашай Ніве» не шмат. Выразна дамінавала Вільня, дзе віравала беларускае культурнае жыццё. I «Нашу Ніву» чыталі найболей на Віленшчыне. Горадня была хутчэй на перыферыі, але трэба адзначыць, што задуманая рэдакцыяй серыя артыкулаў «Нашы гарады» (1915) распачалася менавіта з Горадні! А пік публікацый прыйшоўся на 19081910 гг. і быў звязаны з актыўнасцю гарадзенскага карэспандэнта Паўла Алексюка.
Андрэй Чарнякевіч (Гродна):
Слухаў рэферат і здавалася, што час не змяніўся... Допісы «Нашай Нівы» амаль не змяніліся. На блогу «Нашай Нівы» таксама не імёны, а мянушкі... Ці можна казаць, што пэўная «абстрактнасць» мясцовых беларусаў (хаваюцца за мянушкамі і псеўданімамі) гэта вынік адсутнасці палітычнай перспектывы для беларускай справы? Беларусы нібыта ёсць, але няма прозвішчаў, няма выразнай грамадскай постаці. I тады яе не было, і зараз яе няма! Ці мне гэта толькі здаецца?...
Алесь Смалянчук:
Калі аналізуеш публікацыі «Нашай Нівы», прысвечаныя Горадні, то, сапраўды, уражвае падабенства сітуацыі. Падобнае стаўленне да беларушчыны з боку большасці мясцовых «інтэлігентаў», якія паглядваюць у бок Польшчы або Расеі, падобныя паводзіны мясцовагачынавенства... I, сапраўды, падаецца, што лёс беларушчыны ў Горадні вызначаецца адсутнасцю перспектываў рэалізацыі ідэі нацыянальна-культурнай дзяржавы. Але не магу згадзіцца з тым, што беларусы ўвесь час ўяўляюцца нейкімі абстрактнымі, не выступаюць як канкрэтныя грамадскія постаці... Прынамсі зараз гэта не так! Сучасная беларушчына Горадні гэта ў першую чаргу канкрэтныя людзі, якія змагаюцца за пашырэнне беларускай мовы, адстойваюць адметнасць беларускай гісторыі, абараняюць права чалавека жыць упрасторы роднай культуры ды інш. I гэты асяродак не страчвае, а ўмацоўвае свой аўтарытэт, прынамсі маральны! Нават навуковы праект «Гарадзенскі палімпсест» і наша сённяшняя канферэнцыя сведчаць пра гэта.
Настасся Жарская, мгр (Мінск). «Гродненскйе епархйальные ведомостй» як крыніца па сацыяльнай гісторыі Горадні пач. XX cm.»