Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
Мікалай Міхайлавіч Чагін быў бясспрэчна таленавіты архітэктар, калі лічыць талентам не толькі дадзеную звыш здольнасць адлюстроўваць дух складанага часу, у які яму давялося жыць, але і волю, што дала майстру магчымасць тварыць і служыць і галоўнае, нягледзячы ні на што, прытрымлівацца курсу, прадыктаванага сэрцам, рабіць тое, што ён лічыў сваім сапраўдным прызначэньнем. Дзякуючы гэтаму ён стварыў і шэдэўры, калі быў прыдворным архітэктарам у Вільні. Ягоная перабудова Фары Вітаўта была спрэчнай з пункту гледжаньня нашых сёньняшніх ведаў і ўяўленьняў, сыходзячы з суб’ектнасьці Беларусі ў найноўшы час, але сталася надзейнай кансэрвацыяй усіх найбольш старажытных яе элементаў,
што існавалі на той час, што дало магчымасць праводзіць рэстаўрацыйныя работы ў 1930-я гг.
Дзякуючы заступніцтву Мікалая Чагіна, як галоўнага епархіяльнага і губэрнскага архітэктара, былі адхіленыя праекты па перабудове Барысаглебскае (Каложскае) царквыі праведзеныя грунтоўныя кансэрвацыйныя работы. Хоць матэрыяльных рэсурсаў для пабудовы ў фантазійным псэў-
дарускім духу царквы не бракавала, зважаючы на тагачасныя маштабы каляніяльнага царкоўнага будаўніцва ўкраі (напр., царква Аляксандра Неўскага ў Горадні). Мы маем выдатны, актуальны і сёньня прыклад уважлівага, сумленнага стаўленьня да ўнікальнага помніка, што стала магчымым толькі ў выніку шматступенных кансультацый і грунтоўнейшых інжэнерных і геадэзічных дасьледаваньняў.
Дзейнасьць Чагіна ў Горадні, у іншых гарадах Беларусі ўзбагаціла нашую тагачасную культуру новымі тэхнічнымі ведамі й мастацкімі формамі, што пры ўсёй сваёй экзатычнасьці й чужасьці ў нашым краі, часам увасабляліся вельмі таленавіта і арганічна. А маштаб інвэстыцый у новае будаўніцтва, прыцягненьне высокадукаваных інжынераў і аплата працы тутэйшым будаўнікам, сярод якіх былі ня толькі праваслаўныя, пасадзейнічала агульнаму пад’ёму ўзроўня тагачаснае будаўнічае культуры і добраўпарадкаваньні населеных пунктаў.
Варта аддаць належнае і іншым дзеячам «заходнерускага адраджэньня 1860-х г.», такім як пісьменнік і гісторык Павал Кукальнік, этнограф Павел Нябольсін, мастак Іван Трутнёў, журналіст Сяргей Поль, а таксама безназоўным рускім архітэктарам, настаўнікам, акцёрам, прафэсарам. Тое зь іх даробку, што насамрэч было таленавітым і шчырым узбагаціла і нашу культуру. А таму ставіцца да гэтае часткі нашае спадчыны варта паважліва.
Але палітычна анахранічны, па-азіяцку дэспатычны спосаб пераломваньня тутэйшых традыцыяў і сьведамае прыніжэньне гонару тутэйшае шляхты і месьцічаў, зрабіў царкоўнае будаўніцтва прадметам голае палітыкі, разьлічанай, як паказала гісторыя, на кароткатэрміновы посьпех. Зьнішчэньне многіх цэркваў, што на дзяржаўны заказ будаваў Чагін у нашым краі, не выпадковасьць, а заканамерны і дыялектычны працяг гісторыі. Трывалы падмурак для комплекса ідэяў, чым была практыка расейскага царкоўнага будаўніцтва ў Беларусі, можа быць закладзены толькі пры згодзе, кансэнсусе ў грамадзтве. А спробы надсадна, пасьпешліва заслупаваць сабе тэрыторыю, прышчапіць новае, сканструяванае гістарычнае мысьленьне і нацыянальную ідэнтычнасьць застануцца бясплённымі, якія б рэсурсы на дасягненьне гэтых штучных задачаў не былі патрачаныя....
Antanas Vivulskis (1877-1919): tradiciq ir modernumo derme. Vilnius: VDA leidykla, 2002; Architekci Wilenscy, 1850-1914. Bydgoszcz: Towarzystwo Milosnikdw Wilna i Ziemi Wileriskiej, 2005; Gubernijos laikotarpis Kauno architekturoje. Svarbiausi pastatai ir jq kurejai (1843-1915). Kauno: VDU leidykla, 2001; Istorizmas ir modernas Vilniaus archi­tekturoje. Vilnius: VDA leidykla, 2000; Lietuvos architekturos istorija, t. Ill (bendraautoriai A. Jankeviciene, V. Levandauskas, M. Rupeikiene). Vilnius: Savastis, 2000; Svc. Mergeles
Marijos Emimo j dangq (Vytauto Didziojo) baznycia: [istorija, daile, architektura] (kartu su Laima Sinkiinaite). Kauno: Kauno arkivyskupijos muziejus, 2005. 38 p.: iliustr.; Vytautas Siaudinis. Vilniaus maldos namai. Vilnius: Diemedzio leidykla, 2001.
2	Architekci Wilenscy, 1850-1914. Bydgoszcz: Towarzystwo Milosnikow Wilna i Ziemi Wileriskiej, 2005.
3	Gubernijos laikotarpis Kauno architekttiroje. Svarbiausi pastatai ir jq kurejai (1843-1915). Kauno: VDU leidykla, 2001; Svd. Mergeles Marijos Emimo j dangq (Vytauto Didziojo) baznycia: [istorija, daile, architektura] (kartu su Laima Sinkiinaite). Kauno: Kauno arkivysku­pijos muziejus, 2005. 38 p.: iliustr.; Vytautas Siaudinis. Vilniaus maldos namai. Vilnius: Diemedzio leidykla, 2001.
4	Дмнтренко Адам. Храмы Большой Ялты. Спмферополь «Світ», 2006.
5	Внноградов. Православные святынн г.Внльно. Вмльно. Губернская тнпографня, 1906. С. 11.
6	Авраменко. А. Церква Святоі Трійці на тлі історіі украінців Лівм. Кйів: Демос, 1994. С. 39.
7	Караткевіч В. Б., Кулагін A. М. Помнікі Слоніма. Мінск: Навука і тэхніка, 1983. С. 23.
8	Кулагін А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі. Мн.:БелЭн, 2001.
9	Габрусь, Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мінск, 2001; Габрусь Т. В., Кулагін A. М., Чантурыя Ю. Y , Ткачоў М. А. Страчаная спадчына / Уклад. Т. В. Габрусь. Мінск: Беларусь, 2003.
10	Klos J. Wilno. Przewodnik krajoznawczy, Wilno, 1937.
Пытанні. Адказы. Дыскусія
Паседжанне «Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства»
Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урубпеўскі (абодва Мінск). Гарадзенскі магістрат у XVIII cm.
Іна Соркіна (Гродна):
Ці можна заўважыць пэўныя асаблівасці справаводства ў гарадзенскім магістраце, напрыклад, у мове?
Зміцер Яцкевіч:
Што тычацца аналізу мовы, то ён быў зроблены даволі павярхоўна. Я спрабаваў наладзіць кантакт з філолагамі для абмеркавання гэтага пытання. Але яны лічаць, што мова была польская і не бачаць беларускіх асаблівасцяў. Канешне, кожны наш рэгіён меў сваю спецыфіку. Але ў даследаванні нас у першую чаргу цікавіў справаводчы і нарматыўна-прававы аспекты. Справаводства па Магдэбургскаму праву было прыблізна аднолькавае. На ўсходзе ВКЛ таксама выкарыстоўвалі лацінскую тэрміналогію.
Аляксандр Смалянчук (Гродна):
Ці бачыце вы магчымасць дзеля пашырэння элементаў кампаратывістыкі ў «Гарадзенскім палімпсесце» запрашаць на канферэнцыю даследчыкаў, якія вывучаюць аналагічную праблематыку іншых гарадоў, напрыклад, Мінску, Віцебску? Ці ёсць у нас увогуле такія спецыялісты?
Зміцер Яцкевіч:
Па Полацку была абароненая праца Максімам Макаравым. Пшэмыслаў Баровік мае шмат матэрыялаў па Гародні, і яму ёсць што прадставіць. Але калі запрашаць спецыялістаў па гісторыі іншых гарадоў, то ці будзе гэта «гарадзенскі» палімпсест?
Наталля Сліж (Гродна):
3 чым было звязана пашырэнне ў справаводстве лацінскіх тэрмінаў? Ці варта ў навуковых тэкстах выкарыстоўваць лацінскія тэрміны, ці мэтазгодна адаптаваць іх да старабеларускай мовы?
Зміцер Яцкевіч:
Растлумачыць гэта даволі складана. Магчыма, было звязана з персаналіямі. Відавочны ўплыў Полынчы, але ж заўважаецца таксама прысутнасць ва ўрадзе прадстаўнікоў Нямеччыны. Аднак паходжанне ўраднікаў і мяшчан складана высветліць.
Асноўнымі тэрмінамі павінны быць старабеларускія, але, калі няма адпаведніка, то лацінскія.
Рэпліка Андрэя Мацука (Мінск):
Адносна прыцягнення іншых даследчыкаў на канферэнцыю, то варта яшчэ згадаць удзельніка мінулай канферэнцыі Алеся Доўнара. Ён праводзіў даследаванні па іншых гарадах, што можа даць цікавы параўнаўчы аспект.
Ганна Паўлоўская (Варшава-Гродна). «Danse macabre» утэкстах манастырскіх хронік
Алесь Смалянчук (Гродна):
Ці сустракаюцца прозвішчы аўтараў хронік?
Ганна Паўлоўская:
Аўтары бернардзінскіх хронік не пазначаюць імя. Але ў кармеліцкіх хроніках сустракаюцца аўтары. Найранейшае апісанне смяротнага пакарання прыводзіцца братам Кліментам ад Ахвяравання бласлаўлёнай Панны Марыі (Міхалам Ёдкай), які выконваў функцыю гарадзенскага гістарыёграфа ў 1757-1760 гг. пасля службы прапаведнікам і падпрыёрам у віленскім кляштары ў 1754-1757 гг. Экзекуцыю 1760 г. у падрабязнасцях прадставіў брат Сямён ад св. Тадэвуша. У 1787-1790 гг. Хроніку вёў брат Мацвей ад св. Марыі.
Аляксандр Радзюк (Гродна):
Ці маглі сваякі пахаваць злачынцаў?
Ганна Паўлоўская:
У хроніках гэта не адзначаецца. Але шляхціцы-злачынцы былі пахаваны ў бернардзінскім кляштары.
Каментар Андрэя Радамана (Мінск):
Хронікам не заўсёды варта давяраць. 3 кармеліцкіх хронік вынікае, што земскі суд асудзіў на смяротнае пакаранне. Але на падставе Статута ВКЛ 1588 г. гэта мог гродскі суд, а не земскі, бо такія справы ён не разглядаў. У сваёй працы вы спасылаецеся на даследаванні польскіх даследчыкаў, але ў Польшчы была іншая практыка. Нашусудовую практыку ніхто грунтоўна не вывучаў. Ваша праца наватарская. Але варта выкарыстоўваць выданні Статута 1744 г., якія маюць адзнакі аб зменах на палях. Інакш можна зрабіць памылковыя высновы. Напрыклад, наконт забойства жанчынай дзіцяці першая рэдакцыя Статута прадугледжвала год і 6 тыдняў сядзенне ў турме і пакаянні 4 разы на год. У апісаным вамі выпадку яе асудзілі на смерць. Трэба глядзець на падставе якіх нормаў быў вынесены прысуд.
Віталь Галубовіч (Гродна). Перадсоймавы соймік Гарадзенскага паветаў XVIII стагоддзі: спроба агульнай характарыстыкі
Зміцер Віцько (Мінск):
Перад самым першым соймам 1701 г. склалася незвычайная сітуацыя. He было дакладных інструкцый на соймікі, і кожны павет рабіў па-свойму.
Што адбывалася на гарадзенскім сойміку ў гэты час? Ці абіралі новых паслоў? Ці пакінулі старых?
Віталь Галубовіч:
Звестак пра гэты соймік я не знайшоў.
Андрэй Мацук (Мінск):
Вы кажыце, што гарадзенскі соймік быў самы ўплывовы ў ВКЛ у XVIII ст. А вось на паседжаннях Літуаністычнай камісіі прафесарам Анджэям Рахубам і Пшэмыславам Раманюком выказваліся думкі, што самым уплывовым соймікам быў ашмянскі. Калега Робертас Юргайціс сцвярджае віленскі. Як будзе выглядаць гарадзенскі соймік пры параўнанні яго з гэтымі соймікамі, а не з берасцейскім ці рэчыцкім?
Віталь Галубовіч:
Меркаванне, што гарадзенскі соймік быў самым уплывовым не маё. Яно было выказана самім Р. Юргайцісам у яго апошнім артыкуле.
Рэпліка Андрэя Радамана (Мінск):
У 2007 г. выйшла манаграфія Робертаса Юргайціса, якая дазваляе параўнаць віленскі і гарадзенскі соймікі.