• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Але галоўную славу ён здабыў сваімі псеўдагістарычнымі рэканструкцыямі, а менавіта перабудоваю касьцёла Сьвятога Казімера ў Вільні ў праваслаўны катэдральны сабор Сьвятога Мікалая, у стылі нэабарока, дзе, між іншым, маліўся і Хведар Дастаеўскі, узьвядзеньнем у нэагатычным духу званіцы пры віленскім касьцёле Сьвятое Ганны, але, перадусім, перабудаваўу фантазійным псэўда-бізантыйска-рускім духу ў Вільні цэрквы Сьвятое Параскевы Пятніцы і Сьвятога Мікалая, сабор Прачыстае Богародзіцы ды іншыя храмы...
    Мікалай Чагін быў вельмі блізкі з віленскім генерал-губэрнатарам Мураўёвым, часта наўпрост выконваючы менавіта ягоныя пажаданьні. Гэтак, калі пасьля паўстаньня Каліноўскага, расейскі губэрнатар Мураўёў, той самы, якога зазвычай называюць «Вешальнікам», даў загад віленскую царкву Сьвятое Тройцы...»переделать н улутшмть»5, то ўзяўся за тое Чагін. На гэты праект зьнішчэньня шэдэўра віленскага барока, узьведзенага паводле праекту геніяльнага дойліда Глаўбіца, было выдаткавана
    60 тыс. рублёў срэбрам. Вынікам «улутшенмя» стала амаль поўная перабудова царквы ў «мстмнном» расейскім духу паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна. Адбылося гэта ў 1869 г. Над царквою паўстаў вялізарны купал-брабан, і ўся яна пераапранулася ў какошнікі, цыбуліны й іншае «узорочье»6...
    У Вільні ў гэтую эпоху аднаўляюцца цэрквы, што былі ўжо забытыя Пятніцкая (1865) і Сьв. Мікольская (архітэктары А. Разанаў, Н. Чагін, 1866), узводзяцца Кацярынінская (архітэктар М. Чагін, 1872), Прачысьценская царква (А. Разанаў, М. Чагін, 1868). Нараўне з храмамі ўзводзяцца праваслаўныя капліцы. Сярод найбольш прыкметных ў мастацкім дачыненні Аляксандра-Неўская (М. Чагінін, 1865) у цэнтры горада і Георгіеўская капліца на месцы пахаваньня расейскіх карнікаў на Еўфрасіннеўскім могілках у Вільні. Інтэнсіўнасць будаўніцтва пры сатрапе Мураўёве насамрэч ўражвае. За 1863 1865 гг. было пабудавана 98 новых цэркваў і 63 капліцы, адрамантавана 126храмаў, 19 перабудаваны з былых каталіцкіх касцёлаў урозных паветах беларускіх губэрняў. У пачатку 1860-х гг. Віленскі сабор Прачыстай Багародзіцы Мураўёў аднаўляў з асабістай падтрымкаю Аляксандра II, які сам асабіста наведаў новабудоўлю ў 1867 г. й вылучыў са сродкаў дзяржаўнага казначэйства 57 тыс. рублёў на гэтыя мэты.
    Перабудоўваў Чагін касьцёлы й базыліянскія цэрквы ад Бешанковічаў да Пінску, ад Берасьця аж да Вялікіх Лукаў... Гэтак, уСлоніме, скасаваны расейскімі ўладамі ў 1846 г., касцёл канонікаў латэранскіх быў пераўтвораны ў Праабражэнскі сабор, а ў 1849 1851 гг. яго капітальна перабудаваў у сваім псеўдарускім стылі Мікалай Чагін. У выніку, як бачна на старасьвецкіх фотаздымках, атрымалася надзвычай нязграбнае збудаваньне з прыстаўленай побач званіцаю, што замкнула сабою перспэктыву вуліцы7.
    Той самы Чагін перабудаваў на маскоўскі капыл й Фару Вітаўта, самы вялікі касьцёл Горадні. Упершыню ў нашай айчыннай гістарыяграфіі пра лёс гарадзенскае Фары Вітаўта напісалі такія вядомыя дасьледчыкі архітэктуры як Вадзім Гліньнік і Алесь Кушнярэвіч у часопісе «Стромтельство м архнтектура Белоруссмм» ўчасе «перестройкі» ў 1988г. Пазьнейшыя публікацыі адно дапаўнялі выкладзеныя маладымі дасьледчыкамі дадзеныя ілюстратыўным матэрыялам і некаторымі архіўнымі дадзенымі. У 1992 г. на месцы касцёла былі праведзеныя першыя раскопкі (Алесем Краўцэвічам і Алегам Трусавым), што істотна ўзбагаціла нас новымі зьвесткамі. Амаль усе яны былі падсумаваныя ў вядомай кнізе Алеся Кушнярэвіча. Усьлед за сваімі калегамі і я вывучаў фотаздымкі старой Горадні і праектную дакумэнтацыю Чагіна ў Рукапісных аддзелах Віленскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту і Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы... Гэ-
    тыя дасьледаваньні натхнілі грамадзтва на ідэю ўзнаўленьня храма. Аднак, сёньня дзеля гэтага ўжо няма палітычных магчымасьцяў.
    А вось калі за справу татальнае перабудовы Фары Вітаўта браўся Чагін, такія магчымасьці былі. Пры тым амаль неабмежаваныя. Дзеля распаўсюджваньня расейскага праваслаўя ўзаходніх губернях урад Расеі распрацаваў праграму масавага будаўніцтва невялікіх прыходскіх храмаў. Губэрнскія царкоўна-будаўнічыя камітэты, падпарадкоўваліся адмысловаму будаўнічаму камітэту ў Вільні, працай якога кіраваў галоўны віленскі архітэктар Мікалай Чагін. Пэўны час яму дапамагаў прафэсар Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Аляксандр Рэзанаў.
    Але галоўнае кіраўніцтва ажыцьцяўляў сам Мураўёў, які асабіста зацьвярджаў каштарысы і праекты будучых храмаў. Масавае цэрквабудаўніцтва вялося хуткімі тэмпамі, у выніку чаго М. Чагін не паспяваў нават разглядаць усе праекты, дасланыя з паветаў. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася серыя «тыпавых» праектаў храмаў на 150-185, 250-300 і 450-500 чалавек. Невераемная колькасць будаваных цэркваў не заўжды дазваляла ўзводзіць іх якасна... Буйныя гарадскія храмы будаваліся па індывідуальных праектах, а для невялікіх прыходскіх цэркваў былі распрацаваныя сэрыі ўзорных праектаў. У 1863 г. выйшаў «Збор тыпавых праектаў пабудовы праваслаўных цэркваў у Беларускіх губернях», укладзены віленскім архітэктарам М. Чагіным разам з пецярбургскім архітэктарам-мастаком A. I. Рэзанавым. У альбом увайшлі праекты больш 50ці каменных і драўляных храмаў у раманскім, руска-візантыйскім, рускім і класіцыстычным стылях. У рэчышчы гэтай авральнай практыкі М. Чагін распрацоўвае нават праект жалезных цэркваў, для хуткасьці ўзьвядзеньня. Была нават пастаўленая адна такая царква дзеля ўзору ўвёсцы Беніца (цяпер Маладэчанскі раён). Але ад яе адмовіліся і проста адабралі вялікі храм у каталікоў. Нічога падобнага эўрапейская практыка да таго часу ня ведала.
    А вяртаючыся да гісторыі гарадзенскай Фары Вітаўта, трэба прыгадаць, што пажар 1793 г, настолькі сур’ёзна пашкодзіў храм, што было прынята рашэнне аб перадачы назвы «Фарны» былому касцёлу езуітаў.
    Нагадаю, Фару Вітаўта на усе лады перабудоўвалі ў 1804, 1859, 1865 іў 1870 гг. На момант працаў пад кіраўніцтвам Чагіна, насамрэч храм уяўляў сабою руіну, у якой, мяркуючы па фотаздымках з віленскіх архіваў немагчыма было распазнаць ягоны першапачатковы стыль. Пры тым дашчэнту абваліліся скляпенні, што пры новай рэканструкцыі дало магчымасць значна панізіць алтарную частку. Гэта надало новай пабудове кампазіцыйны выгляд блізкі да расейскіх цэркваў. Акадэмік архітэктуры М. Чагін падрыхтаваў праект рэканструкцыі, у рэнэсансна-клясыцыстычным духу. На жаль, гэтаму праекту не наканавана было ўвасобіцца...
    У 1892 г. Фарны касьцёл Вітаўтазгарэўу чарговы раз, чацьверты толькі ўХІХст. У 18961898 гг. акадэмік архітэктуры М. М. Чагін грунтоўна перабудоўвае храм. Над дахам было пастаўлена пяць цыбулепадобных галовак, вежа пераўтворанаў званіцу, завершаную высокім шатром. Падобны верх паўтораны на нізкай прыбудове, далучанай да алтара. На фасадах зьявіліся броўкі, какошнікі, парэбрыкі і шматлікія іншыя дэкаратыўныя элементы у псеўдарускім духу. Увесну 1896 г. будаўнікі ўзяліся за справу іда канца 1898 г. усё завяршылі. Засталося выканаць толькі роспіс храма. Купалы былі драўляныя, абабітыя ліставым жалезам і разфарбаваныя ў «рускім духу» фіялетавыя колеру з залатымі зоркамі. Шпіль на званіцы ў 1913 г. абабіты быў медзьдзю.
    ...Мікалай Чагін выступіў супольна са сваім даўнім знаёмым па Крымскай вайне ў абарону Барысаглебскае царквы на Каложы. Славуты інжынэр Антон Штукенбэрг, які быў камандзіраваны ў Горадню ў 1867 г. для інспэкцыі ходу будаўніцтва чыгункі і земляных работаў, пасьля аналізу геадэзічнай сытуацыі ітэхнічнага стану муроў, катэгарычна запярэчыў ідэі разбудовы царквы на новы капыл, са згубаю старажытных муроў, прапанаваўшы наогул перанесьці новы аб’ект на іншае месца. Свае меркаваньні Штукенбэрг выклаў самому міністру ўнутраных справаў Расеі. БезпасрэднасаШтукенбэргаму Гораднітады працаваўі Чагін.які горача падтрымаў ідэю адно кансэрвацыі руінаў старадаўняе царквы, што і было зроблена, а старажытныя муры ўратаваныя.... I Чагін са Штукенбергам мелі рацыю. Бо, калі насуперак іх меркаваньню, у царкве ўсё ж зрабілі рэканструкцыю ў 1873 г„ старажытныя муры абваліліся ў чарговы раз у 1889 г.8
    Безпасрэднае дачыненьне Мікалай Чагін меў і да будаўніцтва ў Горадні Аляксандра-Неўскае царквы ў гонар збавеньня цара ад няўдалага замаху. Цягам 18661870 гг. былі сабраныя сродкі. А для будаўніцтва былі выкарастаныя камень і медзь са старых касьцёлаў, у прыватнасьці, з колішняга баніфрацкага9...
    Будаўнічымі работамі кіраваў архітэктар Гур’еў, а наглядаў за іх правядзеннем губернскі інжынэр В. С. Джэнееў. У 1870 г. царква была асвечана ў гонар Аляксандра Неўскага. 24 чэрвеня таго ж года яе наведаў імператар Аляксандр II, які праязджаў праз Гродню. Няма сумніву, што паводле субардынацыі да гэтага праекту мусіў мець дачыненьне і Чагін, у чые абавязкі ўваходзіла, як мінімум, карэкціроўка і зацьвярджэньне такіх праектаў. Над ідэяй пабудовы царквы з нагоды «чудесного спасенмя» цара Аляксандра II ад замаху ў 1866 г. Чагін працаваў неаднаразова. I свой найлепшы праект ён усё ж здзейсьніў у крымскім мястэчку Фарос у 1892 г.
    Лёс пабудоваў Чагіна склаўся па-рознаму ў розных цяпер краінах, дзе яны засталіся...
    У 1919 г. падчас кароткага існаваньня Літоўска-Беларускай ССР у Вільні бальшавікамі была зьнішчаная Аляксандраўская капліца на Юраўскім праспекце10. Сярод іншых фотаздымкаў Яна Булгака я натрапў і на ягоны фотаздымак 1919 г., на якім выяўлены працэс разборкі гэтага ўнікальнага збудаваньня. Рэдкі дакумэнт эпохі ЛітБелу яскрава дэманструе культурную палітыку гэтага адміністратыўнага бальшавіцкага ўтварэньня.
    У 1938 г. самаўрад Горадні прыняў рашэньне аб зносе гарадзенскае Аляксандра-Неўскай царквы, бо пабудаваная ў гонар задушэньня паўстаньня 1863 1864 г., яна замінала руху на плошчы й скажала яе
    гістарычны выгляд. Натуральна, гэта быў рэванш за тое, што гэты аб’ект быў пабудаваны з матэрыялаў, пакрадзеных з каталіцкіх храмаў, за кошт сродкаў, рэквізаваных у сем’яў інсургентаў. На тэрыторыі сучаснае Беларусі гэта адзіны прэцэдэнт у «польскія часы»... У той час, як у БССР таго часу былі зьнішачаныя ўжо сотні храмаў. Перадусім, і паводле праектаў Чагіна.
    У 1961 г. у Горадні была ўзарваная і Фара Вітаўта.