• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    S’
    Фотоі'рафмческое Заведеніе
    Н. ШТУММАНА
    
    Гэта была другая спроба I. А. Штумана адкрыць уласную «фатаграфію. У сакавіку 1863 г. ён звяртаўся з прашэннем адкрыць майстэрню ў Брэсце, падмацаваўшы яго пасведчаннямі аб сваёй добранадзейнасці, якія былі падпісаны генерал-майорам Вакселем, брэсцкім камендантам генералам Штадэнам, жандарскім афіцэрам капітанам Ларыёнавым і палкоўнікам Вімбергам. Але па невядомым прычынам фатограф пакінуў Брэст і накіраваўся ўг. Сельцы ўЦарстве Польскім. Напрыканцы 1863 г. Штуман з’явіўся ў Гродне і распачаў тут сваю дзейнасць9.
    Фотаздымкі, створаныя I. А. Штуманам і іншымі фатографамі
    ў той час, адрозніваюцца ад пазнейшых фотаздымкаў невялікім памерам (10 х бсм), выдатнай якасцю ідакладнай перадачай рысаў твараў і элементаў адзення. Самыя старыя гродзенскія фатаграфіі паходзяць пераважна з аднаго альбома, пра які згадвалася вышэй10. У альбоме змешчаны і работы Штумана (сярод іншых можна ўбачыць такіх вядомых асобаў, як Пятро Ажэшка і Станіслаў Нагорскі (супругі Элізы Ажэшкі). Усе здымкі падпісаны на адваротным баку, упрыгожаны віньеткай, указаны імёны і год.
    Каб адкрыць фатаграфію ў тыя неспакойныя гады, трэба было не толькі атрымаць дазвол, але пакінуць «Распіску», дзе ўказвалася, што фатограф «ва ўласнай установе не будзе выпускаць і прадаваць фатаграфічных картак, на
    якіх партрэты твараў вядомых па ўдзелу ў мецяжы ці відаў, якія нагадваюць палітычныя смуты ў Польшчы»11,
    Але I. Штуман усё ж такі меў грамадзянскую пазіцыю. У1866 г. ён быў аштрафаваны ў сувязі з абвінавачваннямі ва ўжыванні польскай мовы ў размове з кліентамі яго фатаграфічнай ўстановы12. Так, 5 ліпеня 1866 г.
    нехта Гаўрыла Маціевіч даносіць, што «асабліва польская мова пераважае ў краме габрэя Іцкі і фатаграфічнай установе Штумана. Мне некалькі разоў здаралася быць у азначаных асобаў, а на мае заўвагі пра мову чуць адказ «мы амаль не ведаем рускай мовы, а з вамі гаворым па-польску па звычцы»13. У выніку I. А. Штуману прыйшлося тлумачыць паліцыі, што ён «ні з кім папольску не гаворыць, а імкнецца казаць па-руску, як умее»14. Нягледзячы на апраўданні, на фатографа быў накладзены штраф у памеры 20 руб.15
    Адна з першых фотамайстэрняў у Гродне належала прускаму падданаму Емілаю (Эмілю) Менцэлю, із 12 чэрвеня 1863 г. знаходзілася на вуліцы Замкавай16. У ёй дапамагаў фатографу Юліян Гэйслер17. Фотаздымкі гэтага майстра вядомыя з 1862 г. (напр., партрэт Ганны Маркевіч)18. Трэба адзначыць, што фатографы з прускім грамадзянствам часта адчынялі майстэрні ў Гродзенскай губ., але іх пры гэтым у пэўным сэнсе дыскрымінавалі. Для адкрыцця фотамайстэрні ўчасы паўстання патрабавалася аднаразова заплаціць грашовы заклад ад 200 да 600 рублёў суразмерна аб’ёму плануемай дзейнасці. Гэты заклад афармляўся для дадатковай «добранадзейнасці». Пасля падаўлення паўстання гэты заклад маглі вярнуць фатографу, але толькі ў тым выпадку, калі ён меў расійскае падданства. Замежным фатографам яго не вярталі. Е.Менцэль у 1866г. звярнуўся да ўладаў з хадайніцтвам вярнуць грошы (250 руб.), але атрымаў адмову. Гэтая сума павінна была, фактычна, пацвердзіць яго адданасць расійскім уладам19.
    Адмова ўладаў задаволіць хадайніцтва Е. Менцэля зразумелая, бо ў лістападзе 1863 г. чыноўнік Дэ Рабэрці падчас рэвізіі фотамайстэрні знайшоў «падазроныя фатаграфічныя карткі», якія па загаду губернатара былі
    знішчаныя. У выніку фатографу, каб працягнуць дзейнасць прыйшлося заручыцца сведчаннямі аб сваёй добранадзейнасці (сярод сведкаў быў пастар Юліус Гофман, што, верагодна, сведчыць аб евангеліцкім веравызнанні фатографа), а таксама прадставіць «Распіску» і заклад у 250 руб.20
    Фатограф Ігнацій Гілярый Запольскі-Доўнар паходзіў з дваран Менскай губ. і афіцыйна працаваў з 14 лістапада 1862 г. У яго фотамайстэрні знаходзіліся «дзве машыны для здымкі фатаграфій» і працавалі два памочнікі. Нам вядомы толькі адзін ягоны фотаздымак партрэт Юзафы Кярсноўскай 1861 г.21
    Адзін з самых вядомых гродзенскіх фотамайстараў Іван Іванавіч Садоўскі заснаваў атэлье 24 лютага 1865 г. на вул. Купецкай22. У 1871 1907 гг. (з перапынкамі) ён працаваўразам з Люцыянам Казлоўскім. 1.1. Садоўскі аўтар шэрагу партрэтаў вядомых гродзенцаў, у т.л. сям’і Адама Ягоравіча Багдановіча (захоўваецца у Доме-музеі Максіма Багдановіча ў Гродне) і Людвікі Сівіцкай (Зоські Верас). Ён прымаў удзел упадрыхтоўцы «Альбома касцюмаў Расіі» (1870-я гг.)> уякім з 532 фатаграфій розных тыпаў мужчынскіх парадных касцюмаў 31 належаў да беларускай вопраткі. Між іншым на яго фотапартрэтах ігумення гродзенскага праваслаўнага манастыра Раства Багародзіцы Нікадзіма23.
    У 1871 г. у 1.1. Садоўскага з’яўляецца кампаньён яго колішні вучань Люцыян Вікенцій Казлоўскі. У 1885 г. Люцыян Казлоўскі атрымаў дазвол губернскага праўлення на заснаванне ўласнай фотамайстэрні ў Беластоку, але гэтыя планы здзейсніліся толькі напрыканцы 1890-х г.24 Фотаздымкі гэтага фатографа пакуль не выяўленыя.
    Рэдкая з’ява ў галіне фотасправы жанчыны-фатографы. У Гродне ў пачатку XX ст. працавала К. Трускоўская25. Магчыма, яе майстэрня размяшчалася ў доме Трускоўскіх на сучаснай вуліцы Сацыялістычнай. Ента (Яўгенія) Райхштэйн была здольнай вучаніцай вядомага гродзенскага фатографа 3. Я. Карасіка, займалася ў яго чатыры гады. У характарыстыцы сваёй вучаніцы 3. Карасік пісаў, «што яна была ў навучанні фатаграфічнай справе і паказала цудоўныя поспехі, так што яна ведае ўсе галіны фатаграфічнага мастацтва». У 1890 г Е.Райхштэйн атрымала атэстат і званне «жанчына-фатограф». А праз 4 гады яшчэ і «пасведчанне» на адкрыццё майстэрні26. Імёны жанчын сустракаюцца таксама сярод фатографаў іншых населеных пунктаў Гродзенскай губ. Звычайна, яны атрымлівалі ў спадчыну фотаўстанову, калі паміраў бацька ці муж.
    Вядома, каб адкрыць сваю фотамайстэрню, фатограф мусіў не толькі мець дазвол губернатара, паліцмайстра, каб атрымаць пасведчанне, але, натуральна, валодаць самой тэхнікай выканання фотаздымкаў. Так, мешчанін Хаім Арон Файвелевіч Язерскі ў прашэнні на імя губернатара указваў, што 4 гады навучаўся ў мясцовага фатографа Гіршы Дамбравіцкага, 2 гады
    служыў здымшчыкам і рэтушорам у згаданага 3. Карасіка. У момант падання прашэння ён быў яшчэ неафіцыйным кампаньёнам Папірнага, дзе самастойна выконваў працы па здымцы, рэтушоўцы, друку. Маючы такія практычныя навыкі, Язерскі два гады наведваў Віленскую мастацкую школу дзеля вывучэння фатаграфічнага мастацтва27. Згоду і пасведчанне фатограф атрымаў у 1897 г., яго майстэрня адкрылася па вул. Саборнай (сучасная вул. Савецкая) у доме Баркоўскага. Пазней яна месцілася на вуліцы Мураўёўскай (сучасная вул. Элізы Ажэшкі) у доме № 8.
    У 1885 г. пасля пажару дзейнасць усіх фотамайстэрняў прыпынілася. Так, у рапарце гродзенскаму губернатару за верасень 1885 г. адзначалася: «Фатаграфічных установаў у горадзе Гродна зараз няма». Але некаторыя фатографы паступова аднаўлялі дзейнасць. Так, пінскі мешчанін Мордух Шаломавіч Папірны, сябра Рускага фатаграфічнага таварыства ў Маскве меў майстэрню ў Гродне з 1884 г. да пажару 29 мая 1885 г., пасля чаго працягнуў дзейнасць у г. Брэсце (да 1895 г.), а ў 1896 г. зноў адкрыў майстэрню ў Гродне ў доме Баркоўскага на Саборнай вуліцы. Майстэрня працавала да 1900 г. Некаторы час яго кампаньёнам быў брэсцкі фатограф Стамлер28.
    Яшчэ адзін фатограф з Брэста Хаім Эльяш Біньковіч распачаў сваю дзейнасць у Гродне ў сярэдзіне 1890-х гг. Тут ён нарадзіўся, але жыў і працаваў у Брэсце, вучыўся ў фатографа Стамлера. Летам 1894 г. разам з кампаньёнам Пейсахам Ежэрскім-Квятам адкрыў у нашым горадзе фотамайстэрню на вул. Саборнай у доме Чартка. Праўда, па нейкіх прычынах Квят ужо ў жніўні 1894 г. адмовіўся ад кампаньёнства з умовай, што калі пойдзе працаваць да кагосьці фатографам, то мусіць заплаціць Біньковічу 300 руб. Праз 2 гады Біньковіч прадаў майстэрню мешчаніну-землямеру Мееру Гельгору, які з перапынкамі працягваў справу Біньковіча да 1900 г.29
    Адным з самых вядомых гродзенскіх фатографаў быў Мікалай Рубінштэйн. Яго «Спецыяльнае атэлье мастацкіх партрэтаў», як адзначана на паспарту, пачало працаваць у 1903 г. У часы Расійскай імперыі атэлье знаходзілася спачатку на вуліцы Саборнай, удоме Чартка, 21, пазней удоме Левандоўскага, 15, а ў міжваенны час на вуліцы Дамініканскай (сучасная вул. Савецкая) у доме № 20. У 1906 г. М. Рубінштэйн быў узнагароджаны вялікім залатым медалём на міжнароднай выставе ў Антверпене і медалём Дона-Кубана-Церскага таварыства сельскай гаспадаркі. Перад тым як адкрыць уласную майстэрню, ён кіраваў фатаатэлье К. Мараўскага30. У 1898 г. адчынілася майстэрня фатографа-аматара штабс-капітана Сапёрнага батальёна К. Мараўскага, па адрасу вул. Мураўёўская, дом Арловай31.
    Фатаграфія часта станавілася заняткам сямейным. Сфармаваліся нават дынастычныя лініі гродзенскіх фатографаў. Сярод іх Салавейчыкі, Карасікі і Гельгоры.
    У Гродне адкрывалі атэлье не толькі жыхары горада, але і людзі, якія па розных прычынах прыязджалі з іншых гарадоў. У 1881 г. пасля пажару ў Слоніме нясвіжскі мешчанін Якаў Салавейчык прасіў дазволу на адкрыццё фотамайстэрні ў Гродне: «[...] Пасля пажару фатаграфія не можа забяспечыць пражыванне майму сямейству, таму я вымушаны пераехаць у Гродна»32. Меў ён майстэрні таксама ў Нясвіжы і Пружанах. У Гродне яго майстэрня месцілася па вул. Купецкай у доме Абрамскага. У 1882 г. Якаў Салавейчык падаў прашэнне адчыніць майстэрню ўПружанах. У 1884 г. ён памёр, а яго справу працягнуў сын Восіп Салавейчык. Пасведчанне было яму выдадзена ў 1894 г.33 Аднак яго гродзенская фотамайстэрня была знішчана пажарам 1889 г. В. Салавейчык перабраўся ў Беласток, дзе стаў адным з найлепшых фатографаў. Ён атрымаў узнагароды на міжнародных выставах і выдаў альбом «Widoki miasta Bialegostoku»34.
    Адным з самых вядомых фотамастакоў Гродна быў Зельман Якаўлевіч Карасік. Ён паходзіў з гомельскіх мяшчан Магілёўскай губ., іда 1887 г. меў фотаатэлье ўСакулцы. 7 кастрычніка 1886 г. 3. Карасік адкрыў фотамайстэрню ў Гродне на вул. Саборнай, затым на вул. Калажанскай (сучасная вул. Калючынская) і на вул. Іваноўскай (сучасная вул. Тэльмана). Губернскае праўленне выдала Карасіку спецыяльны дазвол на распаўсюджванне фатаграфічных відаў Гродна. Майстар нават выканаў фотакопію з рэпрадукцыі гравюры Браўна і Гогенберга, якую прывёз у Гродна Д. Н. Бацюшкаў. Зельман Карасік стаў ганаровым грамадзянінам Гродна (1903) і быў узнагароджаны медалямі «За стараннасць» («За усердме») на Уладзімірскай і Станіслаўскай стужках35.