• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Сяргей Харэўскі (Мінск):
    Вы казалі, што дэпутаты на гарадзенскім сойміку выступалі ў абарону каталіцкай царквы. Ад каго яны яе абаранялі?
    Віталь Галубовіч:
    У пастулатах на сойм 1712 г. знаходзяцца патрабаванні аб вызваленні брыгітак і бернардынак ад гарадскіх падаткаў і жаўнерскіх «стацыяў», аб звальненні ад вайсковых павіннасцей земскіх уладанняў гарадзенскіх брыгітак, аб рэалізацыі выплат на Фарны касцёл з эканоміі. У інструкцыі 1720 г. гарадзенскія абывацелі патрабавалі спагнання з Гарадзенскай эканоміі за 7 гадоў «пенсіі» на шпіталь Св. Духа і Фарны касцёл, вызвалення ад соймавых, камісарскіх і іншых «стацыяў» юрыдыкаў Фарнага касцёла, а таксама прасілі зацвердзіць за гарадзенскімі езуітамі шэраг фундушаў. У 1733 г. шляхта выступіла з патрабаваннем аб вызваленні ад павіннасцяў маёмасці езуітаўу Гародні, а ў 1740 г. янажуступіласязабрыгітакі бернардынак, якіх прыціскалі «дыпазітары» эканоміі, і за кармелітаў, у якіх адабралі ўладанні ў Гарадзенскім павеце на карысць эканоміі. У 1754 г. гарадзенскі соймік прасіў падтрымкі для «заняпалых праз знішчэнне пажарам» ксяндзоў бернардынцаў. Спектр праблемаў быў вельмі шырокі. Само духавенства не было ў стане іх вырашыць і звярталася да соймікаў.
    Дзмітрый Віцько (Мінск). Гарадзенскі з’езд шляхты ВКЛ1701 г.
    Андрэй Радаман (Мінск):
    Мне падалося, што ў вашым рэфераце гаворка ідзе не пра некалькі з’ездаў, а пра адзін, які пачаўся ў Ружанах, працягваўся ў Вільні, а потым
    быў перанесены ў Гародню. Нарэшце, у 1702 г. зноў быў працягнуты ў Ружанах. У гэтым выпадку, ці маем права казаць пра Гарадзенскі з’ед? Ці гэта толькі гарадзенская сесія працяглага з’езду?
    Друтое пытанне адносна тыпалогіі такіх з’ездаў. Як вядома, А. Рахуба і X. Люлевіч прапанавалі сваю тыпалогію шляхецкіх з’ездаў ВКЛ. Апісаны вамі з’езд належаў да тыпу агульнадзяржаўнага, ці гэта быў з’езд рэспубліканцаў і сапежынцаў? Як вылучаліся дэлегаты?
    Дзмітрый Віцько:
    Можна разважаць над тым, што гэта быў соймік ці з’езд? Няма на гэты конт адзінага меркавання і ў польскай гістарыяграфіі. 3 фармальнага боку гэта была, сапраўды, сесія. 3 фактычнага боку з’езд, бо кожны раз былі новыя ўдзельнікі.
    Рэспубліканцы здолелі забяспечыць прадстаўніцтва ад усіх паветаў. Складана сказаць, ці ўсе ўдзельнічалі, але на грамнічных сойміках былі абраны камісары ад усіх паветаў. Кожны раз прыязджалі новыя прадстаўнікі. Як іх выбіралі? Трэба высвятляць у кожным канкрэтным выпадку.
    Рэпліка Марыюша Савіцкага (Аполе):
    Мне падаецца, што Сапегі не былі абсалютнымі банкротамі, як гэта прадстаўлена ў літаратуры. Я сустракаў дакументы, дзе адзначалася, што яны ўтой час разлічваліся наяўнымі грашыма. Гэта азначае, што мелі грошы. Можа быць я памыляюся. Ці ёсць у вас іншая інфармацыя наконт фінансавага стану Сапегаў?
    Другі момант наконт Якуба Сабескага. 3 дакументаў французскіх архіваў вынікае, што Сапегі разглядалі яго як караля з 1697 г. і гатовы былі падтрымліваць. Такую інфармацыю падаваў французскі пасол Мельхер Паліняк.
    Дзмітрый Віцько:
    Тое, што Сапегі плацілі наяўнымі, не значыць, што яны не мелі пазыкаў. Вядома, што перад рашаючай бітвай пад Алькенікамі Сапегі заключылі кантракт на 650 000 гульдэнаў. Але, ці выплацілі яны гэтую суму, невядома. Ніхто не ведае, якой сумай Сапегі валодалі пасля Алькенікаў.
    Якуб Сабескі не быў кандыдатурай Сапегаў з 1697 г. Вядома, што Паліняк падкупіў Сапегаў уканцы 1696 г. Да самай элекцыі яны нязменна арыентаваліся на Францыю. А Сабескі арыентаваўся на Аўстрыю. Сапегі ўвесь час былі ў апазіцыі да караля.
    Рэпліка Андрэя Мацука (Мінск):
    Нязгодны наконт Якуба Сабескага. Ён заўсёды быў кандыдатам Ca­neray У перыяд бескаралеўя 1733 г. яны зноў былі на яго баку.
    Зміцер Яцкевіч (Мінск):
    Якім крыніцамі вы карысталіся? Што новага ў параўнанні з польскімі і літоўскімі даследавання прыўносіць ваш рэферат?
    Дзмітрый Віцько:
    Асноўныя дакументы захоўваюцца ў фондзе Станіслава Шчукі ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве. Там захоўваецца вялікая колькасць чарнавікоў тэкстаў перамоваў і перапіска. Асноўная праблема ў тым, што чарнавікі не датаваныя. Таксама была выкарыстана перапіска з фонду Радзівілаў. Фактычна, аналізавалася ўсё з архіваў Варшавы, Вільні і Мінска.
    Мне невядома, хто з літоўскіх даследчыкаў даследаваў гэты з’езд. Адносна польскіх даследчыкаў я выказаўся ў рэфераце. А. Рахуба ў сваёй манаграфіі прысвяціў дадзенаму з’езду толькі два абзацы. Падрабязней ён спыніўся на акце лімітацыі; у іншым месцы згадаў пра перамовы, якія вяліся на з’ездзе, адзначыў, што яны заслугоўваюць асобнага даследавання. Пшэмыслаў Смалярэк у дысертацыі, якую напісаў у 1950 г., выкарыстаў частку дакументаў з архіва Шчукі. Праца была прысвечана ўступленню Рэчы Паспалітай у Паўночную вайну. Але ў сувязі з тым, што дакументы не датаваныя, ён пераставіў іх месцамі. Будровіч-Навіцкі ў апошняй працы ўзгадаў пра з’езд і адзначыў, што ў Гародні праходзілі перамовы Сапегаў і Агінскага. Апошняя выснова была зроблена на падставе недакладнай інтэрпрэтацыі інфармацыі К. Завішы. Спецыяльнага даследавання па гэтай тэме не было.
    Mariusz Sawicki (Opole). Instrukcje sejtnikowe i relacje z wydarzen publicznych z II potowy XVII wieku w Panstwowytn Historycznym Archiwum Bialorusi w Grodnie
    Дзмітрый Віцько (Мінск):
    Ці сапраўды польскія даследчыкі не прыязджаюць у архіў у Гародні?
    Марыюш Савіцкі:
    Калісьці даўно ў гродзенскім архіве працаваў прафесар Анджэй Рахуба, але ён падаў павярхоўныя звесткі пра архіўныя зборы. Ён быў вельмі здзіўлены, калі я распавёў пра крыніцы, якія тут захоўваюцца. У польскіх даследчыкаў дамінуе думка, што дакументы Новага часу захоўваюцца выключна ў фондах Быхаўцаў і Слізняў, якія пераважна ўтрымліваюць інфармацыю пра маёмасны і эканамічны стан, пра судовыя працэсы. Але гэта памылковае меркаванне. У архіве ёсць шмат унікальных дакументаў.
    АндрэйМацук (Мінск). Барацьбамагнацкіхгруповакнагарадзенскім соймікуў панаванне Аўгуста III
    Зміцер Яцкевіч (Мінск):
    Ці можаце вы адзначыць асноўныя крыніцы і даследчыцкія працы па вашай тэме?
    Андрэй Мацук:
    Пстарыяграфія палітычнай гісторыі ВКЛ вельмі слабая. У польскай гістарыяграфіі можна адзначыць адзінкавыя працы Зялінскай, Рахоў-
    скага. Што тычыцца крыніц, то з апублікаваных гэта зборнікі АВАК, з неапублікаваных карэспандэнцыя і соймікавыя дакументы. Менавіта ў такім комплексе можна прасачыць падзеі. Карэспандэнцыю складаюць лісты Міхала Казіміра Радзівіла і іх копіі.
    Дзмітрый Віцько (Мінск):
    На чым грунтаваліся ўплывы Чартарыйскіх і Масальскіх? Я маю на ўвазе фінансавы аспект, бо трэба ж было мець грошы, каб утрымліваць кліентуру. Здаецца, яны не мелі такіх вялікіх уладанняў, як, напрыклад, у свой час Сапегі ці тыя ж Радзівілы.
    Андрэй Мацук:
    Дамінаванне Чартарыйскіх грунтавалася не на фінансавай аснове. Напрыклад, спачатку яны добра выкарыстоўвалі набліжанасць да караля. Аўгуст III у параўнанні са сваім бацькам слаба цікавіўся тым, што адбываецца ў ВКЛ. Ён бачыў сітуацыю ў ВКЛ вачыма Міхала Чартарыйскага. У іх атрымалася ўзяць пад кантроль выбары ў мясцовыя органы самакіравання, асабліва ўТрыбунал. Чартарыйскія ўплывалі на выбары маршалка іпісара. Масальскія мелі ўплыў урэгіёнах, асабліва там, дзе займалі пасаду старосты. Гэты былі Ваўкавыскі і Гарадзенскі паветы. Там жа знаходзіліся іх асноўныя ўладанні. Што тычыцца фінансавай забяспечанасці, то былі нават канфлікты ў 1757, 1762 гг., калі яны не хацелі фінансаваць грамнічныя соймікі. Масальскія атрымоўвалі шматлікія староствы ад караля. Пасля смерці Міхала Масальскага іх фінансавая магутнасць рухнула.
    Рэпліка Марыюша Савіцкага (Аполе):
    Я хачу апублікаваць карэспандэнцыю Сапегаў за другую палову XVII ст., якая захоўваецца ў Парыжы. Можа быць у такой сітуацыі ёсць сэнс падрыхтаваць да друку карэспандэнцыю за перыяд панавання Аўгуста III? Там ёсць вялікая колькасць матэрыялаў, якія ніхто не бачыў. Французскія архівісты прадстаўляюць для гэтага ўсе магчымасці. Рыхтую матэрыялы па канфлікту паміж Сапегамі і Кіршэнштэйнамі. Сярод іх знаходзяцца ўнікальныя дакументы Сапегі атрымлівалі грошы, бо падтрымлівалі французскую партыю. У архіўных зборах Заходняй Еўропы ёсць шмат дакументаў, якія могуць цалкам перавярнуць наша уяўленне пра палітычную гісторыю.
    Андрэй Мацук:
    Асаблівасць інфарматыўнасці французскіх архіваў у тым, што яны не бліжэйшыя суседзі. Для кожнага новага амбасадара, які прыязджаў у Рэч Паспалітую, усё было новае. Яны пісалі падрабязныя справаздачы. Таксама заслугоўвае ўвагі архіў знешняй палітыкі Расійскай імперыі, Там шмат копій дакументаў, якія патрапілі туды ад Чартарыйскіх. Там знаходзяцца нават дыярыюшы соймікаў.
    Паседжанне «Горад і яго жыхары ў XIX XX ст.»
    Сяргей Токць, к.г.н. (Гродна). Царскае чыноўніцтва Горадні: структура, сацыяльнае паходжанне і асаблівасці штодзённага жыцця
    Хрысціна Марчук (Гродна):
    Наколькі прэстыжнай была чыноўная служба ў Горадні?
    Сяргей Токць:
    Прысланыяпасляпаўстання 1863 г.з Расеічыноўнікібылазаклапочаныя выкананнем пэўнай русіфікатарскай місіі. Прэстыжнасць адыходзіла на другі план. Але жыццё ў Горадні і дзейнасць адміністрацыйнага апарату ацэньвалася пазітыўна. Кіраванне было добра арганізаваным і гэта станоўча ўплывала на розныя бакі гарадскога жыцця. Напр., Гарадзенская гімназія па фармальных паказчыках лічылася адной з лепшых у імперыі на пачатку XX ст.
    Вольга Сабалеўская (Гродна):
    А ці былі габрэі сярод гарадзенскіх чыноўнікаў? Якія пасады яны маглі займаць?
    Сяргей Токць:
    Габрэі сярод чынавенства займалі маргінальнае месца. «Класнымі» чыноўнікамі яны стаць не маглі. Але хрышчоны габрэй Шпэер быў нават губернатарам. Статыстыка сведчыць: у 1861 г. сярод 1576 чыноўнікаў Гарадзенскай губ. быў толькі 21 іудзей. Пераважна гэта былі наёмныя пісары ўрозных установах. Каб габрэю зрабіць кар’еру, трэба было хрысціцца...
    Іна Соркіна (Гродна):
    Якімі былі заробкі ў чыноўнікаў ніжэйшых разрадаў?
    Сяргей Токць:
    Адноснаневялікія.У канцыЗО-хгг.пісарніжэйшагаразрадуатрымліваў у год 42 руб. жалавання і 28 руб. на набыццё мундзіру. За гэтыя грошы можна было набыць 120 кг ялавічыны і 35 кг свінога сала. Вядро гарэлкі каштавала 50 кап. У канцы 50-х гг. пісар Казённай палаты атрымліваў 90 руб. Такія ж самыя заробкі меў упраўляючы невялікім маёнткам. У другой палове XIX ст. заробкі чыноўнікаў ды іншых дзяржаўных служачых пачалі вельмі хутка расці.