• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    праблему. Асабліва варта адзначыць унёсак Г. Віснера, які апублікаваў хіба адзінае спецыяльнае даследаванне перадсоймавага сойміка, але абмежаванае храналагічна (1607-1648 гг.) і адміністарцыйна-геаграфічна (на прыкладзе Наваградскага павета)6. На мяжы XX і XXI стагоддзяў, ва ўмовах актуальнасці парламенцкай праблематыкі ў Польшчы, паўсталі абагульняючыя даследаванні А. Закшэўскага і А. Рахубы прысвечаныя гісторыі прадстаўнічых устаноў Вялікага Княства Літоўскага ў XVIXVIII стст.7. Асабліва варта адзначыць, што польскія гісторыкі паказалі механіку функцыянавання перадсоймавых соймікаў у ВКЛ напрацягу некалькіх стагоддзяў, у тым ліку XVIII ст., парламенцкая гісторыі якога яшчэ мае мноства прагалаў. Так, фактычна застаецца нерэканструяванай гісторыя соймікавага жыцця асобных тэрытарыяльных адзінак ВКЛ. Наша даследаванне пераследуе адну канкрэтную мэту папярэдне абагульніць інфармацыю пра асобныя аспекты функцыянавання пасольскага сойміка ў Гарадзенскім павеце на працягу XVIII ст.
    Храналогія і колькасць. Час правядзення перадсоймавых соймікаў быў акрэслены ў трэцім Статуце ВКЛ, згодна з якім, яны праводзіліся за чатыры тыдні перад вялікім соймам. Тэрмін іх склікання залежаў ад караля (ад 1775 г., калі манарх не выдаваўуніверсалы на скліканне сойміка, адпаведныя распараджэнні магла рабіць Сталая Рада8), а яго воля, у сваю чаргу, была абмежавана правам, якое абавязвала склікаць ардынарныя соймы толькі раз на два гады’. Адпаведна раз на два гады мелі адбывацца і перадсоймавыя соймікі, кабзабяспечыць камплектацыю Пасольскай Ізбы. Такі парадак дзейнічаў да 1717 г., калі Нямы Сойм вызначыў сталы тэрмін пачатку соймавання на першы панядзелак пасля дня Св. Міхала (29 верасня) у цотныя гады, а перадсоймавыя соймікі належала склікаць у панядзелак за шэсць тыдняў да сойма10. Нарэшце, у 1768 г. у сувязі з невыгоднасцю гэтага тэрміну, пачатак сойма быў перасунуты на першы панядзелак пасля дня Св. Барталамея (24 жніўня)11. Такім чынам, гарадзенскія абывацелі, як іўся шляхта Рэчы Паспалітай, звычайна з’язджаліся на соймікі пасля 1717 г. у другой палове жніўня, часам у ліпені, як ў 1776 г.12. Так, гарадзенскі соймік перад соймам 1720 г. адбыўся ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі ўжніўні, аабранне паслоў было здзейснена акурат 19жніўня13. Абранне паслоў на варшаўскі сойм 1780 г. адбылося на сойміку ў Гародні 22 жніўня14. Безумоўна, надзвычайных соймаў гэта не датычылася.
    На вылучаны намі храналагічны адрэзак часу агулам прыпадае 51 сойм усіх разнавіднасцяў (элекцыйныя, канвакацыйныя, звычайныя і надзвычайныя), але адбыліся не ўсе і не толькі з прычыны зрыву15. Тэарэтычна, пачынаючы з 1701 г. і заканчваючы 1793 г., гарадзенская шляхта павінна была арганізаваць і правесці 51 пасольскі соймік, калі ўлічыць, што перад каранацыяй 1734 г. соймікі не склікаліся16, аў 1790 г. адбыўся дадатковы соймік17. Адзначым,
    што перадсоймавыя соймікі збіраліся, у параўнанні з некаторымі іншымі іх разнавіднасцямі, не так часта. Так, дэпутацкія (грамнічныя) соймікі павінны былі адбывацца штогод, за выключэннем надзвычайных выпадкаў, напрыклад, смерці манарха. Нават з улікам гэтых стратаў гарадзенская шляхта правяла дэпутацкіх соймікаў на працягу стагоддзя, няхай і сарваўшы нарады18, амаль у два разы больш. Просты падлік паказвае, што адзін перадсоймавы соймік прыпадаў крыху менш, чым на кожныя два гады, але на практыцы так не было. Найбольшая часта перадсоймавыя соймікі склікаліся ўчацвёртым і шостым дзесяцігоддзях: у 1732—1740 г. адбылося ажно 9, аў 1761-1768 гг. 8 соймікаў. Такая інтэнсіўнасць тлумачыцца выпадзеннем менавіта на гэтыя дзесяцігоддзі элекцыйных кампаній. Досыць часта склікаліся соймікі ў другі ітрэцім дзесяцігоддзях XVIII ст.: па бразоў у 1712—1720 гг. іў 1722-1730 гг. Пяць разоў соймікі склікаліся на працягу 1752-1760 гг, па чатыры у 17011710 гг„ 1744-1750 гг„ 1773-1780 гг„ 1782-1788 гг., ідва ў 1790-я гады, калі ўлічыць даабранне паслоў у 1790 г. і пасольскі соймік 1793 г.19. Такім чынам, калі адкінуць гады правядзення элекцыйных кампаній, за дзесяцігоддзе шляхціцы павінны былі сустракацца на перадсоймавым форуме чатыры-пяць разоў, што не вельмі часта.
    Найменшыя перапынкі паміж скліканнем соймікаў перад соймамі, па зразумелых прычынах, выпадалі на перыяды interregnum, калі час паміж працай соймікаў скарачаўся да некалькіх месяцаў, як гэта было ў 1733 г. і 1764 г.20. 3 іншага боку, вайсковыя і палітычныя абставіны ўслед за немагчымасцю арганізацыі правядзення соймаў рабілі немагчымым правядзенне перадсоймавых соймікаў. Так, найбольшы па часе прамежак выпадае на першае дзесяцігоддзе XVIII ст.: соймікі не склікаліся з 1703 г. на працягу пяці з паловай гадоў. Чатыры гады раздзяляюць перадсоймавыя соймікі 1740 г. і 1744 г., паколькі кароль, заняты вайной за аўстрыйскую спадчыну, не склікаў сойм у 1742 г.
    Перадвыбарчая кампанія. Соймік ніколі не быў мерапрыемствам спантанным, і яго арганізацыя спецыяльна планавалася зацікаўленымі асобамі. Сам жа пасольскі сход быў толькі канцавым этапам дзейнасці палітычных актывістаў. Зрэшты, тагачасныя агітацыйныя мерапрыемствы вельмі нагадваюць сучасныя перадвыбарчыя акцыі. Вось як красамоўна абмаляваў хаду піяр-кампаніі супраць сваёй кандыдатуры на пасольства гарадзенскі земскі пісар Караль Літавор Храптовіч улісце ад 14сакавіка 1761 г.: «Яго міласць пан Эйсмант, гарадзенскі войскі, іЯго міласць пан Тызенгаўз, гарадзенскі падстароста, аб’язджаючы шляхту, наўшчваюць яе, каб на сойміку супраць мяне паўстала, пашыраючы прыкрасць, нібы янезычлівы да Айчыны, што язРэччу Паспалітай не трымаюся і калі потым стануздраднікамАйчыны, застанусяза адноз дварому імязнішчэння шляхецкіх вольнасцей, і розныя неадпаведнасці, якія здольныя выдумаць, не
    толькі кажуць, але таксама да шляхты пішуць, на што ёсць доказам ліст Іх міласцей, адзін з якіх, увогуле напісаны без асцярожнасці, да мяне трапіў ад пэўнага прыяцеля»2'. Распаўсюджванне лістоў і вербальная перадвыбарчая агітацыя ў XVIII ст. была дапоўнена вельмі важным гарадзенскім вынаходніцтвам, якім стала «Гарадзенская газета», якую з 1776 г. выдаваў давераны сакратар А. Тызенгаўза Францішак Сухадольскі22. Адметна, што адной з галоўных мэтаў перыёдыка стала фармаванне прыязнай двару грамадскай думкі акурат напярэдадні перадсоймавых кампаній23.
    Да пачатку сойміка павятовыя групоўкі ўжо, як правіла, мелі сваіх прэтэндэнтаў на пасольскія функцыі, праўда, не заўсёды іх планы спраўджваліся. У ліпені 1761 г. Караль Літавор Храптовіч, адзін з лідэраў гарадзенскіх радзівілаўцаў, прасіў, «каб сваёй ўсеўладнай падтрымкай для маіх большых паслугаў загадаў зрабіць мяне паслом з Інфлянцкага княства на будучы экстраардынарны сойм, а з павету Гарадзенскага, як мне падаецца, па многіхрозных прычынах, кабЯго міласць князь мечнік Вялікага Княства Літоўскага (маецца на ўвазе Караль Станіслаў Радзівіл24) стаў паслом.... »25. Працавала над гэтымі пытаннямі не толькі кіраўніцтва, але і самі кандыдаты. Нам вядомы такі выпадак: Ксаверы Масальскі улісце ад 16 студзеня 1786 г., хіба, да Караля Станіслава Радзівіла, пісаў: «паведамляю, што маю ахвоту быць на будучым сойме паслом з павета майго Гарадзенскага або Ваўкавыскага, паколькі мне там найзручней, нарэшце, аддаю гэта да волі і меркавання пана. Ксёндз біскуп пра гэта ведае і не супраць, сам мне казаў паклапаціцца і прасіць высокай дапамогі Яго міласці князя дабрадзея... »26.
    Удзельнікі сойміка. Палітычная эліта Гарадзенскага павета, зрэшты як і іншых адміністрацыйных адзінак ВКЛ, на сойміках была прадстаўлена ў першую чаргу ўраднікамі. Склад соймікуючай шляхты не быўстабільным, паколькі пасольскія соймікі адбываліся не вельмі часта, таму на форумах звычайна збіраліся актывісты. Можна прывесці імёны некалькіх гарадзенскіх шляхціцаў, якія з’яўляліся заўзятарамі пасольскіх соймікаў: Казімір Міцута ў 1710-1730 гг., Тамаш Літавор Храптовіч ў 1730-1750 гг., Бенядзікт Боўфал у 1770-80 гг., Тадэвуш Александровіч у 1770-90 гг. і інш. Сярод удзельнікаў гарадзенскіх соймікаў фіксуюцца і духоўныя асобы. Так, на сойміку перад элекцыйным соймам 1733 г. прысутнічаў і падпісаў інструкцыю гарадзенскі пробашч, віленскі канонік Ян Сухадольскі, а ў 1754 г. віленскі канонік, пісар ВКЛ Ігнацій Масальскі27.
    Вельмі хісткай падставай для вылічэння колькасці прысутных на пасольскіх сойміках у Гародні з’яўляюцца спісы подпісаў пад інструкцыямі, між тым, іншых дадзеных няма. Аднак, на нашу думку, агульную тэндэнцыю гэтая крыніца адлюстроўвае. Так, калі перадсоймавыя інструкцыі першай паловы і сярэдзіны XVIII ст. падпісвалі ад 11 да 61 шляхціца, то з 1760-х
    колькасць фармальных удзельнікаў гарадзенскіх пасольскіх нарадаў павялічваецца ў разы і дасягае сотняў чалавек28, а па некаторых дадзеных і магло быць і больш тысячы м.
    Як слушна заўважыў А. Літыньскі, «сотнямі і нават тысячамі прыбываючымі на соймікі ў другой палове XVIII cm. не кіраваў а ні ўласны інтарэс, а ні раптам абуджаная грамадзянская свядомасць (часта нават не ведалі сутнасць справы), але інтарэс таго, хто іх уласным коштам дастаўляў»30. З’яўленне галоты на сойміках было вынікам выкарыстання магнацкай алігархіяй прагалаўу правеі павольнай дэградацыі дзяржаўнага ладу31. He выключана, што менавіта А. Тызенгаўзу гарадзенскі соймік абавязаны ўзрастаннем масавасці, бо як раз пры дамінаванні яго партыі ў павеце колькасць прысутных павялічваецца.
    Кіраванне нарадамі: соймікавы дырэктар ці маршалак павятовы. Згодна з даследаваннямі А. Закшэўскага, пачатак соймікавых нарадаў, да абрання соймікавага дырэктара, адбываўся пад кіраўніцтвам найвышэйшага па пасадзе ўрадніка, што ў ВКЛ дакументальна фіксуецца з другой паловы XVII ст.32. Гэта практыка юрыдычна была зафіксавана толькі канстытуцыяй 1764 г.,якая, пасутнасці, давалавышэйшамуўрадніку магчымасць уплываць на працэдуру абрання соймікавага дырэктара33. Асоба, якая ўрачыста пачынала соймікавыя нарады, магла застацца на іх чале да канца сесіі. Так, на пасольскім сойміку перад звычайным соймам 1768 г. надворны падскарбі А. Тызенгаўз не толькі распачаў нарады, але і быў абраны дырэктарам34.
    Фармальна кіраўніком соймікавых нарадаў згодна з парадкам, вызначаным правам, з’яўляўся гарадзенскі маршалак. У XVIII ст. гэтую пасаду займалі дзевяць асобаў, якія належалі да сямі найбольш заўважных улакальнай прасторы ўласна гарадзенскіх кланаў, з якіх толькі Міцуты (з пэўнымі агаворкамі) і Юндзілы па два разы атрымлівалі намінацыі на маршалкоўства35. Для большасці названая пасада была вяршыняй кар’ернага ўздыму, што можа сведчыць пра абмежаванасць амбіцый ці магчымасцей. Скандальная сітуацыя з абраннем у 1699 г. на пасаду дзвюх асобаў у выніку барацьбы за ўплывы ў павеце36, а таксама адхіленне ад ураду ў 1704 г. Яна Антонійя Масальскага і нерэалізацыя намінацыі Крыштафа Міцуты мелі вынікам «знікненне» з палітычнага гарызонту на цэлае дзесяцігоддзе гарадзенскага маршалка, згадка пра якога, у асобе Крыштафа Юндзіла, адносіцца толькі да пачатку 1716 г.37. Характэрна, што найчасцей на маршалкоўства намінаваліся павятовыя падкаморыі, а таксама земскія суддзі, а гэта сведчыць пра высокі фактычны статус павятовага маршалка. Так, пасля смерці ў чэрвені 1783 г. Яна Ваўкавыцкага, актыўна, але беспаспяхова, спрабаваў пераскочыць на вакантны ўрад маршалкоўства гарадзенскі земскі суддзя Тадэвуш