• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    На сойме 1778 г. у склад камісіі, у якой дамінавалі прыхільнікі караля, па кантролі за дзейнасцю Вайсковага дэпартамента ўваходзіў гарадзенскі пасол Т. Александровіч93.
    Але былі і выпадкі, калі гарадзенцаў пазбаўлялі права ўдзельнічаць упрацы парламента. На апошнім сойме папярэдняга XVII ст. у 1699 г. гарадзенскія паслы Ян Масальскі, гарадзенскі харужы, і Грыгорый Л іпніцкі, мазырскі стольнік, увогуле былі пазбаўленыя мандатаў, бо не прайшлі «ругі» (працэдуру верыфікацыі пасольскага мандата) і не прымалі ўдзел у выбарах маршалка94. Абодва належалі да антысапегаўскай групоўкі (а такіх сярод літоўскіх паслоў было больш), прадстаўнікоў якой абвінавацілі ў тым, што сталі пасламі з дапамогай саксонцаў95.
    Выбары паслоў. Працэдура вылучэння і зацвярджэння павятовай рэпрэзентацыі дастаткова добра вядомая ў гістарыяграфіі. Соймікі дастаткова хутка засвоілі практыку соймаў, на якіх прынцып аднагалоснасці стаў падставай для права зрываць пасяджэнні ў стылі liberum veto96. Адметна, што паміж першым зрывам сойма ў 1652 г., здзейсненым кліентам Радзівілаў Сіцынскім, і дакументальна зафіксаваным усоймавай канстытуцыі 1678 г. зрывам гарадзенскага сойміка прайшло толькі некалькі дзесяцігоддзяў. Такім чынам, удругой палове XVII ст. гарадзенскі соймік ахапілі з’явы, якія былі вядомыя паўсюдна ў Рэчы Паспалітай97.
    У 1730-1750 гады зрыў соймікаў набыў уРэчы Паспалітай масавы характар98. Для гарадзенцаў зрыў сойміка не быў нечым выключным. Ужо ўчас сойма 1678 г. была прынятая канстытуцыя «Гарадзенскі соймік», на падставе якой, у сувязі са зрывам пасольскага сойміка ў Гародні і адсутнасцю паслоў, прызначаліся падаткі без уліку меркавання павета і тэрмінрэляцыйнагасойміка".У XVIIIст.перадсоймавыянарадыў Гародні зрываліся рэдка. Але такая сітуацыя, відаць, мела месца перад соймам 1736 г. Пасольскісоймікў Гародні сабраўся своечасова 14 траўня 1736 г.100,
    але нарады адбываліся ў напружанай атмасферы. Ужо ў той самы дзень уактавыя кнігі гарадзенскага гродскага суда была ўнесена пратэстацыя за подпісам мясцовага старосты Міхала Масальскага і некаторых іншых ураднікаў на Уладзіслава Ельскага, пяцігорскага паручніка, які акрэсліваўся ў дакуменце, як «парушальнік публічных нарадаў, неспакою і нязгоды аўтар і рухавік»101. Як заяўлялі маніфестанты, пасля згоднага абрання соймікавага дырэктара паручнік пачаў «шукаць розныя спосабы сарваць соймік, а калі ўбачыў, што ўсе перашкоды і супярэчнасці былі вырашаныя, не маючы падстаў для разладжвання публічных нарадаў, без слушнага тлумачэння і прычыны, не складаючы пратэстацыі пакінуў соймік, калі ж мы за яго міласцю між нас многіх годных і разважлівых іх міласцей выправілі, запрашаючы да супольнай нарады, ён адказаў адмовай... »102. У выніку соймік быў сарваны, а ў гродзе было зафіксавана, што «у так патрэбньм часе соймік разыйшоўся без выніку», атаксама выказана пажаданне, каб Ельскі не дапускаўся ў будучым на пасады і «на ніводным кангрэсе нашага павету не быў»103. Адсутнасць дадзеных пра пасольскую рэпрэзентацыю гарадзенскага сойміка на сойме 1736 г. толькі пацвярджае поспех акцыі У. Ельскага104.
    Гарадзенскі пасольскі соймік на працягу і XVIII ст. з’яўляўся арэнай сутыкнення інтарэсаў і парушэння парадку выбараў, але часамі, як пры ўплывовым старосце А. Тызенгаўзе, без сумнення працэдура элекцыі мела фармальны характар, паколькі мясцовыя абывацелі звычайна толькі пацвярджалі зроблены за іх выбар. Дакументы фіксуюць шматлікія выпадкі поўнага кампрамісу ў мясцовай шляхты адносна прэтэндэнтаў на пасольскі мандат. Так, у інструкцыі, складзенай перад соймам 1720 г., адзначана, што паслы абраныя «згодна без супраціву аднастайнымі галасамі»105. Тым не менш, фраза «без супраціву» дае падставы меркаваць, што нейкія «кантрадыкцыі» здараліся пры абранні. Адзінства панавала на пасольскім сойміку перад соймам 1732 г.106, 1740 г. (libero et unanimi voto)107, 1744 r. (nemine reclamante et contradicente)108, 1750 r. (unanimi voto)109, 1754 r. (unanimi voto)110, 1760 r. (libertis votis nemine contradicente nec reclamante)111,1766 r. (zgodnemi glosy... nemine contradicente)112,1768 r. (zgod^ et... nemine contradicente)113; 1773 г.114. Кампраміс i аднагалоснасць можна разглядаць з розных пунктаў гледжання, як станоўча, так і адмоўна, паколькі «прынцып згоды паўсюль з’яўляецца прыкметай пасіўнасці групы» 115.
    Пры адсутнасці згоды выбары паслоў маглі зацягвацца на некалькі дзён. Так, на пасольскім сойміку 18жніўня 1788 г. гарадзенская шляхта згодна абрала паслом Казіміра Волмера, маршалка, а адносна другой кандыдатуры адзінства не было. Нарады былі перанесены на наступньі дзень 19 жніўня, калі паслом быў абраны М. А. Эйсмант116.
    Пасольства можна было дамагчыся і без падтрымкі большасці, але поспех здабыты шляхам злоўжыванняў быў досыць хісткі і залежаў ад канкрэтных абставінаў. Такая сітуацыя, па звестках гетмана ВКЛ Міхала Масальскага, склалася ў 1764 г. на пасольскім (каранацыйным?) сойміку, дзе адбылося «гвалтоўнае, мінаючы большасці абывацеляў, прызначэнне і прыўлашчваннепасольства» празмахінацыіпадстаростыА. Тызенгаўза117. Сітуацыю, якая балансавала па лязу шаблі, «выратаваў ад тумульта, які пацягнуў бы за сабой крымінальныя наступствы», сам гетман, які з сваімі прыхільнікамі абмежаваўся складаннем пратэстнага маніфеста118.
    Парадак абрання паслоў літаральна да апошніх гадоў існавання Рэчы Паспалітай заставаўся актуальнай праблемаў і яшчэ перад соймам 1786 г. гарадзенскі соймік настойваў: «паслы разам са станамі Рэчы Паспалітай абавязаны абмеркаваць прыстойны спосаб галасавання»^.
    Пасольскія інструкцыі. Пасольскія інструкцыі гарадзенскага сойміка XVIII ст. маюць у цэлым больш шчаслівы лёс, у параўнанні з аналагічнымі дакументамі большасці паветаў ВКЛ, паколькі яшчэ ў XIX ст. яны былі часткова апублікаваныя120, а ў дадатак у 2009 г. інструкцыі апошняй чвэрці XVIII ст. выйшлі друкам у беларускім перакладзе121.
    Шляхецкія масы ў ВКЛ ўплывалі на змест мясцовых інструкцый вельмі абмежавана, а самі інструкцыі маглі стварацца не ў соймікавым коле122. Падобнае становішча было ў Кароне123. У інструкцыях гарадзенцаў, як і ў інструкцыях кароннай шляхты, пераважалі палажэнні, якія адлюстроўвалі палітычныя інтарэсы груповак і толькі ў апошнюю чаргу лакальнай грамады124.
    Польскі гісторык Яцэк Курэк заўважыў, што ў апошнія гады жыцця Аўгуста II Вецінга Рэч Паспалітая, пераадолеўшы палітычны і гаспадарчы крызіс, перайшла ў стан «мірнага дабрабыту», што адлюстравалася, як здаецца Я. Курэку, і ў пасольскіх інструкцыях125. Сітуацыя на справе не выглядала так аптымістычна, бо канец панавання Аўгуста II быў адначасова пачаткам цьмянай палітычнай будучыні126. Тым не менш, гарадзенскія інструкцыі ў літаратурна-пафасных уступах цалкам адпавядалі кароннымузорам: на сойміке 1732 г. занатаваны такі рэфрэн: «Ласкавасці Яго міласці пана нашага міласцівага для Айчыны нашай, відавочнай стараннасці, працы і клопату для паспалітага дабрабыту прадпрынятых вылічыць немагчыма... »127.
    У пачатку эпохі Станіслава Панятоўскага вартасць пасольскіх інструкцый была істотна падважана. У 1764 г. сойм увёў забарону прысягаць інструкцыям, г. зн., з гэтага часу паслы маглі не ва ўсім трымацца зместу соймікавых пастулатаў, што выклікала неадназначную рэакцыю шляхты128. Значэнне соймікавых пастулатаў яшчэ больш знізілася у выніку пастановаў 3 траўня 1791 г„ якія абмежавалі іх уплыў на бягучыя справы выканаўчай улады129.
    Структура гарадзенскіх інструкцый асаблівай арыгінальнасцю не вылучалася і адпавядала агульнапрынятым узорам. Памеры соймікавых інструкцый вызначаліся колькасцю пунктаў, якіх, у залежнасці ад сітуацыі, магло быць мінімум, якў інструкцыі 1732 г., альбо нават некалькі дзесяткаў, як у інструкцыі перад соймам 1754 г.130. Можна пагадзіцца з Я. Курэкам, што інструкцыі, велічыня якіх сягала часамі 60 пунктаў, з перспектывы агульнадзяржаўнага інтарэсу часта былі пазбаўленыя зместу і логікі131.
    Лакальныя праблемы. Пасольскія соймікі былі зручнай нагодай для шляхты калі не вырашыць, то, па меншай меры, дэклараваць неабходнасць абмеркавання шматлікіх праблемаў лакальнага і прыватнага характару, хаця, безумоўна, на соймікавых нарадах дамінавала агульнадзяржаўная праблематыка. Больш таго, менавіта ў гарадзенскай інструкцыі 1766 г. былі сфармуляваны палажэнні знакамітых рэформаў Антонійя Тызенгаўза132.
    На працягу ўсяго стагоддзя на гарадзенскіх сойміках рэгулярна абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з інтарэсамі каталіцкай царквы, ад якой шляхта залежала ўтым сэнсе, што карысталася кляштарнымі памяшканнямі для правядзення соймікаў133. Многія інструкцыі абавязвалі паслоў лабіраваць маёмасныя інтарэсы шматлікіх мясцовых касцёлаў і ордэнаў. У пастулатах на сойм 1712 г. знаходзяцца патрабаванні аб вызваленні брыгітак і бернардынак ад мейскіх падаткаў і жаўнерскіх «стацыяў», аб звальненні ад вайсковых павіннасцей земскіх уладанняў гарадзенскіх брыгітак, аб реэлізацыі выплатаў на Фарны кацёл з эканоміі134. У інструкцыі 1720 г. гарадзенскія абывацелі патрабавалі спагнання з гарадзенскай эканоміі за сем гадоў «пенсіі» на шпіталь Св. Духа і Фарны касцёл, вызвалення ад соймавых, камісарскіх і іншых «стацыяў» юрыдыкаў Фарнага касцёла, а таксама прасілі зацвердзіць за гарадзенскімі езуітамі шэраг фундушаў135. У 1733 г. шляхта выступіла з патрабаваннем аб вызваленні ад павіннасцяўмаёмасці езуітаўу Гародні136, аў 1740 г. шляхта ўступілася за брыгітак і бернардынак, якія трывалі ўціск ад «дыпазітарыяў» эканоміі, і за кармелітаў, у якіх адабралі ўладанні ў Гарадзенскім павеце на карысць эканоміі137. У 1754 г. гарадзенскі соймік прасіў падтрымкі для «заняпалых праз знішчэнне пажарам» ксяндзоў бернардынцаў138. Напярэдадні сойма 1767-1768 гг. гарадзенскім паслам прадпісвалася падтрымаць бернардынцаў, бернардынак і брыгітак, у справе пацвярджэння іх правоў на карыстанне ляснымі ўгоддзямі пушчы Гарадзенскай эканоміі, на што яны мелі прывілеі ад манархаў, ідамагчыся пацвярджэння іх правоў на вольны абмалот на млынах па рэчцы Ласасянка139. У інструкцыі 1778 г. выказана занепакоенасць лёсам былых езуітаў, ордэн якіх прыносіў шмат карыснага «пры сваім існаванні», а таксама ўключана прапанова аб пацвярджэнні правоў гарадзенскім кляштарам у сувязі з ростам да іх прэтэнзій140. Выкарыстанне ўстановаў