Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Александровіч, які дзеля справы, як ён сам адзначаў, «на якую увесь свой лёс ахвярую», адмыслова звяртаўся да ўплывовых асобаў і ездзіў ў Нясвіж, каб праз радзівілаўскія сувязі заручыцца падтрымкай сваёй кандыдатуры пры двары38.
Аднак, улічваючы статус павета, асабліва ўчасы дамінавання Фаміліі і Тызенгаўза, наўрад ці на практыцы маршалкоўскі ўрад меў абсалютную самастойнасць і аўтарытэт. Магчыма, гэта не датычыцца ўсіх відаў соймікаў, але на перадсоймавых сойміках гарадзенскія павятовыя маршалкі не былі ў фаворы ў шляхты і рэдка абіраліся дырэктарамі пасольскіх соймікаў. У апублікаваных у XIX ст. інструкцыях сустракаюцца толькі некалькі выпадкаў, калі маршалкі называюцца соймікавымі дырэктарамі, і адносяцца яны да 1773 г і 1780 г.39. Цікава, што ў большасці апублікаваных пасольскіх інструкцый дырэктарамі названы розныя асобы, але дакладна не гарадзенскія павятовыя маршалкі: у 1712 г. Павел Стрыенскі, гарадзенскі войскі, у 1732 г. Казімір Фларыян Міцута, гарадзенскіпадкаморы.у 1750 г. -ЮзафВал,гарадзенскіхаружы,у 1782 г. Бенядзікт Боўфал, земскі суддзя40. Дырэктарам перадсоймавага сойміка станавіліся і сенатары, як гэта было ў 1733 г. і 1735 г., калі на чале нарадаў быў мсціслаўскі кашталян Самуэль Лазовы41.
Пасольская рэпрэзентацыя Гарадзенскага павета. Галоўнай мэтай склікання пасольскіх соймікаў было фармаванне камп лекта прадстаўніцтва адміністрацыйнай адзінкі на сойме. Колькасць пасольскай рэпрэзентацыі ад павета ў вылучаны час не змянялася. Адразу агаворымся, што наша спроба абагульнення інфармацыі пра пасольскую рэпрэзентацыю Гарадзенскага павета на соймах Рэчы Паспалітай у XVIII ст. не выключае істотных пропускаў, якія абумоўленыя шэрагам прычын. У першую чаргу трэба ўлічваць магчымасць зрыву соймікаў, што стала пашыранай практыкай, асабліва ў часы Аўгуста III42. Нават правядзенне спецыяльнага даследавання перадсоймавай кампаніі і дзейнасці асобных соймаў не дае магчымасці выявіць імёны парламентарыяў: так, напрыклад, кракаўскі гісторык Г. Палькій уманаграфіі соймаў 1736 г. і 1738 г. не называе гарадзенскіх паслоў43.
Вядомы і такі кур’ёзны выпадак, калі імя пасла вядома, але самога сойма не было. Так, у інструкцыю на пацыфікацыйны сойм 1735 г., увайшоў пункт з патрабаваннем гарантый для спадкаемцаў гарадзенскага скарбніка Юзафа Тымінскага, які страціў жыццё выконваючы «пасольскую функцыю на каранацыйны сойм»^. Юзаф Тымінскі сапраўды памёр недзе ў пачатку 1734 г. (пахаваны ў гарадзенскім бернардзінскім касцёле ўсклепе пры алтары Св.Барбары 10 траўня 1734 г.)45, аднак, падчас якога пасольства не зразумела, паколькі пасольскія соймікі не былі скліканы, а прызначаны на студзень 1734 г. сойм, уадрозненні ад самой каранацыі, не адбыўся46.
Магчыма, што гарадзенскі скарбнік на ўласны кошт ездзіў у Кракаў на каранацыю, альбо, як вынікае з дакумента, меў на гэта нейкія паўнамоцтвы ад павета.
Выбарачная інфармацыя пра гарадзенскіх паслоў выглядае наступным чынам:
надзвычайны сойм 1703 г. Грыгорый Катовіч, гарадзенскі харужы, і Агінскі, газдоўскі староста47.
надзвычайны сойм 1712 г. Грыгорый Юзаф Катовіч, лоўчы ВКЛ, гарадзенскі староста, і КазімірПянткоўскі, гарадзенскі падчашы (пастанова сойміка ад 23 лютага 1712 г.)48;
звычайны сойм 1718 г. Казімір Фларыян Міцута, падкаморы гарадзенскі, 1 Міхал Юзаф Масальскі, старосціч гарадзенскі49;
звычайны сойм 1720 г. Грыгорый Юзаф Катовіч, лоўчы ВКЛ, гарадзенскі староста, і Ян Жыгімонт Бенядзікт Вал, гарадзенскі харужы (пастанова сойміка ад 19 жніўня 1720 г.)50;
звычайны сойм 1724 г. Міхал Юзаф Масальскі51; Ян Жыгімонт Бенядзікт Вал52;
надзвычайны сойм 1729 г. Міхал Юзаф Масальскі53;
надзвычайны сойм 1730 г. Казімір Фларыян Міцута, падкаморы гарадзенскі, і Самуэль Лазавы, гарадзенскі войскі54;
надзвычайны сойм 1732 г. Міхал Масальскі, пісар ВКЛ, гарадзенскі староста, і Уладзіслаў Ельскі, дарагабужскі староста, пяцігорскі палкоўнік (пастанова сойміка ад 7 жніўня 1732 г)55;
надзвычайны сойм 1733 г. Міхал Юзаф Масальскі56;
канвакацыйны сойм 1733 г. Міхал Масальскі, пісар ВКЛ, гарадзенскі староста, і Юзаф Вал, фрамборскі староста (пастанова сойміка ад 21 сакавіка 1733 г.)57;
элекцыйны сойм 1733 г. афіцыйным старшынёй абраны Міхал Масальскі, пісар ВКЛ, гарадзенскі староста, а таксама «усім вялебным іх міласцям панам ураднікам земскім, рыцарству, шляхце, ротмістрам, абывацелям Гарадзенскага павета» (пастанова рэляцыйнага сойміка ад 14 ліпеня 1733 г.)58;
звычайны пацыфікацыйны сойм 1735 г. Казімір з Ялова Варановіч, польны стражнік ВКЛ, каўнянскі і якевіцкі староста, і Марэк Грабецкі, гарадзенскі стражнік (пастанова сойміка ад 16 жніўня 1735 г.)59;
звычайнысойм1740 г. -ЮзафВал,гарадзенсківойскі,і ЮзафСасноўскі, пяцігорскі харужы (пастанова сойміка ад 22 жніўня 1740 г.)60;
звычайны сойм 1744 г. Юзаф Масальскі, гарадзенскі староста і Казімір Барановіч, польны стражнік ВКЛ (пастанова сойміка ад 24 жніўня 1744 г.)61;
звычайны сойм 1746 г. Ян Масальскі, радашковіцкі староста, і генерал-ад’ютант N. Храптовіч62;
звычайны сойм 1748 г. Юзаф Масальскі, гарадзенскістароста, і Юзаф Вал, гарадзенскі харужы63.
надзвычайны сойм 1750 г. Юзаф Масальскі, гарадзенскі староста, і Лукаш Барановіч, абозны Гарадзенскага павета (пастанова сойміка ад 23 чэрвеня 1750 г.)64;
звычайны сойм 1754 г. Юзаф Масальскі, надворны падскарбі ВКЛ, гарадзенскі староста, і Міхал Эйсмант, стольнік ВКЛ (пастанова сойміка ад 9 жніўня 1754 г.)65;
звычайнысойм 1756 г. -ЯнМасальскі, ваўкавыскістароста.і Уладзіслаў Ельскі, палкоўнік66;
звычайны сойм 1758 г. Юзаф Масальскі, надворны падскарбі ВКЛ, гарадзенскі староста, і Уладзіслаў Ельскі, пінскі староста67;
звычайны сойм 1760 г. Юзаф Вал, гарадзенскі харужы, і Антоній Тызенгаўз, гарадзенскі падстолі і падстароста (пастанова сойміка ад 25 жніўня 1760 г.)68;
надзвычайны сойм 1761 г. Антоній Тызенгаўз, гарадзенскі падстолі і падстароста, і Караль Літавор Храптовіч, гарадзенскі земскі пісар69;
звычайны сойм 1762 г. Тадэвуш Юндзіл, гарадзенскі падкаморы, і N. Боўфал, гарадзенскі пісарэвіч70;
канвакацыйны сойм 1764 г. Антоній Тызенгаўз, пісар ВКЛ, і Іахім Храптовіч, наваградскі стольнік (пастанова сойміка ад 7 лютага 1764 г.)71;
каранацыйнысойм 1764 г. АнтонійТызенгаўз,пісарВКЛ,і ЯнВаўкавыцкі, гарадзенскі стольнік (пастанова сойміка ад 29 кастрычніка 1764 г.)72;
звычайны сойм 1766 г. Антоній Тызенгаўз, надворны падскарбі ВКЛ, гарадзенскі староста, і Тадэвуш Юндзіл, гарадзенскі маршалак (пастанова сойміка ад 25 жніўня 1766 г.)73;
надзвычайны сойм 1767-1768 гг. Караль Літавор Храптовіч, гарадзенскі земскі пісар, і Андрэй Гліндзіч, гарадзенскі крайчы (пастанова сойміка ад 24 жніўня 1767 г.)74;
звычайны сойм 1768 г. Казімір Волмер, гродскі суддзя, гарадзенскі абозны, і Францішак Боўфал, гарадзенскі пісар і стражнік (пастанова сойміка ад 27 верасня 1768 г.)75;
надзвычайны сойм 1773-1775 гг. Юзаф Ельскі, гарадзенскі харужы, і Казімір Волмер, гарадзенскі земскі суддзя (пастанова сойміка ад 22 сакавіка 1773 г.)76;
звычайны сойм 1776 г. Казімір Волмер, гарадзенскі земскі суддзя, і Міхал Пац, барцянскі староста77;
звычайны сойм 1778 г. Тадэвуш Александровіч, гарадзенскі земскі суддзя, і Марцін Кліманскі, ашмянскі падчашы78;
звычайны сойм 1780 г. Юзаф Ельскі, гарадзенскі харужы, і Ігнацій Дашкевіч, гарадзенскі падчашы (пастанова сойміка ад 22 жніўня 1780 г.)79;
звычайны сойм 1782 г. Антоній Радзівіл, менскі ваяводзіч, і Рамуальд Быстры, берасцейскі кашталяніч80;
звычайны сойм 1784 г. Казімір Волмер, гарадзенскі маршалак, і Стэфан Попел, тразанскі староста81;
звычайны сойм 1786 г. Антоній Валовіч, надворны харужы ВКЛ, і Канстанцін Ельскі, старадубскі падстолі82;
звычайны сойм 1788—1792 гг. Казімір Волмер, гарадзенскі маршалак, і Аляксандр Міхал Эйсмант, гарадзенскі войскі і падстароста83;
надзвычайны сойм 1793 г. Іосіф Забела, лоўчы ВКЛ, і Мацвей Жынеў, берніцкі староста84.
Як відаць з гэтага далёкага ад паўнаты спіса, пасламі станавіліся звычайна прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, сярод якіху першай палове XVIII ст. найбольшай актыўнасцю вылучаліся гарадзенскія старосты. Толькі ў апошняй трэці стагоддзя сітуацыя змянілася і склад пасольскай рэпрэзентацыі становіцца больш стракатым за кошт розных гарадзенскіх ураднікаў. Прывабным пасольства з Гародні становіцца для цэнтральных ураднікаў, хаця і не самых уплывовых (сойм 1786 г. і 1793 г.).
Пры ўсім нашым жаданні разглядаць паслоў ад Гарадзенскага павета выключна як рэпрэзентантаў мясцовай шляхецкай грамады нельга, паколькі яны прадстаўлялі інтарэсы дамінуючых ў тагачасным грамадстве палітычных груповак, што было ўласціва для ўсёй Рэчы Паспалітай85.
Удзел упрацы соймаў. Актыўнасцю на соймах вылучаўся як прадстаўнік гарадзенскага сойміка Міхал Юзаф Масальскі (у 1718 г. выказваўся за лімітацыю сойма, у 1719-1720 гг. быў прыхільнікам праекта апісання скарбу)86. Палітычны досвед М. Ю. Масальскага быў адной з падстаў абрання яго на пасаду соймавага маршалка на канвакацыі 1733 г.87.
Дзейсная прысутнасць гарадзенскай рэпрэзентацыі часамі трапляла ў поле зроку аўтараў соймавых дыярыюшаў. Напрыклад у апісанні сойма 1724 г., якое захавалася ў Архіве Радзівілаўу Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве, адзначаны факт выступу гарадзенскага харужага Яна Жыгімонта Вала, які 4 лістапада выказаў меркаванне адносна кампетэнцыі соймавага суда пры разглядзе земскіх спраў88.
Гарадзенскія паслы вылучаліся актыўнасцю на соймах, некаторыя нават прэтэндавалі на «ласку» соймавага маршалка. Так, Юзаф Адрыян Масальскі на сойме 1744 г. «як першы пасол гарадзенскі», па словах 3. Зелінскай89, настойліва, але безвынікова імкнуўся дамагчыся абрання маршалкам, а ў 1752 г. пры падтрымцы Фаміліі і бацькі, Міхала Юзафа, гетмана ВКЛ, прыхільніка Чартарыйскіх90, здабыў пажаданае маршалкоўства. Высокая апека гарантавала яму магчымасць узначаліць форум Рэчы Паспалітай у адносна раннім узросце: ён нарадзіўся каля 1726 г.91.
Аднак наўрад ці гарадзенскі староста быў асобай цалкам выпадковай і неадпаведнай пасадзе. Вось якую характарыстыку яму даў прысутны на сойме 1752 г. Вільгельм Шлемюлер: «Другі сын гетмана. Гарадзенскі староста. Абраны аднагалосна соймавым маршалкам. Апранаецца ў шыкоўны французскі стой. Mae амаль дваццаць шэсць гадоў. Невялікага росту. Носіць дагэтуль натуральныяваласы, якіяладна прыбірае. Спрытны на розум, дасканала ведае літаратуру і польскае права, але, мне здаецца, за малады для той адказнай ролі, якуюяму вьтадае адыгрываць»92. Як відаць, і знешнія прыкметы нізкі рост, і жаданне вылучацца, спадабацца моднае адзенне, і здольнасць ў параўнальна маладым узросце ачольваць галоўны форум усёй краіны сведчылі пра наяўнасць у Масальскага вялікіх палітычных амбіцый.