• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Напэўна, яшчэ за некаторы час да атрымання ў 1727 г.171 гарадзенскага староства М. Ю. Масальскі ўваходзіць у кола прыхільнікаў Чартарыйскіх, што прадвызначыла характар яго ўплываў на Гарадзеншчыне ў канцы 1720-1740 гг. Атрымаўшы ў 1744 г. староства ад бацькі, Ю. А. Масальскі адпаведна з’яўляўся правадніком палітычнай лініі Чартарыйскіх на Гарадзеншчыне і зразумела на мясцовых сойміках зсярэдзіны 1740-х гг. да 1764 г.172. Але Масальскія не былі адзінай палітычнай сілай упавеце. На працягу 1730-х гадоў у ВКЛ узрасла эканамічная і палітычная вага Радзівілаў, якія за два дзесяцігоддзі здолелі вярнуць былыя ўплывы і аднавіць сваё дамінаванне ў ВКЛ173. Паны з Нясвіжа праз сваю кліентэлу пільна сачылі за падзеямі ў Гародні і, асабліва ў моманты сумеснай працы з Фаміліяй, іх пратэжэ неаднойчы станавіліся пасламі на соймы174. Аднак, удругой палове 1750-х і пачатку 1760-х гадоў на пасольскіх сойміках у Гародні кліенты Радзівілаў вялікай падтрымкай шляхты не карысталіся, нават ва ўмовах пераходу Фаміліі ў апазіцыю да двара з 1752-1754 гг.175. Як для пракаралеўскай групоўкі на чале з Міхалам Казімірам Радзівілам, так і Фаміліі мясцовы соймік з’яўляўся толькі зручным, магчыма не заўсёды
    прадказальным, інструментам рэалізацыі ўласных палітычных планаў. Калі адштурхоўвацца ад даследаванняў А. Мацука, які прааналізаваў хаду падрыхтоўкі і рэалізацыі соймікавай кампаніі ў 1761 г. у павеце склалася парытэтная сітуацыя, у выніку соймік ухваліў пасольства як апазіцыянера, так і радзівілаўскага кандыдата176.
    У сярэдзіне 1760-х гадоў нечакана хутка абрынуліся пазіцыі Масальскіх, палітычная лінія якіх магла б моцна паўплываць на сітуацыю ў Гарадзенскім павеце. Справа ў тым, што на гарадзенскім перадканвакацыйным сойміке 1764 г. стаў відавочным радыкальны разрыў з Фаміліяй Масальскіх, дзе групоўка іх прыхільнікаў выступіла супраць нібы самавольна абраных паслоў, і між іншымі, А. Тызенгаўза177. Але смерць старосты Ю. А. Масальскага ў 1765 г. прывяла да ўтварэння новай палітычнай дамінацыі на Гарадзеншчыне. Апошняй (бо гетман памёр у 1768 г.) палітычнай акцыяй Масальскага, звязанай з мясцовым соймікам, стала пратэстацыя супраць гарадзенскай інструкцыі перад соймам 1766 г. і агітацыя супраць Вайсковай камісіі ВКЛ178.
    Дзякуючы працы знакамітага польскага гісторыка С. Касцялкоўскага, дастаткова добра вядомы характар і практычная механіка функцыянавання гарадзенскіх соймікаў у 1760-1770-я гады, калі на вядучыя ролі ў Гарадзенскім павеце выйшаў пратэжэ Масальскіх, а потым новаабранага караля Станіслава Панятоўскага Антоній Тызенгаўз179. Палітычная кар’ера А. Тызенгаўза ад пачатку была шчыльна звязана з Гарадзенскім паветам, дзе ён з 1757 г. як падстароста, а з 1765 г. як староста180 здолеў не толькі выйсці з ценю Масальскіх, але цалкам падпарадкаваць палітычную актыўнасць гарадзенскага сойміка ў патрэбным двару кірунку. Больш таго, С. Панятоўскі асабіста блакаваў магчымыя спробы падрыву пазіцыі Тызенгаўза на гарадзенскіх пасольскіх сойміках181. У першай палове 1770 г. А. Тызенгаўз становіцца кіраўніком прыдворнай партыі не толькі ў Гарадзенскім павеце, але і ва ўсім ВКЛ. Так, калі перад соймам 1773-1775 гг. ён быў здольны рэалізаваць каралеўскія планы толькі ў сваім пасольскім сойміке, то напрыканцы дзесяцігоддзя яго уплывы былі паўсюдныя182.
    Падмуркамдамінацыінадворнагападскарбіяў Гарадзенскімпавецеў час правядзення соймавых кампаній была канцэнтрацыя ў яго руках значных матэрыяльных і сацыяльных рэсурсаў, што дазваляла яму не толькі быць пэўным у сваіх крэатурах, але і выкарыстоўваць мясцовы соймік у якасці рэзерву для тых кандыдатаў, якім не пашанцавала ў іншых паветах183. Аўтар манаграфіі пра сойм 1778 г. Вітальд Філіпчак пацвярджае думку С. Касцялкоўскага пра асаблівую ролю Гародні і мясцовага пасольскага сойміка, які пад кіраўніцтвам А. Тызенгаўза спецыяльна зацягваўся на некалькі дзён, каб падтрымаць належных кандыдатаў, адзін з якіх, Тадэвуш Александровіч, гарадзенскі земскі суддзя, першапачаткова павінен быў
    стаць паслом ад Лідскага павета, а зялёнае святло ашмянскаму падчашаму Марціну Кліманскаму, падначаленаму А. Тызенгаўзу, адміністратару гарадзенскай эканоміі, было гарантаванае184. Перадсоймавая 1778 г. кампанія ў ВКЛ была паспяховай для двара, але некаторыя яе недахопы сталі яшчэ адной падставай для ўзнікнення канфлікту паміж каралём і А. Тызенгаўзам185.
    Аслабленнем уплываў А. Тызенгаўза хутка скарысталіся апазіцыйныя двару сілы: ужо на сойм 1782 г. ад Гарадзенскага павета трапляе Рамуальд Іахім Быстры, ададзеная яму інструкцыя ўтрымлівае пункт упадрымку апальнага падскарбія186. У 1784 г. павет прадстаўляў незалежны, але звязаны з апазіцыяй пасол Стэфан Попель187. Адыход у гісторыю часоў «тыраніі» Тызенгаўза змяніў агульны расклад сілаў у ВКЛ. Кіраўніцтва прыдворнай партыі апынулася ў «мяккіх» руках падканцлера Іахіма Храптовіча, але ён не здолеў так, як Тызенгаўз, манапалізаваць уплывы і абапіраўся на цэлы шэраг памагатых188. На тле пэўнай дэзарыентацыі і дэцэнтралізацыі пракаралеўскіх сілаў у ВКЛ пачалі адраджацца партыі Радзівілаў і Чартарыйскіх189. Акрамя падканцлера, лінію караля праводзіў новы падскарбі ВКЛ князь Станіслаў Панятоўскі, які дзякуючы атрыманню ў 1783 г. Гарадзенскай эканоміі апынуўся ў шэрагу найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай190. Але крыўдлівы і неактыўны палітычна (з 1780 г. не з’яўляўся ўПасольскай Ізбе з прычыны абразы) брат караля не здолеў апанаваць нават сітуацыю ў Гарадзенскім павеце, нягледзячы на вялікія матэрыяльныя рэсурсы. Кіруючы пасольскім соймікам у траўні 1788 г„ князь С. Панятоўскі імкнуўся правесці сваіх кандыдатаў харужага надворнага ВКЛ Антонійя Валовіча191 і каралеўскага шамбеляна Марціна Бадыню192, а павет выстаўляў маршалка гарадзенскага Казіміра Волмера і яшчэ аднаго кандыдата, імя якога не вядома. У выніку пасламі сталі, да прыкрасці караля, К. Волмер, «даўні і верны прыхільнік Тызенгаўза», і гарадзенскі падстароста Аляксандар Эйсмант193. Акрамя дворнай групоўкі.у пасольскім соймікубы лізацікаўленыя і Радзівілы, агент якіх, гарадзенскі харужы Ігнацій Ігнатовіч, напрасткі звяртаўся ўлісце з Гародні ад 1 ліпеня 1788 г. з прапановамі падтрымаць радзівілаўскага кандыдата: «...Наступаюць пакуль два патрыятычныя мерапрыемствы адно датычнае соймікаў для абрання паслоў на сойм; каго Ваша княская міласць дабрадзей будзе жадаць сабе, каб толькі з важных асобаў, якія маюць здольнасці і Сантыменты, буду выконваць загад падтрымліваць яго папулярнасць сярод шматлікіх прыяцеляў...»19\
    Гарадзенскі павет у «палітычнай геаграфіі» ВКЛ.
    Уваходзячы ў склад Троцкага ваяводства, Гарадзенскі павет фармальна павінен быў саступаць сталічнаму Троцкаму па сваёй палітычнай вазе. На працягу першага стагоддзя пасля правядзення рэформаў сярэдзіны XVI ст. мясцовы гарадзенскі соймік па сваёй значнасці, несумненна, не мог
    прэтэндаваць на першаступенную ролю ў межах ваяводства, але напэўна не быў апошнім, улічваючы статус Гародні не толькі як істотнага для краіны гаспадарчага асяродка, але і цэнтра каралеўскай эканоміі. Аднак становішча пачало паволі змяняцца ўжо ў другой палове XVII ст. у сувязі з ростам палітычнай і адміністрацыйнай значнасці горада. Згодна з вядомымі пастановамі сойма 1673 года, Гародня стала другой «парламенцкай» сталіцай Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне новага прынцыпу, згодна з якім кожны трэці сойм павінен быў адбывацца на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, спрыяла росту статуса Гародні і натуральным чынам павялічвала аўтарытэт мясцовага шляхецкага форума. Літоўскі даследчык Роберт Юргайціс адзначаў, што Гародня ў XVIII стагоддзі стала канкурыраваць па сваім статусе з сталіцай ВКЛ Вільняй, у тым ліку гэта датычылася і дзейнасці сойміка195. Апошняя акалічнасць вельмі істотная, паколькі на пазіцыю віленскага сойміка традыцыйна азіраліся ўсе паветы княства. Услед за гэтым можна досыць пэўна казаць пра тое, што гарадзенскі соймік набываў «сталічную» прыцягальнасць, а статус горада прымушаў мясцовую шляхту адчуваць пэўнае прывілеяванае становішча, разважаць пра літаральна блізкія для яе праблемы арганізацыі публічных мерапрыемстваў. Правядзенне ж тут з 1650 па 1726 гг. сесій Скарбовага Трыбунала ВКЛ196, а з 1775 па 1791 гг. сесій Галоўнага Трыбуналу ВКЛ197, нарэшце, ажыццяўленне рэформаў Антонійям Тызенгаўзам, якія здзейснілі своеасаблівую архітэктурную і эканамічную рэвалюцыю ў Гародні, ды ў дадатак, пераўтварэнне места ў цэнтр палітычнага жыцця198 не магло не адбіцца на павелічэнні значнасці мясцовага сойміка. Да таго ж, знаходзячыся у сферы ўплываў прыдворнай партыі, гарадзенскі соймік не мог не стаць узорам для ўсіх сілаў, якія арыентаваліся на манархаў. За яго пастановамі сачылі, каб ведаць пра праграму двара. Павольнае скарачэнне тэрыторыі ВКЛ у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. таксама спрыяла змацаванню пазіцый гарадзенскай шляхты. Пад уплывам зменаў, якія адбываліся у XVIII стагоддзі, гарадзенскі соймік стаў займаць, па меншай меры, стабільныя пазіцыі ў іерархіі палітычных уплываў асобных адміністрацыйных адзінак Вялікага Княства.
    Высновы. Значнасць гарадзенскага перадсоймавага сойміка у XVIII ст. вызначалася высокім палітычным і адміністрацыйным статусам, які Гародня адыгрывала ў жыцці ВКЛ. У першай палове XVIII ст. галоўнымі ўдзельнікамі мясцовага сойміка былі павятовыя ўраднікі. У другой палове стагоддзя значна ўзрастае колькасць прысутнай на сойміках шляхты. Высокі статус ва ўрадніцкай іерархіі гарадзенскіх павятовых маршалкаў не адзначаў, што яны часта станавіліся дырэктарамі пасольскіх соймікаў.
    Палітычныя ўплывы на гарадзенскім сойміке мелі ў вялікай ступені персаніфікаваны характар і залежалі ад асабістых прыхільнасцяў найбольш уплывовага ў павеце ўрадніка старосты. Гарадзенскія старосты
    дамінавалі на пасольскіх сойміках і ахвотна асабіста станавіліся галоўнымі прэтэндэнтамі на пасольскія функцыі. Мясцовы соймік у XVIII ст. даў Рэчы Паспалітай шэраг вядомых парламентарыяў, яго прадстаўнікі станавіліся соймавымі маршалкамі.
    Гарадзенскі пасольскі соймік быў адным з інструментаў давядзення да заканадаўчай і выканаўчай улады лакальных інтарэсаў павета. У некаторых выпадках (патрабаванні аб прызначэнні соймаў у Гародні) мясцовыя інтарэсы супадалі з агульнымі інтарэсамі ўсёй шляхты ВКЛ. Найбольш заўважныя праблемы, якія артыкулявала мясцовая шляхта датычыліся прававых гарантый як усяму месту, так і асобным інстытуцыям, найперш каталіцкай царкве. У другой палове XVIII ст., пад уплывам асветніцкіх ідэяў, у гарадзенскіх інструкцыях актуалізаваліся сацыяльныя праблемы.