• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Натуральна, сам Агінскі заявіў, што ніякіх дамоваў не падпісваў, а яго паводзіны былі нібыта закліканы гэта пацвердзіць, таму рэспубліканцы ніколькіў ім неўсумніліся34 Працягваючы дэманстраваць сваю нявіннасць, жамойцкі стараста загадаў аддаць пагадненне да гарадзенскіх гродскіх кніг35. Сапегі таксама адмаўлялі сваё дачыненне: яшчэ на пачатку з’езда, пасля з’яўлення копіі, Бенядзікт Павел 3 кастрычніка напісаў да Шчукі, што «з панам Агінскім ніякага заключэння не было гэта вашай міласці пану па сакрэту паведамляю»36. Тым самым падскарбій прызнаваў факт перамоваў, але адмаўляў, што яны скончыліся падпісаннем пагаднення. Зрэшты, перамовы сапраўды мелі месца і, напэўна, не былі вялікім сакрэтам. Пачаліся яны ў чэрвені на сойме ў Варшаве і працягваліся ў ліпені ў Мсцібаве. Пасрэднікам выступаў менскі стараста Крыштаф Завіша, які адназначна засведчыў, што да пагаднення на іх не дайшло37. З’яўленне дакумента было нечаканасцю і для каронных саюзнікаў Сапегаў. Прымас Міхал Радзяёўскі атрымаў копію «Пунктаў» разам з лістом Шчукі ад 19 кастрычніка і, па
    ўласнаму прызнанню, спачатку ашукаўся. Прымас пытаўся у падканцлера: «Ці не тыя гэта пункты, пра якія ў Варшаве шапталіся, што яго міласць пан Агінскі пагадзіўся з Сапегамі, ад’язджаючы з Варшавы?» Далей выказваў меркаванне, што праз гэта не павінны зрывацца перамовы, «хаця б яны былі і сапраўдныя»38.
    Абнародаванне паперы дало прадказальны вынік пачаліся галасы супраць пагаднення з Сапегамі. Гэта выклікала непакой пры двары. Радзівілаўскі карэспандэнт Ян Антоній Гардына адзначыў 21 кастрычніка ў лісце з Варшавы, што кароль са сваім дваром вельмі разгубленыя пасля навін з Горадні пратое, што рэспубліканцы не жадаюць замірэння, бо і на яго падзе падазрэнне39. На наступны дзень з Варшавы паступала процілеглая інфармацыя. Пшэбяндоўскі, які па-ранейшаму выступаўза супрацоўніцтва з Сапегамі, пісаў да Шчукі, што нязгода пагражае вялікімі праблемамі на сойме і ўскладніла б магчымыя перамовы са шведамі40. У той жа час Длускі, варшаўскі карэспандэнт Шчукі, паведамляў падканцлеру пра настроі пры двары наступнае: «Усе тут як апараныя выглядаюць адтуль або пацехі, або засмучэння. (...) Улавілі тут, што кароль яго міласць згоды не хоча absolute, процілеглыя бакі per obliqua tacite irritando, i абавязкова жадаючы зрабіць так, каб палякі біліся са шведам»41. Як вынікае, Аўгусту сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці кантактаў паміж Сапегамі і Якубам Сабескім, які адным з першых падтрымаў план дэтранізацыі і да якога ў Алаву (Сілезія) у жніўні ездзіў Аляксандр Павел Сапега. Аўгуст пачаў падазраваць апазіцыю ў змове, быў «моцна разгневаны» на вялікага маршалка42. У такой атмасферы 23 кастрычніка Пшэбяндоўскі атрымаў ад Шчукі «Пункты да пагаднення», якія ацаніў як «нейкую загадку», і пераклаў каралю43. Іншая копія трапіла да яго праз каронную канцылярыю. Прынамсі на выгляд Аўгуст быў моцна збянтэжаны44. Назаўтра, 24 кастрычніка, магчыма, каб уратаваць сітуацыю, Аляксандр Павел Сапега вымушаны быў прасіць у караля прабачэння за кантакты з Сабескім. Аўгуст, здавалася, стаў абыякавым да лёсу гарадзенскіх перамоваў, па поваду якіх кінуў толькі наступнае: «Калі хочуць гінуць, няхай жа гінуць»45.
    Адным словам, кантэкст для падробкі быў выбраны ўдала: пра перамовы з Агінскім было вядома, як і пра кантакты са шведамі. 3 гэтага пункту погляду становіцца зразумелым, чаму «Пункты» адразу ж былі ўспрыняты неадназначна і выклікалі сумненні, нягледзячы на тое, што зроблены самі па сабе дастаткова груба; нават пры першым знаёмстве бачна, што гэта падробка. Акалічнасці іх з’яўлення неверагодныя. Яны не маглі быць падпісаныя Сапегамі напярэдадні другога Віленскага з’езда, бо на той момант яшчэ не існавала шведска-сапежынскага паразумення, ад якога яны адштурхоўваюцца (зразумела, іх стваральнікі пра гэта не ведалі). Шмат якія акалічнасці таксама выклікаюць здзіўленне
    (аднабаковае падпісанне, захоўванне арыгінала ў кляштары пад бокам рэспубліканцаў і г. д.). Адзіная мэта, якую маглі ставіць перад сабой іх сапраўдныя аўтары гэта дыскрэдытацыя Сапегаў праз выяўленне іх варожых інтрыгаў супраць караля і супрацоўніцтва са шведамі. Прычым з усіх магчымых нядобразычліўцаў найбольшае падазрэнне выклікае сам Агінскі у разыграным на з’ездзе спектаклі яму належала галоўная роля. У гэтым сэнсе кідаецца падабенства з іншай падробкай т. зв. «Віленскай пастановай 1700 г.»> якая адносна нядаўна выйшла з сапежынскага лагера і моцна папсавала нервы рэспубліканцам. Магчыма, гэта быў своеасаблівы адказ на яе. Такі метад барацьбы, як палітычная правакацыя, у тыя часы не быў рэдкасцю.
    У гэты час усамой Горадні Шчука пераконваў рэспубліканцаў не зрываць перамовы і, нягледзячы на агульнае напружанне, спрабаваў падвесцідакампрамісу. 22 кастрычнікаа 10-йгадзіневечарарэспубліканцы даслалі яму ўласны праект з агаворкай, што гэта іх апошнія патрабаванні. Складаўся ён з наступных пунктаў: 1) У выпадку вайны са Швецыяй улада над войскам па-ранейшаму павінна належаць генеральнаму палкоўніку нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння Алькеніцкай пастановы (двух гадоў В. Д.); затым, у выпадку якой-небудзь іншай вайны, яна будзе перададзена гетману толькі пасля адпаведнага рашэння сойма (пры ўмове яго паспяховага завяршэння); 2) Вялікі маршалак павінен захаваць свае паўнамоцтвы (месца ў сенаце, раздаванне галасоў, нясенне перад каралём жазла і інш.). за выключэннем судовых, якія пераходзілі пажыццёва (або да павышэння Сапегі) да маршалка надворнага; 3) Падскарбій таксама мог па-ранейшаму выконваць свае абавязкі, за выключэннем збору мытных паступленняў, які ў адпаведнасці з Алькеніцкай пастановай быў перададзены на два гады ў арэнду Коцелу з Агінскім і павінен быў заставацца за імі да заканчэння тэрміну кантракту; 4) Вяртанне Сапегам уладанняў павінна адбыцца на працягу пяці тыдняў ад моманту падпісання пагаднення, пры ўмове задавальнення на працягу гэтага тэрміна прэтэнзій усіх несправядліва імі пакрыўджаных, якія атрымалі адпаведныя дэкрэты ў Трыбунале ВКЛ у парадку, вызначаным Алькеніцкай пастановай; 5) Апека «нойбургскіх уладанняў» застаецца за Каралем Станіславам Радзівілам у адпаведнасці з Алькеніцкай пастановай; 6) Падзел іўеўскіх уладанняў Сапегаў паміж параненымі ў Алькеніцкай бітве і нашчадкамі забітых застаецца ў сіле; 7) Аналагічна застаюцца ў сіле ўсе астатнія рашэнні, якія ўключае ў сябе Алькеніцкая пастанова46.
    Змякчыўшы асноўныя патрабаванні бакоў, Шчука падрыхтаваў свой уласны праект: 1) Сапегі з прыхільнікамі атрымліваюць на працягу двух тыдняў усе свае ўладанні; 2) Ім жа вяртаюцца ўрады і годнасці, за выключэннем улады над войскам (захоўваецца арганізаванае
    рэспубліканцамі), якая часова, на працягу двух гадоў, застаецца ў генеральнага палкоўніка Міхала Сервацыя Вішнявецкага ў адпаведнасці з Алькеніцкай пастановай; 3) Прэтэнзіі па сапежынскіх даўгах перакладаюцца на Галоўны Трыбунал ВКЛ, дзе павінны разглядацца паводле асаблівага рэестру два дні на тыдзень (у сераду і чацвер); 4) Для вырашэння пытання апекі «нойбургскіх уладанняў» ствараецца спецыяльная камісія на чале з віленскім біскупам Канстанцыем Казімірам Бжастоўскім, куды ўваходзяць прадстаўнікі трох зацікаўленых бакоў, уключаючы «нойбургскі», і рашэнне якой з’яўляецца канчатковым; 5) Усе маёнткі, якія Сапегі раней незаконна трымалі, вернутыя зараз іх сапраўдным уладальнікам, застаюцца пры апошніх, з той, аднак, агаворкай, што Сапегі могуць аспрэчыць кожнае з такіх рашэнняў у Галоўным Трыбунале ВКЛ (у тым жа парадку, што і прэтэнзіі да іх саміх); 6) Скарбовыя кантракты, заключаныя рэспубліканцамі, захоўваюцца ў сіле да будучага сойму; 7) Усе нанесеныя крыўды ўзаемна даруюцца; 8) У выпадку, калі б нехта надумаўся помсціць за мінулае або парушаць каэквацыю, супраць яго за каралеўскімі ўніверсаламі склікаецца паспалітае рушанне; 9) Заключанае пагадненне на будучым сойме зацвярджаецца асобнай канстытуцыяй47.
    Хутка высветлілася, што апека «нойбургскіх» уладанняў адно з найбольш цяжкіх і прынцыповых пытанняў. Караль Станіслаў Радзівіл патрабаваў прызнання яе сабе і катэгарычна не пагаджаўся ні на стварэнне найвышэйшай камісіі, ні на прызначэнне са свайго боку для перамоваў трох давераных асобаў. Другая праблема была ў задавальненні маёмасных і фінансавых прэтэнзій да Сапегаў. Рэспубліканцы не пагаджаліся на прапанову Шчукі перадаць усе такія справы, як і звычайна гэта робіцца, на разгляд Трыбунала, а настойвалі на стварэнні спецыяльнай камісіі і прызначэнні камісараў са свайго кола, прычым не жадалі аддаваць Сапегам уладанняў да таго часу, пакуль усе прэтэнзіі не будуць разгледжаныя і задаволеныя. Праўда, шмат хто з іх выказваў гатоўнасць да саступак ў гэтым пытанні, але катэгарычна супраць выступілі браслаўскі маршалак Уладзіслаў Казімір Бяганскі і вялікі стражнік ВКЛ Людвік Канстанцый Пацей. Падканцлер зразумеў, што без вырашэння прыватных інтарэсаў не атрымаецца зрушыць з месца і палітычныя справы. Вяртанне ўрадаў Сапегам, асабліва булавы, выклікала цяжкасці ў тым плане, што рэспубліканцы сцвярджалі, быццам асцерагаюцца з іх боку помсты. На каралеўскую гарантыю пры гэтым яны не пагаджаліся, бо ўсе папярэднія дамовы былі сарваныя нягледзячы на яе наяўнасць. Шчука, не ўяўляючы, што тут яшчэ можна прыдумаць, прапанаваў прыняць у якасці гарантыі свае ўласныя ўладанні і «сваю асобу», але гэта было ўспрынята як жарт. Наконт пакрыцця шкоды, нанесенай сапежынскім уладанням, і адказнасці за крымінальныя злачынствы (забойствы), здзейсненыя пасля Алькенікаў,
    рэспубліканцы не хацелі і слухаць, таму Шчука прапанаваў Сапегам дараваць узаемна крыўды і пагадзіцца на ўсеагульную амністыю. Таксама падканцлер ставіў перад імі пытанне запазычанасці на Чарэі, спасы лаючыся на каралеўскую інструкцыю, і пытаўся, як быць з рэспубліканскімі кантрактамі на збор скарбовых паступленняў. Акрамя таго, прасіў паўплываць на сваіх прыхільнікаў сярод удзельнікаў з’езда, каб тыя не маўчалі, а аказвалі яму падтрымку. Да ўсіх цяжкасцяў дадалася рэзкая змена пазіцыі Агінскага, які «быў зразу добры» і настроены на замірэнне, а пасля гісторыі з «пагадненнем» моцна пакрыўдзіўся, ці прынамсі зрабіў такі выгляд, і ўсяляк гэта дэманстраваў. Услед за ім падліваў масла ў агонь жамойцкі харужы Казімір Заранак. Пачаліся, між іншым, новыя абвінавачанні ў супрацоўніцтве са шведамі48.