• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Сапегі, адказваючы на ліст Шчукі, па многіх пунктах выказвалі паранейшаму цвёрдую пазіцыю, нават месцамі ішлі на абвастрэнне. Па «нойбургскаму пытанню», напрыклад, гатовыя былі спыніць перамовы, паколькі былі ўпэўненыя ў сваёй слушнасці і лічылі, што прыватныя інтарэсы Радзівіла не павінны стрымліваць працэс усеагульнага замірэння. Адносна маёмасных спрэчак прымалі прапанову Шчукі (зрэшты, ужо адкінутую апанентамі) наконт вырашэння Lx праз Трыбунал, з тым аднак удакладненнем, што там жа заадно будуць разглядацца іх уласныя крыўды, а таксама справы ўсіх, чые ўладанні пацярпелі за гэты час ад рэспубліканцаў. Адначасова яны выказалі здзіўленне па поваду рэспубліканскай прапановы стварэння спецыяльнай камісіі, «як бы іх міласці Галоўным Трыбуналам не давяралі», і бачылі ў гэтым спробу стварэння фактычна новага судовага органа без дазволу сойма. Свае даўгі, па вяртанню якіх існавалі прэтэнзіі, Сапегі падзялілі на тры групы. Да першай адносіліся пазыкі, узятыя імі як міністрамі і на дзяржаўныя патрэбы вяртацца яны таксама павінны былі з дзяржаўных сродкаў. Да другой пратэрмінаваныя прыватныя, наконт выплаты якіх можна будзе па-добраму дамовіцца. Да трэцяй усе астатнія, якія абяцалі выплаціць, як толькі атрымаюць назад свае уладанні. Прычым Сапегі адмаўлялі, што нешта вінаватыя Бяганскіму, браслаўскаму маршалку, які больш за ўсё настойваў на камісіі. А Пацеі, паводле іх, дарэмна вінавацяць падскарбія ў прыўлашчэнні сумы (100 тыс. злотых), якую ён павінен быў выплаціць са скарбу спадчыннікам Агінскага (магчыма, яшчэ канцлера Марцыяна; цяжка сказаць, вакол чаго ішла спрэчка, але Сапегі былі вінаватыя Пацеям са скарбу значна большыя сумы яшчэ па віцебскім ваяводзе Леанардзе В. Д.), бо яна ўжо збольшага выплачана, а калі штосьці яшчэ і засталося, і гэта пацвердзіць калькуляцыя, то выплаціць, як толькі атрымае доступ да ўраду. Скліканне паспалітага рушання ў выпадку парушэння пагаднення павінна быць забаронена, паколькі баяцца помсты ў першую чаргу трэба ім, Сапегам, а не рэспубліканцам. Магнаты
    дічылі верхам несправядлівасці, калі б рэспубліканцам былі дараваныя шкоды, нанесеныя іх уладанням (прыўлашчаны чынш, спаленыя вёскі і гарады, павыразаныя сяляне, каля 1 млн. злотых водкупу і сотні тысяч, забраныя ўкупцоў). He пагаджаліся таксама на ўзаемнае дараванне крымінальных злачынстваў. Адзінае, што прымалі, гэта вяртанне Лехману скарбовага доўгу на Чарэі. Супраць жа скарбовых кантрактаў, заключаных рэспубліканцамі, выступалі адназначна паўнамоцтвы падскарбія мусілі быць вернутыя ў поўным аб’ёме. Сапегі апраўдваліся перад Шчукам, што не могуць заклікаць сваіх прыхільнікаў на з’ездзе да публічнага выказвання падтрымкі, паколькі рэспубліканцы (Коцел) пагражаюць ім у такім выпадку фізічнай расправай. Адносна паводзін Агінскага заявілі, што самі шакаваныя з’яўленнем фальшыўкі, і ў сувязі з гэтым просяць для жамойцкага старасты мандатаў на сойм. Абвінавачанні ў супрацоўніцтве са шведамі называлі «болып чым хлуснёй, такой жа, як і згаданы дакумент, выдуманай нікчэмнымі людзьмі»49. Просьба выдаць мандаты сапраўды была накіравана да караля, што толькі яшчэ больш абвастрыла адносіны і негатыўна адбілася на перамовах50.
    Наступны варыянт праекта Шчукі ўтрымліваў, аднак, далейшыя саступкі на карысць рэспубліканцаў. Першы пункт, наконт вяртання Сапегам уладанняў на працягу двух тыдняў, захоўваўся ў нязменным выглядзе. Другі, якім вярталіся ўрады, быў прыняты ў рэспубліканскай рэдакцыі: войска захоўвалася пад камандаваннем Вішнявецкага не проста да сканчэння тэрміну дзеяння Алькеніцкай пастановы, але, у выпадку вайны, і пасля гэтага, і магло быць перададзена Сапегу толькі пасля адпаведнага рашэння, прынятага на сойме. У трэцім пункце замест Галоўнага Трыбуналу для разгляду прэтэнзій да Сапегаў і іх даўгоў быў прапанаваны кампрамісарскі суд, які павінен быў пачаць працу ў Горадні праз два тыдні пасля рэляцыйных соймікаў. Для гэтага рэспубліканцы зараз жа на з’ездзе павінны прызначыць са свайго боку шэсць суддзяў з ліку незацікаўленых асобаў, якія не маюць да Сапегаў ніякіх прэтэнзій; столькі ж са свайго боку прызначаюць Сапегі. Акрамя таго, бакі абяруць яшчэ адну (трынаццатую) асобу за маршалка. Суд павінен прымаць рашэнні большасцю галасоў і судзіць на ўзор Трыбуналу. У чацвёртым пункце пакідалася прапанова стварэння спецыяльнай камісіі на чале з біскупам Бжастоўскім для вырашэння пытання апекі «нойбургскіх» уладанняў. Пяты пункт захоўваўся ўранейшым выглядзе (пацвярджалася вяртанне ранейшым уладальнікам спрэчных маёнткаў, адабраных у Сапегаў; прызнаваўся доўг на Чарэі) з то толькі розніцай, што Сапегі маглі аспрэчыць гэтыя рашэнні не ў Трыбунале, а на згаданым вышэй кампрамісарскім судзе. Апошнія чатыры пункты пакідаліся без зменаў. Скарбовыя кантракты захоўваліся ў сіле да сойму. На-
    несеныя крыўды ўзаемна дараваліся. У выпадку парушэння пагаднення ці каэквацыі за каралеўскімі ўніверсаламі склікалася паспалітае рушанне (як гарантыя ад помсты). На бліжэйшым сойме пагадненне зацвярджалася канстытуцыяй51. Пакуль не стала вядомай рэакцыя Сапегаў, Шчука абмяркоўваў гэты праект з рэспубліканцамі. Апошнія выгандлявалі толькі невялікае ўдакладненне ў перадапошнім, восьмым пункце, у які пасля слоў пра гарантыі ад магчымай помсты ад кагосьці была ўстаўлена фраза «пасля вяртання вяршэнства і ўлады» для канкрэтызацыі, хто маецца на ўвазе52.
    На гэты раз Сапегі пайшлі насустрач, прыняўшы, хаця і з агаворкамі, кампрамісарскі суд, найвышэйшую камісію па «нойбургскіх» уладаннях і інш. Больш падрабязна іх пазіцыя па некаторых пунктах была выкладзена ў лісце да Шчукі ад 24 кастрычніка. На пачатку было катэгарычна заяўлена, што Алькеніцкая пастанова не можа быць прынятая з іх боку ні цалкам, ні часткова. Магнаты лічылі, што ў іх больш падстаў асцерагацца за сваю бяспеку, таму прапанавалі перадаць войска да сойма пад камандаванне польнага гетмана Юзафа Багуслава Слушкі (замест Вішнявецкага В. Д. ) або якой-небудзь іншай нейтральнай асобе. Выказвалася згода замест Трыбунала на кампрамісарскі суд, які б у Варшаве падчас сойма разглядаў даўгі і прэтэнзіі па спрэчных уладаннях. Апеку «нойбургскіх» уладанняў Сапегі пагаджаліся вынесці на разгляд спецыяльнай камісіі на чале з кардыналам-прымасам Міхалам Радзяёўскім (замест Бжастоўскага В. Д. ), у якую б увайшлі ў якасці пасрэднікаў віленскі біскуп Бжастоўскі, вармінскі біскуп Залускі і яшчэ дзве ці тры асобы з абодвух бакоў (пры ўмове згоды на такі варыянт таксама з «нойбургскага» боку). Скарб павінен быў перайсці ў поўнае распараджэнне падскарбія адразу ж пасля падпісання пагаднення. Апошні абяцаў выплаціць цалкам скарбовы доўг на Чарэі на згаданым кампрамісарскім судзе ў Варшаве. Далей магнаты выказвалі згоду на узаемнае дараванне крыўдаў, за выключэннем крымінальных злачынстваў, а таксама прысвоеных з іх уладанняў прыбыткаў і праведзеных пабораў. Як рэспубліканцы будуць іх вяртаць ці кожны паасобку, ці неяк цэнтралізавана ім прапаноўвалася вырашыць самім. У выпадку парушэння пагаднення кароль і «ўся Рэч Паспалітая» павінны будуць дапамагчы пацярпеламу боку «войскамі і кароннымі ваяводствамі» (замест паспалітага рушання ВКЛ В. Д. Д Аднак Сапегі ўсё адно выказвалі сумненне, што рэспубліканцы, нават падпісаўшы трактат, не будуць шукаць помсты. Прасілі таксама перадаць усё гэта Раманоўскаму і Пенёнжку, паведаміўшы, што гэта іх апошняе рашэнне. Напрыканцы яшчэ раз вярталіся да пытання выбранага з іх уладанняў за бягучы год чыншу, які павінен быць вернуты ў поўным аб’ёме, а тое, што было прысвоена раней, прапанавалі таксама вынесці на кампрамісарскі суд53.
    Канчаткова праект пагаднення пасля ўнесеных Сапегамі паправак выглядаў наступным чынам: 1) Вяртанне сапежынскіх уладанняў на працягу двух тыдняў, для чаго прызначаецца двухбаковая камісія; 2) Вяртанне урадаў і годнасцяў, за выключэннем улады над войскам, якое да сойма перадаецца пад камандаванне польнага гетмана Юзафа Багуслава Слушкі, а ўжо на сойме на гэты конт прымаецца канчатковае рашэнне; 3) Перадача даўгоў і ўзаемных прэтэнзій на разгляд кампрамісарскага суда, які пачынае працу праз два тыдні пасля пачатку сойма, г. зн. 7 студзеня 1702 г., і ў склад якога ўваходзяць па шэсць незацікаўленых асобаў з кожнага боку, а таксама дырэктар, выбраны шляхам кампрамісу; перад гэтым касуюцца ўсе выракі, вынесеныя па дадзеных справах пасля Алькенікаў; 4) Перадача спрэчкі вакол «нойбургскіх» уладанняў на разгляд спецыяльнай камісіі ў Варшаве на чале з кардыналам-прымасам Міхалам Радзяёўскім у складзе віленскага біскупа Бжастоўскага, вармінскага біскупа Залускага і яшчэ шасці асобаў ад зацікаўленых бакоў; 5) Пераход скарбу ад моманту падпісання пагаднення ў распараджэнне падскарбія, які са свайго боку прызнае ўсе асігнацыі па ўчыненых рэспубліканцамі скарбовых кантрактах; 6) Усеагульная амністыя і дараванне крыўдаў, за выключэннем крымінальных, а таксама шкоды, нанесенай сапежынскім уладанням, якая павінна быць кампенсавана, што асабліва датычыць прысвоенага нядаўна чыншу (наконт ранейшых пабораў за Сапегамі захоўваецца права дамагацца іх вяртання праз кампрамісарскі суд); 7) Гарантыя ад помсты ці парушэння каэквацыі ў выглядзе ўзброенай дапамогі з боку караля, кароннага войска і каронных ваяводстваў; 8) Зацвярджэнне пагаднення соймавай канстытуцыяй і перадача яго ў друк54.
    25 кастрычніка Шчука агучыў пазіцыю Сапегаў перад удзельнікамі з’езда. Спадзявацца, што пасля частковых саступак праект стане цалкам прымальным для рэспубліканцаў, не выпадала, але прынамсі яны дазвалялі рухацца далей55. Аднак нічога падобнага не адбылося. У гэты ж дзень падканцлер занатаваў на адвароце свайго ўласнага апошняга праекту: «Рвецца згода на тым, каб паклаў булаву», дадаўшы ніжэй: «Ці варта пералічыць, хто: 1. Яго міласць пан харужы літоўскі [Грыгорый Антоній Агінскі?]; 2. Яго міласць пан [Крыштаф Дамінік Пузына], стараста ўпіцкі; 3. Яго міласць пан [Людвік Якуб] Хамінскі, камісар ашмянскі; 4. [Грыгорый Юзаф Катовіч], харужы гарадзенскі (апошні пункт выкраслены В. Д. )»56.
    Пасля зрыву перамоваўзаставаласятолькі лімітаваць з’езд і раз’ехацца. Ужо 25 кастрычніка быў гатовы адказ на каралеўскую інструкцыю для Шчукі, дзе лёс перамоваў згадваўся толькі ў агульных рысах, а ўся ўвага была засяроджана на апошніх пунктах, якія датычылі каралеўскіх інтарэсаў. Наконт паступленняў з Шавельскай эканоміі рэспубліканцы прасілі караля «цярпліва пачакаць» да сойма. Мытныя паступленні па скарбовых