• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    61	Параўн. таксама ліст С. Я. Слізня да К. С. Радзівіла ад 28 кастрычніка 1701 г. з Горадні: «...а то ледзьве ў чацвер мы праслухалі перасланы інструмент limitationis; усе раз’ехаліся, мала хто і падпісаўся да яго»; AGAD. AR, dz. V, sygn. 14573, k. 29.
    62	BOss., rkps. 233/11, s. 242-243 (Прамова Я. X. Пенёнжка на закрыцці Гарадзенскага з’езда, б.д.); Тое ж: LMAB. f. 168, b. 48, s. 57v.
    63	BCzart., rkps. 2115, s. 110-118 (Рэпартыцыя войск ВКЛ, прынятая ўГорадні, 27 кастрычніка 1701 г.). Але не была гатова яшчэ 29 кастрычніка: AGAD. AR, dz. V, sygn. 14226, k. 2-3 (В. Сялецкі да К. С. Радзівіла, з Горадні, 29 кастрычніка 1701 г.). Пра сістэму рэпартыцыі гл.: Віцько 3. Ураўнаванне правоў II Энцыкл. ВКЛ. Т. 3. Мн., 2010. С. 405.
    64	AGAD. AR, dz. V, sygn. 14226, k. 13-14 (В. Сялецкі да К. С. Радзівіла, з Горадні, 1 лістапада 1701 г.); AGAD. APR sygn. 56, k. 102 (У K. Длускі з Варшавы да С. А. Шчукі, з Варшавы, 22 лістапада 1701 г.).
    65	AGAD. AR, dz. V, sygn. 14573, k. 30 (C. Я. Слізень да K. C. Радзівіла з Горадні, 28 кастрычніка 1701 г.); Tamze, sygn. 14226, k. 10, 15-16 (В. Сялецкі да К. С. Радзівіла, з Горадні, 29 кастрычніка, 1 лістапада 1701 г.).
    66	LMAB. F. 148, Ь. 68, s. 48-50v. (Інструкцыя паслам з Гарадзенскага з’езда да Аўгуста II, 8 кастрычніка (sic) 1701 г.); Тое ж, б. д.: BCzart., rkps. 2115, s. 99-103.
    67	AGAD. APP, sygn. 56, k. 101 (У. K. Длускі з Варшавы да С. А. Шчукі, з Варшавы, 22 лістапада 1701 г.).
    6“	AGAD. AR, dz. II, sygn. 1933, k. 1-4 (Адказ Аўгуста II на інструкцыю паслам з Гарадзенскага з’езда, Варшава, 28 лістапада 1701 г.); Тое ж: LMAB. Е 148, Ь. 68,1. 58-60v.
    69	AGAD, APP, Sygn. 55, t. I, k. 609-610 (Аўгуст II да C. A. Шчукі, з Варшавы, 4 лістапада 1701 г.).
    70	AGAD, AZ, sygn. 3055, k. 102-103 (Зварот Сапегаў да шляхты, Тыкоцін, 28 кастрычніка 1701 г.),к.104-105 (тоеж).
    71	Diariusz Sejmu Wainego Warszawskiego 1701-1702/ wyd. P. Smolarek. Warszawa, 1962. S. 301-307.
    72	AGAD, AR, dz. V, sygn. 14226, k. 9-16 (B. Сялецкі да K. C. Радзівіла, з Горадні, 29 кастрычніка 1701 г.).
    73	Budrowicz-Nowicki J. Piotr I, August II i Rzeczpospolita 1697-1706. Krak6w, 2010. S. 319.
    74	Tamze. S. 320. Аўгуст II адобрыў гэту дамоўленасць.
    75	Jonasson G. Karl XII:s polska politik 1702-1703. Stockholm, 1968. S. 36.
    76	Спіс складзены на падставе наступных крыніц: BPANKr., rkps. 6122, k. 147-147v. (Акт лімітацыі з’езда; подпісы ўдзельнікаў); НГАБ. Ф. 1731, воп. 1, адз. з. 2, арк. 770адв. (Пастанова з’езда аб квітацыі Ізабелы Алены з Палубінскіх Сапежынай; подпісы ўдзельнікаў); НГАБ. КМФ-18, адз. з. 148, арк. 1003 (Дэкрэт аб вызваленні ад гіберны г. Магілёва, подпісы ўдзельнікаў); LVIA. Е SA, Ь. 49,1. 574-575. (Ліст М. С. Вішнявецкага да віленскіх баніфратраў з упісанай у яго пастановай з’езда аб вяртанні маёнткаў Я. Шрэтэру; подпісы ўдзельнікаў); НГАБ. Ф. 1736, воп. 1, адз. з. 1, арк. 35 (Згадка пра рэчыцкага камісара); LVIA. Е SA, Ь. 4716,1. 1276, 1539 (Згадкі пра віленскіх камісараў); VUB. F. 7, sign. 15, 20/5974,1. 1039-1039v. (Згадка пра троцкіх камісараў); LMAB. Е 17, Ь. 133, 1. 17 (Згадка пра ўдзел К. А. Пацея); AGAD. APP, sygn. 55, t. I, k. 654 (Пералік удзельнікаў, якія сарвалі перамовы).
    77	A. К. Война Аранскі не быў камісарам, а толькі паслом на з’езд, абраным у Мсціславе на фіскальных судах з даручэннем завезці ў Горадню выпраўлены тарыф гіберны Мсціслаўскага ваяводства; яму 16 верасня 1701 г. быў напісаны дадатак да камісарскай інструкцыі (НГАБ. Ф. 1729, воп. 1, адз. з. 5, арк. 694-694адв.); пазней занёс пратэстацыю ў мсціслаўскі гродскі суд, дзе заявіў, што удзельнікі з’езда прымусілі яго падпісацца як камісара (Тамсама, арк. 1020-1020адв.).
    Андрэй Мацук, кандыдат гіст. навук (Мінск)
    Барацьба магнацкіх груповак на гарадзенскім сойміку ў панаванне Аўгуста III
    Упанаванне Аўгуста III гарадзенскі соймік адыгрываў значную ролю ў барацьбе магнацкіх груповак за палітычнае вяршэнства ў ВКЛ. Чатыры разы абраныя на ім дэпутаты станавіліся маршалкамі Трыбунала ВКЛ. Яшчэ адзін раз абраны на гарадзенскім сойміку пасол станавіўся маршалкам сойма Рэчы Паспалітай. Зразумела, што такія выбары будучых кандыдатаў на ўрад маршалкаў Трыбунала ВКЛ і сойма Рэчы Паспалітай мог адбыцца толькі на адным з найбольш бяспечных для іх выбару сойміку. Менавіта такім і быў гарадзенскі соймік, нягледзячы на тое, што на ім у панаванне Аўгуста III актыўна змагаліся прыхільнікі розных магнацкіх груповак. Мэтай артыкулу з’яўляецца вывучэнне барацьбы магнацкіх груповак на гарадзенскім сойміку ў панаванне Аўгуста III.
    У канцы панавання Аўгуста II на гарадзенскім сойміку значныя ўплывы мела некалькі магнацкіх родаў: Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх, Агінскіх. Пазіцыі апошніх на гарадзенскім сойміку аслаблі пасля смерці ў 1733 г. віленскага ваяводы Казіміра Агінскага, аў 1736 г. яго сына троцкага ваяводы Юзафа Агінскага. Сын апошняга Міхал Казімір Агінскі быў непаўналетнім і не мог кіраваць шляхецкімі кліентамі бацькі. Іншыя прадстаўнікі роду як віцебскі ваявода Марцін Агінскі і абозны ВКЛ Ігнацій Агінскі адносіліся да іншай галіны роду і не мелі значных уплываў на гарадзенскую шляхту1. Праўда яны працягвалі мець некаторую лічбу сваіх прыхільнікаў на гарадзенскім сойміку. Так у 1746 г. Агінскія ў саюзе з Янам Салагубам, на думку Юзафа Станіслава Сапегі, пастараюцца стаць дэпутатамі на ваўкавыскім і гарадзенскім сойміках. Прычым Сапегі тады дзейнічалі ў саюзе з Радзівіламі, Масальскімі і Чартарыйскім, але і ў такім выпадку Сапега лічыў, што Агінскія і Салагуб валодаюць дастатковымі сіламі на гарадзенскім сойміку, каб старацца аб выбары прыхільных дэпутатаў2. Аднак гэтыя сілы Агінскіх былі непараўнальна меншымі чым у апошнія гады панавання Аўгуста II.
    Радзівілы наадварот узмацнілі свае пазіцыі як на мясцовым сойміку, так і увогуле ў ВКЛ. Адбылося так, дзякуючы таму, што падчас бескаралеўя 1733-1735 гг. Радзівілы і іх крэўныя падтрымалі кандыдатам на трон
    саксонскага электара Фрыдэрыка Аўгуста, які стаў каралём Рэчы Паспалітай пад імём Аўгуста III. За гэта Радзівілы і іх крэўныя атрымалі найбольш значныя ўрады ў ВКЛ: Міхал Вішнявецкі (жанаты з Тэкляй з Радзівілаў) вялікага гетмана ВКЛ, Ян Фрэдэрык Сапега3 (жанаты з Канстанцыяй з Радзівілаў) канцлера ВКЛ, Міхал Казімір Радзівіл польнага гетмана ВКЛ. Узмацненню пазіцый Радзівілаў садзейнічала і атрыманне ў 1732 г. найбольшага земскага маёнтка ў ВКЛ «нойбургскіх уладанняў». На гарадзенскую шляхту сярод магнацкай групоўкі Радзівілаў найбольш моцныя ўплывы меў Міхал Вішнявецкі. Як гетман ВКЛ ён у першую чаргу разлічваў на дапамогу вайскоўцаў, якімі ў Гарадзенскім павеце кіравалі польны стражнік ВКЛ Казімір Барановіч, пяцігорскі палкоўнік і пінскі гродскі староста Уладзіслаў Ельскі4. Пасля смерці Міхала Вішнявецкага ў 1744 г. сярод іншага аслаблі і пазіцыі Радзівілаў на гарадзенскім сойміку. 3 гэтага часу часцей усяго ў групоўцы Радзівілаў за выбары на гарадзенскім сойміку адказвала наваградская ваяводзіна Барбара Радзівілава.
    Магнацкая групоўка Сапегаў выйшла аслабленай з бескаралеўя 17331735 гг.БольшасцьпрадстаўнікоўродупадтрымалакандыдатуруСтаніслава Ляшчынскага, але ў выніку пры падтрымцы замежных войск перамог яго канкурэнт саксонскі электар Фрыдэрык Аўгуст. Смерць у 1734 г. маршалка ВКЛ Аляксандра Сапегі яшчэ больш аслабіла пазіцыі Сапегаў (у тым ліку і ў Гарадзенскім павеце). На чале роду аказваюцца прадстаўнікі іншага пакалення Сапегаў: браты5 генерал артылерыі ВКЛ Казімір Леон, віленскі каад’ютар Юзаф Станіслаў і гульбінскі староста Міхал Антоній, а таксама іх стрыечны брат мерацкі староста Антоній Казімір6. Супрацоўнічалі з імі іншыя прадстаўнікі родусмаленскі ваявода Пётр, надворны падскарбі ВКЛ Юзаф Францішак, вількаўскі староста Юры Феліцыян і падляшскі ваявода Міхал Юзаф. Пры гэтым Пётр і Міхал Юзаф Сапегі ў асноўным дзейнічалі на сойміках у Кароне. Юзаф Францішак Сапега ў асноўным меў кліентаў толькі на берасцейскім і ваўкавыскім сойміках, а Юры Феліцыян Сапега на наваградскім. Унутры роду Сапегаў за гарадзенскі соймік адказваў Міхал Антоній Сапега, які асноўным месцам сваёй рэзідэнцыі выбраў недалёкую ад Гародні Чарлёну.
    Чартарыйскія ў ВКЛ у апошнія гады панавання Аўгуста II значна ўмацавалі свае пазіцыі. За палітыку ў ВКЛ у Фаміліі адказваў падканцлер ВКЛ Міхал Чартарыйскі. У Гарадзенскім павеце значнымі ўплывамі валодаўі іншы лідэр Фаміліі падскарбі ВКЛ Ян Салагуб. Пад яго кіраваннем знаходзілася Гарадзенская эканомія, што давала магчымасць уплываць на шляхту, якая мела ў заставе яе ўладанні. Няўдачы бескаралеўя пахіснулі пазіцыі Фаміліі і закрылі для яе лідэраў шлях да атрымання новых пасадаў. У ВКЛ шэрагі Фаміліі пакінуў і Ян Салагуб. Праўда, ён працягваў супрацоўнічаць з Фаміліяй.
    Супрацоўнічаў з Фаміліяй і ўплывовы ў павеце гарадзенскі гродскі староста Міхал Масальскі, які адносіўся да аднаго з вядучых родаў мясцовай павятовай эліты Масальскіх. Падчас бескаралеўя Міхал Масальскі быў маршалкам канвакацыйнага сойма 1733 г., што значна павялічыла яго папулярнасць сярод шляхты. Гэтую папулярнасць вымушаны быў улічваць і Аўгуст III, які надаў Масальскаму ў 1737 г. урад мсціслаўскага ваяводы. Урад гарадзенскага гродскага старосты Міхал Масальскі перадаў свайму сыну Юзафу Масальскаму. Атрыманне гэтых двух пасадаў прадстаўнікамі роду Масальскіх адбылося пры актыўнай дапамозе Чартарыйскіх.
    Бескаралеўе 1733-1735 гг. не вельмі моцна змяніла ўплывы магнацкіх груповак на гарадзенскім сойміку. На дэпутацкім сойміку 1736 г. дэпутатамі былі абраны звязаны з Масальскімі і Сапегамі гарадзенскі гродскі суддзя Юзаф Качаноўскі і прыхільнік Радзівілаў старадубскі стольнік Антоній Палітальскі. Падчас гарадзенскага пасольскага сойміка 1736 г. моцы мясцовых радзівілаўскіх прыхільнікаў хапіла толькі на зрыў сойміка. Так быў сарваны гарадзенскія пасольскі соймік 1736 г. Перавага падобна і надалей знаходзілася ў Сапегаў і іх прыхільнікаў. Ужо на наступным сойміку 23 кастрычніка 1736 г. падчас выбараў камісараў на Правінцыянальную камісію ВКЛ7 прыхільнікі Радзівілаў аказаліся не ў стане правесці выбар сваіх кандыдатаў і камісарамі былі абраны Міхал Антоній Сапега і гарадзенскі мечнік Якуб Храптовіч8. Апошні быў прыхільнікам Масальскіх. Фактычна гэтыя выбары на прыкладзе аднаго сойміка паказалі супрацоўніцтва паміж Масальскімі і Сапегамі супраць Радзівілаў, якое ўсталявалася ў ВКЛ. Для гарадзенскага сойміка гэта азначала, што ён аказваўся пад дамінаваннем прыхільнікаў Сапегаў і Масальскіх.