• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    АпагейбарацьбыпаміжЧартарыйскіміі Радзівіламіў ВКЛ прыпаўна 17551756 гг. У 1757 г. удалося заключыць дамову, якая часткова супакоіла сітуацыю, але барацьба паміж Чартарыйскімі і Радзівіламі працягвалася. He абмінула іх змаганне і гарадзенскі соймік. У 1758 г. на грамнічным сойміку было абрана ажно шэсць дэпутатаў: гарадзенскі падсудак Алізаровіч, пяцігорскі харужы Францішак Барановіч, гарадзенскі гараднічы Францішак Боўфал, гарадзенскі лоўчы Станіслаў Дашкевіч, гарадзенскі стольнікавіч Храптовіч іЭйсмант. Дырэктар сойміка Гажкоўскі нікому не падпісаў крэдэнсу і выехаў з Гародні. Зрабіў ён гэта па просьбе гарадзенскага войскага Міхала Эйсманта, які быў незадаволены тым, што згодна планам падскарбія ВКЛ Флемінга дэпутатамі не сталі Валовіч і Храптовіч. Алізаровіч не разгубіўся і падпісаў для сябе ў шляхты лаўдум і крэдэнс, сцвярджаючы, што дырэктар сойміка падпіша іх пазней. Аднак супраць гарадзенскага сойміка былі занесены пратэстацыі67. Міхал Казімір Радзівіл дзякаваў за дзеянні на сойміку пяцігорскага харужага Барановіча, гарадзенскага лоўчага Дашкевіча і гарадзенскага стольніка Барановіча, а апошняга прасіў пакуль не падпісваць крэдэнс і ўтрымліваць супраць сойміка пратэстацыі68. Асабліва адзначаў, што пакуль крэдэнс не падпісаны трэба назіраць, каб прыхільнікі Фаміліі не замянілі Францішка Барановіча на якога-небудзь прыхільнага ім кандыдата69. У выніку Гажкоўскі падпісаў крэдэнс Алізаровічу і Барановічу70.
    Вынікі гарадзенскага сойміка сапсавалі адносіны радзівілаўскіх прыхільнікаўз мясцовым гродскім старостам Юзафам Масальскім. Радзівілы былі незадаволены тым, што Юзаф Масальскі не стараўся правесці выбар Валовіча, а, каб не злаваць свайго бацьку Міхала Масальскага, падтрымаў кандыдатуру Алізаровіча71. У гэты час пратэставаўшая шляхта сабралася пад кіраўніцтвам гарадзенскага стольніка Лукаша Барановіча ў Аляшэвічах. Яна дапамагла Барановічу заняць з.эчныя ўладанні. За гэта ўсе ўдзельнікі захопу былі арыштаваны і накіраваны ў Трыбунал ВКЛ. Барбара Радзівіл прасіла Міхала Казіміра Радзівіла вызваліць іх з-пад арышту, каб яны маглі прыбыць на рэасумпцыю Трыбунала ВКЛ і перашкодзіць гарадзенскім дэпутатам увайсці ў лік трыбунальскіх суддзяў72. У выніку адным з дэпутатаў стаў Францішак Барановіч. Радзівілы былі вымушаны адмовіцца ўтрымліваць пратэстацыю супраць сойміка і гарадзенскія дэпутаты ўвайшлі ў лік трыбунальскіх суддзяў.
    Падчас пасольскага сойміка 1758 г. для Фаміліі было важна правесці выбар паслом рускага ваяводзіча Аўгуста Чартарыйскага. Адным з варыянтаў быў яго выбар паслом на найбольш прыязных для Фаміліі ў ВКЛ гарадзенскім ці ваўкавыскім сойміках. Юзаф Масальскі не хацеў гэтага. На яго погляд падтрымка кандыдатуры Адама Чартарыйскага прывялі б да канчатковага разрыву Масальскіх з каралеўскім дваром. Гэта азначала б, што Ігнацій Масальскі не толькі не атрымае пасаду віленскага каад’ютара, але і нават урад жмудскага біскупа. Акрамя таго, трэба было выдаткаваць івялікія грошы на гэтыя соймікі: 2 тысячы злотых на гарадзенскі, 4 тысячы злотых на ваўкавыскі73. Аднак, Юзаф Масальскі быў вымушаны падпарадкавацца свайму бацьку польнаму гетману ВКЛ Міхалу, які згадзіўся дапамагчы Чартарыйскім і лічыў больш прыдатным для абрання Адама Чартарыйскага гарадзенскі соймік. Аднак Чартарыйскі ў сваю чаргу вырашыў прэтэндаваць на пасольства на сойміку ўКароне74. Гэта не змяніла непрыязнага стаўлення Радзівілаў да гэтых двух соймікаў. Міхал Казімір Радзівіл загадаў сваім прыхільнікам перашкаджаць выбару пасламі на гарадзенскім і ваўкавыскім сойміках Юзафа іЯна Масальскіх. Для зрыву гарадзенскага сойміка Радзівіл даслаў грошы Каралю Вішчыньскаму, які быў вызначаны ад магнацкай групоўкі Радзівілаў назіраць за выбарамі на гэтым сойміку. Вялікія перашкоды сойміку рабіў і гарадзенскі войскі Міхал Эйсмант, які пагаджаўся на выбар паслом надворнага падскарбія ВКЛ Юзафа Масальскага толькі ў выпадку выплаты яму тысячы талераў, але надворны падскарбі ВКЛ быў гатовы заплаціць яму толькі тысячу злотых. Ігнацій Агінскі дамогся ад Міхала Казіміра Радзівіла абяцання не перашкаджаць выбару паслом ў Гародні Юзафа Масальскага, але з непрымальнай умовай для Масальскіх, што паслом разам з ім павінен стаць ашмянскі гродскі староста Андрэй Агінскі. У выніку Радзівіла пераканаў толькі ліст лідэра прыдворнай партыі Юрыя Мнішка, які патрабаваў, каб вялікі гетман ВКЛ не перашкаджаў Масальскім на сойміках. У падтрымку Юзафа
    Масальскага Міхал Казімір Радзівіл напісаў лісты да Барбары Радзівілавай і гарадзенскага стольніка Лукаша Барановіча75. У выніку соймік скончыўся поўнай перамогай Фаміліі і пасламі сталі Юзаф Масальскі і, пры падтрымцы Юрыя Флемінга, пінскі гродскі староста Уладзіслаў Ельскі.
    У канцы 1758 г. адбываецца знакавая падзея для ўнутрыпалітычнага становішча ў ВКЛ. Міхал Антоній Сапега парывае з Фаміліяй і Сапегі пачынаюць дзейнічаць самастойна. У 1759 г. Міхал Антоній Сапега складае спіс сваіх прыхільнікаў. Сярод гарадзенскіх шляхціцаў у ім былі пералічаны: гарадзенскі падкаморыч Францішак Юндзіл, гарадзенскі гродскі пісар Юзаф Боўфал і Садлускі76. Як бачна болынасць з гарадзенскіх прыхільнікаў Фаміліі засталася ў яе шэрагах. Адначасова паказала, што Сапегі ўжо не валодаюць значнымі ўплывамі сярод мясцовай шляхты.
    У наступным 1759 г. дэпутатамі ўГародні былі абраны прыхільнікі Фаміліі гарадзенскі стольнікавіч Ігнацій Храптовіч і візскі падстоліч Ігнацій Ігнатовіч. Радзівілаўскім прыхільнікам уцалося толькі занесці пратэстацыю супраць выбару гарадзенскіх дэпутатаў77. Міхал Казімір Радзівіл збіраўся ўтрымліваць пратэстацыю супраць гарадзенскага сойміка78. Ён заўважаў Міхалу Масальскаму, што гарадзенскія дэпутаты могуць увайсці ўлік суддзяў толькі калі супакояць пратэстацыі супраць свайго выбару79. Міхал Чартарыйскі прасіў супакоіць пратэстацыі супраць гарадзенскіх дэпутатаў свайго былога саюзніка Міхала Антонія Сапегу80. У выніку гэта ўдалося зрабіць толькі пасля рэасумпцыі Трыбунала ВКЛ, пасля таго як частку прыхільнікаў Сапегаў перакупілі Міхал Масальскі і Юры Флемінг, якія прысутнічалі ў Вільні81. Міхал Казімір Радзівіл не верыў, што адз. толькі ў грошах і лічыў, што сам Міхал Антоній Сапега саступіў і дапусціў гарадзенскіх дэпутатаў у лік трыбунальскіх суддзяў разам з іншымі прыхільнымі Фаміліі ваўкавыскімі і ўпіцкімі дэпутатамі82.
    У 1760 г. Юры Мнішак і Міхал Казімір Радзівіл вырашылі, што будучым трыбунальскім маршалкам будзе ашмянскі гродскі староста Андрэй Агінскі, а за выбары на грамнічных сойміках будуць адказваць Агінскія. Незалежна ад Агінскіх Міхал Казімір Радзівіл стараўся выбраць прыхільных дэпутатаў на віленскім, смаленскім, старадубскім, гарадзенскім, ваўкавыскім, пінскім і берасцейскім сойміках83. He заставаліся ў баку ад выбараў на гарадзенскім сойміку іСапегі. Іх прыхільнік гарадзенскі гродскі пісар Юзаф Боўфал стараўся быць абраным дэпутатам84. У выніку дэпутатамі былі абраны Юзаф Боўфал і прыхільнік Флемінга віцэ-адміністратар Гарадзенскай эканоміі Ян Ваўкавіцкі. Юзаф Боўфал прасіў падтрымкі Сапегаў на ўрад пісара рускай кадэнцыі, і адзначаў, што калі не атрымае яе, то ўвогуле адмовіцца старацца стаць трыбунальскім суддзёй85 Пастараўся ён аб падтрымцы іў Міхала Казіміра Радзівіла. Вялікі гетман ВКЛ, аднак, толькі павіншаваў Юзафа Боўфала з выбарам яго дэпутатам, але адмовіў падтрымаць яго прэтэнзіі на
    ўрад пісара рускай кадэнцыі86. У гэты час яшчэ больш абвастрыліся адносіны паміж Сапегамі і Радзівіламі. У сувязі з гэтым сапежынскі прыхільнік Ян Лапацінскі заўважаў, што помсцячы Сапегам, Міхал Казімір Радзівіл не дапусціць полацкіх і гарадзенскіх дэпутатаў, супраць якіх радзівілаўскімі прыхільнікамі былі сфальсіфікаваны пратэстацыі87. У выніку з-за пададзенай пратэстацыі гарадзенскія дэпутаты не былі дапушчаны ў лік трыбунальскіх суддзяў на рэасумпцыі Трыбунала ВКЛ.
    Яшчэ адной крыніцай незадаволенасці Радзівілаў гарадзенскай шляхтай было тое, што яна не стала ў баку ад канфлікта вялікага гетмана ВКЛ з падчашым ВКЛ Янам Масальскім. Гарадзенская шляхта на гаспадарскім сойміку 1760 г. абрала паслоў да караля, якія павінны шукаць падтрымкі для Яна Масальскага ў Аўгуста III. Паслы павінны былі давесці, што Міхал Казімір Радзівіл не мае права судзіць Яна Масальскага, бо той ужо адмовіўся ад свайго ўрада палкоўніка артылерыі і не падлягае ваеннаму суду. Гэтымі пасламі на гарадзенскім гаспадарскім сойміку былі абраны адданыя Фаміліі шляхціцы гарадзенскі гродскі пісар Караль Храптовіч і гарадзенскі гродскі суддзя Юзаф Валовіч88. Фактычна гэтым крокам гарадзенская шляхта выклікала вялікую незадаволенасць каралеўскага двара і Радзівілаў, але ў чарговы раз выказала падтрымку Масальскім.
    У гэты час у шэрагах гарадзенскіх прыхільнікаў Фаміліі на вядучыя ролі пачынае выходзіць гарадзенскі падстароста Антоній Тызенгаўз. У першыню яго подпіс заўважаны пад інструкцыяй гарадзенскіх паслоў на сойм 1756 г.89 Ужо на пасольскім сойміку 1760 г. ён быў абраны паслом. Яго калегай быўабраны гарадзенскіхаружы Антоній Вал, які прытрымліваўся нейтралітэту ў барацьбе магнацкіх груповак у ВКЛ. Іх інструкцыю з мясцовых ураднікаў падпісалі земскі суддзя Яўстах Александровіч, падсудак Марцін Алізаровіч, лоўчы Бенядыкт Сапоцька і абозны Ян Ваўкавіцкі90. Супраць такога сойміка была занесена пратэстацыя радзівілаўскімі прыхільнікамі. Яе падпісала больш за трыццаць шляхціцаў. Узначальвалі іх радзівілаўскія прадстаўнікі на сойміку мсціслаўскі лоўчы Юры Снарскі, пяцігорскі харужы Караль Вішчыцкі і гарадзенскі ротмістр Крыштаф Эйсмант91. Гэта пратэстацыя не перашкодзіла гарадзенскім паслам на соймавых рутах.
    На гарадзенскім дэпутацкім сойміку ў 1761 г. было 10 канкурэнтаў на дэпутацтва, якія не прыйшлі да згоды паміж сабой і соймік быў сарваны92. У гэтым не было нічога дзіўнага для склаўшайся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў ВКЛ, калі значна абвастрылася барацьба паміж магнацкімі групоўкамі Радзівілаў і Фаміліяй. Перад надзвычайным соймам 1761 г. Міхал Казімір Радзівіл у Гародні хацеў правесці выбар паслом гарадзенскага земскага пісара Караля Храптовіча ці, украйнім выпадку, яго швагра Палітальскага93. Сам Караль Храптовіч быў упэўнены, што яму не ўдасца стаць паслом, бо падчас гарадзенскага грамнічнага сойміка 1761 г. ён перайшоў зшэрагаў павято-