• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    вых прыхільнікаў Фаміліі ўшэрагі радзівілаўскай групоўкі. Фамілія была настроена адпомсціць яму за гэта. Мясцовыя лідэры Чартарыйскіх гарадзенскі войскі Міхал Эйсмант і гарадзенскі падстароста Антоній Тызенгаўз ездзілі па маёнткахгарадзенскай шляхтыі абвінавачваліХраптовічаў падтрымцы планаў каралеўскага двара супраць «вольнага шляхецкага голасу». Пакрыўджаны на Храптовіча польны гетман ВКЛ Міхал Масальскі нават збіраўся прысутнічаць на сойміку, каб асабіста перашкодзіць выбару паслом гарадзенскага земскага пісара94. У выніку, нягледзячы на перашкоды з боку гарадзенскага войскага Міхала Эйсманта, Каралю Храптовічу ўдалося стаць паслом разам з прыхільнікам Фаміліі Антоніем Тызенгаўзам. Выбару апошняга дапамог сам Міхал Масальскі. Іх інструкцыю разам здырэктарам сойміка гарадзенскім падсудкам Марцінам Алізаровічам падпісалі наступныя мясцовыя ўраднікі: земскі суддзя Яўстах Александровіч, гродскі суддзя Юзаф Валовіч і абозны Ян Ваўкавіцкі95. Нягледзячы на гэта некаторая частка радзівілаўскіх прыхільнікаў палічыла неабходным занесці пратэстацыю ў Лідзе супраць выбару паслом Тызенгаўза96.
    Смерць Міхала Казіміра Радзівіла (25 мая 1762 г.) значна аслабіла групоўку Радзівілаў напярэдадні выбараў паслоў на сойм. Прыхільнікі Фаміліі ў Гарадзенскім павеце выдатна скарысталіся з такой сітуацыі. У Гародні пасламі ў 1762 г. былі абраны прыхільнік Масальскага гарадзенскі падкаморы Тадэвуш Юндзіл і прыхільнік Сапегаў гарадзенскі пісарэвіч Боўфал (Францішак ці Пётр). Дваццаць пяць шляхціцаў прыхільных Радзівілам на чале з гарадзенскім струкчашым Адамам Праневічам падпісала пратэстацыю супраць выбару паслоў на гарадзенскім сойміку. Пратэставаўшая шляхта сцвярджала, што мясцовыя ўраднікі не звярталі ўвагі на «вольны голас» пры выбары дырэктара сойміка і паслоў. Больш таго, правялі выбар неабходных кандыдатаў пры дапамозе «рознай кандыцыі людзей і кампутовых жаўнераў» упрысутнасці польнага гетмана ВКЛ Міхала Масальскага. Шляхта зноў скардзілася, што ніводная зпратэстацый радзівілаўскіх прыхільнікаў не была прынята ў гарадзенскія гродскія кнігі97. У выніку гэтая пратэстацыя не перашкодзіла гарадзенскім паслам на сойме, але сам сойм амаль адразу быў сарваны прыхільнікамі Фаміліі.
    Чартарыйскія, сарваўшы сойм, не спыніліся нагэтым. Яны пры падтрымцы расійскай імператрыцы Кацярыны II пачалі актыўную падрыхтоўку да стварэнню антыкаралеўскай канфедэрацыі ў Рэчы Паспалітай. У такой сітуацыі вялікае значэнне меў кантроль над Трыбуналам ВКЛ 1763 г. У ВКЛ Чартарыйскім збіраліся супрацьстаяць прыхільнікі Радзівілаў. Узначаліўшы магнацкую групоўку віленскі ваявода Караль Станіслаў Радзівіл хацеў абраць на грамнічных сойміках прыхільных дэпутатаў нават у выпадку, калі іх выбар адбыўся бы незаконна. Выбары дэпутатаў на грамнічных сойміках уВКЛ прайшлі ў зацятай барацьбе паміж прыхільнікамі Радзівілаў і Чартарыйскіх.
    Шмат соймікаў было сарвана, шмат дзе адбылося адразу два альтэрнатыўныя соймікі прыхільнікаў Радзівілаў і Чартарыйскіх. У Гародні ў 1763 г. прыхільнікі Фаміліі на сойміку ў замку абралі дэпутатамі гарадзенскага падстолія Ігнація Ігнатовіча і гарадзенскага мечніка Якуба Рукевіча. Радзівілаўскія прыхільнікі сабраліся ў бернардзінскім касцёле іабралі дэпутатамі гарадзенскага земскага судзіча Тадэвуша Александровіча іАнтонія Рамановіча. Прыхільнікі Радзівілаў сцвярджалі, што насамрэч гарадзенская шляхта сабралася на соймік у рэфрэктарыі бернардынаў. Калі пачалося абмеркаванне кандыдатаў на дэпутатаў, то Антоній Тызенгаўз «без кантрадыкцыі выйшаў толькі з партыяй сваёй», перайшоў на замак, дзе «нейкага соймік абрады распачаў» і правёў выбары дэпутатаў. Гэтую пратэстацыю падпісала каля 70 шляхціцаў. Звяртае ўвагу, што сярод іх было толькі два мясцовыя ўраднікі мастаўнічы Міхал Немчыноўскі і струкчашы Адам Праневіч98. Фактычна на рэасумпцыі Трыбунала ВКЛ Караль Станіслаў Радзівіл, як віленскі ваявода, прызнаў легітымнымі выбары толькі сваіх прыхільнікаў. Таму Александровіч і Рамановіч увайшлі ў лік трыбунальскіх суддзяў.
    Такім чынам, можна зрабіць наступныя высновы. Гарадзенскі соймік адыгрываў істотную ролю ў барацьбе магнацкіх груповак у панаванне Аўгуста III. Гэта было выклікана ўсталяваным на ім дамінаванню прыхільнікаў магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. У выніку Фамілія на гарадзенскім сойміку магла спакойна праводзіць выбар сваіх кандыдатаў дэпутатамі і пасламі. Такая перавага Фаміліі аказалася магчымай дзякуючы роду Масальскіх. Яго прадстаўнікі ўвесь час упанаванне Аўгуста III займалі ўрад гарадзенскага гродскага старосты. Акрамя таго, прыналежнасць да Фаміліі дала ў свой час ім падтрымку з боку Чартарыйскіх і Сапегаў. Разам з прыхільнікамі Масальскіх прыхільнікі гэтых двух родаў і сфарміравалі шляхецкую групоўку прыхільнікаў Фаміліі, якая на доўтія гады стала дамініраваць на гарадзенскім сойміку.
    1	Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie (далей AGAD). AR, dz. V, 18782, k. 395.
    2	Biblioteka Jagiellonska (далей BJ) 5006, k.215.
    3	Паходзіў з коданьскай галіны роду Сапегаў і таму не змагаўся з Радзівіламі разам са сваімі далёкімі крэўнымі з ружанскай галіны Сапегаў.
    4	AGAD. AR, dz. V, 18782, k. 376,378,380.
    5	Сыны Аляксандра Паўла Сапегі.
    6	Сын мсцсілаўскага ваяводы Юрыя Сапегі.
    7	Вызначана на сойме 1736 г. і павінна была вызначыць сродкі для павялічэння войска.
    8	НГАБ. Ф. 1711. Bon. 1. 3. 25, арк. 76, 441, 785, 787.
    9	Palkij Н. Sejmy 1736 і 1738 roku. U pocz^tkow nowej sytuacji politycznej w Rzeczypospolitej. Krakdw, 2000. S. 109.
    10	AGAD. AR, dz. IV, nr 638, Б. Радзівіл да M. K. Радзівіла, 17.02.1739, Дзятлава, k. 1.
    11	Мацук А. Рух пасэсараў «нойбургскіх уладанняў» II Геральд Litherland. №17. Гродна, 2007. С. 33.
    12	Lietuvos Mokslq Akademijos biblioteka (далей LMAB). F. 139, b. 4061, M. A. Сапега да Ю. C. Caneri, 27.01.1740, Быхаў, 1. 303v-304.
    13	LMAB. F. 139, b. 4061, M. A. Сапега да Ю. C. Caneri, 16.01.1740, Шклоў, 1. 288v.
    14	LMAB. F. 139, b. 4061, M. A. Сапега да Ю. C. Сапегі, 07.03.1740, Чарлёна, 1. 319-319v; AGAD, Archiwum Roski LVI/7, M. A. Сапега да Ю. C. Caneri, 09.03.1740, Чарлёна, k. 138. НГАБ. Ф. 1711. Bon.l. Адз 29, арк. 267-267адв.
    15	AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 13075, cz. 3, M. Рэшка да M. K. Радзівіла, 31.08.1740, б.м., к. 70. НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 29, арк. 646. Акты Внленской археографнческой коммссяп. Т. VII. Вяльна, 1874. С. 304.
    16	AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 13075, cz. 5, M. Рэшка да M. K. Радзівіла, 08.02.1746, Гродна, к. 44. Дэпутатамі ў 1746 г. былі абраны старадубскі харужыч Марцін Храптовіч і пінскі гродскі староста Уладзіслаў Ельскі. Пасламі ў 1746 г. на гарадзенскім сойміку былі абаныя Юзаф Масальскі і Караль Храптовіч.
    17	Юзаф Масальскі і Марцін Храптовіч. AGAD. AR. Dz. V. Sygn. 13075, cz. 5, M. Рэшка да M. K. Радзівіла, 30.08.1746, Гродна, к. 55.
    18	AGAD. AR, dz. IV, nr 628, Г. Радзівіл да М. К. Радзівіла, 18.01.1741, Бяла, к. 124.
    19	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 30, арк. 73-74.
    20	LMAB. F. 139, b. 4061, М. А. Сапега да Ю. С. Сапегі, 20.03.1741, Чарлёна, 1. 423v.
    21	BN. BOZ 941, k. 344-345.
    22	AGAD. AR, dz. IV, nr 638, Б. Радзівіл да M. K. Радзівіла, 02.03.1742, б.м., к. 131.
    23	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 32, арк. 79-80.
    24	LMAB. Е 139, Ь. 4062, М. А. Сапега да Ю. С. Сапегі, 12.02.1743, Боцкі, 1. 123.
    25	LMAB. F. 139, b. 2711, М. Масальскі да Ю. С. Сапегі, 11.02.1743, Вяйсеі, 1. 71-71V.
    26	НГАБ. Ф. 1710, воп. 1, Адз. 13, арк. 1079-1080.
    27	AGAD. AR, dz. IV, nr 638, Б. Радзівіл да М. К. Радзівіла, 31.03.1743, Дзятлава, к. 221. AGAD. AR, dz. IV, nr 638, Б. Радзівіл да М. К. Радзівіла, б.д., б.м., к.188.
    28	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 33, арк. 777. АВАК. Т. VII. Внльна, 1874. С. 311.
    29	LMAB. Е 139, Ь. 4062, р. 349-350V.
    30	Мацук А. Эліта Гарадзенскага павета ўперыяд панаванне Аўгуста III (1733 1763 гг.) II Гарадзенскі палімпсест ХІІ-ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7 лістапада 2008 г.) / Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука і Н. Y Сліж. Гродна; Беласток, 2008. С. 57.
    31	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 35, арк. 86адв.
    32	BJ5006, к. 195-196.
    33	AGAD. AR, dz. V, nr 2579, cz.3, M. Чартарыйскі да M. K. Радзівіла, 18.07.1747, Воўчын, к.37-38.
    34	Biblioteka Narodowa (далей BN). BOZ 941, к. 474.
    35	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 37, арк. 41адв.
    36	Мацук А. Палітычная сітуацыя вакол Трыбунала ВКЛ 1750 г. II Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Молодёжь в науке, 2008. Ч 2. С. 221-222.
    37	LVIA. F. 1135, ор. 14, Ь. 3, Я. Лапацінскіда М. Лапацінскага, 03.09.1752, Антокаль, 1. 115v.
    38	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 39, арк. 385, 389. АВАК. Т. VII. Впльна, 1874. С. 318.
    39	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 41, арк. 105, 164-165.
    411	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 41, арк. 184-185адв.
    41	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 43, арк. 37. LVIA. Е 1135, ор. 14, Ь. 18, А. Хмара да М. Лапацінскага, 10.02.1754, Слонім, 1. 44.
    42	НГАБ. Ф. 1711. Воп.І. Адз. 43, арк. 31-32.
    43	BN 3285, cz. 1, М. Чартарыйскі да М. А. Сапегі, 05.08.1754, Варшава, к. 40.
    14	Czeppe М„ Kamaryla pana z Dukli. Ksztaltowanie si^ obozu politycznego Jerzego Augusta Mniszcha 1750-1763. S.108-109.
    45	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 13, k. 406.
    46	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 13, k. 397.
    47	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 13, k. 427-428. НГАБ. Ф. 1711. Bon.l. Адз. 43, арк. 316-321адв. ABAK. T. VII. Вмдьна, 1874. С. 323. У іншым сваім артыкуле памылкова лічыў, што інструкцыя цалкам складзена ў прыхільных Фаміліі пунктах. Мацук А. Эліта Гарадзенскага павета ў перыяд панаванне Аўгуста III (1733-1763 гг.)... С. 58.
    48	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 13, k. 669-670.
    49	AGAD. AR, dz.V, nr 10702, cz. 3,1. Агінскі да M. K. Радзівіла, 10.12.1754, Варшава, к. 76.
    50	НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 44, арк. 19.
    51	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 13, k. 654.
    52	AGAD. AR, dz. IV, nr 640, Б. Радзівіл да M. K. Радзівіла, 12.03.1755, Дзятлава, к. 120.
    53	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 13, k. 787-790, 792, 796-797.
    54	BN 3285, cz. 1, M. Чартарыйскі да M. A. Caneri, 18.10.1755, б.м., k. 34; LMAB. E 139, b. 2712, Ю. Масальскі да I. Масальскага, 01.02.1756, Слонім, 1. 116-116v.
    55	BN. BOZ 939, M. Масальскі да M. A. Caneri, 15.02.1756, Мыш, k. 3.
    56	AGAD. AR, dz. IVa, ks. 14, k. 369, 391.