Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
57 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 14, k. 396.
58 НГАБ. Ф. 1711. Bon.l. Адз. 45, арк. 143.
59 НГАБ. Ф. 1711. Bon.l. Адз. 45, арк. 150адв-151.
60 НГАБ. Ф. 1722. Воп.1. Адз. 109, арк. 105-106. BJ Akcesja 24/61, b.p.
61 Соймавыя ругі праверка законнасці выбараў на сойм і пацверджанне мандатаў.
62 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 14, k. 458; AGAD. AR, dz. II, suplement, 1012, k. 1. Гл. падрабязней: Мацук A. Эліта Гарадзенскага павета ў перыяд панаванне Аўгуста III (1733-1763 гг.)... С. 60-61.
63 AGAD. AR, dz. V, nr 10702, cz. 3,1. Агінскі да M. K. Радзівіла, вытрымкі з лісту, Варшава, 10.01.1757, к. 220.
64 AGAD. AR, dz. V, nr 10702, cz. 3,1. Агінскі да M. K. Радзівіла, 18.01.1757, Васількоў, k 213214.
65 AGAD. AR, dz. V, nr 10702, cz. 3, I. Агінскі да M. K. Радзівіла, 30.01.1757, Іўе, k. 221а222.
“ НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 47, арк. 161-162; AGAD. AR, dz. IV, nr 641, Б. Радзівіл да М. К. Радзівіла, 14.02.1757, Дзятлава, к. 52.
67 LMAB. Е 139, Ь. 327, Ю. Баўфал да М. А. Сапегі, 09.02.1758, б.м., 1. 1-2; НГАБ. Ф. 1710, воп. 1, Адз. 18, арк. 707-707адв; LMAB. Е 139, Ь. 2724, Я. Масальскі да I. Масальскага, 08.02.1758, Алекшыцы, 1. 215; М. Масальскі да I. Масальскага, 07.02.1758, Алекшыцы, 1.302.
68 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 15, k. 77, 85.
69 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 15, k. 112.
70 НГАБ. Ф. 1711, boh. 1, Адз. 47, арк. 270-270адв; LMAB. E 139, b. 2556, Я. Лапацінскі да М. А. Сапегі, 11.02.1760, Вільня, 1. 61; AGAD. AR, dz. V, nr 10803, M. Алізаровіч да М. К. Радзівіла, 09.02.1758, Гродна, к. 17. Цікава, што Міхал Казімір Радзівіл нават павіншаваў Алізаровіча з выбарам дэпутатам. AGAD. AR, dz. IVa, ks. 15, k. 97.
71 AGAD. AR, dz. IV, nr 641, Б. Радзівіл да M. K. Радзівіла, 12.02.1758, Дзятлава, к. 84-85.
72 AGAD. AR, dz. IV, nr 641, Б. Радзівіл да М. К. Радзівіла, 11.03.1758, Дзятлава, к. 91; Б. Радзівіл да М. К. Радзівіла, 28.03.1758, Дзятлава, к. 94-95.
73 LMAB. F. 139, Ь. 2724, Я. Масальскі да I. Масальскага, 14.07.1758, Алекшыцы, 1. 251.
74 LMAB. Е 139, Ь. 2724, М. Масальскі да I. Масальскага, 13.07.1758, Алекшыцы, 1. 310V-311.
75 LMAB. Е 139, Ь. 2724, М. Масальскі да I. Масальскага, 04.07.1758, б.м., 1. 42-42v; Я. Масальскі да I. Масальскага, 30.06.1758, Алекшыцы, 1. 195-195v; Я. Масальскі да I. Масальскага, 15.08.1758, Алекшыцы, 1. 220; Я. Масальскі да I. Масальскага, 15.08.1758, Алекшыцы, 1.22 lv; LMAB. Е 139, b. 4060, М. А. Сапега да А. Смагаржэўскага, 15.08.1758, Дзярэчын, 1. 269; LMAB. Е 139, Ь. 2724, Я. Масальскі да I. Масальскага, 01.08.1758, Алекшыцы, 1. 225v; Я. Масальскі да I. Масальскага, 25.07.1758, Алекшыцы, 1. 243; Я. Масальскі да I. Масальскага, 13.07.1758, Алекшыцы, 1. 244; Я. Масальскі да I. Масальскага, 19.07.1758, Алекшыцы, 1. 249v; Я. Масальскі да I. Масальскага, 23.08.1758, Алекшыцы, 1. 259; М. Масальскі да I. Масальскага, 16.08.1758, Алекшыцы, 1. 304; М. Масальскі да I. Масальскага, 01.08.1758, Алекшыцы, 1. 321-321V; AGAD. AR, dz. V, пг 9855, cz. 7, Ю. Мнішак да М. К. Радзівіла, 28.08.1758, Варшава, к. 90; Dz. IVa, ks. 15, к. 375, 380, 383.
76 Biblioteka PAU i PAN 361, k.60.
77 НГАБ. Ф. 1711. Bon.l. Адз. 47, арк. 546.
78 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 16, k. 192.
79 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 16, k. 100.
80 BN 3285, cz. 1, M. Чартарыйскі да M. A. Сапегі, 26.02.1758, б.м., k. 128.
81 AGAD. AR, dz. V, nr 13858, cz. 5, M. A. Сапега да M. K. Радзівіла, 07.05.1759, Вільня, k. 51.
82 LMAB. F. 139, b. 3774, M. K. Радзівіл да M. A. Сапегі, 13.05.1759, Нясвіж, 1. 15.
83 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 16, k. 462; Ks. 17, k. 17, 19, 53-55,64-65, 67-68, 70, 123.
84 LMAB. F. 139, b. 2556, Я. Лапацінскі да M. A. Сапегі, 22.12.1759, Вільня, 1. 114.
85 LMAB. Е 139, b. 2556, Я. Лапацінскі да М. А. Сапегі, 10.03.1760, Вільня, 1. 171v.
86 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 17, k. 98.
87 LMAB. F. 139, b. 2556, Я. Лапацінскі да M. A. Caneri, 17.03.1760, Вільня, 1. 173v-174. LMAB. E 139, b. 2556, Я. Лапацінскі да M. A. Сапегі, 23.03.1760, Міхнішкі, 1. 176.
88 НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 49, арк. 11-12адв.
89 НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 45, арк. 150адв.
90 НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 49, арк. 71. АВАК. Т. VII. Внльна, 1874. С. 332.
91 НГАБ. Ф. 1730. Воп.1. Адз. 34, арк. 712-712адв.
92 AGAD. AR, dz.V, nr 2184, K. Храптовіч да М. К. Радзівіла, 10.02.1761, Гродна, к. 11-12.
93 AGAD. AR, dz. IVa, ks. 18, k. 174, 183,184-185.
94 AGAD. AR, dz. V, nr 2184, K. Храптовіч да M. K. Радзівіла, 14.03.1761, Гродна, к. 15-17.
95 НГАБ. Ф. 1711. Bon. 1. Адз. 49, арк. 300; Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz: podskarbi nadworny litewski. T. 1. Londyn, 1970. S. 59; AGAD. AR, dz. V, nr 2184, K. Храптовіч да M. K. Радзівіла, 17.03.1761, Гродна, к. 19.
96 НГАБ. Ф. 1722. Воп.1. Адз. 112, арк. 597-597адв.
97 НГАБ. Ф. 1730. Воп.1. Адз. 35, арк. 1906-1906адв.
98 НГАБ. Ф. 1711. Воп.1. Адз. 49, арк. 889-890адв.
Крыніцы
Наталля Сліж, кандыдат гіст.навук (Гродна)
3 гісторыі валодання гарадзенскімі дварамі ў канцы XV пачатку XVI ст.
Крыніц за канец XV пачатак XVI ст. па гісторыі Гародні захавалася невялікая колькасць, асабліва арыгінальнага паходжання, а не копіі. У артыкуле прадстаўлены тры дакументы з Галоўнага архіва старажытных актаўу Варшаве па гарадзенскім дварам за 1496,1511 і 1539 гг. Яны ўтрымліваюць некаторыя звесткі па маёмасным дачынення ў Гародні. Адзначым, што гісторыя горада ў адзначаны перыяд мала вывучана ў гістарыяграфіі. Крыніцы даюць магчымасць прааналізаваць сістэму ўладанняў толькі пачынаючы валочнай памеры1.
Дадзеныя дакументы адносяцца да ліку рэдкі, захоўваюцца за межамі Беларусі, таму ёсць неабходнасць прадставіць іх да друку. Першы дакумент гэта наданне вялікім князем літоўскім Аляксандрам віленскаму ваяводзе і канцлеру ВКЛ Мікалаю Радзівілавічу2 жыдоўскага двара3 ў Гародні [гл. дадатак 1], Дакумент вядомы ў гістарыяграфіі, але амаль не прааналізаваны4. Ён падобны па сваёй структуры да надання на жыдоўскія дамы ў Гародні і фальваркі віленскаму біскупу Войцеху Табору5. Яно было складзена на год раней, 15 ліпеня ІЗіндыкта 1495г.6Пры гэтым прысутнічаў гарадзенскі намеснік Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі7. Фальварак жыдоў Канюковічаў атрымаў дзяк Сысой у тым жа годзе8. Яшчэ частка жыдоўскай маёмасці адышла пазней да падпарадкавання гораду. Звязана гэта было з выгнаннем жыдоўз ВКЛ у 1495 г. У 1503 г. яны былі вернуты, а маёмасць загадвалася ім аддаць9.
М. Радзівілавіч займаў самыя высокія пасады ў ВКЛ, акрамя таго быў заможным землеўладальнікам. Ад вялікага князя атрымаў нешматлікія наданні10. Паводле прывілея канцлеру ВКЛ прызначалася маёмасць Енкова і яго братоў Яцковічаў11. Увесці яго ў валоданне павінен быў гарадзенскі намеснік А. Гальшанскі. Як і ў папярэднім дакуменце намеснік згадваецца без прозвішча. Датуецца крыніца 2 чэрвеня 14 індыкта 1496 г.12 Складзена яна была ў прысутнасці дворнага маршалка Грыгорыя Станіслававіча Осцікавіча13.
Наступны дакумент продаж двара ў Гародні Івашкам Сапегам Юрыю Радзівілавічу [гл. дадатак 2]м. I. Сапега займаў шэраг пасадаўканцлер
вялікай княгіні Алены, гаспадарскі маршалак, віцебскі і падляшскі ваявода, віцебскі і браслаўскі дзяржаўца. Ён адыгрываў важную ролю ў палітычным жыцці ВКЛ, быў уладальнікам вялікіх маёнткаў. Крыніца згадвае пра валоданне дваром у Гародні Міхаілам Глінскім, аб чым невядома ў гістарыяграфіі. Князь называецца здраднікам. Пасля паўстання маёмасць М. Глінскага была канфіскавана і аддадзена Богушу Багавіцінавічу, Канстанціну Астрожскаму, Льву Тышкевічу, Івану Сапегу. Апошні, акрамя згаданага двара, атрымаў маёнткі Лісава, Мардасевічы і Стрыжава15.
У дакуменце Юры Мікалаевіч называецца без прозвішча. Хаця ў ранейшым дакуменце яго дзед згадваецца як Радзівілавіч. Адзначана пасады Юрыя падчашы ВКЛ, мерэцкі і ўцянскі дзяржаўца16. Дакумент быў складзены 11 чэрвеня 14індыкта 1511 г. Напісаны ён быў уКракаве. У сувязі з рознымі палітычнымі справамі I. Сапега ўканцы лютага 1511 г. прыбыў туды і знаходзіўся яшчэ ў чэрвені,7. He пададзена ў крыніцы месца знаходжанне двара і апісання межаў18.
Трэці дакумент звязаны з вялікім гетманам ВКЛ, кашталянам віленскі і гарадзенскім старостам Юрыем Радзівілавічам19, сынам згаданага Мікалая [гл. дадатак 3], Гаспадарскі маршалак, самілішскі дзяржаўца Ян Янавіч Забярэзінскі падараваў яму двор у Гародні над Нёманам з людзьмі, агароднікамі, зямлёю і сенажацямі. Пасля даравання Ю. Радзівілавіч меў права распараджацца ім па свайму жаданню прадаць, дараваць, замяніць, перадаць па спадчыне. Дакумент быў складзены ў Вільні 22 чэрвеня 1539 г.20
Я. Забярэзінскі быў жанаты з пляменніцай Ю. Радзівілавіча21. Верагодна сваяцкія дачыненні ці падтрымка ў палітычных справах маглі паўплываць на такі падарунак. Нерухомая маёмасць у Гародні яшчэ на той час магла быць патрэбнай, бо вялікі гетман ВКЛ займаў пасаду старосты да 1541 г.22
Прыведзеныя дакументы звязаны з валоданнем гарадзенскіх двароў роду Радзівілавічаў (Радзівілаў). Яго прадстаўнікі атрымалі іх рознымі шляхамі: наданне, купля, падараванне. Сярод іншых уладальнікаў згадваюцца жыды, Я. Забярэзінскі, М. Глінскі, I. Сапега. Усе дакументы складзены тыпова для свайго часу. Датаванне ішло па індыктам. Крыніцы не дазваляюць дакладна ідэнтыфікаваць месца знаходжання двароў. У іх не прыведзена апісанне межаў, суседніх двароў. Выявіць гэта можна толькі праз пазнейшыя крыніцы. Перыяд канец XV пачатак XVI стст. прадстаўлены фрагментарнымі звесткам23, па якім даволі цяжка зрабіць поўную карціну па ўладальнікам гарадзенскіх двароў. Ён патрабуе далейшае даследавання.
ДАДАТКІ
Дакументы напісаны на старабедарускай мове, арыгінады. Пры транслітарацыі тэксту ў аснову пакладзены прынцып палітарнай перадачы. Так, як дакументы адносяцца да рэдкіх, то старажытныя літары захаваны. Вынасныя літары пададзеныя курсівам. Прапушчаныя літары ўсловах пад цітламі раскрыты з улікам асаблівасцяў правапісу старабеларускай мовы і заключаныя ў круглыя дужкі.
Дадатак 1. Наданне жыдоўскага двара віленскаму ваяводзе і канцлеру ВКЛ Мікалаю Радзівілавічу, 1496
Дакумент замацаваны пячаткай і захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў (AGAD, Archiwum RadziwiHow, dz. XVIII, sygn. 318, k. 3).
[3] Сам АлексанЭрь Божю м(п)л(о)стью велнкнй кн(а)зь лнтовскнй рускнй жомонтскнн н нных.