Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Абодва магнацкія роды моцна пільнавалі сваю перавагу на гарадзенскім сойміку. На пасольскім сойміку ў Гародні ў 1738 г. паслом стараўся стаць генерал артылерыі ВКЛ Юры Флемінг. Сапегі былі пакрыўджаны на Флемінга з-за тое, што той насуперак Міхалу Антонію Сапегу атрымаў урад генерала артылерыі ВКЛ. Менавіта таму сапежынскія прыхільнікі па загаду сваіх магнацкіх патронаў сарвалі гарадзенскі соймік. Сітуацыя была настолькі варожай Флемінгу, што па заўвагах сапежынскіх прыхільнікаў, калі б з’явіўся на сойміку, то інструкцыю «яму напісалі на яго ўласнай скуры»’.
Тым больш нечакана ў 1739 г. дэпутатамі ўГародне былі абраны прыхільнікі Радзівілаў гарадзенскі гараднічы Канстанцін Гардзееўскі і Міхал Эйсмант10. Тлумачэннем такой сітуацыі бачыцца незацікаўленасць Сапегаў і Масальскіх выбарамі ў Трыбунал ВКЛ 1739 г. Радзівілы наадварот змагаліся з пасэсарамі «нойбургскіх уладанняў» і вельмі стараліся аб выбарах прыхільных дэпутатаў на найбольш небяспечных для Радзівілаў сойміках, да якіх адносіўся і гарадзенскі11.
Гэта перамога радзівілаўскіх прыхільнікаў на гарадзенскім сойміку 1739 г. не змяніла агульнай тэндэнцыі перавагі тут Сапегаў іМасальскіх пры паступовым умацаванні пазіцый апошніх. Іх перавага стала яшчэ большай са складваннем антырадзівілаўскай кааліцыі Сапегаў, Чартарыйскіх, Масальскіх і Салагубаў. Асабліва абвастрыліся адносіны паміж Сапегамі і Радзівіламі. У 1740 г. на гарадзенскім і ваўкавыскім сойміках Сапегі збіраліся супрацоўнічаць з Міхалам Масальскім. Праўда, на думку Міхала Антонія Сапегі, сапежынскія прыхільнікі на гэтых двух сойміках больш маюць прыхільнікаў Міхала Масальскага за канкурэнтаў12. Як бачна прысутнічалі недавер Міхала Антонія Сапегі да Міхала Масальскага і канкурэнцыя паміж іх прыхільнікамі, хоць за некалькі дзён да таго ён атрымаў ад мсціслаўскага ваяводы абяцанне, што той правядзе на гарадзенскім сойміку выбары дэпутатамі шляхціцаў Садлускага і Катовіча13. У выніку дэпутатам быў абраны толькі чарнігаўскі скарбнік Станіслаў Катовіч, але Сапегі былі задаволены выбарам і яго калегі гарадзенскага канюшага Канстанціна Калянкевіча. Яны прыклалі вялікія намаганні, каб супакоіць пратэсты супраць іх выбару дэпутатамі14. Гэта ўвыніку ім удалося і гарадзенскія дэпутаты ўвайшлі ў лік трыбунальскіх суддзяў.
3 часам пазіцыі Масальскіх на гарадзенскім сойміку яшчэ больш умацаваліся. Пры інфармаванні Радзівілаў аб сітуацыі ў Гародні Міхал Рэшка ў сваіх лістах да Міхала Казіміра Радзівіла даволі дакладна акрэсліў час, калі Масальскія пачалі асобна дамінаваць на гарадзенскім сойміку. Яшчэ ў 1740 г. Міхал Масальскі няўдала спрабаваў правесці выбар паслом свайго сына Юзафа. Гарадзенская шляхта не пагадзілася на яго выбар і Міхал Масальскі быў вымушаны саступіць. У выніку паслом замест Юзафа Масальскага быў абраны прыхільнік Сапегаў пяцігорскі харужы Юзаф Сасноўскі15. Цалкам па-іншаму, па назіранню Рэшкі, выглядала сітуацыя на гарадзенскім сойміку ў 1746г. На грамнічным сойміку: «прыватна прыехаў польны гетман, стараннем і ўгаворамі, нягледзячы, што шмат было канкурэнтаў і праціўных, аднак спакойна абраны дэпутатамі пінскі староста Ельскі і Храптовіч»16. На пасольскім сойміку: «за стараннем польнага гетмана соймік тутэйшы антэкаміцыяльны (пасольскі) увогуле ўдала адбыўся, пасламі абраны радашковіцкі староста Масальскі і генералад’ютант Храптовіч»17. Як бачым усталяванне дамінавання Масальскіх адбылося паміж 1740 і 1746 гг.
Гэты перыяд у гісторыі ВКЛ уключыў усябе апагей барацьбы паміж Радзівіламі і Сапегамі 1741—1743 гг. Апошніх угэтай барацьбе супраць дамінавання Радзівілаў уВКЛ падтрымалі Чартарыйскія, Масальскія і Салагубы. Менавіта гарадзенскі соймік у гэтай барацьбе адыграў выключна важную ролю. Ганна Радзівілава ў 1741 г. вельмі турбавалася аб грамнічных сойміках, а «найбольш гарадзенскім» і нават спецыяльна
напісала да Міхала Вішнявецкага ліст з просьбай сарваць гэты соймік18. Нягледзячы, на ўсе асцярогі гарадзенскі соймік 1741 г. скончыўся для Радзівілаў поўным фіяскам. Міхал Масальскі пры дапамозе прысутнага ў Гародні Міхала Антонія Сапегі быў абраны дэпутатам. Яго калегай быў абраны звязаны з Масальскімі і Сапегамі гарадзенскі падстолі і гарадзенскі падстароста Антоній Міцута. Лаўдум аб іх выбары падпісалі мясцовыя ўраднікі: гарадзенскі чашнік Казімір Сапоцька, гарадзенскі стражнік Францішак Грабіцкі і гарадзенскі крайчы Марцін Алізаровіч19. Радзівілы спрабавалі аспрэчыць выбар Масальскага дэпутатам і сфабрыкавалі пратэстацыю супраць гарадзенскага сойміка20. Падчас рэасумпцыі Трыбунала ВКЛ 1741 г. Сапегі настойвалі, што няма ніякіх пратэстацый супраць выбару Масальскага гарадзенскім дэпутатам. Падтрымка каралеўскага двара і Фаміліі прымусіла Радзівілаў саступіць, і пратэстацыя супраць выбару дэпутатам на гарадзенскім сойміку Міхала Масальскага была прызнана сфальсіфікаванай21.
Пасля паразы на гарадзенскім грамнічным сойміку 1741 г. Радзівілы вельмі апасаліся выбараў на такім непрыхільным ім сойміку. У выніку гарадзенскі соймік 1742 г. быў сарваны. Нягледзячы на гэта гарадзенскі соймік вылікаў вялікія падазрэнні Барбары Радзівілавай. Яна заўважыла пратэставаўшага супраць сойміка шляхціца Ельскага ў віленскага каад’ютара Юзафа Станіслава Сапегі. Таму яна не выключала, што, як ужо было не раз, сапежынскія прыхільнікі спецыяльна пратэставалі супраць сойміка, а пазней збіраліся адмовіцца ад пратэстацыі і гарадзенскія дэпутаты былі б дапушчаны ўлік трыбунальскіх суддзяў22. У выніку яе падазрэнні не пацвердзіліся.
У 1743 г. барацьба кааліцыянтаў Сапегаў, Чартарыйскіх і Масальскага з Радзівіламі зноў абвастрылася. «Кааліцыянты» зноў хацелі атрымаць перавагу над Радзівіламі ўТрыбунале ВКЛ 1743 г. Сярод іншых і на гарадзенскім сойміку, які быў прыхільны «кааліцыі». На ім меркавалася правесці выбар прыхільных «кааліцыі» дэпутатаў. Зразумела, што Радзівілы збіраліся гэтаму супрацьдзейнічаць. У выніку дэпутатамі пад дырэкцыяй гарадзенскага мечніка Якуба Храптовіча былі абраны, яго сын, гарадзенскі мечніковіч Караль Храптовіч і ваўкавыскі стольнікавіч Тадэвуш Юндзіл. Лаўдум ім падпісалі найбольш значныя мясцовыя павятовыя ўраднікі: войскі Юзаф Вал, стольнік Бенедыкт Александровіч, падстолі і падстароста Антоній Міцута23.
Міхал Антоній Сапега не чакаў, што гарадзенскі соймік не будзе сарваны. На думку Міхала Антонія Сапегі гарадзенскія дэпутаты былі варожымі іх роду24. Міхал Масальскі наадварот пераконваў Міхала Антонія Сапегу, што ў Гародні былі абраны прыхільныя ім дэпутаты. Масальскі увогуле прасіў, каб Юндзілу дасталася маршалкоўства Духоўнага Трыбунала25. Радзівілаўскія прыхільнікі занеслі ў ваўкавыскія гродскія кнігі пратэстацыі
супраць абраных уГародні дэпутатаў26. Барбара Радзівідава працягвада настойваць, каб абавязкова не быді дапушчаны ў лік суддзяў ашмянскія і гарадзенскія дэпутаты, якія былі абраны з пратэстамі. БарбараРадзівілава пераконвала не дапускаць Юндзіла, бо той быў «прыяцелем» Сасноўскага і Пшаздзецкага, а значыцца прыхільнікам кааліцыі, а ў крайнім выпадку раіла Міхалу Казіміру Радзівілу пакінуць канчатковае рашэнне для «ган длю» пад час рэасумпцыі Трыбунала ВКЛ27. Перавага на Трыбунале ВКЛ была на баку Сапегаў і іх саюзнікаў і гарадзенскія дэпутаты ўвайшлі ў лік трыбунальскіх суддзяў. У той жа час неабходна заўважыць, што абраныя дэпутаты прыязна ставіліся да Сапегаў, але адносіліся да прыхільнікаў Масальскага і Фаміліі. Міхал Масальскі ўсё больш актыўна інтэграваўся ў Фамілію і сярод іншага адказваў у ёй за выбары на гарадзенскім сойміку.
У 1744 г. пасля вырашэння спрэчных спраў паміж Сапегамі і Радзівіламі сітуацыя ў ВКЛ супакоілася. Радзівілы пачалі актыўна супрацоўнічаць з Чартарыйскімі і Сапегамі. Фактычна была створана «вялікая кааліцыя» Фаміліі, Сапегаў і Радзівілаў, якая дамінавала ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ. Гэтае супрацоўніцтва не абмінула ігарадзенскі соймік. У 1744 г. пасламі ў Гародні пад дырэкцыяй гарадзенскага мечніка Караля Храптовіча былі абраны радзівілаўскі прыхільнік стражнік ВКЛ Казімір Барановіч і гарадзенскі гродскі староста Юзаф Масальскі28.
Стварэнне «вялікай кааліцыі» не паўплывала на пазіцыі Міхала Масальскага на гарадзенскім сойміку. Ён быў вызначаны адказным у «вялікай кааліцыі» за выбары на гарадзенскім грамнічным сойміку ў 1746 г.29. Яго старанні скончыліся паспяхова. Нягледзячы на захады варожых магнацкіх родаў Агінскіх і Салагубаў дэпутатамі былі абраны старадубскі харужыч Марцін Храптовіч і кандыдат «вялікай кааліцыі» на ўрад трыбунальскага маршалка Уладзіслаў Ельскі30. Лаўдум аб іх выбары з мясцовых ураднікаў падпісалі: стольнік Бенедыкт Александровіч, падстолі і падстароста Антоній Міцута, гродскі суддзя Марцін Алізаровіч, чашнік Казімір Сапоцька31.
Увогуле гарадзенскі соймік ператварыўся для Фамілііў адзінз найбольш бяспечных для выбараў прыхільных дэпутатаў і паслоў. Так у 1747 г. Юзаф Станіслаў Сапега бачыў гарадзенскі соймік разам з ваўкавыскім найбольш бяспечным для выбару дэпутатам Пятра Францкевіча, які быў кандыдатам Масальскага на ўрад пісара рускай кадэнцыі32. У тым жа 1747 г. Міхал Чартарыйскі лічыў, што для выбару магчымага кандыдата на ўрад маршалка Трыбунала ВКЛ 1748 г. хведайскага старосты Паца лепшымі соймікамі былі ковенскі і гарадзенскі33.
У Фаміліі за гарадзенскі соймік працягваў адказваць Міхал Масальскі. Саюзнікі Фаміліі Сапегі захоўвалі значныя ўплывы на гарадзенскую шляхту і пры жаданні маглі нават паспрабаваць супрацьстаяць Масальскім
на мясцовым сойміку. У 1748 г. Сапегі у сувязі са справай з ваўкавыскім гродскім старостай Казімірам Масальскім непрыхільна ставіліся да кандыдатуры Юзафа Масальскага на ўрад трыбунальскага маршалка. Юзаф Станіслаў Сапега нават збіраўся сарваць гарадзенскі грамнічны соймік, дзе планавалі абраць дэпутатам Юзафа Масальскага. Пазней справу ўдалося вырашыць кампрамісам і віленскі каад’ютар перадумаў перашкаджаць Масальскім на гарадзенскім сойміку34. У выніку Масальскія без праблемаў правялі выбар дэпутатамі ўГародні гарадзенскага гродскага старосту Юзафа Масальскага і гарадзенскага падсудка Марціна Алізаровіча35. У тым жа 1748 г. Міхал Антоній Сапега ажаніўся з Аляксандрай з Чартарыйскіх, і Сапегі ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ фактычна становяцца часткай Фаміліі. Нягледзячы на гэта Сапегі даволі непрыязна ставіліся да некаторых прыхільнікаў Фаміліі сярод гарадзенскай шляхты, якія прыналежалі да кліентаў Масальскіх і Юрыя Флемінга. У 1750 г. Сапегі імкнуліся правесці выбар пісарам рускай кадэнцыі свайго прыхільніка рэчыцкага дэпутата і ашмянскага канюшага Францішка Ракіцкага насуперак узгодненаму ўнутры Фаміліі плану, што гэты ўрад павінен дастацца прыхільніку Флемінга гарадзенскаму дэпутату і гарадзенскаму земскаму пісару Каралю Храптовічу. Толькі пасля працяглай дыскусіі з лідэрам Фаміліі Міхалам Чартарыйскім Міхал Антоній Сапега саступіў і Караль Храптовіч стаў пісарам рускай кадэнцыі36. Аднак, адносіны паміж Флемінгам і Сапегам і іх прыхільнікамі як увогуле ў ВКЛ, так і ў Гарадзенскім павеце працягвалі быць напружанымі і ў любы момант мог успыхнуць канфлікт. Ужо на гарадзенскім пасольскім сойміку 1752 г. перашкоды Каралю Храптовічу стаць паслом рабіў сапежынскі прыхільнік Боўфал (магчыма гарадзенскі гродскі пісар Юзаф)37.