Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
кантрактах, як было заяўлена, пайшлі на войска, і адміністратары зараз іх выплаціць таксама не могуць, у сувязі з чым у караля прасілі адтэрміноўкі на год, да канца кантракту. Таксама было заяўлена, што кантракту на арэнду мытні, атрыманага ад караля, Лехман не датрымаў (толькі за першы квартал 1701 г.), у чым сам вінаваты, але ўнесеная сума будзе яму вернута. Клапаціцца ж пра вяртанне Лехману сапежынскіх даўгоў (вялікага гетмана і маршалка), рэспубліканцы фармальна не павінны і могуць толькі параіць звярнуцца ў Трыбунал ВКЛ57.
Назаўтра быў падрыхтаваны ліст ад з’езда да каронных ваяводстваў, дзе на пачатку звярталася ўвага на дэспатычныя паводзіны шведаў у Курляндыі і на поўначы ВКЛ. Уся віна за зрыў перамоваў ускладалася на Сапегаў, якія па-ранейшаму «палаюць помстай», што толькі даказвае «аўтэнтычны дакумент, выяўлены на нашым з’ездзе, уласнымі рукамі іх міласцяў падпісаны, на дэтранізацыю караля яго міласці, пана нашага міласцівага, і на ўвядзенне шведаў складзены» (копія прыкладалася). Аднак, адклаўшы гэты «доказ» да сойма, рэспубліканцы, з іх словаў, паранейшаму былі гатовыя да працягу перамоваў і нават пагаджаліся на скасаванне накладзеных на Сапегаў пакаранняў, адмову ад прэтэнзій па нібыта прысвоеных падатках, на вяртанне ўладанняў і ўрадаў (з затрыманнем хіба што апошніх да пэўнага часу дзеля ўласнай бяспекі), абы толькі былі задаволеныя прэтэнзіі да Сапегаў з боку крэдытораў, якія ацэньваліся на 8 млн. злотых. Але затым пераканаліся, што супрацоўніцтва Сапегаў са шведамі працягваецца, і што тыя ўжо нібыта нават прынялі шведскую пратэкцыю, каб аднавіць сваё дамінаванне ў ВКЛ, і па гэтай прычыне наўмысна адкідалі ўсе прапановы і саступкі, што і прывяло да спынення перамоваў58. Звяртае на сябе ўвагу велізарная па тых часах сума прэтэнзій да Сапегаў. Нават калі мела месца пэўнае перабольшанне, усё адно можна канстатаваць, што напярэдадні Алькенікаў Сапегі былі на мяжы банкруцтва. Такімі былі кошты падтрымання палітычнай гегемоніі ў Княстве і палітыкі, накіраванай на пашырэнне ўладанняў59.
26 кастрычніка Гарадзенскі з’езд быў лімітаваны. У акце лімітацыі віна за зрыў перамоваў зноў жа ўскладалася на Сапегаў. Затым былі пералічаны іншыя справы, якія абмяркоўваліся наз’ездзе. Па-першае, была прызначана камісія для праверкі разлікаў з войскам. Па-другое, быў выпраўлены тарыф гіберны (падатак на ўтрыманне войска на зімовых кватэрах) і скасаваны папярэдні варыянт, які быў прыняты пад Алькенікамі і затым апублікаваны. У прыватнасці, былі звольнены ад яе уладанні каталіцкага і уніяцкага духавенства, гарады Магілёў, Горадня і Ліда (у адпаведнасці з соймавымі канстытуцыямі) і шэраг прыватных асобаў. Тое ж самае датычыла і рэпартыцыі войска ВКЛ (раскладка на паветы): прынятая пад Алькенікамі і апублікаваная касавалася, а замест яе зацвярджалася новая.
Было даручана камісарам Ковенскага, Троцкага і Гарадзенскага паветаў правесці рэвізію новых пасяленняў у Зялёнай пушчы і за ёю, якія ўзніклі пасля 1667 г., а па яе выніках падаць справаздачу на наступны з’езд, каб унесці гэту інфармацыю ў дадатак да агульнага тарыфу ВКЛ. Таксама ўакт лімітацыі былі ўнесены некаторыя рашэнні па ўладаннях былых сапежынцаў: Яну Шрэтэру (Шротэру), скарбнаму ВКЛ, былі вернуты Раклішкі ў Лідскім павеце (пры ўмове пацвярджэння на сойме, што канстытуцыя аб індыгенаце дазваляе яму мець у ВКЛ спадчынныя ўладанні), а Ізабела Алена з Палубінскіх, жонка Юрыя Станіслава Сапегі, стольніка ВКЛ, якая выплаціла на войска ВКЛ 120 тыс. злотых, была зацверджана ў сваіх спадчынных уладаннях. Жыдам гарадзенскага кагалу, якія скардзіліся на перашкоды ад зборшчыкаў Лідскага і Ковенскага паветаў, а таксама яшчэ пяці кагалаў, было дазволена самім збіраць пагалоўнае. З’езд быў лімітаваны да 6 сакавіка 1702 г. [гл. дадатак I]60 Аднак узнавіць яго ў вызначаны час не атрымалася з-за пагрозы шведскага наступлення. На наступны з’езд рэспубліканцы сабраліся толькі ў снежні 1702 г. у Ружанах. У сувязі з паспешным заканчэннем Гарадзенскага з’езда акт яго лімітацыі падпісалаадноснамалаўдзельнікаў61.НаразвітанневыступіўЯнХрызастом Пенёнжак, які ў сваёй прамове выказаў шкадаванне, што Алькеніцкая пастанова стала краевугольным каменем, аб які разбіліся ўсе намаганні пасрэднікаў, а таксама надзею, што перамовы будуць працягнуты на сойме і скончацца пагадненнем62. Зрэшты, і самі рэспубліканцы, як вынікае з акту лімітацыі і лістоў да каронных ваяводстваў, фармальна не адмаўляліся ад іх узнаўлення.
Вішнявецкі пасля з’езда затрымаўся ў Горадні, каб скончыць рэпартыцыю (фармальна ўжо зацверджаную!). Яе вядомы варыянт датаваны 27 кастрычніка, і тое, напэўна, заднім чыслом63. 1 лістапада войска з-пад Горадні было накіравана на кансістэнцыі64. Акрамя генеральнага палкоўніка, затрымаліся таксама Коцел і Пацей. Астатнія лідэры і большасць удзельнікаў хутка раз’ехаліся. Аказалася, што праблема знайсці ахвотных данесці пра вынікі перамоваў каралю. Першапачаткова планавалася, што ў Варшаву паедзе надворны падскарбій Мікалай Францішак Агінскі з лідскім гродскім пісарам Янам Сцыпіёнам, але апошні адмовіўся. Тады было прапанавана Юзафу Міхалу Краеўскаму, аршанскаму чашніку і камісару (менавіта на яго і Агінскага імя складзена інструкцыя), але і той не гарэў жаданнем і таксама адмовіўся. Урэшце пагадзіўся ехаць ашмянскі камісар, оберлейтэнант Геранім Важынскі65.
Інструкцыя паслам да караля змяшчала амаль даслоўны пераказ інструкцыі да каронных ваяводстваў і выкладзеных там аргументаў, затым ішлі розныя прыватныя просьбы. У першую чаргу ўзгадваліся фінансавыя інтарэсы прынца Якуба Сабескага (верагодна, звязаныя з Шавельскай
эканоміяй). Перадавалася скарга шляхты Рэчыцкага павету на казакаў, якія нарабілі шмат шкоды на шляху з Украіны да Інфлянтаў. Далей ішла скарга данатарыушаў Гарадзенскай, Магілёўскай, Берасцейскай і Аліцкай эканомій на саксонскіх рэвізораў (вайскоўцаў), якія прыраўнялі дробную шляхтуда сялян, абкладаючы гібернай і рознымі паборамі. У сувязі з гэтым паслы павінны былі прасіць караля, каб звольніў шляхту і не прызначаў больш саксонцаў у эканамічныя ўладанні. Напрыканцы ўдзельнікі з’езда заступаліся за гарадзенскіх (віграўскіх В. Д. ) камедулаў, у якіх Караль Генрык Лейбніц, надворны лоўчы ВКЛ, наважыўся забраць фундацыю, наданую яшчэ ад Казіміра, і просьба прызначыць камісію для яе вяртання. Таксама ішло заступніцтва за саноцкім чашнікам Зыгмунтам Стрыенскім, адміністратарам Гарадзенскай эканоміі і лясніцтва, якога саксонцы адхілілі ад кіравання, нягледзячы на кантракт66.
Паслы прыбылі ў Варшаву 22 лістапада67. У адказе Аўгуста II на дадзеную ім інструкцыю напачатку быў змешчаны шэраг кампліментаў да удзельнікаў з’езда, у тым ліку запэўненне, што кароль не забыўся пра падтрымку літоўскай шляхты падчас элекцыі. Далей ішло шкадаванне з нагоды правалу перамоваў. Аўгуст апеляваў да таго, што шведы ўсё больш распасціраюцца па ВКЛ, у сувязі з чым «у гэты час вельмі патрэбнае грамадзянскае адзінства, страшнае ворагам». Далей ішоў заклік «прыступаць да згоды і з такой лёгкасцю прыехаць на будучы сойм, каб на самым пачатку sine тога адбылося пажаданае замірэнне». Затым кароль паведамляў, што задаволіць інтарэсы Якуба Сабескага, будзе ставіць перад расійскім царом пытанне кампенсацыі за нанесеныя казакамі шкоды і абяцаў разгледзець справу камедулаў. Што тычылася данатарыушаў, то ў эканамічных уладаннях пасэсія ў прынцыпе забаронена, а калі хтосьці хоча яе там мець, то мусіць несці павіннасны цяжар разам з сялянамі (!). Просьбу захаваць Стрыенскага пры адміністрацыі Гарадзенскай эканоміі і лясніцтва кароль абяцаў адкласці на свае скарбовыя суды68. У лісце да Шчукі, як свайго пасрэдніка, кароль мог толькі выказаць шкадаванне з нагоды правалу перамоваў і паабяцаў прыкласці на сойме ў Варшаве ўсе сілы, каб яны скончыліся пагадненнем69.
Прапагандысцкіязахадыпрыняліі Сапегі.28 кастрычнікаяныразаслалі зварот да шляхты, якую спрабавалі пераканаць, што рэспубліканцы дзеля таго не захацелі з імі мірыцца, каб «дашчэнту нас загубіць, а з намі і Вялікае Княства Літоўскае вывернуць, вашым міласцям панам дыктатуру навязаць задумалі». Таксама інфармавалі, што выдалі некалькім асобам мандаты на надыходзячы сойм. Але разам з тым заклікалі шляхту, каб даручыла паслам дабівацца на сойме пагаднення70.
Як вядома, пад ціскам каронных сенатараў і паслоў 16 студзеня 1702 г. такое пагадненне на сойме было заключана: рэспубліканцы вымуша-
ны былі пагадзіцца без агаворак на вяртанне Сапегам ўрадаў і маёнткаў, усе прэтэнзіі вырашаліся ў судовым парадку, крыўды і шкоды дараваліся (за выключэннем забойства Міхала Францішка Сапегі), а для вырашэння «нойбургскага пытання» стваралася спецыяльная камісія на Hane з прымасам71. Як бачым, умовы, на якіх была дасягнутая згода, набліжаліся да ўмоваў апошняга тыкоцінскага праекта Сапегаў, пры невялікіх саступках з боку апошніх. Тое, што яно аказалася непрацяглым, шмат у чым было прадвызначана зменамі, якія адбыліся за перыяд ад заканчэння Гарадзенскага з’езда да сойма.
Правал гарадзенскіх перамоваў меў выключна негатыўныя наступствы. Адразу са з’езда Агінскі ад’ехаў на Жамойць, рашуча настроены на ўзброены адпор шведам72. Між тым, Карл XII толькі і чакаў, пакуль хтосьці зачэпіць выстаўленыя наперад шведскія аддзелы, каб мець падставы ўвесці ўВКЛ галоўныя сілы. У канцы лістапада 1701 г. курляндскі князь Фердынанд, як давераная асоба Аўгуста II, прадставіў расійскаму паслу ўВаршаве Грыгорыю Фёдаравічу Даўгарукаму праект выкарыстання дывізіі Агінскага супраць шведскіх войск у Курляндыі пры адначасовым расійскім наступленні на Інфлянты73. 25 снежня 1701 г. царскі пасланнік Павел Нікіфаравіч Гатоўцаў сустрэўся з Агінскім у Коўне і дамовіўся, што той будзе працягваць вайну супраць шведаў узамен за царскае ўзнагароджанне іабяцанне вайсковай дапамогі74. На мяжы 1701-1702 гг. рэспубліканцы выслалі ў Расію пасольства шукаць дапамогі супраць шведаў, якое, як вядома, прывяло да заключэння сепаратнага пагаднення і фактычна ўцягвала Княства ў Паўночную вайну. У такіх умовах згаданае пагадненне, падпісанае ў Варшаве Ібстудзеня 1702 г., не мела ўжо практычнага значэння, было хутчэй саступкай польскім палітычным колам. Прычым Сапегі ставіліся да яго аналагічна і нават у сам дзень заключэння пісалі да Карла XII пра намер у хуткім часе прыбыць да яго асабіста75.