Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Сапегам быді вернуты ўладанні і староствы, а таксама чынш з іх за гэты год; каб усе маёмасныя прэтэнзіі да іх былі скіраваныя ў суд; 4) Тое ж самае датычыла рэстытуцыі ўрадаў (асабліва падскарбія ВКЛ); 5) Пытанне камандавання войскам адкласці да будучага сойма; 6) Пытанне апекі і адміністрацыі «нойбургскіх уладанняў» да кампетэнцыі Гарадзенскага з’езда не належыць, але на ўсялякі выпадак таксама даюцца паўнамоцтвы на перамовы і падпісанне адпаведнага трактату паміж Сапегамі і Каралем Станіславам Радзівілам; 7) Дамагацца пакрыцця шкоды, нанесенай ўладанням Ганны Крысціны з Любамірскіх, удавы канцлера Дамініка Мікалая Радзівіла (у першым шлюбе Сапежынай), і яе сына, бабруйскага старасты Яна Казіміра Сапегі; 8) Імкнуцца, каб пры гэтым удзельнікі перамоваў былі на баку караля «супраць усіх махінацый»; 9) Намагацца адстойваць інтарэсы каралеўскага скарбу, што ў першую чаргу датычыла выплаты прыбыткаў з Шавельскай эканоміі, атаксама 100 тыс. злотых з мытных збораў; з Гарадзенскай эканоміі мусіў быць выдалены абоз рэспубліканскага войска і пакрытыя шкоды, нанесеныя «ўбогім людзям»; 10) Адстойваць прэтэнзіі Берэндта Лехмана, контрагента Аўгуста II, утым ліку перадачу яму мытных паступленняў адпаведна кантракту, пакрыццё ранейшых выдаткаў, прызнанне яму доўга Бенядзікта Паўла Сапегі (240 тыс. злотых) на Чарэі з магчымасцю перадачы гэтых уладанняў у заклад, прызнанне доўга Казіміра Яна і Аляксандра Паўла Сапегаў (12тыс. талераў) на Друі з магчымасцю перадачы яе таму, хто гэтую суму выплаціць, перадача яму ж з новага году паводле кантракту мытні ВКЛ13. Інструкцыя была паслана Шчуку наўздагон. 28 верасня для яго быў падпісаны таксама згаданы ў інструкцыі крэдэнс14. У гэты ж дзень выйшлі лісты да сенатараў15 і, напэўна адначасова, да ўраднікаў ВКЛ16 з заклікамі да згоды, якія прызначаліся галоўным чынам для рэспубліканцаў17.
Займаліся пошукам пасрэднікаў са свайго боку і Сапегі. 17 верасня да серадзскага ваяводы Яна Хрызастома Пенёнжка прыбыў іх пасланнік ксёндз Азямблоўскі. У прывезеным ім лісце вялікі гетман «ледзьве не заклінаў» ваяводу згадзіцца на пасрэдніцтва. Пасля доўгіх роздумаў Пенёнжак пагадзіўся на гэтую місію, каб садзейнічаць вырашэнню канфлікту, «на які не толькі цэлая Айчына, але і еўрапейскі свет заглядаецца», і каб нарэшце «спынілася грамадзянская вайна», пра што паведаміў 19 верасня ўлісце да Караля Станіслава Радзівіла. Апошні, як вынікае з ліста, таксама жадаў «унутранага супакаення, як свайму народу, так і Кароне»18. Спачатку таксама да Горадні пагадзіўся ехаць познаньскі біскуп Мікалай Свянціцкі”. На пачатак з’езда Казімір Ян і Бенядзікт Павел Сапегі выслалі да яго ўдзельнікаў прывітальны ліст, дэманструючы гатоўнасць да перамоваў і прапануючы пасрэднікаў, якімі названыя познаньскі біскуп Свянціцкі, серадзскі ваявода Пенёнжак, холмскі падка-
морый Томаш Ян Раманоўскі, а таксама падляшскі ваявода, якім быў на той час Стэфан Мікалай Браніцкі20. Пра ўдзел апошняга ў перамовах нічога не вядома. Для трох першых Сапегамі ў Тыкоціне 24 верасня быў падрыхтаваны спіс з папярэднімі ўмовамі, які прадугледжваў: 1) Бяспеку пошты і свабоднай перапіскі, як уступнае пажаданне; 2) Вяртанне Сапегам міністэрстваў і іншых урадаў; 3) Вяртанне ўсіх уладанняў; 4) Пакрыццё шкоды, нанесенай ў выніку спусташэння маёнткаў, спагнання з іх кантрыбуцый і прыўлашчэння прыбыткаў; 5) Скасаванне ўсіх вынесеных завочна выракаў (замест гэтага Сапегі абяцалі добраахвотна задаволіць усе прэтэнзіі ў адпаведнасці з дадзенымі распіскамі). Патрабаванні ахоплівалі таксамаўсіх іх прыхільнікаў, якія пацярпелі ад рэспубліканцаў21.25 верасня Бенядзікт Павел Сапега ў лісце да Шчукі выказваў цвёрдую пазіцыю і не пагаджаўся на кампраміс ні ў плане свабоднага распараджэння урадамі, ні наконт прэтэнзій да ранейшай дзейнасці Сапегаў на гэтых урадах, ні на пакрыццё дзяржаўных даўгоў (перад войскам і г. д.), якія ўзніклі падчас іх знаходжання на гэтых ўрадах22. Па нейкіх прычынах у апошні момант ад пасрэдніцтва адмовіўся біскуп Свянціцкі23, і Пенёнжак з Раманоўскім выехалі да Горадні ўдваіх.
Свой праект у інтарэсах Сапегаў (датаваны 26 верасня) прапанаваў і мальбаркскі ваявода Ян Ежы Пшэбяндоўскі. Ён прадугледжваў: 1) Падрыхтоўку ўсеагульнай згоды, а не толькі з сапежынскім домам; 2) Вяртанне ўладанняў шляхам скасавання Алькеніцкай пастановы або яе змякчэння, а таксама задавальненне прэтэнзій крэдытораў у звычайным судовым парадку; 3) Вяртанне міністэрстваў і іншых урадаў ранейшым уладальнікам, калі сойм не прыме на гэты конт іншага рашэння; 4) Выплату войску 4 чвэрцяў заробку ў адпаведнасці з Пузавіцкім трактатам 1698 г. і канстытуцыяй аб Скарбовым Трыбунале ВКЛ 1699 г.; 5) Пераход скарбу ў распараджэнне Бенядзікта Паўла Сапегі; 6) Роспуск войска, як магчымы кампраміс, у выніку якога гетман ператварыўся б толькі ў тытулярнага; калі б такі варыянт не мог быць рэалізаваны з-за магчымай пагрозы вайны са Швецыяй, то правядзенне такога апісання (абмежавання паўнамоцтваў В. Д. ) улады гетмана, якое б не дазволіла празмернага ўжывання сілы; 7) Гарантаванне бяспекі ўладанням бабруйскага старасты Яна Казіміра Сапегі24. Праект (ці «мамерыял») быў перададзены Сапегам і (магчыма, праз іх) Шчуку. Бенядзікт Павел Сапега выказаў толькі засцярогі наконт апісання ўрадаў, як «рэчы далікатнай»25.
Гарадзенскі з’езд пачаў працу 26 верасня пад дырэкцыяй генеральнага палкоўніка Міхала Сервацыя Вішнявецкага. Кола ўдзельнікаў (камісараў) істотна адрознівалася ад мінулага з’езда; дзе-нідзе ранейшым камісарам напісалі дадаткі да інструкцый26. Адкрыццё пасяджэнняў праходзіла ў кляштары езуітаў. Назаўтра кіраўніцтва перанесла нарады ў палац
Казіміра Яна Сапегі (уся маёмасць Сапегаў у ВКЛ была канфіскаваная рэспубліканцамі). 28 верасня Вішнявецкі ўнёс на разгляд ўдзельнікаў свае прапановы, змест якіх, на жаль, невядомы. На наступны дзень усе ўдзельнікі былі запрошаны генеральным палкоўнікам да сябе на імяніны. Святкаванне праходзіла ўабозе рэспубліканскага войска ВКЛ, які размяшчаўся недалёка ад Горадні. Пры гэтым быў праведзены яго агляд27.
Тым часам Шчука па дарозе наведаўся да сябе ў Шчучын (Мазавецкі), адкуль толькі 7 кастрычніка выехаў нарэшце да Горадні, «дзе, ut fertur, усе справы ўжо павінны быць укладзеныя in ordine да згоды, жадаючы іх міласцяў паноў Сапегаў зноў дапусціць да булавы, якую б [рэспублікаанцы] хацелі мець in suspense аж да будучага сойму, а гэта для гарантавання сабе амністыі ab universa Re[i]pub[icae] ідля апісання яе (булавы В. Д. ), але plurimi dubitant, каб іх міласці каронныя маглі дапусціць circumscriptionem, бо тады такое ж апісанне магло б зчасам praetendi іў Кароне»28. Але адначасова прапаноўвалася прызнаць Алькеніцкую пастанову, на што Казімір Ян Сапега ў лісце да Станіслава Шчукі ад 14 кастрычніка катэгарычна не пагаджаўся29.
12 кастрычніка пасрэднікі атрымалі на Гарадзенскім з’ездзе публічную аўдыенцыю. У сваёй прамове Станіслаў Шчука заклікаў удзельнікаў да згоды з Сапегамі, паколькі нязгода магла быць патрэбная толькі шведскаму каралю, які толькі і чакае, каб выкарыстаць яе ў сваіх інтарэсах. Размова ішла ўтым ліку пра агучанае Карлам XII жаданне правесці дэтранізацыю Аўгуста II. Прыклаўшы ўсё сваё красамоўства, Шчука, які быў адным з найлепшых аратараў Рэчы Паспалітай, падаў усю справу так, што дасягненнем згоды бакі падтрымалі б у першую чаргу караля30. Ян Хрызастом Пенёнжак пабудаваў сваю прамову на біблейскіх алюзіях, заклікаючы таксама да згоды, якімі б непераадольнымі не здаваліся супярэчнасці, бо для Бога няма нічога немагчымага. Напрыканцы адзначыў, што пасрэднікі не атрымалі ад рэспубліканцаў яшчэ ніякіх прапановаў31.
Нягледзячы на намаганні пасрэднікаў, перамовы практычна адразу ж апынуліся пад пагрозай зрыву. Яшчэ ад пачатку з’езда не сціхалі жарсці вакол таемнага пагаднення, нібытазаключанага паміж Сапегамі і Агінскімі. Паводле версіі рэспубліканцаў, яго копія была нібыта прысланая Панцэжынскім (звязаным у мінулым з Сапегамі) яшчэ летам на Віленскі з’езд, але не была прынятая тады да разгляду. Зараз жа на пачатку з’езда яна была абнародавана. На нарадзе рэспубліканцы пастанавілі зрабіць выгляд, нібыта жадаюць аднавіць гэта пагадненне. Тады ім ўдалося «завабіць» Панцэжынскага заявай, што без арыгіналу яны зрабіць гэтага не могуць, і той паабяцаў паказаць арыгінал пагаднення, які захоўваўся ў адным з кляштараў. Калі кіраўніцтва рэспубліканцаў з’ехалася на ўказанае месца, Панцэжынскі дастаў арыгінал і паказаў яго Грыгорыю Агінскаму. Той узяў
пагадненне з яго рук і не аддаючы паехаў з ім проста на з’езд і абнародаваў там у прысутнасці пасрэднікаў32.
Дакумент насіў назву «Пункты пагаднення паміж домам ясна вяльможных іх міласцяў паноў Сапегаў і ясна вяльможным яго міласцю панам Грыгорыем Агінскім, старастам жамойцкім, і домам іх міласцяў паноў Агінскіх». Паводле яго, жамойцкі стараста абавязваўся: 1) Сканцэнтраваць усе свае сілы на вывадзе з ВКЛ саксонскага войска і больш ніколі яго не ўпускаць; 2) Аб’яднаць войска ВКЛ з каронным і шведскім дзеля ратавання свабоды; 3) He дапускаць разам з кароннымі ваяводствамі да ўступлення Рэчы Паспалітай у вайну супраць Швецыі, нават калі б дзеля гэтага прыйшлося адрачыся ад вернасці каралю; 4) Арганізаванае рэспубліканцамі войска прывесці і аддаць пад уладу вялікага гетмана; 5) Дапамагаць Сапегам у вяртанні урадаў і ўладанняў; сапежынскія ўладанні ў яго ўласным трыманні пасля Віленскага з’езда, прызначанага на 22 ліпеня, перадаць у валоданне Сапегам; 6) На Віленскім з’ездзе клапаціцца пра заключэнне мірнага пагаднення з Сапегамі; калі б гэта не атрымалася перадаць ім войска; 7) Пад дадзеным пагадненнем павінны падпісацца за дом Агінскіх і адказваць сваімі ўладаннямі тыя асобы, на якіх укажа прадстаўнік Сапегаў; 8) Бакі замацоўвалі пагадненне прысягай. Што цікава, подпісы пад пагадненнем стаялі толькі Казіміра Яна і Бенядзікта Паўла Сапегаў. Пасля яго абнародавання ўнізе была адзначана, што 18 кастрычніка 1701 г. на Гарадзенскім з’ездзе яно было прэзэнтавана і публічна прачытана, што пацвердзілі сваімі подпісамі прысутныя пры гэтым генеральны палкоўнік Вішнявецкі, падканцлер Шчука, віленскі біскуп Бжастоўскі, серадзскі ваявода Пенёнжак і холмскі падкаморый Раманоўскі33.