Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
141 Kurek J. U schylku panowania Augusta II Sasa... S. 139.
142ABAK. T. VII. Впльна, 1874. C. 330.
143Тамсама. C. 308.
144Тамсама. C. 315.
145Тамсама. C. 314-315.
‘“Анішчанка Я. K. Збор твораўУ 6-ціт. Т. 5... С. 164, 175.
147Тамсама. С. 193.
148АВАК. Т. VII. Вмльна, 1874. С. 287.
119 Паўлоўская Г. Апісанне гарадзенскіх соймікаў у хроніках бернардзінскага кляштара... С. 224-225.
150Анішчанка Я. К. Збор твораў У 6-ці т. Т. 5... С. 206.
151АВАК. Т. VII. Внльна, 1874. С. 328.
152Тамсама. С. 353-354.
153Тамсама. С. 370.
154Тамсама. С. 385.
155Рахуба А. Палітычныя групоўкі ў ВКЛ (1569-1732) Н Спадчына. 2002. № 5-6. С. 44-45.
1S6Chrapowicki J.A. Diariusz. Cz^sc trzecia: lata 1669-1673. Opracowal L.A. Wierzbicki. Warszawa, 2009. S. 145.
1S7Metryka Litewska. Rejestry podymnego Wielkiego Ksiyslwa Litewskiego. Wojewodztwo Trockie 1690 r. Opracowal H. Lulewicz. Warszawa, 2000. S. 95-96.
158Віцько 3. Супрацьстаянне палітычных груповак у Гарадзенскім павеце ў 1696-1700 гг. (падчас грамадзянскай вайны) // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX ст. Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж. Гародня, 2009. С. 201-207.
159Віцько Д. В. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак у Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XVII-пачатку XVIII ст. Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.02. Мінск, 2007. С. 106.
160 Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIII стст.) / Ю. Бохан, В. Голубеў, У Емельянчык і інш.; Рэдкал.: М. Касцюк (гал.рэд.) і інш. Мн., 2004. С. 105.
161 Rachuba A. Sapieha Kazimir Jan Pawel // PSB. T. XXXV/1. Z. 144. Warszawa; Krakow, 1994. S. 45.
'“Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. II... S. 307, 243, 339; Gierowski J. Kotowicz Hrehory П PSB. T. XIV. Wroclaw etc., 1968-1969. S. 482.
163Gierowski J. Kotowicz Hrehory... S. 483.
164 AGAD. Archiwum RadziwiII6w, dz. II, sygn. 2354, k. 2.
165 Ibid., sygn. 2354, k. 5-8.
'“Ibid., ks. 45, k.124.
167Мацук A. Палітычныя групоўкі ў ВКЛ (1717-1763) П Спадчына. 2008. № 1. С. 4-5.
'“АВАК. Т. VII. Вмьна, 1874. С. 270, 274.
169Тамсама. С. 248.
170Urz^dnicy Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Spisy. T. II... S. 340.
171 Ibid. S. 340.
172Zieliriska Z. Massalski J6zef Adrian... S. 141.
'73Мацук A. Палітычныя групоўкі ў ВКЛ (1717-1763)... С. 5-9.
174Мацук А. Эліта Гарадзенскага павета ў перыяд праўлення Аўгуста III... С. 57.
175Тамсама. С. 58,63.
176Мацук А. Паслы ад Вялікага княства Літоўскага на сойм Рэчы Паспалітай 1761 г... С. 323.
177Zielinska Z. Massalski Michal Jozef... S. 143.
178 Ibid. S. 143.
1 79Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski. T. 1... S. 58-93.
l8“Urz?dnicy Wielkiego Ksiystwa Litewskiego. Spisy. T. II... S. 309, 340.
181 Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski. T. 1... S. 92-93.
182 Ibid. S. 96, 101-131.
183 Ibid. S. 117-118.
184 Filipczak W. Sejm 1778 roku. Warszawa, 2000. S. 96.
185 Ibid. S. 140-141.
‘“Анішчанка Я. K. Збор твораў У 6-ці т. Т. 5... С. 188.
187Stroynowski A. Opozycja sejmowa w dobie rz^dow Rady Nieustaj^cej. Stadium z dziejdw kultury politycznej. Lodz, 2005. S. 483-494.
188 Michalski J. Studia historyczne z XVIII i XIX wieku. T. I. Polityka i spoleczenstwo. Warszawa, 2007. S. 260-261.
189 Ibid. S. 261.
l9OStroynowski A. Opozycja sejmowa w dobie rz^dow Rady Nieustaj-^cej... S. 104.
191 Urz^dnicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku: Spisy I Pod red. A. G^siarowskiego. Kornik, 1994. T. 11: Urz^dnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Ksiystwa Litewskiego XIVXVIII wieku. Spisy... S. 33.
192 Boniecki A. Herbarz Polski. T. I. Cz. 1. Wiadomoici historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. Warszawa, 1899.S. 68.
193Michalski J. Studia historyczne z XVIII i XIX wieku. T. I... S. 267.
194 Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwilldw, dz. V, sygn. 5207. S. 3.
'"Jurgaitis R. Funkcjonowanie sejmiku wilenskiego w latach 1717-1795: miydzy szlacheckim parlamientaryzmem a samorz^dem // Praktyka zycia publicznego w Rzeczypospolitej Obojga Narodow wXVI-XVIII wieku. Materialy XVIII konferencji Komisji Lituanistycznej przy Komitecie Nauk Historycznych PAN w dniach 22-23 wrzesnia 2008 roku / Pod redakcj^ Urszuli Augustyniak i Andrzeja B. Zakrzewskiego. Warszawa, 2010. S. 39.
196 Ciesielski T. Grodno miejscem obrad komisji trybunalow skarbowych. Przyczynek do dziejdw skarbowosci litewskiej pierwszej cwerci XVIII w. 11 Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя установы і палітычнае жыццё. Пад рэдакцыяй А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. Гародня, 2009. С. 142-150.
l97Deputaci Trybunalu Glownego Wielkiego Ksiystwa Litewskiego... S. 323-391.
198Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz podskarbi nadworny litewski. T.l... S. 108.
Дзмітрый Віцько, кандыдат гіст. навук (Мінск)
Гарадзенскі з’езд шляхты ВКЛ 1701 г.
Падзенне гегемоніі Сапегаў і прыход да ўлады ў ВКЛ рэспубліканцаў уканцы 1700 г. суправаджаліся пераходам з боку апошніх да своеасаблівай формы калегіяльнага кіравання. Паводле Алькеніцкай пастановы ад 24 лістапада 1700 г. удапамогу генеральным палкоўніку Міхалу Сервацыю Вішнявецкаму прызначаліся т. зв. камісары (прадстаўнікі паветаў, асобныя сенатары і цэнтральныя ураднікі ВКЛ)1. Па-другое, імкненне да падтрымання аднадумства і сумеснага прыняцця рашэнняў выявілася ў частым скліканні з’ездаў шляхты ВКЛ. Толькі на працягу 1701 г. прайшлі ажно чатыры такія з’езды: уРужанах (10-14.03), Вільні (2-14.05, 23.07-12.08) і Горадні (26.09-26.10). Атрымаўшы згоду Аўгуста II на правядзенне першага з іх, рэспубліканцы ў далейшым на гэты конт асабліва не клапаціліся, прымаючы кожны раз акт лімітацыі і збіраючыся зноўу вызначанытэрмін2. Удзелу з’ездах побач з камісарамі.прызначанымі пад Алькенікамі, прымалі таксама новыя, павятовыя камісары, абраныя на грамнічных сойміках улютым 1701 г. Між тым, Аўгуст II пагадзіўся на правядзенне з’езда афіцыйна таму, што палічыў такі форум зручнай пляцоўкай для пачатку перамоваў паміж рэспубліканцамі і Сапегамі (рашэнні Алькеніцкага з’езда пра пазбаўленне Сапегаў урадаў і ўладанняў, выгнанне іх за межы Княства мелі мала супольнага з тагачаснымі прававымі нормамі, і Аўгуст II мусіў гэта ўлічваць)3. Але перамовы доўгі час не маглі пачацца. Спачатку ў Ружанах ад іх адмовіліся рэспубліканцы. Затым на з’ездзе ў Вільні яны абвясцілі, што гатовыя былі на гэты раз іх пачаць, але Сапегі не прыслалі прадстаўнікоў. У Варшаве пад ціскам каронных паслоў бакі, якія з’ехаліся на сойм, нарэшце пагадзіліся іх пачаць, аднак сойм быў адкладзены на канец года. Сапегі даслалі свайго прадстаўніка, холмскага падкаморыя Тамаша Яна Раманоўскага, на паўторны Віленскі з’езд, але ён прыбыў ужо пасля лімітацыі, і «калі пра яго principaliores даведаліся, адразу ж паслалі да яго прыстанку, рэчы трэслі, рабавалі, двух слуг пабілі, шчасце, што самога не засталі, які, confusus infectis, занёсшы ў Трыбунале пратэстацыю, ад’ехаў»4. 12жніўня Віленскі з’езд быў адкладзены на 26 верасня; сабрацца на гэты раз ён павінен быў у Горадні5.
У пачатку верасня кароль прызначыў пасрэднікам на перамовах, якія павінны былі нарэшце распачацца на з’ездзе ў Горадні, падканцлера Станіслава Антонія Шчуку6. Аднак у гэты час з’явіліся новыя акалічнасці,
якія маглі негатыўна адбіцца на перамовах і наогул ставілі іх пачатак пад пагрозу. У пачатку жніўня вялікі гетман Казімір Ян Сапега распачаў перапіску са шведскім каралём Карлам XII, войскі якога занялі Курляндыю. У верасні шведскія аддзелы ўвайшлі на тэрыторыю Жамойці, каб абараніць сапежынскія ўладанні ад рэспубліканцаў7. 7 верасня вялікі падскарбій Бенядзікт Павел Сапега сустрэўся ў Варшаве з Аўгустам II, заявіўшы, што «шведскай пратэкцыі яны яшчэ не ўзялі і жадаюць пры пасрэдніцтве яго каралеўскай міласці яшчэ ў апошні раз спрабаваць трактатаў згоды на гарадзенскай сесіі»8. Нават нібыта прадэманстраваў ліст Карла XII з адказам вялікаму гетману, у якім шведскі кароль адмаўляўся вывесці войскі з Курляндыі і Жамойцкага княства, пра што яго быццам бы прасіў Сапега. Наўрад ці такое прызнанне ў кантактах са шведамі было разлічана, каб выклікаць давер, хутчэй з боку Сапегаў гэта было недвухсэнсоўным папярэджаннем каралю. Адказнасць за ўвядзенне шведаў была перакладзена на пасэсараў жамойцкіх уладанняў (Крэтынгі і Шкудаў) вялікі гетман выказаў гатоўнасць пісаць да іх, каб не трымалі шведскіх залогаў. За Сапегаў у каралеўскім атачэнні хадайнічаў галоўным чынам мальбаркскі ваявода Ян Ежы Пшэбяндоўскі. Адначасова ў Варшаву вярнуўся ноўгарад-северскі харужы Крыштаф Сеніцкі, каралеўскі эмісар, накіраваны папярэдне на рэспубліканскі з’езд да Вільні, які таксама раіў устрымацца ад баявых дзеянняў і выказваўся на карысць перамоваў’. Усе чакалі прыбыцця падканцлера для прыгатавання каралеўскай інструкцыі. 13 верасня Аўгуст II заклікаў яго да сябе лістом, у якім выказаў надзею на паспяховае завяршэнне ўсёй справы, паколькі вораг толькі таго і чакае, каб выкарыстаць унутраную сумяціцу на яго, караля, «згубу»10. 18 верасня Бенядзікт Павел Сапега наведаў Пшэбяндоўскага, якому заявіў, што Сапегі вымушаныя будуць звярнуцца да крайніх сродкаў («ad desperata media»), калі кароль не акажа шчырае садзеянне ў перамовах11.
Пасля трэцяга каралеўскага ліста 24 верасня Шчука прыбыў да Варшавы, але не дачакаўшыся каралеўскай інструкцыі, даў кароннаму рэгенту пісьмовыя ўказанні па яе падрыхтоўцы і ад’ехаў 27 верасня да Тыкоціна на канферэнцыю з Сапегамі12. Тым не менш, згаданая інструкцыя Аўгуста II для Шчукі, як для каралеўскага камісара, таксама была падпісана 27 верасня (магчыма, заднім чыслом або ў той жа дзень па ад’ездзе) і ўключала наступныя пункты: 1) Па прыездзе ў Горадню паведаміць на публічнай аўдыенцыі, што кароль узяў на сябе пасрэдніцтва ў перамовах і прызначыў яго сваім паўнамоцным прадстаўніком, паказаць адпаведны крэдэнс і распавесці пра ўсе небяспечныя акалічнасці, якімі пагражае нязгода; 2) Спачатку імкнуцца, каб бакі ўзаемна даравалі адзін аднаму ўсе крыўды і прэтэнзіі, а потым з дэлегаванымі з абодвух бакоў прадстаўнікамі падрыхтаваць праект пагаднення; 3) Імкнуцца, каб у адпаведнасці з правам