• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    шдяхецкага мясцовага самакіравання ў якасці пасрэднікаў сведчыць пра тое, што ніжэйшаму кліру было прасцей правесці патрабаванні праз соймік, чым спадзявацца на біскупаў, якія па сваім сане з’яўляліся сенатарамі141.
    Значна радзей у пасольскія інструкцыі траплялі звароты ў абарону інтарэсаў уніяцкай царквы. Напрыклад, у 1754 г. паслам загадвалася звярнуцца да караля з нагоды стану дзевяці цэркваў у гарадзенскай эканоміі. Да ліку храмаў, якія выглядалі як «зруйнаваныя і абваленыя», была аднесена і Уваскрасенская царква ў Гародні142.
    На пасольскім сойміку даволі часта ўздымаліся праблемы, непасрэдна датычныя места Гарадзенскага. Адпаведныя патрабаванні ўключаліся ўінструкцыі. У 1740г. гарадзенскі соймік запатрабаваў пацвярджэння ўсіх старажытных прывілеяў і камісарскіх дэкрэтаў, выдадзеных Гародні, у тым ліку прывілея Аўгуста II, выдадзенага на сойме 26 лістапада 1718 г., ідэкрэта правінцыйнай камісіі ВКЛ, датаванага 14чэрвенем 1738 г, якія яшчэ не ўвайшлі ў канстытуцыі143. Перад соймам 1744г. мясцовая шляхта адзначала, што ў Гародні, якая мае значную колькасць фальваркаў, адсутнічае прыстойнаяратуша, рамонт якой прапаноўвалася здзейсніць на падставе асобнай канстытуцыі за кошт прыбыткаў з фальваркаў144. Тады ж шляхта цікавілася лёсам 120 тысячаў злотых сабраных на пабудову мосту праз Нёман у Гародні, а таксама перспектывамі вылучэння месца пад будынак для гродскай канцылярыі і архіва, які, згодна з канстытуцыяй сойма 1611 г„ быў пабудаваны ў старым замку, але ў час «мінулай рэвалюцыі шведскай» быў зруйнаваны, пасля чаго на яго месцы паўстаў каралеўскі палац145. Увогуле на сойміку з рознай нагоды паўтараліся патрабаванні аб разбудове места з прычыны размяшчэння там дзяржаўных установаў, як, напрыклад, асэсарсакага суда (пастулат інструкцыі 1782 г.), або перспектывы перамяшчэння іх уГародню (пасольская інструкцыя 1776 г. абавязвала паслоў забяспечыць перавод сесій Трыбуналу ВКЛ у Гародню)146. Часамі шляхта скардзілася на злоўжыванні, якія адбываліся ў горадзе: напрыклад, у 1784 г. прасіла паслоў паведаміць манарху пра прыкрасці, якія адбываюцца пры аплаце гандлёвага і брукавага падатку147.
    Асобна трэба адзначыць, што гарадзенская шляхта рэгулярна паўтарала ў сваіх інструкцыях патрабаванне аб ажыццяўленні закона пра правядзенне кожнага трэцяга сойма на тэрыторыі ВКЛ, што цалкам супадала з інтарэсамі Гародні. Такія патрабаванні сустракаюцца ў інструкцыях 1712 г., 1732 г., элекцыйнага сойма 1733 г., 1750 г., 1754 г., 1768 г„ 1780 г., 1782 г„ 1790 г.
    У сваіх зваротах на соймы гарадзенская шляхта неаднойчы выказвала патрабаванні аб захаванні ў яе распараджэнні традыцыйных месцаў правядзення соймікаў. Так, напрыклад, было напярэдадні элекцыйнага сойма 1733 г., калі гарадзенцы абавязалі сваіх паслоў атрымаць гарантыі на пра-
    вядзенне соймікавых нарадаўтолькі ў замку, дзе, паводле іх патрабаванняў, належала ўзвесці асобны будынак «шопу» для правядзення соймікаў148. Як вядома, замак далёка не заўсёды станавіўся месцам соймікавых нарадаў149. У сувязі з ростам значнасці Гародні як месца дзейнасці розных агульнадзяржаўных установаў мясцовая шляхта мела праблему з пошукам памяшкання для нарадаў. Так, у час даабрання камплекта паслоў на чатырохгадовы сойм у 1790г. на гарадзенскім сойміке было актуалізавана пытанне пра месца правядзенне соймікаў, а ў інструкцыю быў уключаны пункт, дзе адзначалася: «Гарадзенскі паветмаез даўніх часоў пад публічныя нарады стары замак, дзе адбываюцца соймікі, земскія і гродскія суды, і хаця той замак належыць уладзе гродавага старосты, аднак скарбовая камісія Літоўскай правінцыі, якая ў поўным сваім складзе ўтрымліваецца з публічнага скарбу, перанесла свае суды і з 1785 года яе службоўцы занялі пакоі згаданага замка з крыўдай для павета. Таму іх міласці паслы абавязаны прасіць наяснейшага пана і станы аб вызваленні старога замка... »150.
    3 другой паловы XVIII ст. гарадзенскі соймік часцей стаў месцам абмеркавання актуальных для шляхты праблем асветы. Калі яшчэ ў 1754 г. мясцовая шляхта клапацілася пра пацвярджэнне прывілеяў Віленскай акадэміінаўзорКракаўскай151,тоў наступныядзесяцігоддзіяебольшцікавіла пашырэннеадукаванасцісяродмаламаёмаснайшляхтыі стварэннеў Гародні новых навучальных установаў. Так, уінструкцыі 1766 г. выказвалася незадаволенасць, што асвета закранае толькі «абывацеляў вышэйшай крыві» і востра гучыць патрабаванне, каб «Рэч Паспалітая вылучыла сродкі на парафіяльныя школы для беднай шляхты»152. Патрабаванне адчыніць парафіяльныя школы сустракаецца і ў інструкцыі 1768 г.153. Перад соймам 1780 г. гарадзенская шляхта спецыяльна дзякавала манарха за адкрыццё «рыцарскай школы» і абавязвала паслоў прасіць у яго, каб «гэты карысны для краю фундуш з часам не быў скасаваны і заняпаў»'54.
    Палітычныя ўплывы. На працягу XVIII ст. гарадзенскія соймікі, утым ліку пасольскія, былі часам арэнай жорсткага супрацьстаяння палітычных груповак іў гэтым сэнсе нічым не адрозніваліся ад іншых адміністрацыйных адзінак ВКЛ. Хада і вынікі соймікавых нарадаў вырашальным чынам залежалі ад таго, якая палітычная сіла дамінавала ў краіне ці рэгіёне. Мяжа XVII ст. і XVIII ст. стала важнай вяхой у гісторыі ВКЛ. Пачатак стагоддзя адзначыўся сканчэннем дамінацыі ў краіне роду Сапегаў, якія з 1683 г. знаходзіліся ў апазіцыі да манарха і бескампрамісна змагаліся з яго прыхільнікамі155. Сапежынская групоўка мела ўстойлівыя ўплывы і ў Гарадзенскім павеце з часоў дамінавання Пацаў: яшчэ ў траўні 1671 г. усваім дзённіку віцебскі ваявода Я. А. Храпавіцкі ўроспачы канстатаваўўласную няздольнасць супрацьстаяць на гарадзенскім сойміке «бязбожнай фракцыі Сапегаў»'56. Пра важную ролю Гародні ў палітычных
    планах Сапегаў сведчыць наяўнасць у іх значнай маёмасці ў горадзе, дзе на 1690 г. былі ажно тры палацы, якія належалі Казіміру Яну, Бенядзікту Паўлу і Аляксандру Паўлу Сапегам157. Пазіцыі апошніх на гарадзенскім сойміку ў апошнія гады XVII ст. саслаблі, у сувязі з ростам уплываў так званых «рэспубліканцаў», якія былі ў стане гарантаваць сабе па меншай меры палову пасольскай рэпрэзентацыі з 1697 г., аў 1699 г. праз злоўжыванні на сойм выправілі поўны камплект сваіх прыхільнікаў, што само па сабе адметна, хаця гарадзенская рэпрэзентацыя не здолела прайсці так званае «ругаванне» ды заняць месца ў Пасольскай Ізбе158. Такім чынам, да бітвы пад Алькенікамі ў 1700 г. значная частка гарадзенскай шляхты падтрымлівала Сапегаў, але пазней сітуацыя змянілася.
    Нягледзячы на перамогу і ўсталяванне поўнага дамінавання на Гарадзеншчыне «рэспубліканскія» уплывы ў першыя гады XVIII ст. зведалі карэктыроўку ў сувязі з уступленнем ВКЛ у Паўночную вайну. Ужо летам 1704 г. «рэспубліканцы» панеслі істотныя вайсковыя і палітычныя страты, што, як слушна заўважыў 3. Віцько, абумовіла залежнасць сімпатый шляхты ад таго, «якое войска кантралюе павет»'59. Абранне новым каралём Станіслава Ляшчынскага ў ліпені 1704 г. яшчэ больш дэзарганізавала сітуацыю ў краіне і паспрыяла аднаўленню ўплываў Сапегаў160. Красамоўным сведчаннем рэстаўрацыі сапежынскай групоўкі з’яўляецца факт абрання ў 1708 г. ад Гарадзенскага павета ўякасці дэпутатаўГалоўны Трыбунал ВКЛ віленскага ваяводы Яна Паўла Сапегі161. Але гэта не перашкодзіла некаторым актывістам «рэспубліканскага» руху рабіць кар’еру ў Гарадзенскім павеце, больш таго, прафанаваць дасягненні ранейшых перамогаў. Характэрным прыкладам з’яўляецца біяграфія Грыгорыя Юзафа Катовіча, які атрымаў пасады гарадзенскага падстаросты і харужага (1698 г. і 1699 г.), у першую чаргу, за свае антысапежынскія погляды, аў 1706 г., не без дапамогі «золата», вышэйшы павятовы ўрад староства, ад якога кароль Станіслаў Ляшчынскі напрыканцы 1707 г. яго пазбавіў і перадаў староства, напэўна зацікаўленай асобе, Міхалу Юзафу Сапегу, польнаму пісару ВКЛ162. Аднак ужо ў 1709 г. Г. Катовіч дзіўным лёсам апынуўся сярод прыхільнікаў С. Ляшчынскага ў атачэнні Казіміра Яна Сапегі, вялікага гетмана ВКЛ163. У вірлівых перыпетыях тых стагоддзяў прынцыповасць не заўжды была ў пашане, асабліва, калі яна не адпавядала асабістаму інтарэсу. Так ці іначай, але за дзесяцігоддзе свайго супярэчлівага староставання Грыгорый Катовіч здолеў манапалізаваць уладу ў павеце ды нажыць нянавісць мясцовай шляхты. Яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца інструкцыя, складзеная гарадзенскай шляхтай на грамнічным сойміке ў 1716 г. паслам да Караля Станіслава Радзівіла, канцлера ВКЛ, дзе староста абвінавачваецца ва ўстанаўленні ўпавеце «absolutis dominationibus», а ў якасці доказаў даецца пералік розных злоўжыванняў, сярод якіх на першым месцы стаіць тое, што «усімі соймікамі згодна ўласнай волі
    кіруючы, пры адсутнасці маршалка сам часта не праз галасаванне (non per vota), а без абрання дырэктарам станавіўся»ім.
    Зінструкцыівынікае.штомясцовая шляхташукалаў асобеК. С. Радзівіла альтэрнатыву панаванню Катовіча, які, відавочна, знаходзіўся пад пратэкцыяй Сапегаў. He выключана, што акурат падпісанты інструкцыі, а іх было больш за сотню чалавек165, на чале з павятовым маршалкам Крыштафам Юндзілам імкнуліся ініцыяваць стварэнне нейкай альтэрнатывы Катовічу, і дасягнулі пэўнай мэты, паколькі «інструкцыя найшаноўнейшага павета ў мяне абудзіпа належнае спачуванне да прыгнечанага шляхецкага стану» пісаў у адказ гарадзенцам канцлер і абяцаў разабрацца ў сітуацыі166. Так ці іначай, але Радзівілаўскія магчымасці былі ў гэты час моцна абмежаваныя, а смерць канцлера К. С. Радзівіла ў 1719 г., лідэра сям’і, адсунула іх на другія ролі ў палітычным працэсе167. Дзякуючы Г. Катовічу, сапежынскія ўплывы ў Гарадзенскім павеце заставаліся заўважнымі: так, прыхільны ім змест мела пазнейшая гарадзенская пасольская інструкцыя, з якой сам староста ездзіў на сойм у 1720 г.168. Што праўда, удругім дзесяцігоддзі XVIII ст., праз гарадзенскі соймік лабіравалі свае інтарэсы не толькі Сапегі, але і Агінскія169.
    Смерцьу 1724 г.ГрыгорыяКатовічаі намінацыянастароствавіленскага кашталяна Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага170 паклалі пачатак доўгага перыяду панавання ў гарадзенскіх справах групоўкі Чартарыйскіх, да якой перайшла ініцыятыва па кансалідацыі на той момант аморфнай прыдворнай партыі ў ВКЛ. Гарадзенскі павет Фаміліі апанаваць ўдалося дастаткова хутка праз прасоўванне на ключавыя пасады сваіх прыхільнікаў.