• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Інвентар быў складзены ў двух экзэплярах адзін для Г. Баркоўны, другі для А. Масальскага. Трэці экзэпляр захаваўся як выпіс з кніг гарадзенскага гродскага суда18. Увёўу валоданне гарадзенскі возны Андрэй Запольскі. Крыніца называе дадзеную маёмасць як камяніца. Яна была агароджана і мела двое варотаў. Адны выходзілі на Рынак, а другія на вуліцу Бернардзінская. Вароты былі вялікія на жалезных завесах, з зашчэпкай. Падворак быў агароджаны, але аб гэтым не згадваецца. На яго тэрыторыі знаходзіліся дом, пякарня, бровар, лазня, стайня, свіран, сем склепаў. Гэты падворак меў гаспадарку ў цэнтры горада. 3 выяўленых інвентароў, толькі ў гэтым згадваецца пра бровар і лазню. Апошняя пабудова апісана вельмі
    коратка. У яе былі дзверы на завесах, у якія была зашчэпка і ўнутраны замок. Унутры стаялі лавы.
    Мяшчанскі двор, дзе быў бровар і нават карчма згадваецца ў Навагарадку. У судовай справе, якая разглядалася ў навагарадскім гродскім судзе ў 1571 г., паміж Ганнай Андрэеўнай і яе шваграм Марцінам Ткачом коратка быў апісаны двор каля замку. Яе сястра набыла яго ў навагарадскага мешчаніна Лукаша Яновіча і яго жонкі Дароты: «хоромы мзба з сенмм, а протмв клепі а бровар в куте двора долі корчомньш, то есть чоп, квасннкм два, корыта две, все тое за полпяты копы грошей...»19.
    У доме былі ганак, сені, ізба20, сталовая ізба, панскі пакой, каморы, каморкі, уваход на паддашша. Усе яны былі прахадныя, як і ў іншых дамах. У той час ганкі былі рознай планіроўкі маленькія і веранды21. На падставе гравюры Адэльгаўзера-Цюндта 1567-1568 гг. можна казаць, што ў Гародні яны былі вядомы ў XVI ст. Дзверы мелі завесы з клямкамі ці зашчэпкамі. Вокны з ліштвай і акеніцамі. Унутры памяшканняў знаходзіліся драўляныя сталы, крэслы, лавы каля сцен, печы.
    Дакумент цікавы тым, што прадстаўляе мяшчанскі побыт. Можна казаць, што гэта былі заможныя мяшчане. He ўсе маглі сабе дазволіць двор уцэнтры горада. Яго месца знаходжанне іўнутранае структура цалкам маглі прывабіць А. Масальскага.
    Інвентар двара за 18 ці 28 мая 1635 г. [гл. дадатак 2]22. У дакуменце прычына складання яго не згадваецца. Зыходзячы з сабранай калекцыі дакументаў у фондзе мяркуем, што гэта мог быць інвентар другога гарадзенскага двара жамойцкага старосты Яраша Валовіча (аб ім гл. далей). У гэты ж год 1 мая быў складзены яго другі тэстамент, у якім двор у Гародні быў запісаны дачцэ Тэкле. Пазней мог быць зроблены інвентар23. На тэрыторыі двара знаходзіліся брама, вялікі дом, гаспадарскі дом, стайня, вазоўня, кухня, сад. Двор меў паркан з драўляных слупоў. У браме былі складаныя вароты з жалезнай засаўкай для замыкання. Каляяе знаходзіліся дзве каморы. У вялікім доме ганак, сені, прысенак, сталовая ізба, кладоўка, пакой, пераход, малая ізба, спіжаранкі. На версе знаходзілася гарышча, а пад домам мураваная піўніца. Унутры дома ў некаторыя пакоях сцены былі абабітыя сукном. 3 мэблі згадваліся лавы, шафы. На яе вокнах былі прымацаваны краты. Шкляныя вокны былі падзелены на чатыры часткі. Пры іх акеніцы на завесах, якія зачыняліся жалезнымі кручкамі. Дзверы мацаваліся на завесах, мелі зашчэпкі, замкі, клямкі, прабоі. Пячная кафля была зялёнага колеру. Падлогі былі выкладзены дрэвам і каменем. Апошні від набывае распаўсюджанне менавіта ў XVII ст. Былі выяўлены пабудовы з такімі падлогамі ў Менску і Віцебску24.
    У старым гаспадарскім доме былі ізба, сені, каморка. Дом быў пакрыты дранкай, але яна была знесена ўнекаторых месцах. Новая кухня мела
    вогнішча з комінам, лавы, вялікі стол, печ для выпякання хлеба, печ з комінам. Стайня і вазоўня былі пад адным дахам. У стайні знаходзіўся жолаб. На падворку рос сад, які быў даўно пасаджаны. Але якія раслі дрэвы не адзначана, таксама як і памеры самога саду. Хутчэй за ўсё ён быў невялікі. 3 выяўленых інвентароў толькі ў гэтым згадваецца пра сад. Але вядома, што сад і агарод былі на падворку Андрэя Вілкоўская, які знаходзіўся на Бернардзінскай вуліцы. Аб гэтым ён згадвае ў сваім тэстаменце ў 1630 г.25.
    Інвентар дома Станіслава Сапоцькі за 29 чэрвеня 1639 г. [гл. дадатак 3]. Да таго як Станіслаў Сапоцька стаў уладальнікам дому ён належаў надворнаму падскарбію (1600), паюрскаму цівуну (1600), падскарбію ВКЛ (1606), падканцлеру ВКЛ (1618), жамойцкаму старосце (1619) Ярашу Валовічу26. Ён быў жанаты з каталічкай Гальшкай Гаслаўскай (?-1635). У іх нарадзілася двое дзяцей. Сын Станіслаў памёр умаладым узросце, адачка Тэкля выйшла замуж за сына Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, маршалка ВКЛ Аляксандра Людвіка (1594-1654)27. Яраш Валовіч быў каталіком і вызначыўся рэлігійнай дабрачыннасцю28.
    Жамойцкі староста падараваў дом жонцы Канстанцыя Раўбея Гнайніцкага Настассі Вольскай аказаныя паслугі яму і жонкі нябожчыцы Г. Гаслаўскай. Будынак знаходзіўся адным бокам на вуліцы Маставая, якая ішла да Рынку, а другім да двара Яна Цвікліча. Даравальны запіс быў зроблены ў Кобрыне 24 лютага 1639 г. У той жа год 20 сакавіка Настасся Вольская падаравала дом сваёй дачцэ Канстанцыі і яе мужу Станіславу Сапоцьку29. Даравальны запіс быў актыкаваны ў кнігі гарадзенскага магістрата30. Пазней ён фігураваў удакументах як гарадзенскі земскі падсудак Станіслаў Сапоцька (?-1663)31.
    Даволі хутка С. Сапоцька перадаў дом у арэнду гарадзенскаму залатніку Лукашу Скрабяцкевічу32. Двор перадаў слуга С. Сапоцькі Юрый Вайнаховіч. Падворак быў невялікі. Пры ўваходзе былі абабітыя вароты з зашчэпкай і прабоям. На тэрыторыі знаходзілася дзве пабудовы. Першы дом меў сені, піўніцу, ізбу і камору. У новым доміку сені, ізба, камора, гарышча. Дзверы былі на завесах, з зашчэпкамі ці клямкамі. Вокны шкляныя, а тыя, што выходзілі на вуліцу, мелі акеніцы. Унутры дамоў лавы, печы33.
    С. Сапоцька і яго жонка Канстанцыя прадалі гэты пляц Данілу Блаугуту і яго жонцы Зузане Шульцаўне за 600 злотых (1642). Дом знаходзіўся каля двароў Я. Валовіча і гарадзенскага райцы Яна Цвікліча. Дачка Блаугутаў Зафія, жонка Аляксандра Гамільтона паручніка ЯКМ, перапрадала яго жонцы падканцлера ВКЛ і гетмана Міхаіла Радзівіла Кацярыне Сабескай за 5 000 злотых (1688). Двор быў абмежаваны вул. Маставая, пляцам лідскага падкаморага Геліяша Міхала Рымвіда, пляцамі падканцлерынай ВКЛ34.
    Наступныя інвентары былі складзены пры апісанні дамоў пасля вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654-1667 гг. Падчас гэтай трагічнай падзеі Гародня страціла 46,4% жыхароў і была зруйнавана і разрабавана ад войскаў ваяводы Якава Чаркаскага і Івана Залатарэнкі (верасень 1655 г.), ваяводы Івана Хаванскага (сакавік 1659 г.). Вызвалілі горад у 1661 г.35. Пасля такіх страт апісаныя вышэй падворкі не захаваліся.
    Інвентар двара Людвікі Караліны Радзівілаўны, за 1679 г. [гл. дадатак 4]36. Яна паходзіла з сям’і канюшага ВКЛ Багуслава Радзівіла і Ганны Радзівілаўны. У самім дакуменце адзначана, што маёмасць па інвентару атрымаў удагляд Тамаш Каншор. 6 сакавіка 1679 г. Людвіка Караліна Радзівілаўна набыла ад нашчадкаў гарадзенскага бурмістра Войцеха Пятроўскага Якуба, Яна і яго жонкі Цэцыліі Бараноўскай пляц у Гародні. Ён выходзіў на вуліцы Калючынская і Залатая, межаваў з пляцам лянтвойта Леона Ейсіманта37. Людвіка Караліна на гэтай вуліцы мела яшчэ пляц, які набыла ў бурмістра Фёдара Багдановіча ў 1678 г.38 Ён быў вызвалены ад магістрацкіх цяжараў, прадстаўлення месца для пражывання суддзям трыбуналу, камісарам, шляхце (1678)3’. Верагодна інвентар быў ужо складзены для двух пляцаў, бо датуецца 2 красавіком.
    Пры двары было двое варотаў, якія выходзілі на дзве вуліцы. Яны былі абабітыя цвікамі40 і бляхай, мелі фортку, замыкаліся жалезнымі засаўкамі. Верх варотаў быў пакрыты гонтам. Двор быў абнесены парканам. Слупы былі ўбіты адзін за адным і замацаваны паміж сабой. На тэрыторыі знаходзіліся два мураваныя склепы, новы дом, невялікі дом стольніка ВКЛ СтаніславаКазіміраРадзівіла41, стайня, вазоўня.У вялікімдомезнаходзілася шэраг пакояў: сені, белая ізба, тыльныя ізбы, кабінет, і інш. 3 рухомых рэчаў згадваліся сталы, ложкі, стул’я, цэбры, бочкі піўныя, бочкі, каб вазіць ваду, дзяжы для выпякання хлеба, вёдры і інш. У доміку сені, кухня, камора і пякарня. Дом стольніка ВКЛ быў даволі сціплым малая ізба і кухня. Печы былі ўдамах аздоблены зялёнай кафляй, удоме стольнікабелай. Пры іх знаходзіліся пабеленыя коміны, якія былі выведзены на дах. Дзеверы былі на полазах ці завесах з клямкамі і засаўкамі. Вокны былі шкляныя і апраўлены ў волава. У стайні знаходзіліся жолаб і яслі42.
    Інвентар палацу Людвікі Караліны Радзівілаўны быў складзены 1691 г. [гл. дадатак 6]43. Гэта быў інвентар таго ж двара паміж вуліцамі Калючынскай іЗалатой, які быў апісаны ў 1679 г. У многім ён паўтараў папярэдні дакумент, але назвы выкарыстоўваюцца розныя палац і двор.
    Вароты мелі фортку, замыкаліся засаўкай, клямкай і зашчэпкай. Другія вароты знаходзіліся пры гаспадарскім доме. На двары знаходзіліся стары палац, новы дом, гаспадарскі дом, стайня, у ім яшчэ адзін падворак з домам, стайняй вазоўняй і склепамі. Памяшканні старога палацу сені, гарышча, сталовая ізба, камора, бакавы пакой, кабінет, бакавая камора.
    У новым доме згадвадіся сені, сталовая ізба, камора, каморка, кладоўка, ізба, кабінет. Гаспадарскі дом меўсені, белую ізбу, камору і пякарню. У доме на другім падворку былі сені, сталовая ізба, камора. Дзверы ў пабудовах мацаваліся на завесах ці полазах, былі з клямкамі, засаўкамі і кручкамі. Вокны былі апраўлены ў волава, некаторыя ў дрэва, падзелены на чатыры часткі. Пры іх былі акеніцы. Печкі былі аздоблены зялёнай кафляй, пры іх былі коміны. У памяшканнях былі сталы, стул’я.
    Інвентар двара на вуліцы Маставая (з Рынку да Нёмана) за 7 жніўня 1683 г. [гл. дадатак 5], Складзены быў пры продажы жонкай платэльскага старосты Аляксандра Валовіча Барбарай Крышпінаўнай Кершэнштэйнаўна жонцы падканцлера ВКЛ і гетмана Міхаіла Радзівіла Кацярыне Сабескай44. Паводле інвентару Гародні 1680 г. гэты пляц знаходзіўся на вуліцы Маставая, на левым баку паміж пляцамі жонкі гарадзенскага бурмістра Гануса Паульсена Зузанны Шульцаўны і Ваўжынца Паўлоўскага45.
    Побач з гэтым дваром размяшчаўся двор брата плацельскага старосты і пакаёвага двараніна Яна Паўла Валовіча. На ім размяшчаўся дом, які быў пабудаваны Юзэфам Пралейкам. Дом быўз мураваным склепам, памерам 26 на 19 локцяў, межаваў з вуліцай Бернардзінская, пляцам Г. Паўльсена і мешчаніна Самоса. Ён быў прададзены Ю. Пралейцы і яго жонцы Еве Ганне Юраелеўскай за 200 злотых (1673). Пасля смерці Яна Паўла продаж пацвердзіў яго брат Аляксандр Геранім, які стаў яго спадкаемцам (1680). Нашчадкі Пралейкі Траян, Кацярына і мужЯн Фонедорфаляс Ціхавельскі, Канстанцыя і яе муж Міхал Міхалоўскі46 прадалі двор падканцлеру ВКЛ Каралю Станіславу Радзівілу за 1 500 злотых. Іх брата Францыска не было ўжо некалькі год у Гародні і яго частку забрала сястра Кацярына (1691)47.