Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Гісторыя гэтага ўладання звязана з афёрамі і судамі. Карыстаючыся тым, што Яраш Валовіч быў ва ўзросце, яго пляменнік стольнік ВКЛ Яўстахій Валовіч разам з маці Зафеяй Хадкевічаўнай сфальсіфікаваў два дакументы: першы па перадачы яму ўспадчыну двара ў Гародні (1640)48, а другі на права кіраваць яго маёмасцю (1641). Гэта выклікала пратэст ад зяця Аляксандра Людвіка Радзівіла, а пасля і самога Яраша Валовіча (1641, 1642). Пачаўся судовы працэс. Маёмасць Яраша Валовіча на падставе яго тэстаментаў прызначалася дачцэ Тэкле і яе нашчадкам, таму Яўстахій Валовіч не меў на яе права. Але гэта не стала перашкодай для гвалтоўнага захопу двара ў 1643 г. Аб чым засведчыў гарадзенскі возны Васілій Гліндзіч 2 верасня. Ян Ердановіч, гаспадар двара Аляксандра Радзівіла ўГародні, распавёў, што на двор зрабіў напад Каспер Гурскі і Ян Дармазога са слугамі. Я. Дармазог адбіў замок у варотах і завёз вазы ўдвор. Усё пакоі былі зачынены на ўнутраныя замкі. Ключы ад варот як і ад пакояў былі ў гарадзенскага падстаросты49. Але ён без ключоў,
спецыяльнымі прыстасаваннямі, адчыніў вокны, якія былі зачынены на клямкі і зашчэпы. Праз вокны ўсадзіў чэлядзь і казаў дзверы адчыніць. Пасля захопу ў двор уехаў сам Я. Валовіч50. Здзіўляе, што ён наважыўся канфліктаваць з Радзівіламі, не маючы для гэтага прававых падстаў.
Судовыя спрэчкі дайшлі да Галоўнага Трыбуналу ВКЛ. Я. Валовічу прысудзілі 10 000 злотых на Паўловічах (Гарадзенскі павет) для выплаты Радзівілам. Угода была падпісана ў 1645г. Гэты двор Аляксандр Людвік Радзівіл падараваў канцлеру ВКЛ Альбрэхту Станіславу Радзівілу (1645), а той яго сыну крайчаму ВКЛ Міхаілу Казіміру Радзівілу (1645). Апошні аддаў Яўстахію Валовічу (1655), чым і вырашыўся канфлікт. Па спадчыне ўладанне перайшло да яго сына платэльскага старосты Аляксан дра Гераніма. Пасля яго смерці жонка Барбара Крышпінаўна Кершэнштэйнаўна ў лісце куплі-продажы адзначала, што муж падзяліў спадчыну бацькі з сёстрамі Ганнай і яе мужам куняўскім старостам Янам Валяр’янам Кунцэвічам, Тэкляй і яе мужам маршалкам браслаўскім Пятром Міхаілам Пацам. Пляц яна атрымала зруйнаваны пасля падзей 1654-1667 гг.51.
Пра гэты двор Ю. Гардзееў памылкова адзначыў на падставе фальсіфікату, што Я. Валовіч атрымаў у спадчыну ад жамойцкага старосты Яраша Валовіча камяніцу каля Рынка ў Гародні (1640). А пасля гэтую маёмасць набыў у яго канцлер ВКЛ Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1655)52.
У 1683 г. двор выглядаў так. Падвоеныя вароты на полазах былі абабітыя цвікамі. На падворку знаходзілася стары дом, два домікі, стайня. Ён быў абкружаны парканам, які патрабаваў направы. У малым доме зафіксаваны памяшканні ізба, камора, сені. Стары дом быў пабудаваны на мураваных склепах, якія неабходна было рамантаваць. У ім знаходзіліся сені, ізба, камора, кабінет з каморкай, кухня з кладоўкай і каморкай, сталовая ізба з каморкамі. Вокны ў доме былі шкляныя, апраўленыя ўволава ці дрэва. Пакоі мелі ўасноўным драўляныя падлогі. Пабудова абагравалася печкамі, аздобленымі зялёнай кафляй. Пры іх былі коміны, выведзеныя на дах. Побач знаходзіўся домік, у якім былі сені, дзве ізбы, каморка. Дахі ў пабудовах былі пакрыты дранкай. У інвентары адзначана, што стайня была пабудавана ў тэхніцы «ў шулу»53. Яна выкарыстоўвалася для гаспадарчых пабудоў. Яны былі выяўлены пры археалагічных раскопах Віцебска, Гародні, Менска, Полацка, Слуцка54.
Двор Самуэля Быхаўца на вуліцы Залапгая быў апісаны два разы. Першы інвентар за быў складзены пры перадачы ўнагляд Крыштафу Сцецкевічу 10 сакавіка 1693 г. [гл. дадатак 7]. А другі 19 студзеня 1693 г. пры перадачы ў арэнду кароннаму падскарбію Гераніму Аўгустыну Любамірскаму [гл. дадатак 8]55. Але ў яго біяграфіі аб гэтым не згадваецца56. За гэты час двор не змяніўся, але інвентары крыху інакш прадстаўляюць яго, і такім чынам дадаюць інфармацыю адзін да другога. Верагодна
Любамірскі быў на сойме ў Гародні, які праходзіў з 31 снежня 1692 г. па 11 лютага 1693 г. і быў сарваны57.
На тэрыторыі двара было два падворкі. На першым знаходзіўся вялікі дом (рум), кухонныя рум, стайня, маштарня, на другім вазоўня, стайня, дом, кухня. Яны былі агароджаны парканам. Брама была з форткай, абабітая жалезнымі цвікамі. На яе версе маленькі дах. Вялікі дом стаяў на мураваных скляпеннях. На яго вяла галерэя (ганак) з балясамі, пад якой была кладоўка. На версе было гарышча. У ім знаходзіліся цэбры, піўныя і вінныя бочкі, гарэлка, дзяжа і іншыя рэчы. Вокны былі з лейпцыгскага шкла, апраўленыя ў волава, з акеніцамі. У кухонным руме былі сені, пакоі, сталовая ізба, камора. Дзверы і вокны мацаваліся на завесах, з зашчэпкамі. У доме пералічваюцца стул’я рознага памеру, квадратныя сталы, круглыя зялёныя печы з комінамі, у якіх былі бляхі, ложкі, тапчаны. Толькі ў гэтым інвентары згадваецца пра ўпрыгожванні на будынках: па дзве бляшаныя зоркі на вялікім доме і на ганку, дзве бляшаныя сірэны на даху кухоннага руму, два бляшаныя рыцары на рагах стайні.
Планіроўка горада не дазваляла мець вялікія гаспадарчыя падворкі. На іх змяшчаліся дамы, стайня і вазоўня. Апошнія дзве пабудовы былі найбольш неабходныя для шляхты, якая прыязджала ўгорад укарэце. Гэта як сучасны гараж пры катэджы. У адным інвентару сустракаецца свіран, бровар і лазня, у другім сад. Лазню маглі і не будаваць на кожным падворку. Паводле прывілея на магдэбургскае права 1496 г. Гародні дазвалялася пабудаваць гарадскую лазню58. На колькі такія гаспадарчыя комплексы былі ўласцівы для Гародні па адзінкавым інвентарам меркаваць цяжка. Гэта сведчыць пра наяўнасць такіх падворкаў. Для параўнання адзначым, што ў маёнтках гаспадарчых пабудоў было болей. У іх акрамя вазоўні і стайні размяшчаліся абора, гумно, сырнікі, галубятні, лазня, бровар, млыны, корчмы59.
Інвентары згадваюць вароты ці браму. Часам адзначаюцца, што яны вялікія і ўмацаваны жалезам, мелі фортку. Вароты былі прызначаны для праезду карэты, афорткадля ўваходу людзей. Наяўнасць парканаў і ўмацаваных варот была выклікана захаваннем элементарнай бяспекі, хаця гэта не заўсёды абараняла ад наезду. Яны былі вядомы ў Гародні ўжо ў XVI ст., што бачна на гравюры Адэльгаўзера-Цюндта 1567-1568 гг. У шляхецкіх маёнтках брамы і агароджы таксама выкарыстоўваліся60.
Усе апісаныя пабудовы былі драўляныя ці драўляныя на мураваным падмурку61. Як адзначаюць археолагі асаблівасцю гарадзенскіх пабудоў стала выкарыстанне пакладзін пад ніжні вянок з дошак, бярвенняў, або камянёў. Пасля яна перайшла ў каменныя падмуркі. На тэрыторыі Старога Замку была выяўлена пабудова XVII ст.62. Яны аднапавярховыя, але мелі гарышча. Будаўнічае дрэва не згадваецца. Асноўным будаўнічым
матэрыялам у ВКЛ была сасна, сустракаецца елка, бяроза, дуб63. Дахі былі пакрыты гонтам ці дранкай.
Дзверы ў дамах мацаваліся на завесах і замыкаліся на клямку, зашчэпкі, засаўкі, кручкі. Гэта было распаўсюджана і на іншых тэрыторыях ВКЛ, што было выяўлена падчас археалагічных раскопаў64. Вокны былі шкляныя авальнай ці прамавугольнай формы65. Часта яны мелі акеніцы, асабліва калі выходзілі на вуліцу.
Формы печак, круглыя, згадваюцца толькі ў інвертару падворка С. Быхаўца. У іншых стан захавання пячы, колер кафлі, у асноўным зялёны, рэдка белы. Кафля адна з самых распаўсюджаных археалагічных знаходак. Яна была важным элементам аздобы дома. На ёй выкарыстоўваліся розныя тыпы арнаменту. Зялёная паліваная кафля была адна з дарагіх66. Але дакументы не адзначаюць пра арнамент і выявы на кафлі. У Гародні шляхта і мяшчане для аздобы печак маглі карыстацца паслугамі мясцовых майстроў67. Інвентары згадваюць коміны, якія былі выведзены на дах.
Цікавасць прадстаўляюць побытавыя рэчы сталы, крэслы, лавы, хатняе начынне. Яны маглі замовіць умясцовых майстроў68, прывезці з іншых гарадоў ці краін. Але пра гэта дакументы нічога не адзначаюць.
Колькасць выяўленых дакументаў не дазваляе рабіць шырокія абагульненні ні па дварам, ні па вуліцам. Аднак яны даюць уяўленне пра выгляд пабудоў і двароў у XVII ст. Дадзеныя інвентароў гарадзенскіх падворкаў пацверджаюцца археалагічнымі знаходкамі як у Гародні, так і ў іншых гарадах Беларусі. Іх можна выкарыстоўваць як крыніцу па гісторыі штодзённасці і горадабудаўніцтву.
ДАДАТКІ
Тэксты напісаны на «польскай» мове перыяду XVII ст. Пры транслітарацыітэкстуў асновупакладзеныпрынцып палітарнай перадачы. Вынасныя літары пададзеныя курсівам. Прапушчаныя літары ўсловах і скароты раскрыты ў круглых дужках з улікам асаблівасцяў тагачаснага правапісу. У інвентарах рэдка сустракаюцца знакі прыпынку. Аднак пры апісанні пабудоў была неабходнасць уразбіўцы тэксту на сказы. Нумарацыя старонак пазначана ў квадратных дужках.
Дадатак 1. Інвентар камяніцы Ганны Баркоўны на вуліцы Бернардзінская, 1626
Дакумент захоўваецца ў Галоўным архіве старажытных актаў (AGAD, Archiwum RadziwiHow, dz XVIII, sygn. 313, k. 19-21.).
[19] Выпнс с кнмг справ кгродскмх повету Городенского.
Лета от нароженя Сына Божег(о) тмсеча шестсот два^цапі шостог(о) м(е)с(е)ца сентебра семого дня.
На враде г(оспо)д(а)рском кгродском, передо мною Владыславом Кмрдеем секретаром ег(о) королевское м(й)л(о)стй м поЭстаростмм городенскмм будучьш от велможного п(а)на ег(о) м(м)л(о)стм п(а)на Павла Воловмча поЭскарбег(о) надворног(о) велмког(о) князства лмтовског(о) старосты городенског(о), плотелског(о) м утянског(о) ставшы очевмсто енерал повету Городенског(о), Андрей Заполскмй подал й прызнал на реесшрть ку запмсаню до кнмг кгроЭскмх городенскмх сознаня своег(о) в праве нмжей мененог(о). Который с подпнсом рукм ег(о) так се в собе маеш. Regestrz odbirania kamienicy od pani Anny Burkowny Yanowey Mireiewskiey przeze mnie Andrzeya Zapolskie(g)o ienerala ye(g)o krolewskiey mlsci powiatu Grodzienskie(g)o ktor^ kamienica pani Anna Burkowna Yanowa Mireiewska swym prawem ktore miala od niebozczyka malzonka swe(g)o zapisane tysi^c zlotych puscila y prawo swe na wielmozne(g)o ye(g)o m(i)l(o)sci pana Andrzeya Masalskie(g)o maszalka ye(g)o krolewskiey m(i)l(o)sci powiatu Grodzienskie(g)o wliala y na roczkach septembrowych przyznala y w yntromicia puscila ktor^ kamienica ia ienerall wedhig te(g)o regestru odebralem y wszytkom mianowall na tym regestrze. Ktory regestrz za podpisem mnie ienerala przy pani Annie Burkownie Yanowey Mireiewskiey zostawill a drugi przy wielmoznym ie(g)o m(i)l(o)sci panu Andrzeyu Masalskim maszalku powiatu Grodzienskie(g)o yeden z drugim zgodny y skorygowany slowo w slowo spisany. Ktora kamienica tak w sobie ma. To iest naprzod spisania tey kamienicy yzba iedna ktora na dole co gospodarz racQszkiwall69. W ktorey yzbie okien trzy calych z okoniecznicami. W tey ze yzbie piec y dzwi na zawiasach zeliaznych y z zaszczepk^ do sieni yd^c. W tey ze yzbie lawy w kolo, polic siedm nade drzwiami. Izba na pomoscie drzewniamym. W tey ze yzbie stol y zedel przy tym stolie. W tey ze yzbie lisztwa w kolo drzewniana nad oknami nade drzwiami komomymi sciany. W tey ze yzbie w kolo kartynami obit^ alie y icz barzo stare. S tey ze yzby do komory drzwi na zawiasach zeliaznych y zamkiem wn^trznym. Do ktore(g)o zamku klucz dano y z zaszczepkq^ s proboiami. W tey ze komorzy okno yedno male cale, a drugie wiekie cale niesbluczone. S tey ze komorzy komorka potrzebna dlia liudzi w ktorych [20] komorach nie bylo sieni nad okien ktorych okno yedno wielkie z okiennic^. W tych ze sienach drzwi na ulice yd^c na zawiasach zeliaznych z klamka. S tych ze sieni na podworze ydac drzwi na zawiasach z zaszczepk^. Z sieni komora na dolie do niey drzwi na zawiasach z zamkiem wn^trznym. W tey ze komorzy okno wielkie. W tey ze komory komorka niewielka drzwi na zawiasach, a niey nimasz nie drzwi z zamkiem wn^trznym. W tey ze sienach na dolie drzwi male do sklepu na zawiasach, z zaszczepk^. S tego sklepu do drugiego sklepu drzwi