Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
ГАРЭЗЛІВЫ
ПАЦАЛУНАК
Ева Вайтоўская
ГАРЭЗЛІВЫ ПАЦАЛУНАК
КНІГА ДРУГАЯ
Моладзевы раман
ЯНУШКЕВІЧ выдавецтва
Ева Вайтоўская
ГАРЭЗЛІВЫ ПАЦАЛУНАК. КНІГА 2
Мастачка еті
ISBN 9788396929747
© Ева Вайтоўская, 2023
© Афармленне. Andrei Yanushkeviich Publishing, 2023
У першай кнізе моладзевага рамана «Гарэзлівы пацалунак» жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змянілася ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызналася ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. У другой кнізе падзеі разгортваюцца на філалагічным факультэце беларускага ўніверсітэта, у экалагічным летніку для дзяцей Чарнобыля і ў офісе сусветна вядомай беларускай ІТкампаніі. Алеўсё гэта толькі дэкарацыі, у якіх праходзяць праверку пачуцці галоўных герояў, іх сяброў, сябровак, мам і татаў.
У аснову рамана лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), якая выходзіла ў Японіі ў 1990х гадах. Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (1625 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.
Аўтарка шчыра дзякуе выпускніцы філфака БДУ паэтцы Марыі Бадзей, паэтцы Ліліі Газізавай, якая паходзіць з Казані (Татарстан), і праграмістцы Юліі Цемушавай, супрацоўніцы кампаніі «Wargaming», за парады, якія прыдаліся ў напісанні гэтай кнігі.
TOM ТРЭЦІ
Раздзед I
РЫМСКІЯ ВАКАЦЫІ
Верасень пазычыў у жніўня крыху сонечнага святла і цяпер ашчадна разліваў яго па вуліцы Карла Маркса. Яшчэ можна было хавацца ад яго за цёмнымі акулярамі, не насіць плашч, хадзіць у кедах, не думаць пра дажджы і туманы. Але каленкі ў тонкіх калготках ужо шчыпала прахалодай — восень надышла дакладна па календары.
Соня Сінічка спускалася ад чыгуначнага вакзала да філалагічнага факультэта. Спаць перахацелася, хоць яна і не дакранулася да прынесенай правадніцай кавы: надта шмат часу заняло адстаяць плацкартную чаргу ў прыбіральню, пераапрануцца ў цеснай кабінцы, падфарбаваць вочы ў цьмяным святле, паглядаючы ў мініяцюрнае люстэрка пудраніцы.
Цягнік прыйшоў рана. Яна мела час без мітусні праводзіць бацьку да таксоўкі і спакойненька прыйсці ва ўніверсітэт.
Нешырокая ўтульная вуліца ўжо віравала. Укліньваліся да ходніка, паркуючыся, машыны. Спяшаліся апранутыя паофіснаму людзі. Звычайны ранак вялікага горада. Пройдзе колькі хвілін — і гэтую руцінную куламесу дапоўняць ручайкі студэнтаў, якія сёння цягнуцца на вучобу пасля вакацый. I ў іх ліку — першакурснікі.
9
РЛЗДЗЕЛ I
Соня круціла галавой, адначасова спадзяваючыся і баючыся пабачыць знаёмых. Раптам дзяўчына спынілася, бы скамянеўшы. На ходніку, які далёка праглядаўся наперад, яна ўгледзела такую знаёмую, такую дарагую постаць.
He можа быць... Максім... Максім тут? Ён што, прыйшоў да яе?
Яна пазнала яго, нягледзячы на адлегласць паміж імі. Нягледзячы на новы фасон грыўкі, якая пасавала яму яшчэ болей, чым усе папярэднія. Нягледзячы на загар і абноўкі. Максім узняўся на ганак філфака і стаў уважліва разглядаць шыльды. Потым рашуча падышоў да дзвярэй, тузануў іх і знік усярэдзіне.
Доўжылася гэтая відзежа не больш за колькі секунд.
«Максііім!!!» — ёй хацелася крычаць, хацелася бегчы. Але неймаверным высілкам волі яна стрымала сябе і павольна патупала да факультэта.
Соня і Максім не бачыліся два з паловай месяцы.
Узняўшыся на ганак, Соня ўперыла вочы ў тыя ж шыльды, якія раней разглядаў Максім, і ўсё зразумела.
Над важкай, чыгуннай, яшчэ, відаць, савецкай блямбай з надпісам «Філалагічны факультэт» вісела зыркая алюмініевая плашка, на якой значылася: «Факультэт эканомікі».
Гэта ж сюды паступіў Максім Статкевіч!
Соніна сэрца шалёна затахкала.
Яна так высільвалася, каб здаць іспыты, так перажывала за паступленне, што за ўсё лета ні разу не пацікавілася, дзе яе альмаматэр. I тым больш не задумалася, дзе факультэт Максіма. Ёй чамусьці здавалася, што эканамічны зусім не ў тым раёне.
А гэта было і няважна. Яны з каханым, хоць і развіталіся так фатальна на такі працяглы час, меліся, як і раней, жыць у адным доме.
10
РЫМСК I Я В A К А Ц Ы 1
А цяпер і вучыцца будуць у адным будынку.
— Глядзіце, вунь Соня Сінічка з першага курса філфака!.. Яна сустракаецца з Максімам Статкевічам, тым прыгажунчыкам з Брытанскай эканамічнай праграмы...
Такія новыя плёткі прадчувала і смакавала Соня Сінічка, цягнучы на сябе шкляныя дзверы факультэта.
— А павараціська, сынку! — скамандавала Галюня.
Рыхтуючыся да цэтэ па рускай мове, дзяўчаты так пераелі розных хрэстаматыйных тэкстаў, што пачалі размаўляць цытатамі.
Снежка паслухмяна павярнулася вакол сваёй восі. Спадніцааловак і ліловы прыталены пінжачок выгодна абцягвалі яе шчуплую высокую паставу. Загарэла яна не горш за Соню, хоць усё лета не выязджала паўднёвей Пухавічаў, дзе ў яе мамы было лецішча.
Галя ўважліва ўглядалася, прымружыўшы вока, потым заплюшчыла абодва, памацала вытачку на спіне, правяла пальцам па тканіне і нарэшце выдыхнула:
— «Армані».
Потым, прыўзняўшыся на дыбачкі, даволі бесцырымонна адцягнула каўнер Снежкінага пінжака і, пабачыўшы цэтлік, невыразна замычала.
— Анягож, «Армані», — прамуркатала Снежка. Ёй быў прыемны эфект, які зрабіла абноўка.
— Ты што, банк абрабавала? — здушана спыталася Галя.
— Зусім не, — задаволена адказала Снежка. — Гэта дачка мамінай сяброўкі купіла за мяжой з вялііізнай зніжкай, але касцюм аказаўся на высокую паненку, таму яны прадалі нам.
Наступная рэакцыя Галі, аднак, здзівіла:
— Ты ў гэтым што, на пары хадзіць збіраешся?
11
Раздзел I
— У сэнсе? — не зразумела Снежка. — А што? Мне не пасуе?
— Ды вельмі пасуе, — пачала каментаваць Галя. — I фасон круты, на ўсе часы. Я пазнала, бо пару гадоў таму спрабавала па прыколе гэты пінжак скапіраваць, але тады не ўмела здымаць выкрайкі з фотак. Толькі разумееш... Тут не школа, і Лабановіча над намі няма. I дзяжурных на ўваходзе таксама.
Але тут за Снежку заступілася Соня.
— А па мне кудыкуды, а ва ўнівер трэба падзелавому апранацца.
У Італіі яна таксама была ў крамах, дзе на зніжках можна было купіць «Версачэ» з «Армані» і не толькі. Але ёй, калі шчыра, і ў галаву не прыйшло не тое што набыць — памераць нешта. Ну чаму яна такая непрактычная? Зусім не дбае пра свой выгляд... Вось і сёння начапіла на сябе абышто. Яна вырашыла падтрымаць Снежку, якая, відавочна, не адзін дзень рыхтавалася да выхаду ў людзі. Бачна, што спецыяльна падбірала і туфлі, і торбу... Але Галюню ўжо было не суняць:
— «Падзелавому»? Бэзавы гарнітур і блакітная блузка — гэта, патвойму, «дзелавы стыль»?
— Па спектры гэтыя адценні выдатна спалучаюцца, — сказала Снежка з апломбам.
— Ну вось, яшчэ па адной бязвіннай галовушцы праехалася колеравае кола, — уздыхнула Галюня. — Гэтыя модныя кансультанты самі не надта разумеюць, што пішуць. He так яго трэба выкарыстоўваць.
— I як жа, модная ты наша? — пакпіла Снежка. На Галі былі заўсёдныя блакітныя джынсы і адна са шматлікіх чорных тунік. Здаецца, за лета Вайтовіч дадала сабе яшчэ паўпамерчыку.
— Ну, хоць бы як яна, — кіўнула кудлатай галавой Галюня ўглыб калідору.
12
Рымскія В A К А Ц Ы 1
Яны стаялі на трэцім паверсе філфака каля так званай паточнай аўдыторыі. А са сходаў да іх набліжалася нешта неверагоднае. На танклявай дзяўчыне з добра ўкладзенымі цёмнымі валасамі былі: чорная лакавая куртачка, светлакарычневая трыкатажная сукенка, рудыя батыльёнчыкі. У руцэ дзяўчына трымала яркасінюю сумку, якая нібы выбівалася з агульнай гамы, а насамрэч усё звязвала і прыцягвала ўвагу — і вельмі пасавала брунетцы. Завяршалі вобраз буйныя завушніцы з шклом пад сапфір (а можа, і з самімі сапфірамі).
Соня сціснула ў руцэ чорны шаматкі пакецік з залатымі літарамі «Дорорс», які мела сёння замест торбачкі. Апранутая наша гераіня была прыкладна ў стылі тых цыганак, якія ўчора на подступах да Беларускага вакзала ў Маскве хапалі яе за рукаво, патрабуючы «пазалаціць ручку».
Калі б яна з’явілася ў такім выглядзе ў ваколіцах «роднай» 234й школы, яе, папершае, не ўпусцілі б дзяжурныя. Падругое, яе б люта высмеялі «ашкі» ды «гэшкі».
Бо калі яны з Галяй і Снежкай заканчвалі школу ў сябе на раёне, прагрэсіўны дырэктар на імя Андрэй Лабановіч узяўся рабіць з яе гімназію з прасунутымі праграмамі навучання і строгім «дрэскодам». I ў школе былі не класы, а касты. I дзяўчаты са спецкласаў, асабліва з англійскага «А» і эканамічнага «Г», хоць часта не былі разумнейшыя за «простых» школьнікаў з 11 «Д», заўсёды шукалі, як прычапіцца да «дэшак», за што абазваць «адсталымі» ці «калгаснікамі».
3 багажу Соня выхапіла тое, што ляжала зверху і не выглядала надта брудным і пакамечаным. Гэта быў жоўты ў дробныя рамонкі баваўняны сарафан, які яна перад паездкай купіла на «Экспабеле», каб хадзіць у ім на пляж, і сіні швэдар — адзіная цёплая шмотка, якую яна з сабой мела. На ногі, каб не ісці ў басаножках, яна начапіла адзіную сваю абноўку — крутыя белыя красоўкі. I яшчэ род
13
РЛЗДЗЕЛ I
ныя беларускія калготкі, якія яна з прыгодамі ўмудрылася купіць у гандлярак на Беларускім жа вакзале. Тады да яе і прычапіліся цыганкі.
«Дарагая, пазалаці ручку — пра Аляксея раскажу... Ай, куды ты? He хочаш пра Аляксея? Раскажу пра Максіма!»
Проста Аляксей і Максім — вельмі частыя імёны. У любой маладой паненкі ёсць знаёмы Макс або Лёша. Гэтая думка дарэчы прамільгнула ў Сонінай галаве, дазволіла прайсці міма. He паглядзець у гіпнатычныя чорныя вочы.
Тата, чакаючы яе ў вагоне, ледзь не пасівеў.
Эфектнай моднай брунетцы, якая дэфіліравала па калідоры, з выгляду было гадоў васямнаццаць, але трымала яна сябе значна больш салідна. Было зразумела, што яна студэнтка, але патыхала ад яе нейкай нетутэйшасцю. Замежніца ці што?
Апроч Соні, Галі і Снежкі на калідоры нікога не заставалася. Першакурснікі разышліся па аўдыторыях на сустрэчы з куратарамі. Таму брунетка, усміхнуўшыся, скіравалася ў бок тройцы.
— Добры дзень, — пачала яна, абдаўшы іх водарам рэспектабельнай парфумы. — He падкажаце, дзе тут шэсцьдзясят трэцяя аўдыторыя?
Усе тры сяброўкі разгублена закруцілі галавою.
— Тут філфак, — нарэшце азвалася Соня.
— Ну так, філфак, — сказала дзяўчына, уважліва агледзеўшы спачатку разнамасную групку, а потым стэнд на сцяне, дзе пад надпісам «Антычнасць» вісела выява Венеры Мілоскай.