Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Студыкі прагнулі пачытаць навінку, але ніхто не ведаў, што ў кнізе, паэзія або проза (Жадан пісаў і тое, і тое). Палезлі ў інтэрнэт. Алесь паставіў бутэльку піва, што будзе проза, — але, выявілася, у новай кнізе змяшаліся апавяданні і вершы. Пачалася спрэчка, каму дастанецца піва. Алесь бажыўся, што сёння ж выправіцца ва Украіну аўтаспынам і прывязе два асобнікі: сабе і Астме, — але назаўтра Соня бачыла яго ў буфеце.
Такое гарачае абмеркаванне кнігі распаліла Соніну чытацкую цікаўнасць, якая была пачала чэзнуць пад цяжарам скандынаўскага эпасу. На парах яна пад сталом стала чытаць з мабілкі Жадана і пра Жадана ўсё, што было ў інтэрнэце. Скончыла Соня толькі позна ўвечары.
Праз два дні яна зразумела, што так проста яе не адпусціць. Дарога была адна — у кнігарню «Шуфлядка».
59
Раздзел IV
Соня выправілася туды пасля пар у панядзелак. Знайшла патрэбны адрас — і, здзіўленая, спынілася. Знаёмая з дзяцінства кнігарня «Юнацтва» — цёмная і замшэлая, дзе яны з бабуляй калісьці куплялі кнігі і сшыткі — да непазнавальнасці змянілася. За белымі шклопакетамі, з якіх абадралі пыльныя жалюзі, высіліся этажэркі рознай вышыні і канфігурацыі. На этажэрках грувасціўся вінтаж: друкавальныя машынкі, дыскавыя тэлефоны, патэфонныя кружэлкі і парцалянавыя лялькі ўпярэмешку з каляровымі прывабнымі кніжкамі, ад якіх нават праз шкло пахла крамянай фінскай паперай. «ШУФЛЯДКА», — прачытала Соня на лаканічнай чорнабелай шыльдзе, задраўшы галаву.
Памяшканне кнігарні было доўгае і вузкае — магчыма, гэта і падказала новым уладальнікам назву для крамы. «Шуфлядка» ўспадчыніла рыпучыя кніжныя паліцы «Юнацтва», але расставілі іх цяпер неяк іначай — кампактней, лагічней, стварыўшы прывабныя закуткі і кабінецікі. Сцены былі старанна пабеленыя, са столяў звісалі лямпы з вёдраміабажурамі. Цяпер тут было святлей і ўтульней. У нішах, утвораных паліцамі, стаялі нізкія журнальныя столікі — савецкія ўпярэмешку з ікееўскімі — і на іх пірамідкамі ляжалі кнігі — на асобным століку нейкае адно выданне. Пры ўваходзе справа усё перагарадзіў масіўны стол жаўтаватага паліраванага дрэва, які нібы жыўцом перацягнулі сюды з фільма шасцідзясятых гадоў. На стале высілася зялёная антыкварная лямпа, побач стаялі ноўтбук і касавы апарат. Пры стале сядзела хударлявая дзяўчына ў балахоннай шэрай сукенцы, каротка стрыжаная, з ярка намаляванымі вуснамі і вялізнымі круглымі завушніцамі. На грудзях у яе красавалася драўляная брошка, якая адначасова была бэйджыкам. На ім значылася: «Адэля». Каля стала размясцілася стойка з паштоўкамі і магніцікамі. Са сподка каля ноўтбука ўгару ўздымаўся сіні дымок — у паветры пахла Індыяй.
60
У ЛАБІРЫНЦЕ
Насупраць касавага апарата паліц не было: там стаяла пацёртая чорная скураная канапа — з усяго відаць, мэбля з гісторыяй. Над канапай вісела вялізная коркавая дошка, густа і маляўніча залепленая анонсамі культурных падзей. На канапе сядзелі два маладзёны і дзяўчына. Яшчэ адна пара — дзяўчына і хлопец — стаялі далей і разглядалі кнігі на паліцах.
Адэля працавала на камп’ютары, але калі Соня бразнула дзвярыма, павярнула галаву на гук і прыязна ўсміхнулася.
— Вы па Жадана?
Соня ажно рот разявіла. Яна, вядома, чула аб людзях з фенаменальнымі гандлярскімі здольнасцямі, але да такой тэлепатыі гатовая не была. Пра намер пачытаць Жадана яна аніводнай жывой душы не казала.
— Так. А як вы здагадаліся?
— Бачыце, дзве гадзіны як мы змясцілі анонс, а вас ужо гэтулькі набегла, — са смехам звярнулася Адэля да людзей на канапе. — Вам пашанцавала, — гэта ўжо Соні. — Вы пятая пакупніца. Кніг будзе ўсяго пяць. Сядайце, трэба крышачку пачакаць, восьвось прыедуць.
Нічога не разумеючы, Соня села на вольны край канапы, які ёй вызваліла, прыбраўшы заплечнік, незнаёмая дзяўчына. На яе пачынаў нападаць ступар, як і кожнага paay, калі яна трапляла ў новую кампанію. Але гэтым разам яна ўзяла сябе ў рукі. Яна цяпер не зацюканая школьніца, а студэнтка. Новыя людзі цяпер атачаюць яе з ранку да ночы. Яна маўчыць сёння, будзе маўчаць заўтра. Так можна прамаўчаць усё жыццё — якое, не пачуўшы твайго голасу, не пабачыўшы тваіх знакаў, пранясецца міма. Соня развязала хустку на шыі і звярнулася да прадавачкі:
— Але... Але я чытала, што вы прадаяце раман Сяргія Жадана ў беларускім перакладзе. Няўжо ў вас усё раскупілі?
61
Р А ЗД 3 Е Л IV
— А, дык вам трэба ранейшую кнігу? — ажывілася Адэля. Яна падскочыла з крэсла і падышла да белага століка пасярод памяшканняшуфлядкі, дзе ляжалі стосікі кніжак. Узяла дзве і паднесла Соні. — Вось, у нас ёсць гэта пабеларуску. Але наш дырэктар зараз вяртаецца аўтобусам з Львова, ён вязе сюды пяць асобнікаў яго найноўшай кнігі паўкраінску. Вы пра гэта не ведалі? Вы не чыталі ў нас у фэйсбуку?
— Дык вы не будзеце купляць новай кнігі? — падышоў да яе хлопец, які да таго разглядаў паліцы. — Мы тут з маёй дзяўчынай параіліся і вырашылі ўзяць дзве, калі будзе можна.
— Ненене, чаму, я куплю і новую кнігу, — хутка адказала Соня. Яна патроху прасякалася атмасферай ажыятажу.
Запанавала ціша. Соня пачала разглядаць прынесенае Адэляй. Раман адразу адклала — яна яго дакладна купіць. Разгарнула другое выданне: гэта былі вершы розных гадоў. Стала чытаць, адкрываючы на выпадковых старонках.
— А які верш у цябе любімы? — раптам спыталася ў яе суседка. Гэта была звычайная з выгляду дзяўчына ў чорным палітончыку, зусім не нефармалка, як усе іншыя вядомыя Соні жаданаўскія фанаты.
— Шчыра кажучы, я пакуль зусім мала чытала яго вершаў, — прызналася Соня. — Толькі тое, што ў інтэрнэце.
Яна інстынктыўна ўцягнула галаву ў плечы. Калі ў праклятай 234й школе (яна ўсё выразней разумела, што школа ў яе была менавіта «праклятая») хтонебудзь прызнаваўся, што ён не ў курсе чагосьці, яго адразу ж пачыналі гнабіць. Але нічога такога цяпер не адбылося.
— Можна? — папрасіла дзяўчына ў Соні кнігу. — Яна спрактыкавана разгарнула яе на патрэбнай старонцы. — Гэты верш — адзін з маіх самыхсамых.
62
У ЛАБІРЫНЦЕ
Лаві яе, нібы рыбу, не адыходзь ад вады, пакуль вымываюць хвалі пяску залатую руду.
Усё пачалося з таго, што я прыйшоў за ёю сюды.
Усё закончыцца тым, што я без яе не пайду.
Разгортваюцца нябёсы ў блакіт і золата дня.
I птушкі ўгары малююць колы свае.
Я ведаю свет на памяць, аж да самага дна.
Адно, чаго я не ведаю, — як мне спаймаць яе.
У Адэлі зазвінеў тэлефон. Пасля кароткай размовы яна абвясціла:
— Наш дырэктар у Мінску, і ён нават ужо сеў на тралейбус. Зусім хутка ён з’явіцца!
Колькі часу і высілкаў я змарнаваў, пакуль птушкі перагукаліся, смеючыся ў лісці.
Я з радасцю кінуў бы ўсё і пайшоў адсюль, проста я болый нічога не ўмею ў гэтым жыцці.
Зноў бразнулі дзверы — і ўсе павярнулі галовы да ўваходу. Соня ажно папярхнулася паветрам. На парозе кнігарні стаяў Максім Статкевіч.
Я з радасцюўцёк бы яшчэ сто прыліваў таму, забыў бы, як востра й балюча вада пяе, ды тыя, каму я веру, вучылі мяне аднаму — лавіць яе, нібы рыбу, лавіць яе.
Максім здзівіўся не менш за Соню. Здзівіўся нагэтулькі, што кіўнуў ёй галавой на знак прывітання і выгукнуў:
— Што ты тут робіш?
— He паверыце: тралейбуса чакае, — адказала Адэля за Соню цытатай з анекдоту. — Я нечым магу дапамагчы?
63
Р А ЗД 3 ЕЛ IV
Інійых заняткаў не ведаў я з той пары, з усіх уменняў абраўшы ўменне штодзень ладзіць кручкі, якія звіняць на вятры, каб паляваць на голас і паляваць на цень...
Адэля жвава падскочыла да Максіма і пераключыла на сябе ўсю ўвагу. У «Шуфлядцы» была вялікая букіністычная секцыя масавага чытва, а Максім акурат шукаў канкрэтны раман аднаго фантаста, які даўно не перавыдаваўся. Адэля тут жа правяла яго да паліц букіністыкі і захрасла там з ім хвілін на пятнаццаць. Соня была гатовая паклясціся, што ў гэты момант жвавай прадавачкай рухалі не толькі працоўныя абавязкі.
Калі б і дзе яна не сустрэла Максіма, знаходзіліся прыгажэйшыя і спрытнейшыя дзяўчаты.
...сачыць, яклепіцца сонца злетніх гадзін, як пачынае завея танчыць за ветрам услед, сачыць за фазамі месяца, бо толькі месяц адзін уплывае на рух акіянаў і галасы кабет...
Нарэшце яны вярнуліся да касы. Патрэбнай кнігі не знайшлося, але Адэля ведала сваю справу: Максім купіў тры іншыя. Пасля гэтага ён яшчэ раз уважліва зірнуў на Соню, развітаўся з прадавачкай і выйшаў. Соня не вытрымала яго позірку, схаваўшы вочы ў кнігу.
.. .каб іхнія радасці ўслед за смуткам ішлі.
Адшліфаваная галька. Вымаклая руда.
Берагавыя лініі хтосьці правёў па зямлі, каб свет здаваўся складаным, нібы марская вада,
каб вырывала са сну прылівамі наслання, і ўпартымі, як баі, былі веды твае,
64
У ЛАБІРЫНЦЕ
каб ты заўжды і паўсюль, штоночы й штодня, лавіў яе,
і адпускаў,
і зноўку лавіў яе.
Дырэктар кнігарні аказаўся зусім маладым хлопцам у вышыванцы і з тунэлямі ў вушах. Ён скінуў з сябе цяжкі паходны заплечнік і стаў выкалупваць з розных яго адсекаў кнігі, вывальваючы іх проста на стол каля касы. Давялося пачакаць яшчэ крыху, пакуль іх занеслі ў камп’ютар.
I вось тады ў «Шуфлядку» ўварваўся Іллюк. Ён быў страшэнна задыханы, відаць, ляцеў сюды з усіх ног. Калі яму сказалі, што кніжак са Львову больш няма, ён засмуціўся, але не сышоў. Да апошняга таптаўся каля касы, відаць, спадзяваючыся на цуд. Соні нават стала крыху шкада яго, але саступаць яму сваёй кнігі яна не збіралася. Яна купіла ўсе тры выданні Жадана, выклаўшы апошнія грошы: усё адно хутка стыпендыя.
Іллюк напісаў ёй у той жа дзень позна вечарам. У інтэрнэце ён быў значна больш шматслоўным.
«Шаноўная, Вы, можа, памятаеце мяне, нас пазнаёміла Астма, а яшчэ мы бачыліся сёння ў “Шуфлядцы ”. Ці не зраблю я Вам вялікай прыкрасці, калі папрашу ў Вас новую кнігу Сяргія Жадана літаральна на дзянёк? Хацеў бы мець яе як найхутчэй, але я разумею, што Вам таксама карціць прачытаць. Атрымлівайце асалоду ў сваім тэмпе, калі ласка, але ўсёткі, ці магу я мець надзею на скорае ўкладанне пярстоў у раны нашага з Вамі агульнага Ісуса?»
Соню павесяліла Іллюкова манера выкладаць думкі. Адпісала яна хлопцу так:
«Вітаю! Я пачала кнігу і цяпер разумею, ійтомне цяжка чытаць паўкраінску. Я буду мучыць яе значна даўжэй,
65
Раздзел IV
чым вы зможаце трываць. Таму бярыце пакуль чытайце, я маю, чым заняцца, а потым я ўжо прачытаю, як вы гаворыце, у сваім тэмпе».