Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Кнігі чытаць люблю. Дакладней... любіла.
— Вось бачыш! Усё самае сапраўднае на зямлі кіруеідца простымі рэфлексамі. Замуж, люблю... Таму гэта мой факультэт. Пра цябе не ведаю... Але, зрэшты, няясна, чаму цябе ўвогуле непакояць гэтыя пытанні са статусам. У цябе з ім па мерках нашага ўнівера — няважна якога факультэта — усё больш чым добра. Ты, папершае, прапісаная ў Мінску, падругое, паступіла на бюджэт — і, патрэцяе, маеш хлопца.
— Я? Хлопца?!! — шчыра здзівілася Соня.
— А хіба не? Лёша з буфету казаў мне, што ты ягоная дзяўчына.
— Гэта зусім не так! Гэта яму вельмі хочацца, каб была.
— Ну нічооога сабе, — ажно прысвіснула Астма. — Ты першая філалагіня на маёй памяці, якая па сваёй волі адмаўляецца ад мужыка. Дакладна трэба пераводзіць цябе з дрыяд у вышэйшы эшалон... Мірсціцца нешта пра Арыядну і Мінатаўра. Мне пара, — падхапілася яна з лаўкі, бо ў прысадах сквера замаячыла валасатая постаць рокера Дзяніса. — He заганяйся па дробязях і забі на прыдуркаў.
«Калі я — Арыядна, а Вася — Мінатаўр, то Максім выходзіць, Тэзей?» — працягнула Соня міфалагічную гульню за Астму. Ці варта ёй чакаць Яго ў лабірынце? Ці спадобіцца Ён увогуле блукаць там у пошуках Соні?
Так разважала Соня Сінічка, грэючы азяблыя пальцы ў кішэнях паліто ля бюсту Жалезнага Фелікса.
Раздзел V
МАТЧПОЙНТ
Соня шмат думала пра тое, што ёй сказала Астма ў скверы, прыкладаючы яе меркаванне да сваіх уяўленняў пра Максіма. Калі Соня для яго — другі гатунак, то яна нічога не зможа парабіць з гэтым. Даводзіць яму нешта — пустое. I варта было б нарэшце адмовіцца ад мары пра Максіма, калі б...
Калі б не было таго пацалунку. Забыць яго Соня ніяк не магла. Ягоныя вусны тады не хлусілі.
Размаўляць ва ўніверсітэце ў іх не было нагоды, а дома — магчымасці. Максім сыходзіў значна раней за Соню, бо палюбіў ездзіць на пары ў трамваі. Яна заўсёды падхоплівалася з ложка ў апошні момант і часта ўцякала, беручы са стала канапкі, прыгатаваныя клапатлівай, але моцна цяпер занятай мамай Юляй, каб з’есці па дарозе.
Праз месяц вучобы Соня пачала падазраваць, што Максім яе пазбягае.
У тыя дні яна прачытала артыкул пра цкаванне ў школе. Там было напісана, што ў гуртках па інтарэсах ды розных спартыўных секцыях дзеці амаль не цкуюць адно аднаго, бо аб’яднаныя агульнай мэтай.
Соня згадала, як Максім павітаўся з ёй у кнігарні... Калі б у іх знайшоўся агульны занятак паза вучобай,
73
Раздзел V
яны б змаглі зноў зблізіцца... Сваёй ідэяй яна неадкладна падзялілася з Галяй і Снежкай у чаце.
«Ага. Запрасі яго на гурток па бісеры», — адпісала Галя, дадаўшы смайлікрагатун.
«Філфакаўскі тэатр шукае Чацкага!» — падтрымала Галю Снежка.
Іхні сарказм быў заканамерны. Пунктаў перасячэння ў Соні і Максіма не назіралася. Але нечакана неба паслала Соні шанец.
Гэта здарылася ў пятніцу таго тыдня, калі Соня размаўляла з Астмай на Феліксе. Наша птушачка зноў сядзела на вялікім перапынку ў буфеце, чытаючы і крадком паглядаючы на Максіма. Галя сышла дадому, а Снежка ў гэты момант ладзіла генеральны прагон сцэнкі «італьянцаў» да Дня першакурсніка проста за спінай у Соні, у актавай зале. Соня ў імпрэзе ніяк не ўдзельнічала, бо не паразумелася са сваёй англійскай групай. Штучны падзел на «адстой» і «чабурашкаў», які высмейвала Астма, адбываўся і ўнутры філфака таксама. Аднагрупніцы шушукаліся пра тое, што англійскае аддзяленне — самае прэстыжнае на факультэце, і здзекваліся з «беларусаў» і «рускіх». На днях Соня не вытрымала і сказала, што гэта «расізм», — пасля чаго пачулася ў групе вельмі ніякавата.
Максім сядзеў за столікам абсалютна адзін — Соня пераканалася, што Івона выйшла з факультэта з іншымі «брытанцамі». Чытаў з планшэту, п’ючы гарбату. У гэты момант усё і адбылося — у амфітэатр рашуча ўвайшоў высокі шыракаплечы дзяцюк з саламянымі валасамі і вусамі. Вусы рабілі яго вельмі дарослым і старамодным, хоць насамрэч ён мог быць яшчэ студэнтам. На дзецюку быў шэры швэдар і выцягнутыя джынсы, з шыі акуратна звісаў клятчасты шалік. У руцэ ў яго была танная сумка з рэчава
74
Матчпойнт
га рынку. На нагах — і гэта не спалучалася з яго агульным выглядам — даражэзныя фірмовыя красоўкі. (У чымчым, а ў брэндавых красачах за год пад адным дахам са Статкевічам Соня цяміць навучылася.)
— Статкевіч! — зычным густым голасам закрычаў вусаты незнаёмец так, што яго пачулі ўсе ў буфеце. — Вось ты дзе! А я шукаю! Калі ты завядзеш мабілу?!
Вусач спрытна падсеў да Максіма, паклаўшы сумку перад сабой на стол. Пачалася размова, якую Соня, уся ператварыўшыся ў слых, пачула роўна напалову — Максім гаварыў нягучна, чуваць было толькі зычныя рэплікі вусатага.
— Мне толькі сёння расказалі, што ты нікуды не з’ехаў! — гудзеў вусач. — Я ажно ўвесь закалаціўся ад радасці... Ты не ўяўляеш, як ты мне патрэбны!
Максім стаў адказваць. Па інтанацыі можна было зразумець, што ён ад нечага адмаўляецца.
— Макс, але ж ты ў курсе, што ты — наша ўсё! Я не змагу без цябе... Праўда не змагу. Я так доўга ішоў да гэтага... Няўжо ты не хочаш падтрымаць сваіх у такі момант?
Макс зноў пачаў казаць нешта.
— Няпраўда, я распытваў народ... Ты пасварыўся з ім, але нават калі ты захочаш да яго вярнуцца, чаму б не пачаць і са мной таксама? Ты не пашкадуеш! Ты — прыярытэт! Любыя твае ўмовы!
Максім задумаўся, дапіў залпам каву з кубачка, потым загаварыў зноў.
— Серада? — узрадаваўся вусач. — Серада ўвогуле не праблема! Дзеля цябе я перанясу на сераду! Давай адразу дамовімся, каб я цябе не вызвоньваў. Першы сход у наступную сераду, а пятнаццатай, на геафаку. Я вельмі на цябе спадзяюся!
Ён імкліва ўзняўся, рушыў да ўваходу, але з паўдарогі вярнуўся і яшчэ пракрычаў нумар аўдыторыі.
75
Р А ЗД 3 Е Л V
«Серада, пятнаццаць, геафак... Серада, пятнаццаць, геафак...» — мармытала пра сябе Соня. Было зразумела: адбудзецца нейкая сустрэча гуртка або секцыі, дзе асноўная роля адводзіцца Максіму. Гэта яе шанец нарэшце прычыніцца да таго, што захапляе каханага.
Вася працягнуў ёй два кубкі кавы.
— Другі Кавалёвай аднясі. Мне пара.
— Ты ўжо да таты едзеш?
— Угумс... Але слухай, няхілы паварот з гэтым тваім лонданскім баклажанам.
— У сэнсе?
— Ты што, не чула, як яго зараз клеіў той вусаты пядрыла? Зуб даю, твой Статкевіч — блакіт!
— Няпраўда! — шчыра абурылася Соня. — Максім... Ён зусім не такі!
— А ты адкуль ведаеш? — скасавурыўся Вася.
— Я... Я... Проста я так адчуваю. А гэты хлопец запрашаў яго на нейкія заняткі.
Вася шматзначна загігікаў:
— Вово! «Заняткі». Збіраюць, мусіць, універсітэцкі клуб пядрылаў на сваім геяфаку! Зусім сорам страцілі!
— Ведаеш што? Валі адсюль, гамафоб няшчасны!
— Ладна, не заганяйся так, Сініца. Мне сёння ў буфеце заробак выдалі. Затусім заўтра ў боўлінгу?
— He хачу. Сам з сабою тусі.
— Ну вось, як заўсёды, — уздыхнуў Вася.
Снежка сядзела ў першым шэрагу актавай залы, дырыжыруючы аднакурсніцамі. Дзяўчына, загрыміраваная пад Францішка Скарыну, танчыла тарантэлу з дзяўчатамі ў пышных спадніцах. Па задуме рэжысёркі гэта сімвалізавала вучобу першадрукара ў Італіі.
76
Матчпойнт
— Зараз такое адбылося! — узбуджана паведаміла Соня, працягваючы сяброўцы каву. Яна пераказала сцэну са з’яўленнем вусача ў буфеце.
— Геафак? — здзівілася Снежка. — Што ў іх там? Гурток па краязнаўстве?
— Вася сказаў, што яны ўтвараюць гейклуб. Ну ці не дэбіл, скажы?
— А што, гэта версія. Вася проста геній! Калі Статкевіч — гей, гэта шмат што тлумачыць. Пацалаваў цябе, каб пераканацца, што яго не вабяць жанчыны...
Соня ажно сціснула свой кубак у кулаку. Астылая кава забруіла па пальцах.
— Ну а што ты будзеш рабіць, калі ён сапраўды выявіцца гомасэксуалам? — цвяліла яе Снежка.
Скарынатрансвестыт працягваў скакаць перад застылай у вусцішы Соняй. Абсурдная Васева здагадка пачала здавацца не такой ужо і абсурднай.
— Я... Я... Я прыму яго. I падзялю з ім яго душэўныя пакуты... Яму не трэба будзе больш хавацца ад мяне, і мы станем пасапраўднаму блізкімі! Ведаеш? Я пайду на тую сустрэчу, — трасянула яна галавою. — Трэба нарэшце ўсё праясніць.
— Дык хіба цябе возьмуць, калі там геі?
— Ну, лесбіянак яны, можа, таксама прымаюць? — асуджана сказала Соня. — Давай пойдзем разам і скажам, што ты — мая дзяўчына.
— Э, Сініца, мяне ты ў гэта не мяшай. Да таго ж у нас у сераду рэпетыцыя, і я муніу граць за Чацкага, пакуль не знайшлі актора! Ты будзеш сёння на вечарыне?..
Соня ледзьве прычакала серады. Роўна а пятнаццатай яна, калоцячыся ад хвалявання, узнялася на другі паверх геаграфічнага факультэта, куды ёй паказала вахцёрка.
77
Р а з д з е л V
У прасторнай паточнай аўдыторыі сабралася каля сарака чалавек. I хлопцы, і дзяўчаты. 3 выгляду яны былі абсалютна звычайныя і ніяк не вязаліся з Сонінымі ўяўленнямі пра геяў і лесбіянак. Вусача нідзе не было відаць.
Побач з Соняй сядзеў чарнявы хлопец у спартыўным касцюме.
— Прывітанне, слухай, ты ведаеш арганізатара? — задала яна асцярожнае пытанне. — Хто ён увогуле?
— Чытаў пра яго, — паўшэптам адказаў хлопец. — Гэта Сямён Ігнацюк, ён калісьці быў пераможцам чэмпіянату РБ сярод юніёраў, але апошнім часам пра яго не чулі.
Чэмпіянат? Па якім хоць спорце? Пры чым тут геафак? Можа, спартыўнае арыентаванне?
Сямён Ігнацюк увайшоў у аўдыторыю, адразу адказаўшы на ўсе Соніны пытанні. Ён таксама быў у спартыўным гарнітуры, а на плячы нёс здаровую торбу ў форме тэніснай ракеткі.
Некаторыя ўзняліся.
— Вы што, сядайце, я ж не выкладчык, — дабрадушна заўсміхаўся Ігнацюк, замахаўшы рукамі.
Соня больш уважліва агледзела сход і заўважыла, што ў спартыўнай адзежы тут быў шмат хто, а ў двухтрох чалавек нават былі з сабой ракеткі.
— Вялікі дзякуй, што прыйшлі, — пачаў Сямён, адкашляўшыся. — Нарэшце пасля двух гадоў размоў ды анонсаў я магу абвесціць пра заснаванне ўніверсітэцкага тэніснага клуба. Праблем было шмат, найперш з пошукам корту, але цяпер усё, на шчасце, вырашана. Універсітэт падтрымае нас з арэндай, але грошы спатрэбяцца дадаткова. Зрэшты, сябры студсаюза будуць плаціць за заняткі зусім няшмат. Пытанне з кортам вырашылася літаральна на мінулым тыдні, менавіта таму я сабраў вас у такім незвычайным месцы. Але першыя заняткі ў нас — у спартыўнай зале ў галоўным корпусе. Ці ўсе маюць сёння фор