• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Гэта вышэй па сходах! — пачуўся раптам звонкі голас. 3 «паточкі» вынырнула невысокая светлавалосая паненка з кірпатым носікам. — Гэта там, я тут на курсах была і ўсё ведаю! — затараторыла яна.
    — Дзякуй, — злёгку кіўнула галавой дзяўчына і пакрочыла туды, адкуль прыйшла.
    14
    Рымскія В A КАЦЫ 1
    — Багіня! — ледзь чутна выдыхнула Галюня.
    — Старшакурсніца, мабыць? — прашаптала Снежка.
    — Але чаму яна тады не ведае аўдыторый? — шэптам жа запярэчыла Соня.
    — Гэй, чаго вы там шэпчацеся? — звярнулася кірпаноска да сябровак. — Сустрэчы з куратарамі пачаліся! Ты «італьянка»? — уперылася яна ў Снежку. — Давай за мной. Нам на першы паверх, «Англічане» застаюцца тут, — апярэдзіла яна Соніна пытанне.
    — А «кітайцы» дзе? — роспачна спыталася Галя.
    — Ай, недзе там. У кітайскім кабінеце, — кірпаноска няпэўна махнула рукой на сходы. — Мусіць, я не ўсё тут ведаю.
    Праз нейкую гадзіну Соня, Галя і Снежка стаялі ўтрох на тым жа месцы перад паточнай аўдыторыяй, дзе развіталіся. На факультэце ўжо ішлі заняткі, але ў першага курса на сёння было ўсё, і сяброўкі, натуральна, не спяшаліся разыходзіцца.
    Цяпер яны вучыліся разам на аддзяленні раманагерманскай філалогіі, але лёс размеркаваў іх у розныя групы. Сустракацца яны меліся на агульных лекцыях, а ўсе спецыяльныя прадметы вучыць паасобку.
    Гэта была абсалютна неверагодная гісторыя, з тых, што тым не менш з года ў год здараюцца ўлетку і потым перадаюцца з вуснаў у вусны абітурыентамі і іх бацькамі:
    — Ці ж вы чулі: Соня Сінічка, ну, гэтая, з 11 «Д»... На бюджэт паступіла!..
    — Дзіўнае спалучэнне... Такія добрыя балы за цэтэ і такі нізкі атэстат, — сказала цётачка з прыёмнай камісіі, правяраючы Соніны дакументы.
    Соня скокнула вышэй за галаву. Пацалунак Максіма надаў ёй сіл. Ёй вельмі хацелася быць вартай свайго хлопца.
    15
    Р АЗД 3 ЕЛ I
    Яна не сумнявалася, што «хлопца». Пасля таго, як гэты фанабэрысты вучань з 11 «А», яе кплівы сусед па доме, нечакана жарсна пацалаваў яе на ганку школы на выпускным перад самым світаннем, немагчыма было сумнявацца.
    Што праўда, пасля выпускной ночы ім так і не давялося пабачыцца. Ані на хвіліначку.
    Прачнуўшыся ў абед пасля выпускнога, Соня даведалася ад мамы Юлі, што Максім адразу з’ехаў на маршрутцы ў Полацк да бабулі. Што ён яшчэ ў траўні зарэгістраваўся на цэтэ ў Полацкім універсітэце і цяпер імчаўся туды на тэсціраванне па матэматыцы.
    Соня нават усцешылася такому раскладу. Яна не магла нават уявіць, як усё будзе паміж імі пасля таго, як Максім пацалаваў яе.
    Але Максім знік, і яна засяродзілася на вучобе.
    Калі Соня здала іспыты і ўжо ведала, што добра — заставалася толькі з трымценнем чакаць прахаднога балу, — яна пачала думаць, што няблага б ужо Максіму з’явіцца ў Мінску. Але ў Статкевічаў былі іншыя планы. Тата Віця заявіў, што летам Максім «валэндацца» не будзе, і ўсёткі пачаў далучаць яго да бізнесу. Спачатку ён заехаў па сына ў Полацк і павёз у Маскву на нейкі ІТфорум, адкуль яны наўпрост паляцелі на цэлы месяц у Лондан — віза ў хлопца была, не прападаць жа дабру. Максімава мама Юля, праўда, кпліва дакладала, маўляў, сынуля гуляў у тэніс з партнёрамі, а старэйшы Статкевіч сядзеў на лавачцы no634 з кортам; а потым усе разам абедалі, і тата абладжваў справункі сямейнай ІТкампаніі «Стар сістэмз» — вось і ўвесь іх «бізнес» у Лондане. Рэшту часу Максім усёткі «валэндаўся», проста не ў Беларусі і вельмі далёка ад Соні.
    Анкету на паступленне Максім запоўніў праз інтэрнэт. А тое, што трэба было заносіць у прыёмную камісію асабіста, у Статкевічаў забраў, заехаўшы на Верасовую, дацэнт Когут. Той быў на сёмым небе ад навіны, што ўсёткі зай
    16
    Р Ы М С К 1 Я ВАКАЦЫІ
    меў у сваім смелым адукацыйным праекце такога выдатнага выпускніка, і таму самастойна заапекаваўся паперамі.
    «У багатых свае звычкі», — бурчэла Соня ў ліпені, стоячы на спёцы ў чарзе на падачу дакументаў.
    А вось Галя і Снежка паступалі на філфак вельмі драматычна.
    Снежка са сваімі баламі, калі вельмі пашанцуе, трапляла толькі на платнае. Але калі яна сказала пра гэта маці, тая заявіла, што разлічвала на бюджэт і лішніх грошай у яе няма (Снежку яна гадавала адна).
    Кавалёва рыдала два дні. Дапамагла класная кіраўніца «дэшак» Ніначка, якая пасярод свайго адпачынку прыехала да мамы Кавалёвай і намовіла яе памяняць рашэнне. Казала пра здольнасці Сняжаны, пра яе мары і пра тое, што цяпер даводзіцца шмат укладаць у будучыню дзетак. У выніку мама пагадзілася ўзяць крэдыт, а яшчэ яны патрэслі Снежкінага бацьку — і дзяўчынка ў выніку паступіла.
    Галя, якая пайшла здаваць іспыты за кампанію з дзяўчатамі, не напрацавала нават на дзённае аддзяленне. Адзінае, што ёй свяціла, — гэта завочка. Яна ўзрадавалася, вырашыўшы, што цяпер зможа паралельна працаваць і вучыцца. Але дакументы на завочнае «мудрыя людзі» Вайтовічам параілі не падаваць: усё адно не возьмуць, бо Галя была адразу пасля школы і не мела працоўнага месца.
    I тады ў бой рынулася яе мама, якая любой цаной хацела бачыць Галюню на студэнцкай лаве.
    Якая гэта была цана, можна было толькі здагадвацца. Дадаць дачцэ балаў да здадзеных іспытаў мама не магла. Затое прахадны бал на раманагерманістыку чароўным чынам панізіўся. Дадатковае месца за поўную плату нейкім цудам адшукалася на кітайскай філалогіі, якую чамусьці таксама вывучалі на раманагерманскім аддзяленні.
    Галя ў выніку таксама прарыдала два дні, але не таму, што не паступіла, а якраз наадварот. Перспектыва выву
    17
    P A 3 Д 3 Е Л 1
    чаць кітайскую мову яе неверагодна палохала. Да першага верасня яна, аднак, змірылася са сваім лёсам.
    I вось цяпер, пасля сустрэчы з групай, у яе пачаўся новы віток панікі.
    — Да нас прыходзіў кітаец! — паведаміла яна дзяўчатам, зрабіўшы страшныя вочы. — Ён нам і будзе выкладаць мову. Але ён хоць бы крыху паруску ўмее. Ягоная памочніца, якая ў нас таксама будзе нешта выкладаць, дык толькі пакітайску можа... Куратарка ў нас з кафедры замежнай літаратуры, але я зусім не запомніла, што яна балбатала. У групе ў нас чатыры хлопцы, і ёсць такія фанатыкі, якія ўжо вучылі кітайскую раней, і яны ўжо нешта там лапаталі... Падручнікі нам усе трэба купляць, і нятанна. Мама мяне заб’е: нам за саму вучобу столькі заплаціць трэба, што... Адным словам, мне гамон, спадарыні.
    — А ў нас куратарка — нейкая пажылая цётухна, — падзялілася сваімі навінамі Соня. — Я так і не зразумела, што яна будзе выкладаць. Першае ўражанне ад яе спічу: «Халера, куды мы трапілі?» Яна адразу стала пералічваць, чаго нам нельга. Дык слухайце: п’янымі на пары прыходзіць нельга. Наркотыкі ўжываць нельга. Прастытуцыяй займацца, — тут Соня не стрымала смеху, — уяўляеце, нельга! He ўніверсітэт, а серыял «The Wire» нейкі. «А калі нехта з вас умудрыцца ўступіць хоць у якую секту, — пачала Соня пераймаць тон выкладчыцы, — вашы душы будуць ратаваць на ўзроўні рэктарату!» Клянуся, так і сказала: рэктар будзе ратаваць нашы душы!
    Дзяўчаты захіхікалі.
    — Але потым прыкрасць для яе адбылася, — працягнула Соня. — Яна стала пералічваць секты, у якія нельга. Да крышнаітаў нельга. Да будыстаў нельга. Да нейкіх саентыстаў — і тое нельга. I сказала, што чамусьці асабліва трэба засцерагацца баптыстаў і адвентыстаў сёмага дня.
    18
    Рымскія В A К А Ц Ы 1
    I тут падняла руку адна дзяўчына, якая сказала, што яе бацькі — адвентысты, і яна разам з імі з дзяцінства ходзіць у царкву, і яны не секта. I так умыла выкладчыцу па частцы Бібліі, што тая далей нічога ўжо не казала, а хуценька развіталася і сышла. Я вас тут ужо дваццаць хвілін чакаю.
    — Але ж прыколы там у цябе...
    — Прыколы прыколамі, — уздыхнула Соня, — але група ўся пералякалася. Накінуліся на тую дзяўчыну, што яна магла і прамаўчаць, а цётухна цяпер на групе спаганяць будзе.
    — У нас у параўнанні з вамі ўсё зашыбок, — стала дакладацца Снежка. — Куратарка, наадварот, маладая выкладчыца — яна зусім іншае нам казала, дый мала. Таму што амаль адразу да дошкі выйшла тая кірпаноска і спыталася, ці можна ёй стаць старастай. Усе афігелі, але пагадзіліся.
    — Проста як ЛізаПадліза ў 11 «А», — паморшчылася Галя.
    ЛізайПадлізай сяброўкі называлі Лізавету Паўзункову, колішнюю аднакласніцу Галі і Снежкі, выскачку, якая цудам паступіла ў прэстыжны англійскі клас і зрабілася старастай «ашак». Але інтрыгавала не толькі ў сябе ў класе, але і ва ўсёй школе, папсаваўшы дзяўчынкам нямала крыві. Аднойчы яна разыграла Соню Сінічку на школьнай экскурсіі ў Кіеве так, што тая ледзь не спазнілася на цягнік у Мінск. А перад тым, раўнуючы яе да Максіма Статкевіча, распісала парты ў кабінетах хіміі, фізікі і біялогіі абразамі на Сонін адрас.
    — He, ну гэтая лепей будзе, — бадзёра адказала Снежка. — Гэта Юля, здаецца, Кунцэвіч. Яна з Маладзечна, але пра філфак ведае больш за мінчанак. Яна расказала, што можна будзе хадзіць у басейн, расказала, дзе бібліятэка і чытальная зала, і дзе расклад расказала, і якая ў нас метадыстка будзе, і чаму з ёй трэба сябраваць. I нават пра
    19
    Р А ЗД 3 Е Л I
    некаторых выкладчыкаў. Ну і пра інтэрнат шмат расказвала, але гэта мяне не датычыла. Пракачаная такая паненка. He прападзём з ёю. I яшчэ ў нас сёння вечар знаёмства ў кавярні! Праўда, ніводнага хлопца ў групе... А паітальянску ў нас пакуль ніхто ні гуку. 3 нуля будзем вучыць.
    — Ай, што там вучыць, — хмыкнула Соня. — Бон джорна, уна эспрэса промто...
    — Твая Італія! — схамянуліся сяброўкі. — Каліся давай, як там што было! Чаму ты так позна прыляцела? Мы ўжо думалі, ты на пээмжэ застаешся! I галоўнае, хто такі Антоньё?..
    Дзяўчаты разгаласіліся, забыўшы, што на факультэце ідуць заняткі. 3 аўдыторыі вызірнуў выкладчык і прысароміў іх. Сумеўшыся, тройца перавандравала ўглыб калідору, туды, дзе ў холе стаялі аўтаматы на каву і сокі.
    Перш чым пачаць, Соня ўручыла сяброўкам падарункі — глянцавыя часопісы, якія купіла ў крамцы «Танныя кнігі» ў Рыме. Галі — салідны па аб’ёме модны часопіс, Снежцы — пару «Вогаў». Пакуль тыя дзякавалі і разглядалі вокладкі, Соня збіралася з думкамі.
    Яна ўзняла галаву і пабачыла сваё адлюстраванне ў паверхні суседняга апарату з сокамі. Зробленае зімой карэ паспела адрасці. Валасы Соня па летняй звычцы падвязала гумкай наверх — каб загараў лоб. 3 гулькі выбіваліся неахайныя кудзеркі, ствараючы вакол галавы пацешны венчык. Смуглы загарэлы твар і светлашэрыя вочы. Валасы выцвілі на сонцы амаль да блонду.