• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    За лета яна змянілася. I не толькі звонку.
    Галя і Снежка прасілі расказаць пра Італію, але не вандроўка была цяпер у Соні наўме. Ці расказаць ім пра пацалунак Максіма — вось у чым пытанне.
    Бо калі расказаць, яе самая дарагая таямніца страціць вартасць, каштоўнасць паблякне ад кантакту з адкрытым паветрам.
    20
    Рымскія ВАКАЦЫІ
    Калі не расказаць — то аповед пра Італію атрымаецца скамечаны і нелагічны. Бо зразумець, як Соня ўмудрылася цэлы месяц адпакутаваць ля самага ласкавага на свеце мора ў самай прыгожай на свеце краіне, нармальны чалавек не ў стане.
    Соня вырашыла пакуль пра пацалунак памаўчаць, а там як атрымаецца.
    — Ну, я на пээмжэ заставацца не думала, — пачала яна паціху, — а вось татка быў гатовы. Ведаеце, у мяне, можа, будзе мачаха.
    — Як? Спадар Пётр жэніцца? 3 кім? — узрадаваліся дзяўчаты.
    I Соня пачала расказваць пра паездку, стараючыся гучаць бадзёра і захоплена — як і належыць сямнаццацігадовай беларусцы, якая ўпершыню трапіла ў Заходнюю Еўропу. Выкладзем яе гісторыю цалкам, а не так, як яна адцэнзуравала ўсё для сябровак.
    Пакуль Соня мітусілася з цэтэ і паступленнем, тата мітусіўся вакол турпаездкі, якую падарыў дачцэ на дзень народзінаў. Яны меліся ляцець на два тыдні чартэрам з Масквы і жыць у курортным гарадку непадалёк ад Рыму. Соня была ў экстазе, бо гарадок, як выявілася, называўся Анцыё — гэта быў той самы Анцыум, у якім адбываліся падзеі яе ўлюбёнага «Quo vadis» Генрыха Сянкевіча. Яшчэ большы экстаз ахапіў Сінічак, калі яны атрымалі ў турфірме пашпарты і разгарнулі іх на візах — консульства паставіла ім не аднаразовы шэнген на два тыдні, а шматразовы на тры месяцы. Для Соні гэта значыла, што ўвосень можна было б яшчэ з’ездзіць з татам або мамай Юляй на шопінг у Вільню ці Варшаву.
    Толькі адна рэч азмрочвала Сонін ад’езд. Цягніком у Маскву яны выпраўляліся першага жніўня, а ўжо другога жніўня з Лондана самалётам прылятаў Максім.
    21
    Р А ЗД 3 Е Л I
    Яны зноў фатальна размінуліся. Ніякай сувязі ўлетку ў іх не было. Дакладней, не было ніякай іншай неабходнасці звязвацца, апроч як абмеркаваць Пацалунак і што ён значыў для іх. А гэта не тая нагода, каб тэлефанаваць ні з лесу ні з пушчы ў іншую краіну ці нават хітрыкамі дазнавацца імэйл або скайп хлопца. Прызнацца можа было толькі сустрэўшыся асабіста. I вось зноў ніяк.
    У Італію Соня збіралася з цяжкім сэрцам, але ўсёткі з намерам слаўна адпачыць, нацешыцца морам і Рымам.
    I спачатку так было. Анцыё аказаўся млявым раскошным мястэчкам, падзеленым на, уласна, «горад» і «курорт». У курортнай частцы ўздоўж берага шнурам цягнуліся шыкоўныя вілыгатэлі. Больш сціплыя гатэльчыкі і пансіёнчыкі месціліся ў глыбіні арэалу, і Соні з татам даводзілася чвэрць гадзіны дабірацца да пляжа з іх «апартаментаў».
    Двойчы на тыдзень яны сядалі на цягнік і ехалі ў Рым — аглядаць знакамітыя вулачкі, руіны, храмы. Былі на экскурсіі ў Ватыкане. Заходзілі ў Калізей. Дайшлі і да царквы «Quo vadis». Кідалі манеткі ў фантаны на ўтульных плошчах.
    Нягледзячы на спёку, Соня бегала па Вечным Горадзе як ашалелая. Тата ледзьве паспяваў за ёю. Іх атачалі гандляры і турысты з усяго свету — уражвала мяшанка стыляў, моў, колераў скуры. Рускамоўных дзяўчат можна было адрозніць па тым, што яны нават на пляжы распускалі валасы. Еўрапейскія паненкі завязвалі валасы ў неахайныя гулькі — ад іх Соня і пераняла гэтую фрызурку, якая рабіла любую паненку крышачку падобнай да антычнай Венеры. Сонца, млявыя рэстаранчыкі пад паласатымі навесамі, пяткі баляць ад шматгадзінных прагулак, вусны студзіць кіславатае марозіва і лёгкі брыз, які налятае надвячоркам, калі вяртаешся ў Анцыё і выходзіш на ўзбярэжжа.
    Рэшту часу Сінічкі боўталіся на пляжы, густа залепленым голымі целамі. Тата часам заставаўся ў апартаментах, гатуючы, каб было танней, а Соня цягалася па гарадской
    22
    Рымскія В A К А Ц Ы I
    частцы Анцыё, аглядаючы апяяную Сянкевічам рэзідэнцыю імператара Нерона і ўяўляючы сябе Лівіяй.
    Ёй вельмі часта пасміхаліся хлопцы і мужчыны — спачатку Соня шугалася, але потым зразумела, што тут проста так прынята. He тое што ў Беларусі. Але адказваць на кампліменты яна не хацела і не магла. Думкі былі занятыя адным Максімам.
    Пад канец першага тыдня Соня і тата пачалі нудзіцца. Гэта толькі здаецца, што мора шмат не бывае. Ляжаць на пляжы без справы стала нецікава.
    У прынцыпе, уся адказнасць за тое, што адбылося, ляжыць на Соні. Гэта яна вычытала на слупе абвестку «Майстарклас па італьянскай кухні на рускай мове. Парам — зніжка».
    — Давай сходзім, — намовіла яна бацьку. — Хіба ж мы не пара? Хоць нехта мяне гатаваць навучыць.
    Майстарклас адбываўся ва ўтульным рэстаранчыку на аддаленым ад іх пансіёна канцы курорта — самі б яны ніколі туды не зазірнулі. Мілая светлавалосая гаспадыня прыкладна аднаго з Пятром Сінічкам веку даволі спрытна і захапляльна паказвала курортнікам — пераважна цётачкам з Расіі і Украіны, — як гатаваць равіёлі. Сонін тата адразу прыцягнуў усеагульную ўвагу. He толькі таму, што быў адзіным мужчынам у групе, але і праз свой ладны выгляд, падкрэслены загарам. Суседкі па дошцы для раскочвання цеста ветліва пашчабяталі з Сінічкамі — і па коле пошапкі панеслася інфармацыя: «Удавец з дачкою...»
    Соні нечакана спадабалася такая ўвага да таты. Яна старанна пхала начынку ў «пяльмешкі», а сама краем вока назірала, як пераміргваюцца міжсобку курортніцы.
    Але шчаслівы квіток у той вечар выцягнула гаспадыня рэстарана. Сіньёра Ірэна — як называлі яе паітальянску памочнікі — запрасіла ўсіх на дэгустацыю равіёлі і, слова за словам, загаварыла з татам спярша пра кухню, потым
    23
    Р АЗД 3 ЕЛ I
    пра беларускую кухню і ў выніку пра Беларусь. Яна сама пераехала ў Італію са Слоніма.
    Турысткі ўжо разышліся, калі сіньёра Ірэна запрасіла Соню і тату на марозіва. Потым на стале з’явілася віно... Потым, як водзіцца ў гэтай паласе, рэзка села сонца, неба абсыпалі бледныя міжземнаморскія зоркі...
    Раніцай за дзень да выезду ў аэрапорт тата нясмела выйшаў да дачкі на балкон апартаментаў — Соня займела патрыцыянскую звычку піць тут каву, аглядаючы пейзаж і гледзячы праз мабілку карэйскія дарамы ў марах пра вельмі хуткую сустрэчу з Максімам.
    — Дачушка... Ці помніш ты тую спадарыню з рэстарана? Ну, з равіёлі?
    «Яшчэ б не помніць... Нібы я не ведаю, дзе ты тырчыш ужо трэці дзень з ранку да ночы», — подумкі пакпіла Соня, але ўголас сказала:
    — Помню. I што?
    — Разумееш... Яна запрасіла нас пагасцяваць тут яшчэ крыху. У яе на другім паверсе некалькі пакояў. Чартэр можна лёгка перанесці на наступны тыдзень. Я ўжо званіў у турфірму.
    Уласна, бацька не раіўся з дачкой, а ставіў яе перад фактам. I яна ўсёй душой была б за ягонае нечаканае захапленне, калі б не ўласнае каханне, якое чакала на радзіме.
    Перасялялася яна ў кватэру сіньёры Ірэны ў самым змрочным настроі. Тату патлумачыла, што хацела б дома падрыхтавацца да ўніверсітэта.
    Гэтак яна яшчэ цэлыя два тыдні прабавіла ў закладніцах татавага курортнага раману. Бо праз тыдзень ён зноў памяняў квіткі, прычым з вялікімі цяжкасцямі, бо ўсе вярталіся дадому перад першым верасня. Новы рэйс быў трыццаць першага жніўня. Соня закаціла істэрыку.
    Сіньёра Ірэна ўсяляк падлашчвалася да дзяўчыны. Хоць ёй так і не ўдалося перасягнуць ў дакучлівасці ма
    24
    РыМСКІЯ В A К А Ц Ы I
    му Юлю, яна прысвячала «бэлларусцы» час і аднойчы нават адвезла яе на машыне на шопінг у аўтлет з шыкоўнымі брэндамі. Паездка была шчодра спансіраваная татам Соні.
    3 Пятром Сінічкам у вольны ад рэстарана час сіньёра Ірэна вандравала на машыне па ваколіцах, паказваючы яму фермы з хатнім сырам, вінакурні і іншыя гастранамічныя прынады. Соня, удаючы дэпрэсіўнага падлетка, заставалася ў пакоі або ішла на мора. Пячыся на сонцы, сузіраючы татаву ідылію, не ўваходзіла ў яе намеры. У Рым адну яе не пускалі, і гэта даводзіла да шалу.
    Ірэна Фабіяні (у Беларусі — Пятроўская) уцякла ў Італію з малой дачкой ад мужавыпівохі, які нідзе не працаваў і лупцаваў яе і дзіця. Выехаць у Італію ім дапамог слонімскі ксёндз, які ўзяў іх з сабой нібыта ў пілігрымку. У першы час яна працавала кухаркай у каталіцкім прытулку, а потым праз суд развялася з прапойцам, выйшла за італьянца і разам з новым мужам адкрыла рэстаран ў Анцыё. Сіньёр Фабіяні памёр ад цяжкай хваробы пару гадоў таму. У іх быў агульны сын Антоньё, якому цяпер было чатырнаццаць.
    Беларуская дачка сіньёры Ірэны Ганна ўжо была дарослая і працавала ў Мілане. Антоньё жыў з маці, але напачатку жніўня быў у скаўцкім летніку, а напрыканцы меўся ехаць на Сіцылію да італьянскіх дзядулі і бабулі. Між паездкамі ён на два дні вярнуўся дадому, дзе і пазнаёміўся з Соняй.
    «Чаму б вам разам не пагуляць па горадзе?» — зычліва прапанавала сіньёра Ірэна, пакуючыся ў машыну, каб везці Сонінага тату на чарговую ферму.
    Гэтак Соня цэлы дзень прабавіла з балбатлівым падлеткам, які з ранку да вечара мазаўся ласьёнам ад прышчоў і мог дзень і ноч размаўляць пра танкі і авіяцыю.
    У Беларусі таксама былі такія фрыкі. Соня нават ведала парачку ў школе — але ніколі б не тусавалася з імі. He тое што Максім — ён нават пра вайну мог расказваць так ціка
    25
    Р А ЗД 3 Е Л I
    ва, што амаль хацелася жыць у той час (цьхуцьхуцьху, вядома).
    Антоньё пацягнуў Соню на вілу «Адэль», якую яна свядома абмінула ўвагай.
    Там месціўся мемарыял, які расказваў пра высадку брытанскіх войск падчас вызвалення Італіі ад нацыстаў. Музей, і яшчэ могілкі. Музей, у адрозненне ад могілак, быў кандыцыяніраваны.
    На ўваходзе на могілкі стаяла групка байкераў з нечакана трагічнымі для іх іміджу тварамі. Адзін з іх спяваў пад гітару нейкую пафасную рокбаладу. Іншыя падпявалі.
    — When the Tigers Broke Free, — з павагай сказаў Антоньё. — Гэта «Пінк Флойд», — патлумачыў ён Соні. — Бацька Роджэра Ўотэрза загінуў тут, у Анцыё, калі сын яшчэ не паспеў нарадзіцца. Гэта вельмі моцная песня, хочаш, павешу яе табе на сцяну?
    Соня не хацела, але ён павесіў. Яна нават не была пэўная, ці згадае пароль ад свайго фэйсбуку, каб прыбраць гэта. Сама яна ўвесь час бавілася ва ўкантакціку.
    З’яўленне кліпа на Сонінай сцяне выклікала бурлівую рэакцыю яе адзінай падпісчыцы — Сняжаны:
    — Хто гэты раскошны італьянец? — галасіла яна ў чаціку. — Вы з ім ужо гэта самае?