• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    «Раскошны італьянец» небеспадстаўна хаваў сваё аблічча за фота нейкага футбаліста «Лацыё». Да палёгкі CoHi, на наступны дзень малы з’ехаў. Але памяць аб ім жыла ў вяках. Вось і цяпер, на калідоры філфака, Снежка дапытвалася пра Антоньё Фабіяні:
    — Як ён? Гэта ягоная фотка ў профілі? У цябе праўда з ім нічога не было? Можа, пазнаёміш нас?
    — Папершае, ён яшчэ малы, — адбівалася Соня. — Падругое, усё можа скончыцца тым, што мы станем братам і сястрою.
    26
    РыМСКІЯ В A К А Ц Ы I
    У аэрапорце Пётр Сінічка і сіньёра Ірэна пяшчотна развіталіся, нават не хаваючыся ад Соні. У таты раней былі жанчыны, але нічога нагэтулькі сур’ёзнага, каб знаёміць іх з дачушкай. Цяпер, адчувала яна, усё было іначай.
    — А патрэцяе, — какетліва выпрастала спіну Соня. — На выпускным я... цалавалася!!!
    Снежка і Галя выдалі супольны стогн абурэння, перамяшанага з радасным здзіўленнем.
    — Што?!! I ты нам нічога не сказала?
    — Дзе? Калі? Хто ён?
    — Імя, сястра, імя!
    Соня закаціла вочкі ў столь, трымаючы інтрыгу.
    — Галюнь, гэтая гарэза хоча, каб мы адгадалі...
    — Што? Няўжотакі Вася?
    — Неее, — замахала рукамі Соня. — Толькі не Вася!
    — Тады мы не ведаем... Ну не Лінькоў жа?
    — Неа. I не Лысы, і не Дубовік, — паспяшалася дадаць Соня.
    Дзяўчаты яшчэ крыху паперабіралі аднакласнікаў, пасля чаго Снежку асяніла.
    — Што, Залескі? Той акулярысты з 11 «А»? Ты з ім яшчэ павольны танец танчыла.
    — He, але цёпла... — гуллівым тонам падказала Сінічка.
    — У нас больш няма варыянтаў. Здаёмся.
    — Ну ладна. Толькі абяцайце, што не будзеце рагатаць як коні і казаць «Ты гоніш».
    — Ну? — прагна спыталіся дзяўчаты.
    — Я пацалавалася з Максімам Статкевічам, — з трымценнем у голасе абвясціла Сінічка.
    — Ты гоніш!!! — выгукнула Снежка, а Галя зарагатала
    як конь.
    Раздзед II
    ХЛОПЦЫ ФІЛФАКА
    Калі Соня скончыла свой спакойны, даўно адрэпетаваны аповед пра тое, што адбылося паміж ёй і Максімам ля школьнага ганку, запанавала ціша.
    — Гэта самая неверагодная лаўсторы, якую я калікольвек чула, — нарэшце сказала Снежка. — Каб Статкевіч сам цябе пацалаваў... Гэта прыкладна як калі б рэпер НафНаф пасватаўся да Паўзунковай. Пра што яна, здаецца, колісь сур’ёзна марыла.
    Соня подумкі тысячы разоў перажывала той момант. Дотык Максімавых вуснаў і ягоную руку на яе таліі...
    Сэрца было проста ўжо не ў змозе вынесці цяжару пачуццяў. Дзяўчынцы як паветра быў неабходны цвярозы погляд на рэчы. I яна яго атрымала.
    — За ўсё лета ён нават не паспрабаваў пабачыцца з табою ці проста патэлефанаваць, — зазначыла Галя. — Гэта не вельмі падобна да кахання.
    — Няпраўда! — абурылася Снежка. — Некаторыя закаханыя мужчыны падсвядома выдумляюць сабе перашкоды на шляху да шчасця, каб імгненне сустрэчы з абранніцай было найсаладзейшым.
    — Дай здагадаюся... Інга Пляханава? — пакпіла Галюня.
    28
    Хлопцы ФІЛФАКА
    — Агнія Крапоткіна! — абурылася Снежка. Кагокаго, а яе ўлюбёных аўтарак з жаночага парталу сяброўкам адрозніваць варта. — Ты заўваж: у Максіма былі аб’ектыўныя прычыны не бачыцца. На цэтэ ў Полацк ён яўна запісаўся раней, чым у іх з Сонькай усё закруцілася. А потым ягоная Англія і яе Італія...
    — Ладна, — адштурхнулася Соня ад падаконня, — сёння вечарам мы дакладна сустрэнемся і зможам пагаварыць самнасам. Тады ўсё праясніцца.
    — Чым зоймемся? — змяніла тэму Галя. — Можа, сходзім куды?
    — Мне канспекты купіць трэба, — сказала Соня.
    — Давайце спярша агледзім факультэт! — прапанавала Сняжана. — I яшчэ трэба ўнізе расклад сфоткаць. Бібліятэка тут ажно ў трох месцах: падручнікі на першым паверсе, мастацкая літаратура — на другім, і чытальная зала — на чацвёртым. Юля сказала, што асобна запісваюцца ва ўсе тры.
    — Ну то хадзем паглядзім тую, што вышэй, — пастанавіла Галя. — Каб потым зноў не падымацца.
    I яны рушылі па калідоры, а потым сходамі на чацвёрты паверх.
    — Дакладна тут бібліятэка? — неўзабаве спыталіся сяброўкі ў Снежкі, апынуўшыся ў невялічкім холе. — Тут кабінеты: 63, 64...
    — Дакладна! — запэўніла тая. — Юля сказала, што гэта тамсама, дзе...
    — Эканамічны факультэт, — скончыла Соня, спыніўшыся, як прыкутая.
    Яны цяпер стаялі насупраць сходаў проста перад дзвярыма з надпісам «Дэканат эканамічнага факультэта».
    «Уваходзіць па адным!» — заклікала прылепленая скотчам шыльдачка, выдрукаваная на чорнабелым прынтары. Але калі дзверы адчыніліся, сяброўкі пабачылі ўсярэдзіне
    29
    P A 3 Д 3 Е Л II
    гурму людзей. Аддзяліўшыся ад масы, з дэканата выйшаў Максім Статкевіч.
    Яны сутыкнуліся проста hoc у нос. Максім у першае імгненне, здавалася, не пазнаў Соню. Потым, відаць, усё ж пазнаў, спыніўся і павольна, уважліва агледзеў яе з ног да галавы. Аніводнай эмоцыі не прамільгнула на ягоным прыгожым твары. А яна бачыла толькі яго цёмнашэрыя пранізлівыя вочы... Доўжылася гэта адно кароткае — і разам з тым бясконцае імгненне.
    Тут хлопец заўважыў Галю і Снежку і з’едліва хмыкнуў.
    — Эээ... Прывітанне, — выдыхнула Сінічка.
    Максім не паспеў адказаць. Дзверы дэканата зноў адчыніліся, і з іх выйшла чарнявая дзяўчына з сіняй сумкай.
    — О, Мааакс, — спеўна працягнула яна, крануўшы хлопца за плячо. Потым таксама спынілася і ўперыла вочы ў Соню. Зірнула на Статкевіча, потым зноў на Соню, і жартаўліва спыталася:
    — Твая дзяўчына?
    — He, ты што, — выгукнуў Максім і хутка пакрочыў да сходаў.
    Чарняўка яшчэ раз з цікаўнасцю агледзела Соню, слізганула вачыма па Галі і Снежцы і гэтак жа хутка, як і Максім, пасунулася наперад.
    — Мааакс, — гукнула яна. — Пішуць, тут паблізу адчынілася атмасферная кавярня. Можа, сходзім?
    — He, дзякуй, іншым разам: у мяне справы, — сказаў Максім, міла ўсміхнуўшыся чарняўцы, і пашыбаваў далей.
    Незнаёмка павяла плячом, адкінула валасы і, не гледзячы на дзяўчат, знікла за дзвярыма дэканата.
    — «Мааакс»? — вылупіла вочы Снежка.
    Галя зачаравана глядзела на дзверы, якія толькі што зачыніліся.
    «Нетышто, нетышто», — грукатала ў Сонінай галаве. — Хадзем адсюль хутчэй, — рынулася яна па калідоры.
    30
    Хлопцы Ф I Л Ф A К A
    Божа, як жахліва выйшла! He бачыцца столькі часу — і сутыкнуцца выпадкова, ды ў такі нязручны момант. Прыцягнулася да яго з цэлай дэлегацыяй, «Бойфрэндам» пахваліцца... Вось як ён, мусіць, усё гэта зразумеў. Чаму яна не падумала, што тут можа быць эканамічны факультэт? Чаму гэта заўсёды з ёй здараецца?
    Уцякаючы ад эканамістаў, дзяўчаты наткнуліся на чытальную залу (яна была ў супрацьлеглым канцы калідора). Але заходзіць не сталі — перад імі туды заруліў тузін кітайцаў, стварыўшы чаргу. Замест гэтага дзяўчыны спусціліся на адзін пралёт па шырокіх сходах — і сталі каля велізарнага акна, што ўпускала ў памяшканне кубаметры сонечнага святла. Акно выходзіла на дворкалодзеж, такі ж, як у школе, толькі больш утульны — з лавачкамі і маляўнічымі дрэвамі. На лавачках, занурыўшыся ў мабільнікі, паселі студэнты. Пачаўся перапынак.
    — «Макс»? Пяць хвілін знаёмыя — і ўжо «Макс»? — не сунімалася Снежка. Соні сціскала горла ад крыўды.
    — Соня, я, можа, памыляюся, але як сустрэча закаханых гэта не выглядала.
    — Ведаю. Гэта выглядала як поўны адстой, — Соня нервова сціскала ў руках хрусткі пакецік, — Я... Я думала пра яго ўсё лета, а ён не паспеў паступіць, а ўжо ходзіць з найпрыгажэйшай дзяўчынай ва ўніверы!
    — Ён з ёй не ходзіць, яна сама за ім бегае. I ён яе даволі акуратна адфутболіў, — нагадала Галюня. — Але, у прынцыпе, лагічна, што з ім у групе вучацца дзяўчаты. Якія афігенна выглядаюць, — дадала яна.
    — Хто афігенна выглядае? — пачуўся знаёмы голас зверху. Дзяўчаты дружна ўскінулі галовы.
    — Машка!!! — хорам закрычалі Кавалёва і Вайтовіч.
    31
    Р A3Д3 ЕЛ II
    Марыя Ротмістрава спускалася па сходах проста да былых аднакашніц. На ёй быў стары прыталены школьны пінжачок, але цяпер зпад яго струменіліся лёгкія індускія шаравары блакітнага колеру. На нагах яна мела штучна састараныя кеды, за плячыма — новенькі скураны ранец: такі, нібы паступіла ў першы клас, а не на першы курс. Ротмістрава ззяла як залаты медаль, уручаны ёй у чэрвені на выпускным.
    Соня была і рада, і не рада бачыць яе. Рада таму, што нарэшце можна было замяць сустрэчу з Максімам. He рада збольшага таму, што цяжка пераносіла халоднае Машына да яе стаўленне. Найлепшая — пасля Максіма Статкевіча — вучаніца 11 «А» ў адрозненне ад аднакласніц ніколі не задавалася перад «дэшкамі» і нават цёпла сябравала з Галяй і Снежкай. Але Соню чамусьці заўсёды ігнорыла. Але, да Сонінага здзіўлення, гэтым разам Ротмістрава шырока ёй усміхнулася.
    — Прывітанне, даражэнькія, — расцалавалася Маша з сяброўкамі. — Прывітанне, Сініца, — пасвойску кіўнула яна, нібы ўсё жыццё жыла з Соняй душа ў душу. — Файны лук.
    Зразумець, як гэта працуе ў галаве Ротмістравай, было немагчыма.
    — Што ты тут робіш? — усхвалявана спыталася Снежка. — Хіба псіхалагічны факультэт таксама ў нас?
    — He, мы на Кальварыйскай, — адказала Маша. — Але тут працуе ў лабараторыі адна крутая прафесарка з нашага фака, я прыехала запісацца на яе спецкурс. I яна яшчэ дала мне накіраванне сюды ў чыталку, бо тут добры збор літаратуры.
    — На спецкурс? Першага верасня?!! — не паверылі вушам сяброўкі.
    32
    Хлопцы Ф I Л Ф A К A
    — Ну так. Прафесарка сапраўды крутая. Я хачу пісаць у яе дыплом! — з гонарам адказала Маша.
    — Пісаць што? Марыя, пашкадуй мой мозг! — схапілася за галаву Галя. — Мы яшчэ студэнцкіх білетаў не атрымалі, а ты ўжо дыплом пішаш!
    — А я атрымала. I залікоўку, — Маша выцягнула з ранца навюткія дакументы.
    — Псіхалогія? Я думала, ты ідзеш на журфак, — сказала Соня.
    — Я сама ў шоку. Проста ў апошні момант усё перайграла. Нікому не сказала, нават бацькам... Я ж нават публікацыі сабрала, каб на журфак паступаць. А потым — як шчоўкнула нешта ў галаве. Пісаць я і так умею. А псіхалогія мяне сапраўды захапляе.
    — О, Соня, ты не паверыш, хто паступіў на журфак, — схамянулася Снежка. — Паўзункова!!!
    — Я, калі даведалася, танчыла «есесес» па пакоі, што мне з ёй не вучыцца, — скрывілася Ротмістрава. — Хоць усё адно будзе вочы мазоліць, бо мы з журналістамі ў адным будынку. Зрэшты, вы яшчэ галоўнага не ведаеце... Яна ж цяпер не Лізавета Паўзункова, а Бэтсі По!
    — Бэтсі шо? — вылупілі вочы дзяўчаты.
    Ротмістрава замест адказу выцягнула мабільнік і загрузіла нешта ў браўзеры.