• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — He, гэтага не можа быць! — раззлавана ўскрыкнула Соня.
    — Вася! — хорам выгукнулі Галя і Снежка.
    — Вася? Вы, мусіць, абазналіся, — не зразумела Астма. — Мне ён назваўся Лёшам.
    — Каму кавы? За наш кошт! — радасна абвясціў Аляксей Васілеўскі, вывальваючы на паднос чатыры скрынкі з сэндвічамі, тры бананы і яблык. Былыя аднакласніцы ўсё яшчэ разглядалі яго, як іншапланецяніна.
    Двоечнік на мянушку Вася, які ўсю школу трымаўся на мяжы адлічэння за розныя «подзвігі», але нейкім чынам атрымаў атэстат, у старэйшых класах дакучліва заляцаўся да Соні (хоць заўсёды беспаспяхова). Зрэшты, дзяўчаты з ім сябравалі, бо ён быў добрым, вясёлым і надзейным таварышам, душой іх 11 «Д». Але бачыць яго тут...
    — Ты ж у Маскву збіраўся, — з недаверам сказала Галя. — Мы думалі, ты даўно там.
    — Ну вось, не паехаў, — паціснуў плячыма хлопец. — У Мінску працка падвярнулася.
    — Гэта тое, што я думаю? — грозна спыталася Соня. — Вася, скажы, ты гэта спецыяльна?
    — Сініца, ты што! I ў думках не было! Выпадкова выйшла! Мне патэлілі ў канцы жніўня... — разявіў рот Васілеўскі. У яго міміцы гэта сімвалізавала шчырасць памкненняў.
    Але раптам твар яго прытух, і ён яшчэ мацней нацягнуў на вочы кепку.
    40
    Паміж двух а г н Е ў
    А Соня ажно падскочыла — бо пачула за спінай голас, ад якога, дзе б і калі б ён ні загучаў, ёй нязменна зводзіла лапаткі.
    — Шаноўны, — мякка, але настойліва сказаў Максім Статкевіч, кладучы скрынку з сэндвічам на стойку. — Вы, мусіць, памыліліся. У булцы, якую вы мне прадалі, няма начынкі.
    — Дык, можа, ты яе выеў, а сам не заўважыў? — дзёрзка прамовіў Васілеўскі, здымаючы кепку.
    — А, усё ясна. Пралетарыят 234й у поўным зборы, — з агідай прамовіў Статкевіч.
    — Можаш колькі заўгодна кепікі строіць, але ад мяне ты тут будзеш атрымліваць адно пустую булку, — працадзіў скрозь зубы Васілеўскі.
    — Ну, вядома. А скардзіціда на цябе няма сэнсу, бо на твой мікраскапічны заробак ніхто не паквапіцца і гаспадар будзе трымаць цябе да апошняга. А сам ты не звольнішся, таму што прывязаны да гэтай клеткі путамі неўзаемнага кахання. Якія жарсці! Замест таго, каб паступіць у якую прыстойную вучэльню або сысці ў войска... Нармальную працу знайсці, урэшце.
    — Я ўладкаваўся яшчэ па вечарах, — прабурчаў Васілеўскі.
    — Дай здагадаюся? Падносы ў «Лідо» збіраць?
    Соня спужалася, што Васілеўскі зноў адлупцуе Максіма, але, на шчасце, да стойкі падышлі два курсанты, і Васілеўскі адвярнуўся да іх.
    — Сам ты пралетарыят, Статкевіч, — пакрыўджана адгукнулася Сняжана, якая ўвесь гэты час стаяла аслупянеўшы з падносам у руках. — Мы, між іншага, як і ты, ва ўнівер паступілі.
    — Ага. На філфак. Глабальны 11 «Д» універсітэта. — сказаў Максім і, развярнуўшыся, дэманстратыўна пайшоў да кавааўтамата. Нацадзіўшы там кубачак эспрэса, ён
    41
    P A 3 Д 3 Е Л III
    закінуў на плячо сваю яўна даражэзную скураную торбу і пашыбаваў у бок шатні.
    — Ого, дзяўчаты, — прасіпела Астма, падышоўшы да століка, вакол якога паселі нашы гераіні, і ўзяўшы банан і сэндвіч. Да гэтага яна стаяла побач і зацята назірала за ўсёй сцэнай. — Вы хочаце сказаць, што гэты сімпоцік з «Ссабойкі» — ваш сябар, і гэты хадзячы сэкс, я так разумею, з эканамічнага факультэта — таксама? Ну то вы не проста дрыяды філфака, а царыцы нашага дрымучага лесу! Абавязкова пагутарым іншым разам! Па!
    — Сустрэча з каханым намба ту, — пракаментавала Снежка, калі яны засталіся ўтраіх. — Суцяшае толькі тое, што ён не на каве з той сіняй сумкай.
    Мама Юля з асцярогай адчыніла масіўныя дзверы рэстарана беларускай кухні «Пан Сцяпан». Яе замшавыя боцікі тупалі па недарагой, але практычнай кафлі, а цікаўныя вочы слізгалі па цёмнаружовых сценках. За ёй нерашуча ішлі муж і малодшы сын.
    Каб трапіць сюды, яны ўзняліся на масіўны ганак, напалову перагароджаны пакрытымі цёмнай марылкай парэнчамі, якія рабілі фасад страўні падобным да галерэі сярэднявечнага замка. Гэтае падабенства крыху разбаўлялася вясковымі глечыкамі, якія ўпрыгожвалі агароджу, штучнымі сланечнікамі, што апляталі парэнчы, і нават саламянымі лялькамі, замкнёнымі за шклом у імправізаванай вітрыне. Статкевічы завіталі сюды ўпершыню і нават не ведалі б пра існаванне блізу Камароўкі такога месца, калі б іхні сябар не быў яго ўладальнікам.
    Наперадзе — канапы, абцягнутыя шакаладным дэрмацінам, злева — дзверы са значкамі прыбіральні. I — нікога. Але вось дзверы справа расхінуліся — і, запаліўшы святло,
    42
    П а м і ж двух а г н ё ў
    насустрач выйшаў Пётр Сінічка. Ён ззяў белай усмешкай на гладкім загарэлым твары.
    — Рады бачыць, даражэнькія! He зважайце, тут крыху не абжыта. У мяне ні афіцыянткі, ні прыбіральшчыца яшчэ не выходзілі... Толькі заўтра адчыняюся пасля вакацый. Праходзьце на бар. Максім ужо тут!
    Мама Юля, тата Віця і Вадзік увайшлі ў крыху большую, але не менш змрочную залу. Фарбаваныя жоўтым сцены і цёмная столь былі спярэшчаныя ці то масіўнымі бэлькамі, ці то іх імітацыяй. Паміж бэлькамі праступалі налепленыя сямтам дзеля прыгажосці пліткіцаглінкі. Па бэльках віўся ядавітазялёны штучны плюшч. Зала была застаўленая сталамі «пад дуб», пакрытымі шэраружовымі плеценымі падстаўкаміабрусікамі. Абапал сталоў, прысунутых да сцяны, стаялі канапы, зацягнутыя бардовым дэрмацінам. Дзеля ўтульнасці над спінкамі канап віселі прымацаваныя да столі жоўтыя саламяныя рольшторы, якія падзялялі залу на кабінецікі.
    Два цэнтральныя столікі былі ссунутыя разам, вакол іх стаяла шэсць масіўных крэслаў, таксама дубовых. Там была накрытая ўрачыстая вячэра пры свечках.
    За цёмнай барнай стойкай на высокім дубовым зэдлі сядзеў Максім і чытаў часопіс.
    — Максік, не сляпіся, — адразу накінулася мама Юля. — Рэшту зроку пасадзіш.
    Максім незадаволена згарнуў часопіс і злез з зэдля, аддаючыся на волю дарослых.
    — Прашу за стол, — сказаў Пётр. — Усё даўно гатова. Толькі вось мая Сонька недзе ходзіць...
    — Пеця, гэта так міла, што мы тут адзначаем першае верасня дзяцей! — сказала мама Юля. — Мы ж ужо, лічы, год жывём разам пасля вашага пажару, пад адным дахам, як адна сям’я. Я, шчыра кажучы, закруцілася і зусім не падумала, што трэба прыгатаваць нешта асаблівае.
    43
    Р АЗД3 ЕЛ III
    — Затое я наеўся, адпачыў і рвуся ў бой! — сказаў Пётр. — Дарэчы, гэтае чырвонае віно з Італіі. He глядзі, што пляшка без цэтліка... Яно выдатнае, з прыватнай вінакурні... Ірэна дапамагла выбраць.
    Пачуўшы імя Ірэны, мама Юля радасна ўскрыкнула. Статкевічы не бачылі Пятра цэлы месяц, і ёй карцела нарэшце даведацца ўсе навіны. Але тут увайшла запыханая Соня з вялікім пакетам у руцэ.
    — Даруйце, крыху спазнілася, — сказала яна замест прывітання. — Мы з дзяўчатамі канспекты куплялі.
    Іх з Максімам пасадзілі насупраць адно аднаго — як віноўнікаў урачыстасці. Уздымаліся тосты за іх паступленне, за поспех у вучобе; потым за Вадзіка, які перайшоў у другі клас. Дарослыя безупынку траскаталі пра сваё. Дзеці, згаладаўшы за дзень, наміналі салацікі і закускі. А Соня адчайна шукала магчымасці застацца з Максімам самнасам.
    Нарэшце хлопец узняўся зза стала і пашыбаваў у хол рэстарана.
    «У прыбіральню!» — здагадалася дзяўчына. Прымусіўшы сябе далічыць да дзесяці, яна зрабіла выгляд, што ёй таксама туды трэба, і толькі тады ўстала. Бацькі, аднак, нават не павярнулі ў яе бок галоў. Толькі Вадзік запытальна на яе зіркнуў.
    Яна выйшла ў хол і ўзялася за клямку жаночай прыбіральні. Праз колькі секунд дзверы мужчынскай адчыніліся — і яна апынулася за крок ад Максіма.
    — О! — сказала Соня як мага больш здзіўлена.
    — Ну, прывітанне, — сказаў Максім і неяк няясна хмыкнуў. He спыняючыся, ён пайшоў да стала.
    Унутры ў Соні ўсё пахаладзела. Як? Ён нават не затрымаўся, каб пагаварыць з ёю? He зірнуў на яе?
    — Максім! — адчайна выгукнула яна.
    — Ты нешта спытацца хацела? — спакойна павярнуўся ён.
    44
    Паміж двух агн£ў
    О так, яна пра многае хацела спытацца. А яшчэ больш яна хацела сказаць... Але не ведала, як пачаць — а ён зусім не хацеў дапамагаць ёй.
    — Хто была тая дзяўчына з сіняй сумкай? — нарэшце выціснула яна першае, што прыйшло да галавы.
    — Ты пра Івону Кубліцкую? — адказаў пытаннем Максім.
    Соня стаяла, прыціснуўшыся да дзвярэй прыбіральні, і млела ад сораму. Навошта яна завяла гэтую размову?
    — Да чаго гэтая размова? — паўтарыў яе думкі Максім.
    — Ну, проста... Ты сёння быў з дзяўчынай, дык я...
    — А якая табе справа да маіх дзяўчат? — са штучным здзіўленнем спытаўся Максім. Ён цяпер стаяў зусім блізка ад яе. — Раўнуеш ці што? 3 чаго б гэта. А! Гэта таму, што мы з табой... цалаваліся!
    Значыць, гэта быў не сон. 3 таго пацалунку прайшло два з паловай месяцы — Соня пачала была думаць, што гэта ўсё ёй прымроілася.
    А Максім нахіліўся бліжэй да яе. «Няўжо зноў пацалуе?» — загрукала ў скроні.
    Але хлопец проста састроіў дзіцячую міну і, смеючыся, пайшоў у залу.
    Соню як са шлангу халоднай вадой аблілі.
    Крыху ачомаўшыся, яна таксама вярнулася за стол. Максім як нічога ніякага намінаў прынесенае гарачае.
    Сонін тата між тым выносіў з кухні апошнія талеркі.
    — А цяпер у мяне абвестка. I адначасова адказ на пытанне, як я сёння ўсё паспеў. Аляксей! — крыкнуў ён у расчыненыя дзверы кухні, адкуль вырываліся шматслойныя рэстаранныя пахі. — Пакажыся гасцям.
    У залу вызірнула сімпатычная галава ў чорнай шапачцы.
    — Неее! — прастагнала Соня.
    — Уяўляеш, ён мяне яшчэ ў ліпені знайшоў і папрасіўся на працу. Я кажу: малец, з тваімі здольнасцямі можна
    45
    Р АЗД 3 ЕЛ III
    ў які элітны кабак кухарам уладкавацца, а не ў маю палявую кухню. А ён — ні ў якую. Хачу працаваць з вамі — і ўсё тут! Два выпрабавальныя тыдні прайшлі проста на ўра. Толькі, Соня, я табе нічога тады не казаў, бо Аляксей хацеў табе сюрпрыз зрабіць.
    — Лёшачка, усё вельмівельмі смачна! — ускрыкнула мама Юля. — Проста абажаю гэтага твайго аднакласніка! — павярнулася яна да Соні.
    Соня застагнала і паклала галаву на стол — у тое самае месца, куды тата ўжо мерыўся паставіць фірмовы стэйк Васілеўскага.
    Між двух агнёў — так пачувалася сёння Соня Сінічка. Зрэшты, як і цэлы год да таго. У чэрвені яна наіўна меркавала, што нешта ў яе асабістым жыцці нарэшце змянілася. Цяпер было ясна, што ў ім не змянілася нічога. Асабістага жыцця ў яе, як і раней, ніякага не было. Былі толькі хлопец, за якім яна бегала, і другі, ад якога яна з усіх ног уцякала.