• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Вось, пачытайце. Лепш адзін раз пабачыць.
    На экране мігцела ўсімі адценнямі ружовага старонка блогу. Збоку зырчэў фоташопам партрэт рудавалосай кучаравай бестыі, якая звабліва падміргвала чытачу. Трэба было прыкласці шмат намаганняў, каб пазнаць у нафарбаванай ляльцы, павернутай найвыгаднейшым ракурсам, былую старасту 11 «А» Лізу Паўзункову.
    — Гэх, а я спадзявалася, што пасля школы пра яе больш не пачую, — ўздыхнула Соня.
    33
    Р A3Д 3 ЕЛ II
    — Мяркуючы з яе «творчых планаў», — кіўнула на тэлефон Ротмістрава, — чуць пра Паўзункову мы неўзабаве будзем з кожнага праса.
    — А мы вось тут экскурсію па факультэце замуцілі, — сказала Сняжана, — толькі не вельмі ўдалую. Тыкаемся — самі не ведаем куды. Чыталку шукалі з прыгодамі...
    Маша ў гэты час засяроджана з кімсьці чацілася:
    — Я ведаю, хто вам усё пакажа і раскажа. Адна мая сапраўды крутая прыяцелька. Яна з чацвёртага курсу. Мне ёй кніжку трэба аддаць. Дзе тут у вас дэканат?..
    — Вы толькі не пужайцеся, — папярэдзіла Машка, пакуль уся кампанія спускалася па сходах. — Астма спачатку можа падацца рэзкаватай. Але ў выніку яна вам спадабаецца. Вось пабачыце!
    У квадратным холе дэканата філфака, дзе паркетная падлога была свежа нашмараваная яркакарычневай фарбай, пах якой ажно шыбаў у нос, стаяў белы гіпсавы Францішак Скарына. Падпёршы рукой падбароддзе, ён тужліва пазіраў на чарговую партыю прадаўжальнікаў сваёй гуманітарнаасветніцкай справы. Прадаўжальнікі досыць шчыльна абступілі аркушы з раскладам у прахоне паміж кабінетамі дэкана і ягонага намесніка і пра штосьці адчайна раіліся.
    Пад статуяй першадрукара стаяла невысокая круглатварая дзяўчына ў сіняй трыкатажнай безрукаўцы, простых джынсах і беласнежнай кашулі. Яе выгляд можна было б прызнаць класічным і нават нуднаватым, калі б не фантан кароткіх, фарбаваных зялёным, валасоў на галаве і, вішанькай на торце, круглая бубачка пірсінгу на падбароддзі.
    — Астма, — назвала яе Маша. — А гэта — мае школьныя сяброўкі, Галя, Сняжана і Соня.
    Узяўшы з Астмы слова заапекавацца першакурсніцамі, Ротмістрава аддала той кнігу і развіталася.
    34
    Хлопцы ФІЛФАКА
    Астма адразу пачала ўводзіць «салаг» у курс справы.
    — Вы назіраеце традыцыйную філфакаўскую забаву пачатку верасня, кшталту палявання на ліс у Брытаніі, — пракаментавала яна. — Троечніцы трэцяга курса абіраюць сабе спецсемінар!
    Голас у Астмы быў хрыплаваты, нібы яна моцна прастыла, але яна не выглядала хворай. Верагодна, гэтай хрыпкай і тлумачылася яе мянушка. Спытаць сапраўднае імя дзяўчаты не наважыліся.
    — А як ты даведалася, што яны троечніцы? — пацікавілася Соня.
    — Ды лёгка. Усе нармальныя студыкі вызначыліся з семінарам яшчэ на другім курсе... На філфаку спецсемінар — гэта ўступленне ў групу таго ці іншага выкладчыка, — патлумачыла яна. — Такім чынам ты прымацоўваешся да нейкай кафедры. Выбіраеш кірунак для дыплома. Дык вось, нармальныя студыкі цікавяцца такімі рэчамі загадзя і або ўжо выбралі семінар, і ім сюды не трэба, або нават ужо на яго ходзяць — неафіцыйна, вядома. А на трэцім курсе ў семінары запісваюцца тыя, каму абы толькі ціха адбыць заняткі, купіць дыплом у інтэрнэце і атрымаць сваю «корачку». Асаблівай папулярнасцю карыстаецца прафесар Салавей. Дзясяткі незямной прыгажосці дрыяд умудраюцца абараняцца ў яго па Шамякіне, нават не чытаючы Шамякіна. Але так пашанцавала толькі беларускаму аддзяленню. А вы на раманагерманскае паступілі, так?
    Дзяўчаты пачалі расказваць пра сябе і пра тое, адкуль яны ведаюць Машу. Астма ўважліва і ветліва слухала, часам задаючы пытанні. Пра сябе яна так нічога і не паведаміла. Магчыма, таму, што была тут сапраўднай знакамітасцю: амаль усе студэнты або выкладчыкі, што праходзілі побач, віталіся з ёю, а некаторыя падыходзілі спецыяльна, забіралі або аддавалі кніжкі, сшыткі, флэшкі, дакументы, квіткі на канцэрт. Усё гэта здабывалася з або
    35
    Р АЗД 3 Е Л II
    знікала ў бяздонным сінім заплечніку, у які да таго ухнула кніга, прынесеная Ротмістравай.
    Астма яўна была нейкай ключавой персонай для факультэта. Амаль як дэкан, каля кабінету якога ўсё адбывалася.
    Але галоўнай на гэты момант яе справай былі новыя знаёмкі. Яна давала гэта зразумець навакольным асаблівым кіўком зялёнай галавы, пасля якога працягвала гутарку.
    Справы першага курсу яна ведала вельмі няблага.
    — Я акурат зранку абмяркоўвала спісы першакурснікаў з метадысткамі, — кінула яна, нібы для студэнткі гэта нешта самой сабой зразумелае. — Ты, Галя, трапіла ва ўнікальную групу.
    — У сэнсе? — не зразумела Галя.
    — Ды Божа ж мой! Чатыры хлопцы, вядома! 3 пятнаццаці студэнтаў — чатыры хлопцы! Амаль траціна кантынгенту — «мужаскага» полу! Гэта сенсацыя, — глуха засмяялася Астма. Яе смех быў падобны да кашлю. — Ужо праз год на філфаку вы будзеце весці падлік хлопцаў на розных курсах аўтаматычна, — кпліва зазначыла яна. — Бо хлопцы тут — калекцыйныя экзэмпляры. Кожны — на асаблівым уліку ў нашых дрыяд.
    Соня перасмыкнула плячыма. Хтохто, а хлопцы філфака (як і ўсе іншыя хлопцы ў свеце, апроч Максіма) яе ані трошкі не цікавілі.
    — Разумею твой скепсіс, Соф’я, але павер мне, гэта сіндром пачатку першага курсу, — працягвала кпіць Астма. — Бо яшчэ да канца гэтага семестра ці не ўсіх новапрыбылых хлопцаў спрытныя аднакурсніцы ці старшакурсніцы разбяруць — а некаторых дык і акальцуюць. He застанецца нават па кім сохнуць даўгімі вечарамі на зімовай сесіі... I вось тады вы зразумееце, адкуль гэтая цікавасць філфакавак да свежай маскуліннай крыві.
    — Ды што ў нас там за хлопцы, — адмахнулася Галя. — Дрышчы адны. А адзін дык стопудова гей.
    36
    Хлопцы Ф I Л Ф A К A
    — Згодная, — кіўнула Астма. — Хлопцы філфака — трэці пол. Але не баісь. Разбяруць і дрышчоў, і геяў. Гэта філфак, дзетка.
    Соня была асаблівым выпадкам, але і Галя, і, найперш, Снежка ўпотай звязвалі вучобу ва ўніверсітэце з новымі сустрэчамі і ўсялякай рамантыкай. Толькі цяпер, дзякуючы Астме, яны пачалі ўсведамляць, што рамантыка ў іх студэнцкім жыцці будзе ў дэфіцыце.
    — 3 гэтай нагоды запрашаю вас на наступны атракцыён у нашым парку атракцыёнаў, — урачыста абвясціла зялёнавалоска. — Ён мае назву «Навучэнкі філфака дазналіся, што ў “Ссабойцы” працуе новенькі». Там ужо з дзявятай гадзіны аншлаг. Я, дарэчы, з гэтым хлопцам пазнаёмілася. Мы ў дворыку крыху патусілі на перапынку. Просты ў дошку, але кемлівы ды вясёлы. I, дарэчы, вельмі сімпатычны. Выдатная пара для большасці нашых дрыяд.
    — «Ссабойка» — гэта на першым паверсе? — удакладніла Соня. — Мы акурат збіраліся ў бібліятэку.
    — Паспееце яшчэ ў бібліятэку, — закашлялася смехам Астма. — Я ж абавязана паказаць вам самае душэўнае кольца нашага філалагічнага пекліца. Раз ужо задзелалася вашым Вергіліем.
    — Нашым кім? — не зразумела Галя.
    — Гэта быў спойлер і адначасова цізер. Хутка дазнаецеся.
    — Астмачка, даражэнькая! — да іх групкі падскочыла ружовашчокая дзяўчына ў шэрым швэдры і чорных джынсах, што абліпалі яе мажныя ляжкі. — Мы з Карынай тут б’ёмся над спісам... Усё такое незразумелае... Ніяк не можам семінар выбраць. Можа, параіш нешта?
    — Прафесар Салавей, Лера, — прасіпела Астма, закідваючы цяжкі заплечнік за спіну. — «Мастацкавобразныя асаблівасці прозы Івана Шамякіна». Вам з Карынай — толькі Салавей.
    Раздзел III
    ПАМІЖ ДВУХ АГНЁЎ
    Буфет філфака месціўся ў тым самым прасторным вестыбюлі, куды дзяўчаты ўжо заходзілі раніцой, каб трапіць у актавую залу на сустрэчу з дэканам. Але тады яны асабліва не аглядаліся. Цяпер, закінуўшы галаву, Соня пабачыла дыхтоўную ляпніну на столі. Дзіўнавата было сузіраць такое ў шэрым і аскетычным гмаху, якім факультэт падаваўся знадворку.
    Буфетаў у вестыбюлі было нават два: адзін ад універсітэта, другі — прыватны. Абодва былі адгароджаныя ад холу шэрымі краткамі. Універсітэцкі буфет размяшчаўся леваруч ад уваходу, прыватны — насупраць. Гэта і была «Ссабойка».
    Дзяўчаты ўжо добра ведалі гэтую сетку студэнцкага фастфуду. У галоўным корпусе таксама быў пункт. I ў лінгвістычным універы, дзе Соня здавала пробнае цэтэ. «Ссабойка» вылучалася шыльдай з вясёленькім дызайнам, чырвонай формай буфетчыкаў, а таксама зручнымі наборамі для перакусу з фіксаваным коштам. Можна было ўзяць сэндвіч плюс яблык або банан, на выбар, прычым яблык або банан як бы ішлі бясплатна. Былі тут таксама кава, гарбата, газіроўкі і шакаладныя батончыкі.
    38
    Паміж двух а г н ё ў
    «Сур’ёзнай» ежы на факультэце не вадзілася, як патлумачыла Астма. Каб пад’есці, напрыклад, супу, студыкі мусілі ісці ў навакольныя сталоўкі.
    У вестыбюлі яшчэ стаяў кавааўтамат, а адразу пры ўваходзе, злева, месцілася будка з ксераксам.
    Зранку дзяўчаты зусім не звярнулі на буфеты ўвагі: тыя яшчэ не адчыніліся і ў няяркім святле ранку не кідаліся ў вочы. Цяпер жа тут віраваў натоўп. Паміж велічнымі калонамі была расстаўленая чырвоная пластыкавая мэбля. Але яе было няшмат. Больш сталоў стаяла за краткамі ў «дзяржаўным буфеце», дзе выстройвалася чарга. «Ён толькі што адчыніўся», — патлумачыла Астма. Тыя, каму не хапіла месца пры пластыкавых століках, нязмушана сядалі на шырокія сходы каля ксераксу. Сходы вялі да актавай залы і рабілі вестыбюль падобным да амфітэатра. Сапраўды, як пасля пераканаліся дзяўчаты, многія драмы факультэта разыгрываліся менавіта тут, а не ў актавай зале за манументальнымі белымі дзвярыма.
    Кантынгент у «амфітэатры» круціўся інтэрнацыянальны. Было шмат кітайцаў ды туркменаў, а таксама арабаў. «Замежнікі», — так назвала іх Астма. Сярод іх, дарэчы, большасцю былі акурат хлопцы, але Астма сказала, што з мясцовымі яны не надта сябруюць, трымаюцца асобна.
    Яшчэ адной каларытнай групай былі хлопцы з вайсковага факультэта, якія ездзілі ў гэты корпус на заняткі. «Склеіць служывага», са слоў Астмы, было ружовай марай некаторых асабліва самотных дрыяд «з Бешанковіч».
    — А вось і гвозд праграмы! — прашаптала яна, кіўнуўшы на краткі «Ссабойкі». — Новы буфетчык і яго групіз!*
    У «Ссабойцы» завіхаўся высокі цёмнавалосы хлопец у чырвонай майцы і кепцы, якая кідала цень яму на твар.
    * Ад англ. groupies — прыхільніцы музычнага гурта.
    39
    Р A3Д 3 ЕЛ III
    Тры студэнткі, якім ён збіраў кардонкі з сэндвічамі, наперабой шчабяталі з ім галаскамі, у якіх выразна праступалі ноткі флірту. Але хлопец, здавалася, бачыў перад сабою толькі кавалкі сыру і шынкі.