Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Такой колькасці шчаслівых смайлікаў, вясёлых коцікаў ды чалавечкаў у танцы Соня дагэтуль не атрымлівала ў адказ ад усіх сябровак разам. Урачыстая перадача «новага Жадана» Іллюку адбылася наступным жа ранкам каля шатні.
3 таго часу іх з Іллюком чат імкліва разрастаўся і па сваіх аб’ёмах амаль набліжаўся да «Старэйшай Эды». «Літаральна на дзянёк» расцягнулася амаль на два тыдні. Іллюк штовечар прасіў прабачэння і выпрошваў кнігу пачытаць яшчэ — спачатку для Алеся, потым для «Іры і Яны з чацвёртага рускага», потым яшчэ для кагосьці і нарэшце — для «Трафімовіча з гістфака». Спачатку Соню гэта ўсё забаўляла, але пад канец яна пачала хвалявацца, бо ў Трафімовіча з гістфака кніга завісла на тыдзень. Паралельна Іллюк скідваў Соні розныя кліпы на вершы Жадана і свае развагі аб ягонай творчасці, выкладзеныя ўсё тым жа мудрагелістым стылем.
Нарэшце зранку таго дня, у які мы прыспелі Соню над «Старэйшай Эдай» на прыступках каля буфета, Іллюк вярнуў ёй кнігу, абгорнутую афішкай польскага кіно замест вокладкі. Мяркуючы па стане вокладкі і тым, як лёгка перагортваліся старонкі, кнігу прачытала чалавек дваццаць. Проста як нейкі хрэстаматыйны тэкст у чытальнай зале — з той толькі розніцай, што Жадана нікому тут не задавалі.
Мусіць, «прамудрай Сафіяй» Алесь назваў Соню менавіта праз уладанне культавай кнігай, якой яна так яшчэ і не прачытала.
Максім сышоў з факультэта, развіталіся і паехалі дадому Галя са Снежкай, каву Соня дапіла, рабіць ёй больш
66
У ЛАБІРЫНЦЕ
не было чаго. Дзяўчына пашкадавала, што не далучылася да сябровак. Узнялася і пайшла ў шатню па куртку.
Там яе дагнаў Іллюк.
— Соф’я, гээй!
Яна абярнулася.
— Астма вось! — сказаў ён, паказваючы ёй экран мабільніка. Там была эсэмэска, у якой Астма пыталася, «ці не вызваліўся новы Жадан», і паведамляла, што яна зараз «на Феліксе».
— Ты хочаш узяць кнігу для Астмы? — здагадалася Соня. — Калі ласка! Зрэшты... Я і сама магу ёй занесці.
— Дддзякуй! — усміхнуўся Іллюк.
Толькі тут Соня зразумела, што ён заікаецца.
Квартал, у якім гнездаваўся будынак філалагічнага факультэта, быў абмежаваны двума скверамі. У скверы Грыцаўца раслі маладыя дрэвы, што абступалі ўтульныя лавачкі. Соня з сяброўкамі часта сядзелі там, пакуль было цёпла, цешачыся таму, што вось яны нарэшце студэнткі, што вось зноў пашанцавала і дождж скончыўся адначасова з парамі, а заўтра будзе новы дзень і ўсё такое. Потым яны маглі пайсці ў ГУМ па касметыку, на гарбату ў «Цэнтральны» — ці спусціцца на Нямігу, каб ехаць дадому. Павярнуць у бок сквера Дзяржынскага ніводнага разу не прыйшло ім у галаву.
«На Феліксе» панавала іншая атмасфера. Мінсктут быў больш падобным да сябе самога, такога, якім яго з дзяцінства памятала Соня.
Высокія дрэвы ўжо буялі жоўтым лісцем. Панад цёмным і змрочным бюстам Жалезнага Фелікса ўзвышалася падобная да вясельнага торту вежачка штабкватэры КДБ. Гэтая вежачка заўсёды здзіўляла Соню тым, наколькі яна не да твару масіўнаму будынку. I толькі калі стаяць па
67
Р АЗД 3 ЕЛ IV
сярод скверу Дзяржынскага, на Карла Маркса, робіцца зразумелым, што гэтая вежачка як бы спалучаецца з ажурнымі брамамі стадыёна «Дынама». Такое адкрыццё раптам зрабіла для сябе Соня, якая ніколі пакуль не чула старой мінскай легенды пра вежу святога Лаўрэна.
Зялёная каротка астрыжаная галава была заўважная здалёк. Астма сядзела на лавачцы бліжэй да праспекту і бюсту Фелікса. Захутаная ў яркасіняе понча, яна нешта крэмзала ў сшытку.
— Спрабую перакласці на літоўскую верш Максіма Танка, — патлумачыла яна Соні, калі тая падышла. — Адзін часопіс у Вільні ладзіць конкурс...
Напэўна, тут варта крыху падрабязней распавесці пра Астму. Гэтая дзяўчына сур’ёзна паўплывае на Соню Сінічку, але ў нашай гісторыі асабліва фігураваць не будзе.
Аста — так яе насамрэч звалі — была дачкой мастака Ігара Ш. Яе маці, піяністка літоўскай філармоніі, у Літве была такой жа знакамітасцю, як яе былы муж — у Беларусі. Ігар Ш. у маладосці з’ехаў у Вільню, але сувязі з Мінскам не страчваў. Аста вельмі часта гасцявала ў бабулі з дзядулем. Калі яе тата, развёўшыся, вярнуўся на радзіму, Асце было шаснаццаць. Бок кагосьці аднаго з бацькоў яна выбраць не змагла і паступіла адначасова ў два ўніверсітэты, у Мінску і ў Вільні, але на тую самую спецыяльнасць — «беларуская філалогія». Завочна вучылася ў Літве, а вочна — у Мінску. «Проста тут кампанія падабралася больш прыкольная», — гэтым яна тлумачыла свой выбар. I яшчэ тым, што бацька ўвесь час заняты або ездзіць на пленэры, і, жывучы з ім, можна крыху забіваць на вучобу.
Але найбольш верагодна, што ў Мінску яе трымаў хлопец. Гэты Дзяніс часам сустракаў яе пасля nap. To быў здаровы валасаты дзяцюк з выявамі вінтажных рокгуртоў на чорных футболках і без прыкмет гуманітарнай асветы на твары.
68
У ЛАВІРЫНЦЕ
«Я лінгвакантрабандыстка, — кпіла з сябе Астма. — Тут, ва ўніверы, пабеларуску пераказваю літоўскіх аўтараў, там палітоўску — беларускіх, і яно пракочвае!»
Насамрэч, як пазней разабралася Соня, такая схема асабліва халяўнай не была. Астма займалася сучаснай літаратурай, а яе трэба аналізаваць толькі самастойна, бо па новых аўтарах яшчэ няма крыніц, не спішаш. А яшчэ пазней Соня выпадкова даведалася, што Астма выкладае літоўскую мову на курсах пры амбасадзе — і зусім перастала даваць веры таму легкаважнаму іміджу, які дзяўчына сабе ўпарта стварала.
Астма ганарылася сваёй падвойнай нацыянальнасцю, казала «ў нас у Літве» і «ў нас у Беларусі». Яе незвычайнае паходжанне, падкрэсленая еўрапейскасць, сарказм у стаўленні да ўсяго постсавецкага, а таксама крыху панкаўскі выгляд і хрыплы ад нейкай хранічнай хваробы голас адных на філфаку захапляў і вабіў, другіх адштурхоўваў, але нікога не пакідаў абыякавым. А, і яшчэ яна асабіста ведала Сяргія Жадана — аднойчы перакладала яму падчас літоўскага паэтычнага фестывалю. Гэта рабіла яе асобу ў багемных колах Мінска абсалютна культавай.
— Можна задаць дурное пытанне? — наважылася пачаць размову Соня, калі Аста схавала кнігу ў заплечнік.
— Валяй. Абажаю дурныя пытанні.
Соня села на лаўку побач з Астмай, схаваўшы ў кішэні палітончыка азяблыя рукі.
— Скажы, наш філфак сапраўды такі паршывы факультэт, як пра яго кажуць?
— Ну, гледзячы з чым параўнаць. Калі з усімі філфакамі свету, то так, напэўна, даволі паршывы. А калі з іншымі факультэтамі ўнівера — то чаму, цалкам нармальны факультэт.
— Але пішуць, што конкурс маленькі, паступіць лёгка, працаваць пасля можна толькі настаўнікам, таму хлопцы
69
Р А ЗД 3 ЕЛ IV
туды не ідуць. Затое гэта плацдарм для дзяўчат, якія хочуць удала выйсці замуж.
— Папершае, конкурс не такі ўжо і маленькі. Ты бачыла статыстыку? Я бачыла, бо падпрацоўвала ў прыёмнай камісіі. А падругое, што кепскага ў тым, каб удала выйсці замуж?
— Ну, не ведаю... На форумах пішуць пра мэту, пра жаночую рэалізацыю... А ў нас сапраўды толькі і размоў паміж парамі, што пра хлопцаў і калготкі. Многія дзяўчаты такія... простыя. I Ротмістрава — яна таксама не пайшла на філфак, хоць магла без іспытаў.
— Ротмістрава — гэта Ротмістрава. А простыя, як ты кажаш, дзяўчаты... Дрыяды філфака — гэта найлепшае, што ёсць у філфака.
— Чаму ты кажаш «дрыяды»?
— У Літве я казала б «нерэіды», але ў Беларусі няма мора.
— He, а сур’ёзна?
— Гэта я на свой сцёбны тэкст спасылаюся. «Міфы і легенды філфака». Я яго яшчэ на другім курсе напісала. Я там усіх класіфікую. Вяртаючыся да твайго пытання... Дрыяды філфака хоць бы шчырыя. Калі яны хочуць выйсці замуж у Мінску падчас вучобы, яны не хаваюць гэтага. Бо насамрэч выйсці замуж з дапамогай вучобы хоча пераважная большасць студэнтак, проста вялікая частка дрыяд прыкідваецца багінямі.
He дачакаўшыся Сонінай рэакцыі, балбатлівая Астма працягнула:
— He, ну я, напрыклад, лічу дзіўным хацець замуж ва ўніверы ці адразу пасля, у нас у Літве ў гэтым плане ўсё, як на Захадзе. Ды і сярод маіх сяброў тут... Mae мама і тата ажаніліся першым шлюбам, калі ім было за трыццаць. Але калі хтосьці свядома хоча сям’ю — то гэта, памойму, проста выдатна. Чалавецтва павінна неяк размнажацца. Ключавое слова — «свядома», — састроіла яна міну.
70
У ЛАБІРЫНЦЕ
Крыху памаўчаўшы, Астма сказала:
— Ведаеш, а мне іх нават пасвойму шкада.
— Каго?
— Ну іх... Жалезнага Фелікса і ягоных чэкістаў, — кіўнула яна ў бок жоўтага будынка. — Так стараліся... Вынішчалі розную арыстакратыю ды буржуазію. Выганялі з краіны. Мусіць, сапраўды верылі, што можа наступіць улада пралетарыяту. Але вось выраслі дзеці пралетарыяў — і сацыяльнае расслаенне пачалося па новай. Відаць, у людзей гэта ў крыві — пашыхтавацца ў кола, прачытаць лічылачку і вырашыць, хто адстой, а хто чабурашка. А яшчэ смешыць тое, што ў нас у Беларусі гэта ўсё вельмі ўмоўна. Адзін неасцярожны рух — і ты эліта. Вось калі казаць пра ўнівер, то чым іншым можна патлумачыць тое, што філосафы гнабяць гісторыкаў, журналісты — філолагаў, а міжнародныя адносіны — усіх разам узятых? Па мне — дык толькі прагай «людзьмі звацца». У многіх няма ўнутранага стрыжня, таму самасцвердзіцца можна толькі за кошт іншых. I асабліва на першым курсе, калі ўсе гэтымі баламі цэтэ мераюцца. Па мне, дык розніцы паміж узроўнем студэнтаў у нас на гуманітарных факультэтах няма ніякай. Розніца толькі ў амбіцыях. У Беларусі ўвогуле ўсё вельмі кепска з вышэйшай адукацыяй.
— Ну чаму. Ёсць жа Брытанская праграма, — запярэчыла Соня.
— Ууу, — скрывілася Астма. — А гэта акурат ілюстрацыя да ўсяго, што я сказала. Камерцыйны праект, які прадае не веды, а вось гэтыя панты. Смешна тое, што нашым вяршкам грамадства для самасцвярджэння трэба вельмі рознае. Адным дастаткова, каб яго паказвалі па тэлевізары або пісалі пра яго ў свецкай хроніцы «Камсамолкі». Другім падавай шмат грошай і крышачку ўлады. Плюс у гэтай Брытанскай праграмы толькі адзін — у нас з’явіліся багачы, для якіх «добрая адукацыя» не пусты гук. I вось
71
РАЗДЗЕЛ IV
цяпер ім прапаноўваюць купіць самую дарагую «корачку» ў краіне. Гэта штосьці кшталту салону мэблі «П’ер Кардэн» на Камароўцы. Вялікі дзякуй, але я — у «Ікею»... Так што філфак для мяне вельмі ўтульны. Калі ўжо ёсць такая традыцыя ў нашых продкаў — мець дыплом аб вышцы. Вось ты чаму на філфак паступіла? Вершы пішаш?