• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    Раздзел IV
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    Соня сядзела на прыступках каля філфакаўскага буфета і рассеяна праглядала старонкі «Старэйшай Эды». Рукі гарталі кнігу, але вочы яе не бачылі: вочы штохвіліны перабягалі ад вузкіх слупкоў старажытнага ісландскага эпасу на прастору перад імі, абавязкова спыняючыся на ўваходных дзвярах. Карычневы пластыкавы кубачак з кавай астываў на прыступцы каля Сонінай правай рукі.
    Быў вялікі перапынак паміж першай і другой зменамі. У буфеце стаяў страшны галас, але Соня прызвычаілася да яго як да белага шуму і не звяртала ўвагі.
    Крыху паводдаль размясцілася Галя. Яна борздзенька, амаль сутаргава запаўняла сшытак калякамі іерогліфаў. Разпораз войкала ды стагнала: за ёй узвышалася Снежка, якая, спусціўшы даўгія ногі ў вузкіх джынсах абапал клубоў сяброўкі, спрытнымі пальцамі масажавала той шыю. Снежкіна «Армані» было завешанае падалей у шафу. На філфаку яны правучыліся ўжо месяц.
    — Вой, баліць. Ай... Ага, добра, — паведамляла Галюня, не адрываючыся ад іерогліфаў.
    — Ты сябе перагружаеш, — працягвала Сняжана натацыю. — Так нельга. Калі цябе прымушаюць вучыцца, то, значыць, працу кідай.
    47
    Р А ЗД 3 Е Л IV
    — Працу кінуць? Ты што! — абаранялася Галюня. — He ведаю, як ты... Я не хачу сядзець на бацькоўскай шыі. Яны ж плацяць за маю вучобу.
    — Калі мама цябе сюды запхнула, то хай утрымлівае.
    — Я так не магу...
    Галя шыла на замову. Да сярэдзіны кастрычніка ёй трэба было здызайніць і вырабіць шэсць вечаровых чорных сукенак: Маша Ротмістрава і яе сяброўкі мусілі здымацца ў тэлепраграме «Што? Дзе? Калі?» як жаночая каманда. Яны хацелі, каб іх уборы спалучаліся між сабою, але разам з тым падкрэслівалі асаблівасць кожнай ды яшчэ ўлічвалі ракурсы здымак. Творчая задача напоўніцу захапіла Галю. I ўсё было б добра, калі б не шалёныя тэмпы вывучэння кітайскай мовы ў яе групе. Настаўнік — сапраўдны сын свайго народу — не даваў студэнтам расслабіцца ані на хвіліну. Таму, як толькі выдавалася нагода, Галюня рабіла дамашку па кітайскай. Прыйшоўшы дадому, пакуль маці была на працы, няшчасная адсыпалася, а па вечарах да позняй ночы шыла, стараючыся адладжваць машынку так, каб тая не надта стракатала і не турбавала бацькоў у суседнім пакоі.
    За начныя пасядзелкі ёй прылятала ад мамы, але яшчэ больш ёй увалілі б, калі б яна паспрабавала сачкануць вучобу. Таму на першых парах — гэта амаль заўсёды былі агульныя лекцыі — Галя спала на крэслах уверсе «паточкі», надзейна схаваная ад вачэй лектара пад адкіднымі партамі. Канспектаў яна не вяла — дамовіліся, што Соня дасць адксерыць свае. Таму Соня занатоўвала лекцыі вельмі старанна, амаль не скарачала і пісала разборліва.
    Ад вар’яцкага графіка Галюня рабілася капрызнай і раздражняльнай.
    — Ну вось ты, Снежа, кажаш, трэба худнець, — бурчэла яна. — А я, можа быць, стрэс заядаю. Я лепш джынсы сабе расстаўлю ці лішнюю майку куплю, чым увесь гэты ваш «здаровы лад жыцця». У мяне няма часу на здароўе!
    48
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    Снежка ў адказ хмыкнула. He першы раз паўтаралася гэтая размова.
    — Ну ладна, канспекты ты ў нас возьмеш. А чытацкі дзённік? Яго ж не адксерыш! Гэта ўсё трэба самой! Соня за цябе не прачытае!
    Соня слухала сябровак толькі краем вуха і ў іх размову не мяшалася. «Старэйшая Эда» — бясконцы зборнік car у спісе па гісторыі замежнай літаратуры. Да такога чытва яна была рашуча не гатовая. Калі пра тое, што на філфаку ўсіх прымушаюць чытаць «Іліяду» ці «Адысею», простыя людзі ведаюць хоць бы з анекдотаў, то розныя там «Эды» ды «Бэўвульфы» былі ёй як снег на галаву. Без спецыяльнай падрыхтоўкі «Эда» здавалася бясконцым пералікам нікаў для форумаў. Прынамсі, цяпер Соня новымі вачыма глядзела на многіх віртуальных персанажаў у сеціве.
    СантаБарбара старажытных багоў ды герояў яе зусім не кранала. Са сваёй бы разабрацца.
    Апроч таго, у яе былі жахлівыя выходныя. Замест таго, каб гуляць па горадзе, дапамагаць маме Юлі або хоць бы паспрабаваць падлавіць Максіма аднаго на кухні (калі ён быў дома, то з пакою выходзіў толькі паесці), Соня дзень і ноч сядзела ў інтэрнэце.
    У суботу, гуляючы па спасылках, яна натрапіла на форум «Што вы думаеце пра філфак?». Форум быў шасцігадовай даўніны, і ў ім было каля тысячы каментарыяў. Соня прачытала іх усе.
    Ну вось навошта яна гэта зрабіла?
    Цяпер яна ведала, што ў студэнцкім свеце «філфак» — нешта накшталт кляйма. Маўляў, «факультэт нявест», паступіць лёгка, вучыцца лёгка... Да студэнтакфілалагінь стаўленне паблажлівае, як да легкадумных дурнічак. Але асабліва факультэт гнабілі за тое, што з дыпломам філолага нельга ўладкавацца на нармальную працу.
    49
    Раздзел IV
    Было, праўда, пару форумных персанажаў, якія філфак і філфакаўцаў баранілі, але яны былі ў меншасці і пісалі надта разумна і інтэлігентна, каб пераканаць інтэрнэттроляў.
    «Філфак — глабальны 11 “Д” універсітэта», — згадала Соня словы, кінутыя Максімам.
    Найболып крыўдна было таму, што Соня так высільвалася, паступаючы на факультэт, а цяпер так пакутавала ад розных Гамераў, Сафоклаў ды іншых Арыстафанаў, так ламала сабе мазгі «Старэйшай Эдай» (уявіце, ёсць яшчэ і «Малодшая»!) — а ў выніку усё адно заставалася нікчэмнасцю ў вачах іншых.
    Нарэшце ў буфет увайшоў Максім — і «Старэйшая Эда» была канчаткова забытая. Ён здалёк агледзеў «Ссабойку». Было ўжо па другой гадзіне, Васілеўскі здаў змену калегу (а трэцяй яго чакалі ў «Пане Сцяпане»). Таму Максім смела стаў у чаргу. Калі Лёша быў на працы, як заўважыла Соня, Максім браў каву з аўтамата, а ежу — у «савецкім» буфеце.
    Потым Максім падсеў да кітайцаў за чырвоны столік у куце ля акна і стаў паволі жаваць сэндвіч, чытаючы падручнік па эканоміцы. Другі набыты сэндвіч ён паклаў на стале побач.
    Усе дні на факультэце падзяляліся для Соні на ўдалыя — калі Максім прыходзіў у буфет адзін, і кепскія — калі з ім была Івона Кубліцкая.
    Мозгам Соня разумела ўвесь абсурд сітуацыі. Івона была неразлучная з Максімам зранку на занятках і па абедзе таксама — але сэрца ўсё адно радавалася, калі пасярод дня Статкевіч адасабляўся ад Івоны і рэшты аднакурснікаў. У школе Соня на памяць ведала ягоны расклад і ў любую хвіліну магла сказаць, у якім месцы будынка яго шукаць, так, нібы на ім быў замацаваны «жучок». Ва ўніверы звесткі давялося збіраць нанова.
    50
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    Асноўнай крыніцай была афіцыйная старонка Брытанскай праграмы ў фэйсбуку. Яе вёў дацэнт Когут, звяртаючыся да прэсы, партнёраў і абітурыентаў. Актыўнай чытачкай старонкі была таксама мама Юля, якая шчыра захаплялася Когутам і ўсімі яго пачынаннямі. «Віця, ці не цуд? — магла ўсклікнуць яна вечарам, седзячы пры камп’ютары. — Яны закупілі новыя парты, дошку, праектар ды абсталявалі кабінет як падарунак эканамічнаму факультэту!» Старэйшы Статкевіч да «адукацыйнай авантуры» паранейшаму ставіўся з іроніяй. «Яшчэ б як падарунак, — хмыкаў ён у адказ. — Можна падумаць, яны мелі выбар».
    Са старонкі Соня даведалася, што Максімава група заўсёды займалася ў адным і тым жа кабінеце на пятым паверсе. Бліжэйшым да чыталкі — таму да яго трэба было ўздымацца па супрацьлеглых ад крыла філфака сходах. Эканамісты займаліся з восьмай да другой, прычым яны маглі ігнараваць некаторыя перапынкі.
    У першы месяц два выкладчыкі з ЗША вялі ў іх тры прадметы — яны не маглі прыехаць у Беларусь надаўжэй. Па сканчэнні заняткаў — вось акурат у гэтыя дні — студэнты мусілі напісаць выніковыя працы. Тобок жыць ад сесіі да сесіі не выпадала. Таксама ў першым семестры яны меліся самастойна падрыхтавацца і здаць тры няпрофільныя, але абавязковыя паводле Міністэрства адукацыі прадметы — Когут арганізаваў ім усяго па дзве аглядныя лекцыі на кожны. Увогуле, яны амаль усё вывучалі самастойна.
    Пасля пар быў запланаваны двухгадзінны перапынак на абед, а з чацвёртай да сёмай была так званая «праца з першакрыніцамі» і «індывідуальныя кансультацыі». Група перамяшчалася ў чытальную залу, дзе ў пакоі перыядычных выданняў Когут усталяваў кампактную, але ўмяшчальную вітрыну з «Ікеі». Там стаялі самыя неабход
    51
    Раздзел IV
    ныя падручнікі, выпісаныя дацэнтам зза мяжы. Астатняе Когут стараўся здабываць у электронным выглядзе. У дадатак Максім і ягоныя аднагрупнікі мелі доступ да парталу адной з універсітэцкіх бібліятэк Брытаніі.
    3 чыталкі студэнты па адным падымаліся ў свой кабінет, дзе сустракаліся з выкладчыкамі. Вядома, можна было сысці раней і займацца дома. Але, як на свае вочы пераканалася Соня, гэтым правам мала хто карыстаўся. За першы семестр пры такім тэмпе «брытанцы», паводле плану Когута, меліся прайсці праграму ў аб’ёме першага курса звычайнага беларускага ўнівера. У суботу яны таксама вучыліся — дзве пары плюс фізкультура, затое серада была «днём самападрыхтоўкі». Студэнты маглі зранку сядзець у чыталцы або ўвогуле не прыходзіць.
    Лішне казаць, што Соня таксама палюбіла чыталку. Запісалася туды на трэці дзень вучобы. «Калі я толькі паступіла, — расказала Астма, — гэта было вельмі стрэмнае месца. Усе кнігі стаялі ў падсобцы (там, дзе цяпер перыёдыка), самім браць — ніні, а бібліятэкаркі выконвалі ролю цэрбераў. А цяпер зрабілі ну проста як у Еўропе — электронны каталог, адкрыты доступ да паліц... Але амаль усё праграмнае ёсць у інтэрнэце, а па больш сур’ёзныя кнігі ўсё адно даводзіцца ехаць у Нацыяналку. Так што я не ведаю, навошта чыталка».
    Затое Соня выдатна гэта ведала. У палову на чацвёртую яна падымалася ў чытальную залу, брала штонебудзь з праграмы і сядала за стол у кніжным пакоі так, каб зручней было аглядаць пакой перыёдыкі. Яна магла бачыць, як туды заходзіць Максім, што ён там робіць і з кім перашэптваецца.
    На Брытанскай праграме вучыліся дзеці нябедных бацькоў: з падслуханых размоў Соня зразумела, што многія абедаюць у навакольных рэстаранах. I нават не зусім для понту — група выходзіла на вуліцу, каб змяніць абста
    52
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    ноўку і развеяцца пасля зубадрабільных пар, якія вяліся паанглійску. Спачатку Максім хадзіў абедаць з аднагрупнікамі, але потым Соня заўважыла, што ён узяў звычку падсілкоўвацца на факультэце. Максім чытаў хутка і лёгка ўсё запамінаў, таму стараўся за абедам выканаць самастойную працу і потым, ненадоўга аб’явіўшыся ў чыталцы, сыходзіў з факультэта.
    Але па вечарах на Верасовай яго не было. Максім рэдка вяртаўся раней за дзясятую. Дзе і з кім ён бавіў гэты час, Соня не ведала.