• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    «Для каго другі сэндвіч? — ліхаманкава думала Соня. — Няўжо ён купіў, каб паклапаціцца пра яе?»
    Івона Кубліцкая цяпер займала Соніны думкі не менш за Максіма. У чыталцы гэтая прыгажуня заўсёды сядала побач з хлопцам, і хоць размаўляць там было забаронена, іх маўклівае суседства цвяліла Соню не менш, а мо нават больш за прыязнае балбатанне.
    Соня кінулася гугліць саперніцу, ледзьве дазнаўшыся яе імя ад Максіма. У сацсетках профілі дзяўчыны былі наглуха закрытыя ад старонняга вока, але знайшлося яшчэ сёетое. Івона была адной з гераінь артыкула на папулярным інтэрнэтпартале. Традыцыйны летні жанр «Абітурыенты, якія ў адрозненне ад вас, няўдачнікі, набралі 100 балаў на цэтэ». Соня ніколі не чытала такіх тэкстаў, бо яе злавала іх інтанацыя: яны змаглі, а ты не. Яны ў шакаладзе, а ты адстой. Падумаеш!.. Але гэты артыкул давялося прачытаць.
    Урывак пра Кубліцкую пачынаўся з паведамлення, што ў Віцебскай вобласці сёлета было два «стабальнікі» — і абодва здавалі цэтэ ў Полацкім універсітэце. Першай акурат была Івона. Пра другога не згадвалася, але Соня ведала, што гэта быў Максім. Тобок ён і Івона ўжо пасвойму рыфмаваліся — і гэта нашай гераіні не падабалася.
    53
    Р а з д з е л IV
    Пісалі, што Івона — жыхарка Наваполацка, выпускніца тамтэйшай гімназіі, медалістка, камсамолка, актывістка, спартсменка і далей па тэксце савецкага фільму. Адным словам — агульныя вохіахі і ніякай канкрэтыкі. Здавала яна англійскую і беларускую мовы ды матэматыку. Пра сябе дзяўчына сказала, што ганарыцца сваімі продкамі, любіць Беларусь, але таксама любіць падарожнічаць, бо «трэба ў розных краях пабываць».
    На момант публікацыі яна ўжо лічылася студэнткай Брытанскай праграмы — поўная назва спецыяльнасці выглядала вельмі мудрагеліста і суправаджалася гіперлінкам. Адчувалася, што да матэрыялу прыклаў руку нястомны піяргеній Раман Когут.
    Але галоўнае — фота. Івона пазіравала ў яркай сіняй сукенцы на беразе Дзвіны. У каментарыях ёй пакінулі воз кампліментаў.
    Пазачарговыя пасядзелкі ў «МакДональдсе», скліканыя Соняй на наступны дзень пасля вячэры ў «Пане Сцяпане», так і скончыліся б яе абстрактнымі стогнамі рэўнасці, калі б Галя і Снежка не паклікалі Ротмістраву.
    — Ого, малодшая Кубліцкая вучыцца са Статкевічам? — сказала Машка, уступаючы ў размову.
    — Ты яе ведаеш? — ажно падскочыла Соня.
    — Яе — не. Бацьку яе — так. Але быццам вы яго не ведаеце.
    — He можа быць!!! Яна праўда з гэтых Кубліцкіх?!!
    Цяжка было жыць у Беларусі і нічога не чуць пра Уладзіміра Кубліцкага. Ён уваходзіў у пяцёрку самых уплывовых бізнесменаў краіны. (Для параўнання — Віктар Статкевіч у гэтым рэйтынгу быў сорак другім.)
    Нават Соня, якая зусім няшмат цікавілася айчыннымі знакамітасцямі, добра ведала біяграфію Івонінага бацькі. Уладзімір Кубліцкі нарадзіўся ў Новасібірску, яшчэ ў савецкі час быў прызначаны дырэктарам металургічнага за
    54
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    вода, а пасля развалу СССР адразу зрабіўся адным з найбагацейшых людзей у сваім рэгіёне. Такіх тады называлі «новымі рускімі». У цяжкі для сябе час ён зацікавіўся гісторыяй сям’і і даведаўся, што ягоныя продкі былі высланыя з Полаччыны пасля паўстання 1863 года. Таму Кубліцкі вырашыў пачаць жыццё нанова і пераехаў у Беларусь. Жонка не падтрымала яго, здарыўся балючы развод. На гістарычнай радзіме Уладзімір уклаў капітал у ЗАТ «Нафтавік» і пасяліўся ў Наваполацку. Сустрэў новае каханне; у другім шлюбе ў яго нарадзіліся дочкіпагодкі — Марына ды Івона.
    У расійскай прэсе Кубліцкі быў адмоўным персанажам, бо ўся гісторыя падавалася з пазіцый пакінутай ім сям’і — былой жонкі і дарослых ужо дзяцей. У Беларусі журналісты яго любілі. Некалькі гадоў таму ён здолеў выкупіць у дзяржавы маёнтак свайго прапрадзеда — і цяпер аднаўляў яго, каб зрабіць там культурны цэнтр. Быў актывістам Беларускага шляхецкага таварыства, але жыццё вёў непублічнае і таму ж вучыў сям’ю.
    I цяпер ягоная малодшая дачка вучылася з Максімам.
    — А вы не ведаеце, Полацк — гэта блізка ад Наваполацка? — толькі і здолела тады спытацца Соня.
    — Яны спадарожнікі, паміж імі аўтобус ходзіць, — далажыла Машка. — Я ў дзясятым класе туды ездзіла на конкурс навуковых прац. Жылі мы ў Наваполацку, але ў Полацку ў нас была экскурсія.
    Праз тыдзень Соня і Маша вярталіся дадому ў адным тралейбусе і разгаварыліся.
    — Дарэчы, я зноў была ў вашым корпусе, і Макс пазнаёміў нас з Івонай, — паведаміла Ротмістрава. — Ведаеш, вельмі прыемнае ўражанне. Вельмі. Вядома, адразу відаць, што іх з сястрой гадавалі, як князёўнаў. Адчуваецца вось гэтае напружанне аля «прынцэсы не какаюць». Але яна разумная, далікатная і амаль зусім без пантоў.
    55
    Раздзел IV
    Соня ледзьве стрымалася, каб спытацца ў Машкі, ці ёсць, на яе думку, нешта паміж Івонай і Максімам, — яна з усіх сілаў удавала, што Статкевіч яе больш не цікавіць.
    Івона ўвайшла ў буфет лёгкай хадою і адразу накіравалася да століка, дзе сядзеў Максім. Узяла скрынку з сэндвічам і ўгрызлася ў яблык. Максім працягнуў ёй грошы. «Рэшта, — здагадалася Соня. — Ну, ён прынамсі яе не частуе». Гэта было адзіным для яе сёння суцяшэннем.
    Таксама яе парадавала, што з буфету Максім і Івона выйшлі паасобку. Яна яшчэ заставалася пры століку, а ён пайшоў, на хаду апранаючы лёгкую куртачку. «Значыць, у чыталку ён, найхутчэй, не вернецца», — зрабіла выснову Соня.
    Калі Максім прайшоў па амфітэатры, дзве іранскія студэнткі сінхронна павярнулі галовы ў ягоны бок, і адна нешта зашаптала другой, прыкрываючы вусны краем хусткі.
    Культ Статкевіча станавіўся інтэрнацыянальным.
    Соня выдыхнула і павярнула галаву да сябровак. Галя больш не пісала іерогліфаў. Паклаўшы на сшытак альбомчык для эскізаў, яна спрактыкаванымі штрыхамі фіксавала сённяшні сілуэт Івоны. Тая мела на сабе простыя сінія джынсы і ружовы швэдар з надпісам «YOU», але ўсё выглядала надзіва элегантна. Галя вельмі часта змалёўвала мадэлі, калі глядзела тэлевізар, і нават у кінатэатры, свецячы сабе мабілкай, магла выкінуць такі фокус. Івона была першым жывым чалавекам, які выклікаў у Галі TaKyra рэакцыю.
    Вядома ж, не выпадала абвінавачваць сяброўку ў здрадзе, але ад гэтага нямога Галінага захаплення Івонай Кубліцкай Соня пачувалася яшчэ больш нікчэмнай. Побач з ёй Соня выглядала як дзяўчынкападлетак з мікрараёну, што вылезла на суботні шпацыр уздоўж праспекту. Як? Як гэ
    56
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    тая шляхетная жаноцкасць удавалася Івоне? Мусіць, сапраўды гены.
    Толькі з такой, як нафтавая князёўна Кубліцкая, не пасаромеецца быць Максім. А Соні трэба ведаць сваё месца. Яна сцяла вусны і злосна ўгрызлася ў «Старэйшую Эду».
    Алесь шумна ўваліўся ў амфітэатр і завярцеў галавою. Гэта быў нізенькі, каржакаваты, крыху падобны да Карлсана хлопец. Ён меў неахайны паўіракез з пухнатых бландзіністых валасоў, завушніцы ў абодвух вушах, трохдзённую няголенасць і распісаныя шарыкавай асадкай рваныя джынсы. На баку ў яго была армейская торбапланшэт, Tyra набітая канспектамі. Вучыўся ён, наколькі ведала Соня, на другім курсе беларускай філалогіі.
    — Ілюуук! — зароў Алесь з парогу, перакрываючы зычным голасам гул перапынку. — Братэла, вазьмі мне чаю!!!
    — А пабеларуску хіба не «гарбата»? — паморшчылася Снежка.
    Усе, хто быў у буфеце, адразу павярнулі ў бок Алеся галовы — стандартная на яго рэакцыя. Але Снежка праводзіла яго вачыма значна даўжэй за астатніх.
    — Бачу, табе да сэрца праклятыя паэты, — пакпіла Галя.
    — Яшчэ чаго, — абурылася Снежка. — Ён у мяне не выклікае нічога, апроч агіды. Неахайны такі, нявыхаваны... А на мінулым перапынку ад яго ўжо пахла півам!
    — Ого! Ты яго сёння нават панюхала, — зарагатала Галюня.
    Алесь вітаўся налева і направа, задзіраў дзяўчат і нават паспеў палаяцца з выкладчыцай, якая зрабіла яму заўвагу. Потым ён уз’яднаўся са сваім «братэлам» Іллюком з трэцяга курса паланістыкі. Іллюк, у адрозненне ад Алеся, быў
    57
    Раздзел IV
    худым і маўклівым. Але калі сябрукі былі разам, Алесь гаварыў за абодвух.
    Узяўшы гарбату, хлопцы звычайна хапалі па чырвоным крэсле і цягнулі іх наверх, на прыступкі. Там яны сядалі перад дзвярыма актавай залы, як князі на пасадах, і, папіваючы гарбату з булачкай, гучна абмяркоўвалі бягучую культурную ці палітычную сітуацыю. Дакладней, Алесь прамаўляў шматслоўныя маналогі на беларускай мове, перасыпаныя матам і трасянкай, а Іллюк ківаў галавой, час ад часу ўстаўляючы кароткія рэплікі.
    Сёння, каб падняцца наверх, хлопцы меліся мінуць тройцу нашых гераінь. Алесь адразу ж пачаў задзірацца.
    — Ізноў гэтая цыбатая перашкода на маім шляху да Парнаса, — гучна паскардзіўся ён Іллюку, ківаючы на Снежку. — Ну і памятая ў цябе морда ліца, малая, — звярнуўся ён ужо да дзяўчыны. — Адразу відно: дзіскацека удалась!
    — А ну заваліў зяпу, наркаман недарослы! — агрызнулася Кавалёва, але Алесь ужо не слухаў яе, бо заўважыў побач Сінічку.
    — Маё шанаванне прамудрай Сафіі! — схіліў ён галаву. Потым нахіліўся ўвесь і, адляпіўшы Соніну далонь ад старонкі «Эды», галантна пацалаваў паненцы пальчыкі. Такі жэст аднак не зашкодзіў яму ў наступнае імгненне перакінуць чырвонае крэсла проста ў Соні над галавою і пераскочыць следам, ледзьве не развярнуўшы яе недапітую каву.
    — Псіх ненармальны! — пракаментавала Снежка.
    Сказаць, што Соня афігела, — нічога не сказаць. «Гэта тое, што я думаю?» — прамармытала яна сабе пад нос і паглядзела на Іллюка. Той шматзначна ёй усміхнуўся.
    Значыць, гэта сапраўды яно. Адзін забаўны выпадак падвысіў яе рэйтынг на філфаку.
    58
    У ЛАБІРЫНЦЕ
    Пару тыдняў таму Соня на перапынку пабачыла на калідоры Астму ў атачэнні іншых студэнтаў. Грамада нешта зацята абмяркоўвала. Соня кіўнула Астме на знак прывітання, але тая жэстам паклікала яе да сябе — Соні давялося спыніцца.
    — Гэта Соф’я, сяброўка Ротмістравай, — адрэкамендавала Соню дзівачка і тут жа забылася пра яе існаванне, працягнуўшы нешта апавядаць. Перад ёй, апроч дзвюх паненак, стаялі Алесь з Іллюком. Можна сказаць, так хлопцы з Соняй і пазнаёміліся, але тады яны зусім не звярнулі на яе ўвагі.
    Соня прыслухалася, каб зразумець, пра што гаворка. Вакол Астмы згуртаваліся аматары ўкраінскага пісьменніка Сяргія Жадана — Соня тады ўпершыню пачула гэтае імя. Яго новая кніга мелася з’явіцца на кніжным кірмашы ў Львове акурат у тыя дні. Усе хацелі як мага хутчэй мець яе, але ніхто не ведаў, як яе здабыць, бо ў Львоў паехаць ні ў каго не выходзіла.