• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Слухай, а той пацалунак? Яны нарэшце паразумеліся?
    — Соня кажа, што няма як спытацца. А я думаю, яна наўмысна не пытаецца, бо баіцца пачуць праўду...
    — Сумна ўсё гэта, — паківала галавой Галя. — Вой, Снежа, зірні! У мяне глюкі, ці...
    Прыгожая чарнявая студэнтка ў джынсах і дарагой скураной куртцы нацэджвала сабе нейкі напой з кавааўтамата на другім паверсе. (Дзяўчаты акурат міналі аўтамат, каб падняцца ў спартыўную залу.) Калі студэнтка выйшла на святло з кубачкам у руках, зрабілася ясным, што ніякая гэта не студэнтка, а...
    86
    В Ы Б A Р РАКЕТКІ
    — Мама Юля! — хорам закрычалі дзяўчаты. — Што вы тут робіце?
    — О, каго я бачу! — мама Юля выглядала так, нібы яе прыспелі на месцы злачынства. — А вы хіба яшчэ на парах?
    — У нас фізкультура.
    — Можа, вы Максіма шукаеце?
    — Я тут па справе. Адна студэнтка выходзіць замуж за хлопца з Турцыі. Мы сустракаемся, каб дамовіцца пра вясельныя здымкі. Патрэбны фатограф з англійскай мовай... Ну, я і прызначыла ім сустрэчу тут. Каб заадно адчуць, якім паветрам дыхаюць мае дзеткі... Даўно ж я сюды не трапляла, — азірнулася яна, памешваючы капучына пластыкавай палачкай. — Калі я вучылася, гэты корпус толькі аддалі філфаку. Раней тут партыйная школа была. Дык мы ўсёй групай на экскурсію хадзілі... Тут у першы год чырвоныя дарожкі ляжалі, скураныя канапы стаялі... Няма Taro, што раньш было, адным словам.
    Дзяўчаты маўчалі. Паўза рабілася няёмкай.
    — Раз ужо мы сустрэліся... — зноў пачала мама Юля. — Як вам здаецца, ці ладзяць Соня і Максім? He, вядома, мяне гэта зусім не датычыць, і моладзь мае права на таямніцу прыватнага жыцця... Але я проста не магу зразумець. Дома адбываюцца дзіўныя рэчы. To яны цэлымі днямі не перасякаюцца, то прыязджаюць на таксоўцы... Яны разам ходзяць на тэніс, наколькі я ведаю... Heтое каб я ў вас выпытвала... Гэта іхняя справа, а не мая, у мяне сваё жыццё, фотастудыя...
    Часам мама Юля гаварыла так, нібы яе замбіраваў цэлы атрад псіхааналітыкаў.
    Галя пераступала з нагі на нагу і яўна хацела хутчэй пайсці, куды ішла.
    — He, Юлія Барысаўна, — крыху раздражнёна сказала яна. — Яны не ладзяць і нават не размаўляюць. Максім
    87
    Р А ЗД 3 Е Л VI
    ігнорыць Соню з таго часу, як яны пацалаваліся. I, шчыра кажучы... Вой!
    Яна не дагаварыла, бо атрымала ў бок кухталя ад Снежкі.
    — Што?!! Яны цалаваліся? Аааа! — мама Юля завішчэла, як падлетак. — Якое мімімі!!! Як? Дзе гэта адбылося?
    — Мы дакладна не ведаем, — паспяшалася выправіць сітуацыю Снежка. — Але гэта і няважна, бо Максім і бачыць Соню не хоча.
    — Гэта напускное, — адмахнулася кабета.
    — Спадарыня Юля, я даўно хацела спытацца, — памяняла тэму Снежка. — Мне вось цікава, чаму вы так чапляецеся за Соньку? Яна ж зусім звычайная... Чаму вам так важна звесці яе з Максімам? Гэта нават нелагічна! Бо мамы, хутчэй, раўнуюць сыноў, а вы...
    Мама Юля ўмомант пасур’ёзнела.
    — Ёсць прычына, — суха сказала яна.
    — I якая ж?
    — He магу расказаць.
    — Нам здаецца, з Максімам хоча сустракацца ягоная аднагрупніца, — сказала Галя.
    —Дачка Кубліцкіх? — хмыкнула мама Юля. — О, так... чароўная сям’я, выдатная паненка. Але не. Дзе сядзе, там і злезе. Зрэшты, — асеклася яна, — усё можа быць. Самастойны выбар партнёра — гэта вельмі важна на пачатку дарослага жыцця... Нават калі чалавек, — тут у яе задрыжэў голас, — сур’ёзна памыляецца.
    У кішэні скураной курткі завібрыраваў тэлефон, і дзяўчатам нарэшце ўдалося развітацца.
    — Знаеш, мая мама зусім непрасунутая і несучасная, але часам мне здаецца, што мне пашанцавала больш, чым Статкевічу, — прашаптала Галя Снежцы, калі яны далі нырца ў цёмны калідор факультэта.
    88
    В Ы Б A Р Р A КЕТК t
    Юлія Статкевіч увайшла ў «Пана Сцяпана» і зноў мімаволі скаланулася. «Чаму тут так цёмна і няўтульна?» — падумала яна, як і ўпершыню. Гэтае месца для яе аж занадта патыхала беларускімі дзевяностымі, якія хто сабе як хоча, а яна хацела забыць як страшны сон. Трэба вельмі пастарацца, каб штокольвек тут адфоткаць (тое ж вяселле). Няўжо тут сапраўды нехта ладзіць дзіцячыя святы?
    На бары нікога не было, і яна дзынькнула званочкам на стойцы. 3 кухні вызірнула знаёмая фізія. Кухар Аляксей Васілеўскі заўважна пасталеў і нават пачаў адпускаць модную бародку.
    — Юлія Барысаўна! — узрадаваўся ён. — Шэф вас чакае. Ён у ніжняй зале, сустракаецца з кліентамі. Кавы? Гарбаты?
    — Пеця цябе вельмі хваліць, — сказала мама Юля, калі хлопец пачаў выцэджваць з апарата капучына. — 3 табой у яго як гара з плячэй.
    — Ну так, ён больш зусім не кухарыць, — азваўся Вася. — Нас цяпер двое. Зранку Ларыса, потым а трэцяй заступаю я. Шэф прапаноўвае на цэлы дзень ісці, але я пакуль не магу. Зрэшты, тут і аднаму працы небагата, — крыху скрывіўся ён.
    Мама Юля агледзелася. У зале сядзела толькі двое наведнікаў — у дальнім ад бара куце, не зняўшы чорных куртак. Абодвум за сорак, каржакаватыя, паміж імі — два графіны: з гарэлкай і таматным сокам. 3 ежы — толькі талерка саленняў. Проста нейкія здані з яе маладосці. Так, нібы ў Мінску нічога не памянялася. Нібы не было ўсіх гэтых навамодных гандлёвых цэнтраў, светлых кавярняў, кнігарань і галерэй, цягніка ў Вільню ўрэшце. А можа, Мінск сапраўды не памяняўся, проста гэта яна надта адарвалася ад народу?
    89
    Р А ЗД 3 ЕЛ VI
    Паветра тут немагчыма прапахла скваркамі.
    — Дзякуй, пайду пашукаю Пецю, — узнялася мама Юля ад бара, дапіўшы каву.
    Пётр Сінічка сапраўды быў у паўцёмным скляпенні, якое называў «ніжняй залай». Было тут не менш змрочна, чым наверсе, толькі яшчэ болын пуста і прахалодна. Рэстаратар акурат развітваўся з пажылой парай, з якой складаў меню для юбілею. Калі мама Юля ўвайшла, Пётр з палёгкай уздыхнуў у кліентаў за спінай, зрабіўшы шалёныя вочы.
    — Толькі што размаўляла з Лёшам, — паведаміла Юля, павітаўшыся. — Ён няблага дае рады, не?
    — He магу нацешыцца! Хоць спачатку я думаў, што ён праз Соньку да мяне дачапіўся. Яна да яго не вельмі ставіцца... Але хлопец адпрацоўвае на выдатна! Ты ж бачыш, я хоць крыху да чалавека падобны стаў.
    3 ноўтбуку на стале азваўся відэазванок. Пётр хутка націснуў адбой і напісаў пару слоў у чаце.
    — Гэта Ірэна, — крыху збянтэжана, але адначасова з гонарам паведаміў ён. — Амаль штодня размаўляем.
    — Мужчына, жанчына, каханне... — зацокала язычком мама Юля. — I гэтыя пакутлівасалодкія стасункі на адлегласці... Ці ўсё ў вас добра? Ты таму мяне паклікаў? Можа, хочаш параіцца?
    — У нас з Ірэнай усё цудоўна, дзякуй. Сядай, Юля. Нам трэба сур’ёзна пагаварыць.
    Калі заінтрыгаваная кабета ўладкавалася насупраць сябра за сталом, той пачаў:
    — Мінуў роўна год з часу, як мы да вас пераехалі. За гэты год, Юля, я не адчуваў нічога, апроч удзячнасці да цябе і Віці. Соня, думаю, таксама. Аляксей тады фактычна ўратаваў нам жыццё. Але вы, ваша сям’я, зрабілі не менш. Вы дапамаглі апамятацца, устаць на ногі, лягчэй перажыць тое, што адбылося. I хоць я не ўпэўнены, што да канца даў
    90
    ВЫ Б A Р Р A К Е Т К I
    сабе з гэтым рады, я думаю, што ачуняў. Адным словам, Юля, я здыму кватэру. Мы з Соняй з’язджаем ад вас.
    Юля сядзела аслупянеўшы. Яна яўна не чакала такога павароту.
    — Ведаеш, Пеця, — паволі пачала яна, — ваш пераезд да нас таксама шмат змяніў у нашым жыцці. Гэты год мы пражылі як адна вялікая сям’я. Я нават не чакала, што так можа быць, і, шчыра кажучы, баялася сварак і непаразуменняў, асабліва пасля таго, што калісьці адбылося між намі...
    — Давай не будзем пра гэта зноў, — паспешліва адказаў Пётр. — Мы ж з самага пачатку дамовіліся, што не будзем згадваць былое. Маё рашэнне ніяк не звязанае з тым выпадкам.
    — Я ведаю, ведаю, Пеця... А ты ведаеш, як шчыра я люблю тваю дачку. Год побач з вамі быў для мяне вялікім шчасцем. Што б табой ні рухала, я прашу цябе, падумай яшчэ. I — мо заставайцеся?..
    Павагаўшыся, кабета працягнула:
    — I каб неяк паўплываць на цябе, скажу яшчэ адну рэч. Калі мы запрашалі вас, гэта не было дабрачыннасцю. Ты плаціш нам штомесяц столькі, за колькі мог бы зняць асобнае жытло, але ты яшчэ і харчы прывозіш, і Соня прыбірае частку дома... Такім чынам, гаспадарка абыходзіцца нам крыху танней... Ведаеш, нашы справы не такія добрыя, як можа падацца збоку. He магу табе расказаць усяго, але, напрыклад, будоўля пацягнула больш, чым можна было спадзявацца, а падтрымліваць дом цяпер — гэта шалёныя грошы... Ды і кампанія перажывае не найлепшыя часы. Прыбыткі скараціліся праз гэты чортаў крызіс... Але Віця і чуць нічога не хоча пра хатнюю эканомію. Адным словам, я спрабую ашчаджаць сама — і ты мне дапамог у гэтым. Таму ты проста выручыш мяне, калі вы застаняцеся.
    — Юля, у вас цяжка з грашыма? — не паверыў вушам Пётр. — Наколькі ўсё кепска?
    91
    Р а зд з ел VI
    — He хвалюйся: пакуль усё большменш, аднак калі так пойдзе далей... У любым выпадку, у фотастудыі я цяпер завіхаюся не толькі дзеля жаночай самарэалізацыі.
    — Дзякуй за давер, — сказаў Пётр, памаўчаўшы. — Тады і я буду да канца шчырым. Я маю адну важную прычыну для пераезду. Соня.
    — Усёткі Соня?! Пеця, я не...
    — Ды супакойся, Юлька. Я цябе ні ў чым не віню. Проста... Калі мы былі на моры, яна паводзілася жахліва. Грубіла, не слухалася, уцякала адна гуляць... Я, вядома, звязваў гэта з Ірэнай, бо праблемы пачаліся, калі мы з ёй пазнаёміліся... Але ў Мінску ўсё працягнулася. Яна не хоча размаўляць, а калі я заходжу да яе па вечарах, яна часта заплаканая. Ірэна прысягае, што яны з Соняй добра паладзілі і дзяўчо яе пасвойму нават блаславіла. Тобок прычына ў іншым. Ірэна — а ў яе дарослая дачка — сказала, што, магчыма, тут няшчаснае каханне. Я стаў збіраць усё да кучы — і ў выніку прыгадаў усю гісторыю з Максімам, бздуры пра ліст і пра Соніну леташнюю ў яго закаханасць. Пераказаў усё Ірэне — дык яна за галаву схапілася. I сказала, што ніякія гэта не бздуры. Што неўзаемнае каханне, калі двое змушаныя жыць разам, — гэта абавязкова траўма, прычым для абодвух. А для Соні гэта проста згуба. Так яна пакалечыць сабе псіхіку...
    — Ты зусім нічога не ведаеш. Максім і Соня...
    — Яны не твае лялькі, Юля, — спакойна, але цвёрда прамовіў Пётр.
    — Але яны так пасуюць адно аднаму!
    — Я з’язджаю на кватэру і забіраю Соню. Так будзе лепей і для нас, і для вас.
    — Пётр, я зараз скажу табе адну рэч, якая змусіць цябе перамяніць рашэнне.