Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
78
Матчпойнт
му? Давайце зараз складзём спіс, і вы пазначыце, хто навічок, а хто ўжо займаўся вялікім тэнісам...
У гэты момант увайшлі Івона з Максімам. Яны былі ў гарадской адзежы, але неслі на плячах спартыўныя торбы.
— О, нарэшце вы! — узрадаваўся Сямён. — Шаноўныя, дазвольце пазнаёміць. Гэта студэнты першага курса эканамічнага факультэта: вельмі моцная тэнісістка Івона Кубліцкая і Максім Статкевіч — новы Андрэй Ціхі. Абодва — пераможцы і прызёры рэспубліканскіх школьных чэмпіянатаў і міжнародных юніёрскіх турніраў. Яны будуць займацца з намі.
Здзіўлены шэпт пракаціўся па аўдыторыі. Сямён быў задаволены эфектам.
Соня павалілася на парту, закрыўшы твар рукамі. Тлумачэнне ўсёй загадкі выявілася ўскрай элементарным, але лепш бы Максім быў геем, чым зноў Кубліцкая.
— Значыць, ты тут абсалютна выпадкова апынулася?
Соня войкнула і адпусціла замкі кофты. Крысы разляцеліся, адкрываючы не вельмі сціплую споднюю майку. Яна хуценька захінула кофту на грудзях.
— Вядома, не выпадкова. Я займалася ў дзяцінстве! Чаму б мне зноў не паспрабаваць?
Максім з недаверам паглядзеў на яе і пайшоў набіваць мячык у кут спартыўнай залы. На ім была беласнежная тэнісная форма прафесійнага гульца. Хутка да яго далучылася Івона ў белай майцы і ў самай сапраўднай сіняй тэніснай спаднічцы. Яны паклалі ракеткі на падлогу і сталі разам рабіць размінку.
Па серадах у Соні была фізкультура на філфаку, таму форму яна з сабой мела. Нарэшце зашпіліўшы кофту, яна прысела на лавы пры сцяне. Два хлопцы нацягвалі тэнісную сетку, з цяжкасцю фіксуючы яе на валейбольных апо
79
РАЗДЗЕЛ V
pax. Сямён выйшаў з апранальні і нясмела папрасіў усіх пашыхтавацца — хлопцаў асобна, дзяўчат асобна.
Злева ад Соні стала Івона.
— He ведала, што ты таксама тэнісістка, — крыху іранічна сказала яна. — Максім пра гэта не згадваў.
— А чаму мусіў? — скасавурылася Соня на саперніцу.
— Макс расказаў пра цябе ўсё. Што вы жывяце разам пасля няшчасця з вашым домам, і пра тое, што ты цудам паступіла ва ўніверсітэт. I пра тое, што ў твайго бацькі рэстаран...
— А ты, значыць, прафесійна гуляеш?
— Вядома. А Максім што, пра мяне нічога не расказваў? А я пра цябе даўно ведаю, яшчэ стуль, калі мы з мамай яго ў Мінск з Полацку падвозілі вясною. Я ездзіла ў БДУ на дзень адкрытых дзвярэй на вакацыях.
Соню як токам працяла. Значыць, Максім з Івонай былі знаёмыя да ўніверсітэта...
— Гэта Максім мне расказаў пра Брытанскую праграму. Калі б не ён і прафесар Когут, я б паступала да сястры. Марынка ў Ягелонскім універсітэце, у Кракаве.
— Я думала, Максім займаецца ў клубе каля дому, — сказала Соня.
— Так і было, але ён у жніўні развітаўся з трэнерам. Той хацеў, каб Максім займаўся прафесійна, але Максім сказаў, што будзе шмат вучыцца... Слухай, а ты хіба гэтага не ведаеш? Жывяце ў адным доме — і не размаўляеце?
У голасе Івоны чулася ледзьве ўлоўная радасць. А Соні было не да смеху. Здаецца, пра непаразуменне з трэнерам не ведала нават мама Юля.
— Сямён такі няўклюдны і сарамлівы, — змяніла Соня тэму. — Ён праўда здольны навучыць некага нечаму?
— О, Сямёна я ведаю даўно, і павер мне, ён не такі просты, як здаецца. Вось пабачыш, што з ім стане, калі
80
Матчпойнт
ён возьме ў руку ракетку... Глядзі, — кіўнула Івона, заўважыўшы, што Сямён расшпільвае торбу. — Адзін... Два... Тры!
— А ну пашыхтаваліся, каму я сказаў!!! — раптам гаркнуў Ігнацюк, паварочваючыся да гаманкіх студэнтаў. Яго раней бляклы твар наліўся крывёй, вочы выкаціліся. — Гэй ты! — кіўнуў ён камусьці з хлопцаў. — Вазьмі з торбы і раскладзі ракеткі! Зараз я буду кваліфікаваць вас на групы! Кожны, хто не мае ракеткі, падыходзіць да лаўкі і бярэ ракетку, а калі згуляў, кладзе ракетку на лаўку! У залежнасці, як згуляеце, трапіце ў навічкі або на другі ўзровень! Але спачатку мы пакажам вам клас. На корт — Статкевіч, Кубліцкая! Каму я сказаў?!!
Максім і Івона сталі ў пару і грацыёзна разыгралі з Сямёнам некалькі падач. Той гуляў адзін супраць дваіх, так лупячы па мячы, што, здавалася, у зале стралялі гарматы. Івона гуляла крыху грош за партнёра — два прапушчаныя мячы былі яе.
Соня нерухома сядзела на лаўцы, не зводзячы вачэй з Максіма. Захапленне і рэўнасць мяшаліся ў яе сэрцы ў роўных прапорцыях.
— Ну што, гатовыя, сысункі?!! — гаркнуў Ігнацюк, калі Максім ды Івона задыхана выйшлі з корту.
Спярша кваліфікаваліся хлопцы. Соня думала, гэта крыху патрывае, але ніводзін з пятнаццаці студэнтаў не здолеў адбіць мяча з падачы Сямёна. Яны вельмі хутка мяняліся на корце.
Калі да сеткі выйшла першая дзяўчына, Соня пачала рыхтавацца маральна.
Сямён быў сапраўды страшны ў дзеянні. «Галоўнае, мяч у лоб не атрымаць, — думала Сінічка. — Тады кранты».
— Бяры, — працягнула ёй ракетку паненка, якой толькі што не ўдалося адбіць Сямёнаў мяч.
81
Раздзел V
Соня памахала ракеткай. Яна была ёй завялікая — чаплялася за падлогу.
— Гэтая мне не пасуе, — сказала яна паненцы і падышла да лаўкі. Знайшла карацейшую ракетку, пару разоў махнула — парадак,
I толькі тады заўважыла, што на яе глядзіць Максім.
— Што такое? Я ж сказала, што займалася.
Адным тэнісістам Сямён пасылаў удары пад правы замах, а некаторыя яго падачы трэба было прымаць «закрытай ракеткай». Соня заўважыла гэта — і раптам зразумела, што алгарытм вельмі просты. Сямён увесь час падглядаў у спіс, які вымаў з кішэні шортаў. Калі чалавек запісаўся навічком, то Сямён дасылаў яму просты ўдар, а калі пазначыў, што гуляў раней, — мяч ляцеў налева.
— Нагадай, ты раней займалася? — перапытаў Сямён у адной дзяўчыны, і Соня пераканалася, што мае рацыю.
Халера, але яна напісала на тым аркушы, што раней займалася тэнісам!
Удар злева яна ў жыцці не адаб’е, але адступаць не было куды.
— Наступная! Сінічка!
Калі Соня стала на корт і мяч засвістаў над сеткай, яна з віскатам кінулася на яго, падстаўляючы ракетку злева.
Удар быў такі моцны, што руку як токам працяла. Мяч адляцеў назад, перакуліўся цераз сетку і дробна заскакаў па корце. Сямён, відаць, не чакаў гэтага, бо нават не кінуўся адбіваць яго.
— Наступная! — нарэшце скамандаваў ён.
Рука гудзела. Соня, схапіўшыся за запясце, стала на краёчку імправізаванага корта.
Да яе пачалі збягацца студэнты.
— Здорава ты яго!
— Малайчына!
82
Матчпойнт
— Проста матчпойнт нейкі, — іранічна сказала Івона, падыходзячы. — Узяць падачу Ігнацюка без трэніровак — гэта як «Аўстралія оўпэн» выйграць.
— Пашыхтавацца!!! — зноў скамандаваў вусаты трэнер. Кваліфікацыя скончылася.
Тэнісісты сталі ў шэраг, гэтым разам дзяўчаты ўперамешку з хлопцамі. Сямён падышоў да лавы папіць вады — і адклаў ракетку.
Яго як падмянілі.
— Гэта... Я хацеў сказаць... Адным словам, сярод вас, на жаль, амаль няма спрактыкаваных гульцоў, — паведаміў ён, чырванеючы, калі стаў перад шыхтам. — Я думаю, што зраблю дзве пачатковыя групы. Добра згуляла толькі адна дзяўчына. Нагадай, як цябе клічуць?
— Соня Сінічка, — выціснула з сябе Соня. Яна ўжо не магла стрымлівацца. Па шчоках цяклі слёзы.
— Ісусе, што з табою? — кінуўся да яе Ігнацюк.
— Рука... Баліць вельмі.
Студэнты загаманілі наперабой:
— Няўжо пералом?
— Здымак трэба!
— Едзь у трыццаць трэцюю!
— Ды не, адразу ў больніцу хуткай дапамогі, у траўмапункт...
Соні было ўсё адно, куды ехаць. Яна нікуды не змагла б. Паварушыць рукой было немагчыма.
— Трэба адвезці яе да Іванавіча, — раптам пачула яна Максімаў голас.
Ён зайшоў у залу пераадзеты. Сумка на плячы, валасы, яшчэ вільготныя ад поту, збіліся ў сімпатычныя пасмачкі. Ён падышоў да Соні.
— Размяцца трэба было. Чым ты думала, тэнісістка?.. А ты, трэнер, чаму размінку не зладзіў? — Максім пакачаў галавою.
83
Раздзел V
— Іванавіч захоча грошай... — замітусіўся Ігнацюк. — Макс, разбяромся, зараз мы яе кудынебудзь завязём.
— Тады я сам завязу яе да Іванавіча, — сказаў Максім.
— Трэба здымак.
— Хай Іванавіч скажа, ці трэба. Ён найлепшы.
— Максім, — падскочыла Івона, — але ж мы дамаўляліся...
— Іншым разам, — мякка ўсміхнуўся дзяўчыне Статкевіч. — Ты ж бачыш, якія тут справы. Хадзем, Сінічка. Я збяру твае рэчы.
Часам адзін мяч у тэнісе вырашае лёс усёй партыі. Гэта і ёсць матчпойнт. Невядома, як з вялікім тэнісам, але ў каханні Соня здабыла маленькую перамогу.
Раздзел VI
ВЫБАР РАКЕТКІ
Снежка нецярплівіла пад дзвярыма кабінету кітайскай мовы.
— Што ты так доўга? — абурылася яна, калі Галюня панура выцягнулася з блакітнай аўдыторыі, завешанай чырвонымі ліхтарыкамі.
— Выкладчык зноў даставаў, — паскардзілася Галя, азіраючыся. — Ён, здаецца, мяне моцна знелюбіў. А я яшчэ тыдзень прапусціла... А дзе Сонька? Яна ўвогуле ідзе на фізру?
— Яна цяпер займаецца ў тэнісным клубе. Ёй на фізру можна не хадзіць.
— Вось пруха! — уздыхнула Галя. — А з чаго гэта раптам яе на тэніс занесла?
— Ты са сваім шыццём усе навіны правароніла, — прабурчала Снежка.
— Я хварэла, — Галя дэманстратыўна закашлялася.
— Адзін спартыўны маньяк стварыў ва ўніверы тэнісны клуб і запрасіў Статкевіча выступаць ад клуба на спаборніцтвах, каб былі бонусы. I тваю каралеву Кубліцкую таксама — яна, аказваецца, чэмпіёнка, яны з сястрой у школе сур’ёзна займаліся... I Соня пра гэты тэніс выпадкова
85
Раздзел VI
даведалася і запісалася ў той жа клуб, каб быць бліжэй да свайго ненагляднага!
— Усё па новай, — уздыхнула Галя.
— Але слухай, што было далей... На першай жа трэніроўцы яна моцна пашкодзіла руку... Вывіх і расцяжэнне. Ёй ракетку два тыдні трымаць нельга. Але яна ўсё адно туды цягаецца. Дык вось, калі яна руку вывіхнула, Статкевіч забраў яе з залы і на таксо адвёз у шпіталь да нейкага доктара, які лечыць спартсменаў. I той яе вельмі хутка агледзеў, і перавязаў, і накачаў анальгетыкамі, бо Соня ад болю на сценку лезла.
— Статкевіч сам яе адвёз?!
— Ara. I ўвесь вечар быў абыходлівы, хоць да раны прыкладай: і дадому на таксо завёз, і нават не спагнаў з яе грошы... Ну, я гэта ўсё ў Сонінай інтэрпрэтацыі ведаю. Што там было сапраўды, фіг паняць... Ясна толькі адно: у Сініцы эйфарыя, яна зноў такая «кахаюкахаю, ён найлепшы...»
— Дык што, яны нарэшце замуцілі?!
— Дзе там! Апоўначы карэта ператварылася ў гарбуз! Статкевіча зноў як адсекла. Яна паранейшаму ў ігноры, і цяпер не можа зразумець, што гэта было, але дагэтуль ходзіць у ружовым тумане.