Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
Сямён шнарыў па журнальнымі століку вялікімі нязграбнымі рукамі, якія не ведаў куды дзець, калі яны не трымалі ракеткі.
— Я скончыў школу, але працягваў ездзіць на школьныя чэмпіянаты. Дапамога там заўсёды патрэбная... Я не адразу зразумеў, што выбіраю тыя выезды, дзе можа быць яна. Вечаровыя гульні зрабіліся нашым рытуалам... Яна вельмі старалася, гуляла ўсё лепей і лепей і ў выніку ўзяла срэбра на адным турніры. Я радаваўся так, нібы перамог я. А яна напісала пост падзякі, дзе назвала мяне «сваім галоўным трэнерам»... I калі Івона паступіла ў Мінск, гэта было як азарэнне для мяне, каб нарэшце адкрыць клуб...
Сямён схапіўся рукамі за галаву і хвіліну маўчаў.
— Ведаеш, я ніколі не задумваўся пра тое, хто яе бацька. Я і марыць ніколі не мог, што яна зверне на мяне ўвагу. Але ў той дзень, калі яна прыйшла з Максімам... Я раптам зразумеў, што ўсё, чаго я насамрэч хачу ад клубу, — гэта вось так гуляць з ёй па вечарах. Каб ніколі не канчалася гэтая гульня. Але паза гульнёй яна — князёўна, а я — халоп. Максіма я добра ведаю. Два гады падпрацоўваў памочнікам трэнера ў клубе, дзе ён займаўся. Ён вельмі здольны. Шкада, што не хоча асабліва кшталтавацца ў тэнісе. Але калі я паасобку запрашаў яго і яе, ці мог я думаць, што яны прыйдуць разам? Гэх...
Сямён махнуў рукою:
99
Раздзел VI
— Адным словам, не будзем пра гэта. Але дзякуй, што выслухала.
— Гэй, галубочкі, вы тут усю ноч сядзець будзеце? — зазірнуў аканом у падсобку.
— Зараз, дзядзьку, ужо ідзём, — замітусіўся Сямён.
— Ведаеш, мы так ніколі нічога не напішам. Давай я сама ўсё запоўню, а ты мне шакаладку? — прапанавала Соня.
Гісторыя кахання баптыстагеадэзіста Сямёна да наваполацкай князёўны вельмі расчуліла Соню. I яна вырашыла неяк падтрымаць хлопца. Пагатоў, спадзявалася яна, калі Сямёну ўдасца заваяваць Кубліцкую, Максім будзе ў бяспецы.
Так што, магчыма, усё паляцела ў тартарары менавіта таму, што Госпад наш Ісус Хрыстос вырашыў пакараць Соню Сінічку за інтрыгі.
У чацвер пасля трэніроўкі Соня аддала Сямёну гатовыя дакументы на флэшцы. Рука ўжо амаль не балела, але Соня вырашыла, што больш на тэніс хадзіць не будзе, і таму не купляла ракеткі.
— Ведаеш, я тут падумала пра цябе і Івону, — сказала яна Сямёну, калі ўсе сышлі з залы. — Мне здаецца, не такая паміж вамі і прорва. I ты, магчыма, ёй падабаешся. Але такія дзяўчаты, як яна, ніколі не зробяць першага кроку. I ты ніколі не дазнаешся, што яна адчувае, пакуль не скажаш пра свае пачуцці.
— Што, проста ёй прызнацца? Я не змагу! — запанікаваў Сямён.
— Ну, адразу не трэба. Але можна пакрысе. Спачатку запрасі яе схадзіць кудынебудзь разам. Пасяброўску. I ты сам адчуеш, ці можна рабіць другі крок.
— Добра, я падумаю, — паабяцаў Сямён. А калі Соня ўжо выходзіла з універу, дагнаў яе ў вестыбюлі.
100
В Ы Б A Р PAKETK1
— Прыдумаў! — узрадавана абвясціў ён. — У гэтую суботу ў Мінску этап Кубка Дэвіса! Нашы гуляюць з сербамі! А мне ў федэрацыі абяцалі два запрашальнікі на VIPтрыбуну. Думаеш, яна пойдзе са мной, калі я запрашу?
— He запросіш — не дазнаешся. Патэль ёй... Ну, баішся тэліць, з майго мабільніка напішы ў інтэрнэце, — на радасцях расшчодрылася Сінічка. (Сямёнава мабілка была вельмі просценькай і толькі званіла.)
Соня надыктавала хлопцу паведамленне для Івоны: маўляў, «нічога такога, я бы і не пайшоў, але, можа, ты хочаш?»
Адказ прыйшоў праз трыццаць секунд:
«Дзякуй, Сёмка! Ты найлепшы! Іду, вядома!»
Сямён пусціўся ў скокі проста на аўтобусным прыпынку, да якога яны з Соняй паспелі дайсці, пакуль чакалі адказу.
— Ты проста золата, золата! — крычаў ён. — Ды я Ta66 воз шакаладак за такое куплю... Ведаеш, што? Давай я табе ракетку падару? У мяне некалькі. Ты ж так і не маеш?..
Адкруціцца ад тэнісу, такім чынам, ніяк не выходзіла.
У пятніцу пад вечар раздаўся званок з незнаёмага нумара:
— Дык што, ракету браць будзеш? Зараз жа да мяне! — рыкнуў Сямён у слухаўку.
Відаць, акурат трымаў тую ракетку ў руках.
На прахадной у свежазбудаваным інтэрнаце геафаку, куды Соня дабіралася з дому амаль гадзіну, сядзелі развясёлыя студыкі.
— Рэбза, да «манаха» дзяўчына! — загаласілі яны, калі Соня падышла запісацца.
3 усіх дзвярэй павысоўваліся цікаўныя галовы.
Соня, ніякавеючы, паднялася на патрэбны паверх. Там у невялікай, але светлай «келлі» яе чакаў Сямён у спар
101
Раздзел VI
тыўным касцюме і тапачках. Ён ужо расклаў ракеткі на суседавым ложку. Суседа ў пакоі не было. Сцяна над Сямёнавым ложкам была густа завешаная медалямі ды граматамі; на палічцы над ягоным сталом стаялі не кнігі, а спартыўныя кубкі.
— Во гэтая троху цяжкая, але з ёй можна гуляць прафесійна. Толькі табе трэба струны перацягнуць... А гэтая лягчэйшая, можа, яна табе будзе пасаваць...
Яны выбіралі Соні ракетку, як чароўную палачку Гары Потэру.
— Уяўляеш, заўтра мы пабачым гульню самога Івана Вулканіча! Івона фанацее ад Вулканіча! — узбуджана вяшчаў Сямён, завіхаючыся з ракеткамі.
У гэты момант яго неандэртальская мабілка пранізліва запілікала.
— О, гэта яна звоніць! — засвяціўся хлопец сінхронна з экранчыкам свайго апарату. Кінуўшы ракеткі, ён выбег паразмаўляць на калідор.
Вярнуўся ціхі і змрочны. Моўчкі сеў на ложак і ўткнуўся тварам у падушку.
— Што такое? — спужалася Соня.
— Яна... яна тэлефанавала, бо выпадкова апынулася побач з офісам тэніснай федэрацыі. Спыталася, у каго там можна забраць запрашальнікі... I раз я не вельмі хачу ісці, то ці можна, яна іх возьме, каб ісці з Максімам...
Соніны ногі падкасіліся, і яна бухнулася на крэсла.
Яна сама прадыктавала гэта Сямёну! Што ён «не вельмі хоча ісці»...
— I што ты ёй сказаў?..
— Я сказаў, у каго забраць.
Соня застагнала і схапілася за галаву.
— Што цяпер рабіць?
— Я ўсё адно туды пайду! — сказаў Сямён, неўсвядомлена хапаючы ракетку з ложка. — Калі нешта ёсць паміж
102
В Ы Б A Р PA К Е Т К I
імі, я мушу, я проста мушу ведаць! У студсаюзе ё бясплатныя квіткі на звычайную трыбуну... Я пазваню, каб мне прынеслі два.
— Два?
— Ну вядома: ты пойдзеш са мною! Папершае, ты гэта ўсё заварыла. А падругое — нібы я не ведаю, што ты закаханая ў Максіма? Няўжо ты спакойна дазволіш ім пайсці на спатканне?
— Ты... Але адкуль ты...
— Апроч таго, што ў цябе ўсё на твары напісана, калі на яго глядзіш? Я ўсё думаў, адкуль ты мне знаёмая. А потым згадаў той смешны артыкул Змітра Перчыкава на «Заўзятары». Ну, калі ён пайшоў на школьную эстафету і апісаў яе праз каментарыі плеткароў, з якімі сядзеў на трыбуне. Ты тады бегла — і перадала палачку не сваёй камандзе. I ўсё праз каханне. Ты і ў клуб прыйшла дзеля Максіма! Хіба я не маю рацыі?
— Нікуды я не пайду! I табе не раю. Яны нас пазнаюць.
— А мы замаскіруемся...
Раздзел VII
СОНЮ АФАРМЛЯЮЦЬ
— Такая раскошная дама падарожнічае адна? Можа, нам у адзін бок?
— Чаму ж не падвезці гэткага красунчыка?..
— Цябе на кальцавой высадзіць, на прыпынку? — спыталася мама Юля ў сына, калі яны выехалі з пасёлка.
— Мне ўвогуле ў Вяснянку, у РЦТ.
— Ну, то едзем. Я да псіхатэрапеўта магу і праз Вяснянку... А ты на Кубак Дэвіса?
— Ага. Беларусь — Сербія.
— Парныя?
— He, парныя перанеслі на заўтра. Ціхі толькі сёння прылятае з Амерыкі... Чаго ўздыхаеш?
— Яшчэ пару гадоў таму мы на такія спаборніцтвы выбіраліся ўсёй сям’ёй. Ты, я, Віця, Вадзік...
— Мамуля, твой тэрапеўт мусіў табе патлумачыць, што я ў такім веку, калі мне вельмі не хочацца рабіць нешта «ўсёй сям’ёй»...
— Справа не толькі ў табе... Шмат чаго памянялася.
Некаторы час Юлія Статкевіч кіравала моўчкі. Гаварыць пачаў Максім:
— Ты таксама ведаеш?
— Што менавіта?
104
СОНЮ АФАРМЛЯЮЦЬ
— Што тата збіраўся браць крэдыт, каб аплаціць маю вучобу ў Лондане.
— Я выпадкова даведалася. Летам. А ты як даведаўся?
— Таксама выпадкова. У Маскве той татаў партнёр, Сяргей, як яго...
— Карпілаў.
— Ага, Карпілаў. Ён прагаварыўся, што тата прасіў у яго грошы. Дакладней, ён не ведаў, што гэта таямніца.
— А я хацела сама аплаціць твой першы семестр Когуту і паехала здымаць кэш у банк, з таго асноўнага рахунка. I выявілася, што тата перавёў кудысьці ўсе грошы недзе з год таму... У мяне ногі падкасіліся. Я адразу паехала ў кампанію і закаціла яму скандал проста на працы... Выявілася, што ён... Усе чыста нашы ашчаджанні ён укінуў у «Стар сістэмз»... Яны цярпяць ад крызісу сур’ёзней, чым магло здавацца, Максім. Няма ніякага выхаду з піке.
— Што, усё зусім пагана?
— Пакуль не зусім, але калі так працягнецца яшчэ год, можна будзе заяўляць пра банкруцтва... Я не веру, што TaTa мне гэта зрабіў. Мы ж разам пачыналі кампанію... Ён схаваў ад мяне праўду. Паводзіўся так, нібы ўсё наладзілася. Гэтыя адпачынкі, дарагія падарункі...
— Як жа вы тады заплацілі мне за вучобу?
— Віця казаў, што сам пра ўсё падбае. Пагатоў, у параўнанні з брытанскімі коштамі гэта такая драбяза... Больш мы пра гэта не размаўлялі. Ён проста ўнікае размоў. I паранейшаму не вылазіць з працы. Нават у суботу!
— Сёння ён з Вадзікам паехаў. Думаю, той не дасць яму асабліва папрацаваць.
— А я думаю, зноў спіхне яго на Волечку... Ён сябе не шкадуе, Максім... Так ператамляцца! Я не ведаю, чым гэта скончыцца! А жыццё не робіцца таннейшым. Дзве машыны, вялікі дом, Вадзікава гімназія... Усё на мне! Ta
105
РАЗДЗЕЛ V I I
та і не думае неяк ашчаджаць! А мы яшчэ застаёмся без кватарантаў.
— Сінічкі... пераязджаюць?
— Што ты так устрывожыўся?
— Табе здалося.
— Анягож, пераязджаюць, і ўсё праз цябе.
— He бачу сувязі.
— Пётр мне прамым тэкстам сказаў, што шукае кватэру, бо хоча абараніць Соню ад цябе. Яна пакутуе. Але ладна. Я ж не мушу мяшацца ў асабістае жыццё дзяцей! А пра маё жыццё нехта падумаў? Я так да яе прывязалася! Ведаеш, я нават шкадую, што яна табе сімпатычная. Лепш бы мы проста спакойна жылі ўсе разам. Так добра ўсё склалася, і тут...
— He кажы лухты. Сімпатычная... Калі яны з’язджаюць?
— Праз пару дзён. Але не ўздумай прагаварыцца Соні. Яна яшчэ не ведае. Будзе непрыгожа, калі яна дазнаецца не ад бацькі... Ах, СоняСонечка! Як я буду сумаваць! Мы ўсе так яе палюбілі... Ведаеш, нават Вадзік нядаўна сказаў: «Мама, я хачу, каб Соня была з намі заўсёды». Ёй ён ніколі ў жыцці не прызнаецца! Яна глядзіць яго, калі ў мяне вечаровыя здымкі... А цябе малы тыднямі не бачыць! I заўваж, я нават ні разу не спыталася, дзе і з кім ты валэндаешся! Паанглійску «тынэйджар» — гэта да дзевятнаццаці гадоўуключна! Гэта тваёжыццё, жыві ягоякзнаеш!..