• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарэзлівы пацалунак Кніга другая Ева Вайтоўская

    Гарэзлівы пацалунак

    Кніга другая
    Ева Вайтоўская

    Выдавец: Янушкевіч
    Памер: 467с.
    Мінск 2023
    105.28 МБ
    — Соф’ю Сінічку выклікаюць у дэканат, — строгім голасам прамовіла яна, прыадчыніўшы масіўныя дзверы аўдыторыі.
    — Ты чаго? — здзівілася Соня, выйшаўшы на калідор.
    — Ты мусіш даведацца ад мяне, — сказала Сняжана. — Мне вельмі шкада, але я папярэджвала.
    Сняжана паказала Соні мабільнік з разгорнутым блогам Бэтсі По. Іх былая аднакашніца імкліва заваёўвала папулярнасць, бо абрала сваім профілем свецкую хроніку. Паўзунковай нельга было адмовіць у чуйцы — яна беспамылкова вызначала асоб, чыя брудная бялізна выкліча найбольшы ажыятаж.
    Гэтым разам нехта зрабіў фота на вуліцы і даслаў Падлізе.
    На фота Максім і Івона выходзілі з падворка аднаго вельмі крутога дома ў цэнтры Мінска. Жыць там маглі толькі вяршкі грамадства.
    Дзявятая ранку. Зорныя галубкі з Брытанскай праграмы — нафтавая князёўна ІК і ІТкаралевіч МС пакінулі цёплае гнездзейка. Зрэшты, мы даўно падазравалі, ійто яны атата.
    — Як ты там казала? «Накапіў грошай, каб першыя месяцы здымаць кватэру»? Няхілыя ж кішэнныя ў твай
    126
    Дрыяды супраць Эрыній
    го Макса, калі можна столькі адкласці! Калі толькі не яна плаціць за хату... Соня, прачніся! Ён з’ехаў ад бацькоў, каб жыць з Кубліцкай!
    Соня падзякавала Снежцы за інфармацыю і вярнулася на занятак.
    I ў той дзень, і назаўтра яна паводзілася як нічога ніякага.
    У пятніцу ўвечары Соня лягла спаць, як звычайна, каля поўначы. Прачнулася толькі ў панядзелак. Яна, мусіць, уздымалася на выходных, выходзіла з пакою, нешта ела і адказвала камусьці на пытанні, але нічога пра гэта не памятала. Ад Цнянкі на лес наступаў восеньскі туман, які абвалакваў думкі і дражніў ноздры вільгаццю. Вельмі хацелася спаць.
    У панядзелак яна прачнулася недзе а шостай ранку. Спаць больш не хацелася. Але не хацелася і есці. He хацелася чытаць. He хацелася думаць і калінебудзь у будучыні ўставаць з ложка. Усе працэсы ў арганізме запаволіліся.
    На пары яна не пайшла. У прастрацыі праляжала да абеду, калі да яе зазірнула мама Юля і спыталася, ці дастаткова добра Соня пачуваецца, каб паглядзець некалькі гадзін Вадзіка, якога прывезлі са школы.
    Давялося ўзняцца, апрануцца і пачаць рухацца па доме.
    Так прайшоў яшчэ дзень. У аўторак патэлефанавала Снежка.
    Яны з Галяй заехалі на Верасовую пасля пар і жахнуліся:
    — Што з табой? Ты калі апошні раз мылася?
    I тады Соня разраўлася. Яна сядзела на ложку ў сваім карункавым пакоі і лямантавала. Кідалася мішкамі і падушкамі. Клалася на калені Галюні. Задыхалася ад усхліпаў.
    Добра, што нікога больш у доме не было.
    — Галя, мы мусім умяшацца, — цвёрда сказала Снежка, калі яны выйшлі з лялечнага дому. — Горш, чым цяпер, ужо не будзе.
    127
    Р а з д з е л VIII
    — Я другі раз у жыцці сяджу ў засадзе, і зноў каля дому Статкевіча, — незадаволена прашаптала Галя. Яны са Снежкай мерзлі ў завулку за пару крокаў ад плошчы Перамогі. Пазнаць элітны дом на фота ў блогу Паўзунковай было зусім не складана.
    — Ну, давай яшчэ пастаім паўгадзінкі і пойдзем на другую пару, — здалася Снежка.
    — Слухай, я згадала, у іх па серадах няма заняткаў! Яны могуць да абеду ў ложках праваляцца. Я б, прынамсі, так і зрабіла, — уздыхнула Галюня.
    — Ты аптымістычна думаеш, што ў іх розныя ложкі?... О! Глядзіка!
    — Што? Дзе?
    — Ды не туды! Вунь у канцы вуліцы. Гэта Статкевіч!
    — Адзін...
    — Ага! Нясе кубак на вынас... Ніфіга сабе! Ён ёй каву ў пасцель носіць.
    — У іх што там, сваёй кавы няма?
    — Давай, пайшлі насустрач. Я буду гаварыць, аты стой на стрэме. Раптам Кубліцкая з дому выйдзе.
    Сняжана не стала рабіць выгляду, нібы выпадкова сутыкнулася са Статкевічам. Яна рашуча накіравалася да яго, адкінула з твару даўгія светлыя валасы і гукнула:
    — Максім? Нам трэба пагаварыць.
    Максім спыніўся каля прыгожай каванай брамкі, ужо занёсшы руку над гузікам дамафону. Агледзеў дзяўчат і нарэшце прамовіў:
    — Вы хто такія?
    Сняжана ажно рот ад замяшання разявіла.
    — Статкевіч, не выдурняйся. Ты нас выдатна ведаеш. Але Максім, здаецца, шчыра не пазнаваў сябровак. Нарэшце яго твар крыху праясніўся.
    128
    Дрыяды СУПРАЦЬ Эрыній
    — А, вы крыху менш пасіянарная частка знакамітага трыа з Зялёнага Лугу?
    — Чаго?
    Максім задаволена хмыкнуў.
    — Чаго вы хочаце? — спытаўся ён.
    — Толькі аднаго, — адказала Сняжана. — Каб ты пагаварыў з Соняй, сказаў ёй шчыра, што ты насамрэч да яе адчуваеш, і перастаў пасяляць у яе сэрца марныя спадзяванні.
    — Што за лухту я толькі што пачуў?
    — Слухай, Статкевіч, — Галя пакінула свой назіральны пункт каля агароджы і падышла з іншага боку. — Калі ў цябе ёсць дзяўчына і вы жывяце разам, проста патлумач гэта Сініцы.
    — Во як, — зацокаў языком Максім. — Калі ёсць... А калі, дапусцім, у мяне няма дзяўчыны?
    — Тады ўсё адно пагавары з ёй і пачалавечы давядзі, чаму ты не хочаш з ёй сустракацца. Акрэслі вашы стасункі. Яна абсалютна нармальная і можа не адразу, але зразумее і прыме. А пакуль ты яе дражніш і трымаеш на шворку, яна ад цябе не адчэпіцца.
    Сняжана перавяла дух.
    — Бо для цябе гэта гульня, а для яе — сэнс жыцця. Яна хварэе на цябе, і ты ніяк не дапамагаеш ёй ачуняць. Калі яна дазналася, што вы з Івонай разам здымаеце кватэру, яна перастала выходзіць з пакою. He есць і не п’е каторы ўжо дзень.
    Максім раздражнёна фыркнуў:
    — Вы што, спрабуеце мяне ў чымсьці абвінаваціць? Калі што, я вашай Сінічцы ніколі нічога не абяцаў.
    — «Ніколі нічога»?! — узвілася Галюня. — Ты думаеш, «паабяцаць» можна толькі словамі?
    — Я вас пачуў, — сказаў Максім. — А цяпер я пайду. Я пазнюся.
    — Які ж ён усёткі казліна, — падсумавала Галя, калі яны са Сняжанай рушылі ў бок парку Горкага.
    129
    Раздзел VIII
    zalikouka.by
    АДЗІНДЗЕНЬ 3 ХОЎМСКУЛЕРАМІ Хатняе навучанне ў Беларусі: выклікі і перавагі
    Тэкст: Маша Міронава
    Фота: Маша Міронава, інтэрнэт
    Яшчэ сто гадоў таму хатняе навучаннеў Беларусі было самай звычайнай справай. Наадварот — выправіць дзяцей па навукуў школу мог дазволіць далёка не кожны беларус. Гэта каштавала грошай, да таго ж дзіця надоўга разлучалася з сям’ёю, бо адзіная на ўсю ваколіцу «народная школа» магла размяшчацца ў аддаленым мястэчку. Апроч таго, каб трапіць туды, трэба было ўмець чытаць і пісаць. Значна танней, прасцей і літасцівей у дачыненні да дзетак было запрасіцьу вёску прыватнага настаўніка — часта студэнта або проста адукаванага падлетка, —які за сціплую плату, жытло і ежу вучыў па некалькі дзяцей з дзвюхтрох сем’яў грамаце і ліку. Зрэшты, што я вам тут расказваю: усе мы вучылі на памяць «Новую зямлю».
    Цяпер жа, калі мы маем абавязковую сярэднюю адукацыю, хатняе навучанне здаецца беларусам чымсьці дзікім і чужародным. Хоўмскулінг часта выклікае незадаволенасць школьных адміністрацый і асуджэнне суседзяў, калі тыя дазнаюцца, ійто нейкая сям’я адукоўвае дзяцей дома.
    Паралель з «Новай зямлёй» напрасілася сама сабою, калі я даведалася пра ініцыятыву Ксеніі Равускай — маці чатырох дзяцей, уладальніцы вядомай дызайнстудыі. Яна і некалькі яе сяброў — таксама не найбяднейшых людзей наійай краіны — аб’ядналіся, каб арганізаваць хатнюю школку для дзесяці вучняўрознага веку. Заняткі адбываюцца ў прасторнай кватэры Равускіх у самым цэнтры
    130
    Дрыяды СУПРАЦЬ Эрыній
    Мінска. Асноўнымі школьнымі прадметамі дзеткі займаюцца двойчы на тыдзень. Астатнія дні прысвечаныя маляванню, музыцы, танцам, спорту, паходам у тэатр, аквапарк, паездкамулес дыўсяму таму, да чаго такляжыць дуійа, пакуль табе не споўнілася дванаццаць.
    Двух дзён, сцвярджае Ксенія, цалкам дастаткова, каб вучні першага — чацвёртага класа лёгка і без прынукі засвоілі тое, чым астатнія дзеці займаюцца ў звычайнай йіколе цэлы тыдзень.
    Беларускую, рускую мовы і некаторыя іншыя прадметы хлопчыкам і дзяўчатам выкладаюць Ксенія ды яшчэ адна матуля. А вось матэматыку ды англійскую яны даверылі — як і нашы продкі сто гадоў таму — нядаўнім школьнікамвыдатнікам.
    «Папершае, мы можам плаціць ім менш, чым кваліфікаваным рэпетытарам, — кажа Ксенія. — Гэта іх першы працоўны досвед. Падругое, яны самі не так даўно былі маленькімі, памятаюць свае перажыванні і эмоцыі і ў некаторых рэчах лепш разумеюць нашых дзяцей, чым мы самі».
    У сераду я сустракаюся каля дому Ксеніі з першакурснікамі Брытанскай праграмы БДУ Івонай і Максімам, каб, прабавіўшы з імі чатыры неверагодныя гадзіны, на свае вочы пераканацца, як працуе хатняя ійколка за два крокі ад парку Горкага.
    — Машка, алё! Можаш размаўляць?
    — О, Снеж, прывітанне. Mary.
    — Маша Міронава — твой псеўданім? Гэта ж ты пра Статкевіча артыкул напісала?
    — О так, гэта шыкоўная гісторыя! Якнебудзь пры сустрэчы!
    — Машуня, прабач, мне тэрмінова трэба.
    131
    РАЗДЗЕЛ VIII
    — Ну вось, псуеш сабе ўсю прыемнасць. Пастараюся сцісла. Недзе з тыдзень таму піша мне Статкевіч на мыла, што Паўзункова прабіла чарговае дно, і ў іх з Івонай праз яе непрыемнасці. Спытаўся, што можна зрабіць, каб...
    — Чакай, калі менавіта ён табе напісаў?
    — Эээ, здаецца, у сераду ўвечары. Ну, я яму кажу, што адна справа афішкі дурнаватыя па школе бегаць здзіраць, а зусім іншая — змагацца з беспрынцыпнай блогеркай, для якой любыя сваркі — лішняя папулярнасць. Ну, ён тады мне піша слёзны прагон, маўляў, на той фотцы яны з Кубліцкай не выходзілі з дому, а заходзілі, бо яны там займаюцца з дзецьмі, і цяпер праз гэтае непаразуменне праблемы і ў яго, і ў Кубліцкай. Яе продак да такога вельмі кепска ставіцца. Ну і тут у мяне ў галаве ўся схема склалася, я напісала, што яны мусяць пагадзіцца на інтэрв’ю — і вуаля! Я згадала пра рубрыку «Адзін дзень з...» на студэнцкім партале, дзе вяду калонку псіхолага. Рэдактарка дала дабро на артыкул — і цяпер хваліць, вельмі шмат праглядаў за першыя суткі! А вы ацанілі, які фінт я правярнула з той скандальнай фоткай? Я ўставіла яе ў артыкул, але дала ёй іншы кантэкст! Напісала, што вось яны заходзяць... Паўзункова, дарэчы, спрабавала ўсчаць вэрхал, маўляў, журналісты скралі ў яе кантэнт, але фотка ж была не яе, мы адшукалі аўтарку здымка і з ёй наўпрост дамовіліся!
    — Дык што, Статкевіч і Кубліцкая не жывуць разам?
    — Ты тэкст уважліва чытала? Статкевіч у мяне нават на вычытку яго спрабаваў узяць, каб праверыць, што я ўсе фразы правільна ўставіла. Там як бы між іншым згадана, што Кубліцкая жыве ў інтэрнаце, а Статкевіч здымае кватэру і таму падпрацоўвае рэпетытарам! Максік заўсёды быў параноікам, але тут ён пераўзышоў самога сябе.