Гарэзлівы пацалунак
Кніга другая
Ева Вайтоўская
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 467с.
Мінск 2023
— Ты наогул нармальны?
Івона заправіла піжамныя штаны ў зімовыя боты, накінула пухавік, шапку і шалік, але як след не захуталася і таму замярзала на ганку, вырачыўшыся на Васілеўскага.
Той стаяў каля ўваходу ў інтэрнат, абапёршыся на свой белы «самурай».
— Тое ж я хацеў бы спытацца ў цябе. Я чатыры разы тэліў.
— He падымаю незнаёмых нумароў. Чакай... Ты буфетчык... Прычымты...
— Ага. Я буфетчык, які гнобіць Статкевіча.
— I пасля такога ты думаеш, што я буду размаўляць з табою? 3 чалавекам, які з невытлумачальных прычын зневажае некага мне... блізкага, я не магу мець спраў.
— А давядзецца. Прычыны, дарэчы, цалкам вытлумачальныя. Але ты ж не думаеш, што я ўсё кінуў і ехаў да цябе праз увесь горад дзеля разборак? Сініцу знаеш?
— Якую Сініцу? А...
140
П а ж а р н ы в ы п а д a к
— Маю малую. Яна зараз у больніцы з мелкім Статкевічаў. Іх продкі за мяжу адвалілі.
— Чакай... Максімаў брат у больніцы? Божачкі, што з ім?
— Спакуха, без кіпішу: банальны апендыцыт. Але ён брацельніка бачыць хоча. Дый Сініца не мае права там быць. А Статкевіч — да слова, чаму я гэтага казла на дух не пераношу, — знік з канцамі. Ніхто не ведае, дзе ён. Вось мы і вылічылі, што ты з ім тусуеш і можаш ведаць, у якім рэстаране ён цяпер гуляецца ў пралетара... Што я няясна сказаў? Дзе ён зараз блюды ліжа?
— Я... Я таксама не ведаю. Ён хаваецца. Але я скажу ўсё, што ведаю... Ён ідзе на працу пехатой з універа у бок нацмузею, і яго ўзялі дзеля англійскай мовы. Гэта ўсё вырашыла.
— Ага, — у Васевых жвавых вачах нібы замільгала Mana горада. — Усё прасцей, чым я думаў. У тым баку ў таго рэстаратара толькі «Сеул». Дзякі, знікаю!
— Пачакай, я з табою... Неабходна падтрымаць Максіма ў такі цяжкі момант.
На месцы легендарнага шынка «Старое сусла» ля Свіслачы карэйскія інвестары не без пратэсту грамадскасці забабахалі маляўнічы забаўляльны комплекс «Сеул», чые ультрасучасныя абрысы навявалі думкі пра развесістыя будысцкія пагады. Комплекс цягнуўся панад рэчкай і здзіўляў сваімі агнямі ўсіх, каму даўно не даводзілася быць у гэтым раёне. Вася ажно прысвіснуў:
— Во даюць жаўтапысыя!
— He называй іх так! Гэта расізм, — стукнула яму кулачком па спіне Кубліцкая, якая сядзела за ім на скутары. — Паўднёвая Карэя — лідар па росце ВУП у свеце! Нам да іх далёка!
141
Р а з д з е л IX
— Я ж любячы. Адзін мой бос быў в’етнамец. Але в’етнамцы яўна ніякія не лідары ні па якім росце... Дзе ўваход у гэтую сцякляшку?
— Максім?.. Статкевіч?.. Так, працуе... Але ён толькі што адпрасіўся і з’ехаў. Атрымаў паведамленне, што яго маленькі брат у больніцы.
— Ну вось, толькі дарма саляру паліў, — уздыхнуў Вася, калі дварэцкі зачыніў шкляныя дзверы рэстарана за ім і Івонай. — Хадзем, прынцэса, адвязу цябе назад на тваю гарошыну.
Соня прачнулася, бо чхнула. Яна ляжала пад калючай коўдрай, якую пазычыла санітарка. Ёй дазволілі тут застацца, хоць Вадзік ужо лічыўся вялікімі дзіцём і мусіў быць у стацыянары без дарослых. Сястра на пасту яе адразу пазнала — Соня была тут вясною як пацыентка.
Вадзіка прывезлі з аперацыі позна вечарам, і Соня паўгадзіны трымала лёд на жываце малому, пакуль той ачуньваў ад наркозу. Потым Вадзік заснуў, і Соня таксама прылягла — у палаце быў вольны ложак.
Яна ледзь не закрычала ад перапуду. Над ёй у прыцемках, нібы прывід, схіліўся Максім у белым халаце. У руцэ ён трымаў пёрка з падушкі, якім, відаць, толькі што казытаў ёй нос.
— Як цябе прапусцілі? — толькі і змагла спытаць Соня.
— Жанчына дзяжурыла, — самазадаволена ўсміхнуўся Статкевіч. — Вадзік спіць. Як ён?
— Аперацыя добра прайшла. Яму нават нічога не разразалі, а толькі зрабілі надрэз і трубачку ўвялі.
— Лапараскапія, — кіўнуў галавой Максім. — Дзяжурная доктарка сказала, што ты, магчыма, яму ўратавала жыццё. Яго збіраліся везці ў інфекцыйную з атручваннем,
142
Пажарны выпадак
але ты настаяла на апендыцыце, і таму яго хутчэй узялі на аперацыю.
— У яго ўжо колькі дзён жывот балеў, — уздыхнула Соня, — але ён не хацеў маму перад паездкай непакоіць. У любы момант магло разарвацца. А вашы прылятаюць заўтра, як і збіраліся.
— Хадзем, на таксоўку цябе пасаджу.
— Навошта?
— Цяпер я з ім застаюся, да раніцы, пакуль іншыя дактары на працу не папрыходзілі. Едзь дадому і спі.
Яны чакалі машыну каля ўваходу ў прыёмны пакой. Таксовец перазваніў Соні, каб удакладніць, да якой брамы ехаць. Калі яна пагаварыла і засунула мабілку ў кішэню курткі, Максім працягнуў руку ў тую ж кішэню і, выблытаўшы тэлефон з яе рукі, выцягнуў вонкі. На шчасце, ніякіх «паліўных» фотак цяпер на застаўцы не было.
— Што ты робіш?
— Запісваю табе свой нумар. Заўтра, можа, не, але ў панядзелак я ўключу званкі. Але гэта на пажарны выпадак. Як зараз. А ўвогуле...
— He размаўляць з табой па тэлефоне? — стомлена ўсміхнулася дзяўчына.
— He. Наадварот. Вадзіку трэба будзе з урокамі дапамагаць, пакуль ён у больніцы. Трэба стэлефанавацца, каб ты з дому падручнікі прынесла. Маме яўна не да таго будзе.
— У больніцы ён мае поўнае права не вучыцца, — матлянула галавой Соня. А ўнутры ў яе ўсё спявала: паслязаўтра яна патэлефануе Максіму!
— Ты кепска ведаеш Вадзіка, — засмяяўся Максім. — Нішто не можа адцягнуць яго ад вучобы.
Таксоўка пад’ехала. Соня хацела ісці ў бок машыны, але Максім раптам прытуліў яе да сябе, на хвіліну сціснуўшы ў абдоймах.
143
Раздзел IX
— Соня... Дзякуй табе. Я моцна перапалохаўся за Вадзіка. Калі б не ты... Дзякуй.
Яна стаяла, баючыся варухнуцца. Столькі нечаканага цяпла было ў гэтых абдымках. Гэтак жа ён мог бы абняць маці або сястру. Урэшце ён адпусціў яе. Соня нешта няўцямна мармытнула ў адказ і, не гледзячы на хлопца, села ў машыну.
Цяпер, выходзіць, гэта яна яго ўратавала. Але, халера, чаму яны могуць нармальна дачыняцца толькі калі навокал кропельніцы?
Раздзел X
БІТВА ЗА «СЕУЛ»
Левае вочка, правае вочка, левае вочка, правае вочка.
Соня неяк сама сабой перастала канцэнтравацца на прутках ды нітках — і думкі пацяклі ўбок. Калісьці даўно вязаць пруткамі яе навучыла бабуля. Проста ўражвае, як хутка рукі ўсё згадалі. Вочкі, праўда, выходзілі няроўныя: то прасторныя, то зацягнутыя, але Соня спадзявалася, што гэта будзе выглядаць, як дызайнерская вязка.
Заняткі на філфаку скончыліся, пачаліся залікі. Таму Соня сядзела дома і вязала.
Левае вочка, правае вочка.
Тры залікі яна ўжо здала, заставаўся самы складаны — англійская філалогія, 30 снежня.
Гэта было паслязаўтра, а заўтра ўвечары — кансультацыя. Таму сёння можна было выключыць мазгі і вязаць.
Пасля Новага года пачыналіся іспыты, але пра гэта ну зусім не хацелася думаць.
Пра што ж хацелася?
Правае вочка, левае вочка.
Снежань выдаўся гэткі ж туманны, як і лістапад. Крыху падмарозіла толькі тыдзень таму.
У гэтым немагчымым тумане Соні хацелася думаць толькі пра тое, якая яна няўдачніца.
145
Раздзел X
Падлічым. Левае вочка, правае вочка.
Максім Статкевіч і Івона Кубліцкая ўжо чацвёрты месяц вучыліся разам з восьмай ранку да трэцяйчацвёртай дня. Па панядзелках, аўторках, чацвяргах, пятніцах. I дзве пары ў суботу.
Правае вочка, левае вочка.
У сераду зранку яны ехалі ў хатнюю школку на плошчу Перамогі. Потым адразу — да вечара — на корт з Ігнацюком.
Левае вочка, правае вочка, паварот.
3 канца кастрычніка Максім не жыве з бацькамі. Апошні раз ён і Соня толкам бачыліся, калі Вадзіка выпісвалі з больніцы. Канец лістапада.
Але затое які яна тады мела тыдзень! Грэх такое казаць, але Соня ніколі не пачувалася такой шчаслівай, як калі Вадзік ляжаў з апендыцытам.
Калі Максім нешта паабяцаў ці запланаваў, можна было быць пэўнай: слова ён стрымае і плана не зрушыць. Таму ў той тыдзень яны сустракаліся кожны дзень на праспекце і ехалі «соткай» у дзіцячую хірургію. Пасля абеду Макс займаўся з брацікам, а Соня магла проста сядзець побач і назіраць. Яна прывозіла ўсе неабходныя сшыткі і падручнікі. Заданні ў настаўніцы Вадзіка дазнавалася таксама яна.
Тут жа завіхалася мама Юля з булёнчыкамі і паравымі катлеткамі. У больніцы ўтварыўся часовы філіял «лялечнага дому».
Левае вочка, правае вочка.
Але з дня, калі Вадзіка выпісалі, Соня ні разу не размаўляла з Максімам.
Ідучы на заняткі, Соня, хоць ёй і нязручна, стараецца падымацца на пары па Харыбдзе. Гэта сходы, якія вядуць у аўдыторыю Брытанскай праграмы. Такі манеўр за месяц прынёс ёй 2 (дзве) выпадковыя сустрэчы з Максімам. I, адпаведна, з Івонай.
146
Бітва за «Сеул»
Правае вочка, левае вочка.
Але найгоршае адбылося, калі Вадзік яшчэ ляжаў у больніцы.
Вася тады з гонарам расказаў пра сваю эпапею з пошукам рэстарана, куды Максім уладкаваўся афіцыянтам. Ён не стрымліваў сябе ў выразах, чахвосцячы Статкевіча за тое, што той хаваўся ад родных. Соня ж з усёй Васінай балбатнечы засвоіла вось што.
Максім працуе ў новым рэстаране «Сеул». Прычым рэстаран нагэтулькі новы, што яны яшчэ не набралі ўсяго персаналу.
Соня адразу палезла ў інтэрнэт і сапраўды пабачыла вакансію. Шукалі барысту.
Hi хвіліны не думаючы, пасля пар яна рынулася ў бок Свіслачы і вельмі хутка сядзела ў офісе на другім паверсе шклянога комплексу.
Яе сустрэў млявы хлопец з чорнымі вусікамі і бародкай. Сказаў, што трэба чакаць адміністратарку: ён нічога не вырашае. Сеў за камп’ютар, пачаў распытваць Соню пра яе досвед і, калі пачуў, што яна, лічы, вырасла ў рэстаране і цяпер вывучае англійскую мову, радасна заківаў.
— Ага, гэта годны набор скілаў. Думаю, цябе возьмуць.
— Мне яшчэ васямнаццаці няма. Гэта ж не праблема?
— Санкніжку зрабіць трэба, а так яны толькі за, бо моладзі можна менш плаціць.
Але далей адбылося вось што. Дзверы адчыніліся, і ўвайшла адміністратарка — бялявая жанчына ў чорнай сукенцы.
— Валера, тут дзяўчына прыйшла наймацца на бар. Мы ўсё ўзгаднілі. Аформіш?
За адміністратаркай стаяла Івона Кубліцкая.
Яны з Соняй, відаць, прымчалі ў «Сеул» адначасова. Толькі Івона ўвайшла праз парадны ўваход, а Соня — праз службовы, як ёй і сказалі па тэлефоне.
147
Р А ЗД 3 Е Л X
Правае вочка, левае вочка.
Івона цяпер працавала ў адну змену з Максімам па вечарах кожны будні дзень. I з дванаццатай да дванаццатай у суботу.
Левае, правае... халера!
Соня збілася два радкі таму, і яе «гумка» перакасабочылася. Трэба распускаць. Проста як Пенелопе нейкай. Але Пенелопа распускала з іншай прычыны...